Аўторак, 14 Чэрвень 2022 15:47

10 кастрычніка 2022 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Мікалаевіча Пагодзіна (1947–2010), харэографа, балетмайстра, педагога

Вячаслаў Мікалаевіч Пагодзін нарадзіўся 10 кастрычніка 1947 г. у сям’і ваеннага ў г. Грозным (Чачэна-Інгушская АССР). З шасцаццаці гадоў жыў у Растоўскай вобласці, куды перавялі бацьку. Пасля заканчэння сярэдняй школы, паступіў у тэхнічнае вучылішча, але не закончыў, бо зразумеў, што не яго гэты шлях.

 

Вячаслаў з дзяцінства вельмі любіў танцаваць, займаўся ў самадзейным танцавальным калектыве. Талент Вячаслава заўважылі, раілі вучыцца на харэографа, і ён паступіў у Краснадарскі дзяржаўны інстытут культуры, які закончыў у 1974 г. Па заканчэнні працаваў у Курску, кіраваў мастацкім калектывам, які меў вялікі поспех, нават ездзілі выступаць у Маскву.

З 1982 г. Вячаслаў Пагодзін жыў і працаваў у Брэсце. У 1982–1988 гг. быў мастацкім кіраўніком народнага ансамбля песні і танца «Брэстчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода. Ансамбль створаны ў 1968 г., ганаровае званне «народны калектыў» атрымаў у 1971 г. У рэпертуары беларускія народныя песні і танцы, а таксама вакальна-харэаграфічныя кампазіцыі на іх аснове, песні беларускіх прафесійных і самадзейных кампазітараў.

Ансамбль «Брэстчанка» выступаў у Брэсце, па вобласці і за яе межамі. У лістападзе 1984 г., ліпені 1985 г. выязджаў у Польшу. Лаўрэат абласных і рэспубліканскіх аглядаў-конкурсаў, Усесаюзнага агляду самадзейнай мастацкай творчасці, прысвечанага 40-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне (1983–1985).

Таксама В. М. Пагодзін ставіў танцавальныя кампазіцыі ў народным ансамблі песні і танца «Сузор’е» будаўнічага трэста № 8. Праводзіў вучобу (стажыроўкі, семінары, практыкумы) для кіраўнікоў харэаграфічных калектываў вобласці.

З 1987 г. — балетмайстар народнага ансамбля танца «Радасць» Брэсцкага ГДК, мастацкім кіраўніком якога з’яўляецца народны артыст БССР Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў. У рэпертуары ансамбля беларускія народныя танцы, а таксама танцы іншых народаў. Калектыў «Радасць» вядомы ва ўсёй Беларусі і за яе межамі. Гісторыя ансамбля багата дасягненнямі ў галіне культуры, мастацтва і геаграфіі гастрольных паездак. Узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2000). У 2002 г. ансамблю прысвоена званне «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». Вячаслаў Мікалаевіч да апошніх дзён жыцця не пакідаў гэты калектыў, сумяшчаючы падагагічную работу ў харэаграфічнай школе. У рэпертуары «Радасці» доўга былі нумары «Перепёлочка» і «Яблочко», над пастаноўкай якіх ён працаваў.

У 1987 г. была адкрыта Брэсцкая дзіцячая харэаграфічная школа. Яе заснавальнікам і першым дырэктарам быў Вячаслаў Пагодзін. Размясцілася школа на базе гарадскога Дома культуры, які быў нядаўна пабудаваны на вул. Гогаля, 5. У 1993 г. школа атрымала яшчэ адну пляцоўку — памяшканне былога кінатэатра «Маяк» на вул. Сікорскага, 76.

У харэаграфічнай школе навучалася больш за 400 дзяцей, тэрмін навучання — 5, а потым 6 гадоў. Работа з навучэнцамі вялася па эстэтычным і прафесійным накірунках. Выкладчыкі і вучні — актыўныя ўдзельнікі ўсіх гарадскіх свят і культурных мерапрыемстваў. Педагог Вячаслаў Мікалаевіч выгадаваў шмат цудоўных выканаўцаў і харэографаў, якія выступаюць у розных калектывах.

В. М. Пагодзін унёс вялікі ўклад ў развіццё харэаграфіі і самадзейнага танцавальнага мастацтва Брэста і Брэсцкай вобласці. За творчую і педагагічную дзейнасць быў узнагароджаны многімі ганаровымі граматамі.

