Панядзелак, 04 Ліпень 2022 11:10

11 лютага 2022 г. — 215 гадоў з дня нараджэння Напалеона Орды (1807–1883), кампазітара, мастака, педагога

Напалеон Орда нарадзіўся 11 лютага 1807 г. у в. Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Пачатковую музычную адукацыю атрымаў у бацькоў. Вучыўся ў Віленскім універсітэце (1823–1827).

 

Пасля паражэння польскага паўстання 1830–1831 гг. эмігрыраваў у Парыж, удасканальваў майстэрства ігры на фартэпіяна ў Ф. Шапэна. У сярэдзіне 1840-х займаў пасаду дырэктара Італьянскай оперы ў Парыжы. Атрымаў мастацкую адукацыю ў студыі П. Жэрара. Шмат падарожнічаў па краінах Еўропы, свае ўражанні адлюстраваў у мастацкіх палотнах, малюнках.

Пасля амністыі ўдзельнікам паўстання, аб’яўленай Аляксандрам II, Напалеон Орда ў 1856 г. вярнуўся ў радавы маёнтак «Чырвоны Двор» у Варацэвічах. Жыў у Гродне, потым на Валыні і Падоллі. Быў хатнім настаўнікам музыкі і працягваў плённа працаваць над папаўненнем калекцыі архітэктурных пейзажаў. Падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Польшчы і Літве. Пейзажы выконваў алоўкам, сепіяй, акварэллю. Выканаў больш за 200 архітэктурных пейзажаў па Беларусі.

Напалеон Орда — выдатны піяніст, кампазітар, мастак, педагог, публіцыст. Вялікі грамадзянін Еўропы з Варацэвічаў сваёй нястомнай дзейнасцю, усім, што паспеў зрабіць за сваё больш чым паўвекавое творчае жыццё, выклікае гонар і павагу ў сэрцах нашчадкаў. У якім бы мастацтве ён ні тварыў, усюды ўражвае дасканаласцю і высокімі пачуццямі. Спадчына Н. Орды настолькі вялікая і значная, што сучаснікі па праву называлі яго зоркай першай велічыні еўрапейскай культуры XIX ст., творчасць, на думку многіх, належыць розным народам і культурам.

Напалеон Орда