В. М. Пагодзін заўчасна памёр 29 сакавіка 2010 г., пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

Імем харэографа і педагога названа Брэсцкая дзіцячая харэаграфічная школа мастацтваў, якая ў ліпені 2014 г. пераехала на вул. Савецкую, 46. На будынку школы 16 кастрычніка 2015 г. адкрыта мемарыяльная дошка В. М. Пагодзіну. У цырымоніі ўдзельнічалі прадстаўнікі аблвыканкама, гарвыканкама, творчай інтэлігенцыі, педагогі і выхаванцы школы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 1.Детская хореографическая школа имени В. Н. Погодина // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 420.

2.Нікіценкаў, У. І. Брэсцкая дзіцячай харэаграфічная школа / У. І. Нікіценкаў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 586–587.

3.Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца «Радасць» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73.

4.Народныя самадзейныя калектывы : Ансамбль песні і танца «Брэстчанка» // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 590.

5.«Брестчанка» // Брест : энцикл. справочник. Минск, 1987. С. 163.

6.Мемориальная доска в честь хореографа, педагога, балетмейстера : [об открытии мемориальной доски в честь Вячеслава Погодина на здании хореографической школы] // Брестский курьер. 2015. 22 октября (№ 43). С. 2.

7.Стасюк, Т. В память о великом хореографе : [об открытии мемориальной доски в честь Вячеслава Погодина на здании хореографической школы] / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 22 октября (№ 43). С. 7.

8.Хокимова, А. От «Брестчанки» до «Радости»... : [об открытии мемориальной доски в честь Вячеслава Погодина на здании хореографической школы] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2015. 21 октября. С. 16.

9.Ярмошук, Н. Вся жизнь в искусстве : [об открытии мемориальной доски в честь Вячеслава Погодина на здании хореографической школы] / Николай Ярмошук // Заря. 2015. 20 октября. С. 5.

10.Гапеева, Т. Вот она какая, наша школа : [открытие нового здания хореографической школы им. В. Н. Погодина] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2014. 1 августа (№ 31). С. 11.

11.Александров, А. Дворец на Советской : [открытие после реконструкции здания хореографической школы им. В. Н. Погодина] / Антон Александров // Брестский вестник. 2014. 31 июля (№ 31). С. 1.

12.Михович, С. «В этом здании всё кажется чудом» : [о подготовке к открытию после реконструкции здания по ул. Советской  для хореографической школы им. В. Н. Погодина] / Светлана Михович // Брестский вестник. 2014. 24 июля (№ 30). С. 17.

13.Орлова, И. Школа – к Дню города : [реконструкция здания по ул. Советской для хореографической школы им. В. Н. Погодина] / Ирина Орлова // Заря. 2014. 21 июня. С. 9.

14.Барысюк, У. Як жывеш, Тэрпсіхора? : [пра клас-канцэрт Брэсцкай гарадской харэаграфічнай школы ў грамадска-культурным цэнтры] / Уладзімір Барысюк // Народная трыбуна. 1996. 1 чэрвеня.

15.Погодин, В. Волшебная страна танца : [о работе Брестской городской детской хореографической школы] / В. Погодин // Заря. 1989. 23 мая.

16.Кукса, І. Шырэй круг! : [інфармацыя пра дзіцячую харэаграфічную школу пры Брэсцкім ГДК] / І. Кукса // Звязда. 1988. 13 сакавіка.

17.Смена для мастеров : [о детской хореографической школе при Брестском ГДК] // Заря. 1988. 29 января.

18.Озерский, Н. Где прописан танец : [об открытии детской хореографической школы в Брестском ГДК] / Н. Озерский // Заря. 1987. 14 августа.

19.Танцует «Брестчанка» // Прогресс. Брест, 1986. 20 ноября.

20.«Брестчанка» – лауреат фольклорных встреч : [о концертах народного ансамбля песни и танца в г. Люблине (Польша)] // Прогресс. 1985. 15 августа.

21.Погодин, В. Н. На языке дружбы : [руководитель народного ансамбля песни и танца «Брестчанка» о выступлениях коллектива в Польше] / В. Н. Погодин ; [беседовала] Антонина Губич // Прогресс. Брест, 1984. 26 декабря.

22.Берней, Л. Прошли стажировку : [информация о стажировке руководителей хореографических коллективов области, проведенной В. Погодиным] / Л. Берней // Заря. 1984. 11 августа.

23.Берней, Л. Прошли стажировку : [информация о стажировке руководителей хореографических коллективов области, проведенной В. Погодиным] / Л. Берней // Заря. 1984. 11 августа.

24.Козлович, Н. Поет и танцует «Брестчанка» / Н. Козлович // Знамя юности. 1984. 6 апреля.

25.Смагитель, А. Встреча с «Брестчанкой» : [о вечере-встрече «Мы – “Брестчанка”» с народным ансамблем песни и танца в клубе БЭМЗа] / А. Смагитель // Прогресс. Брест, 1983. 30 декабря.

Чытаць 270 разоў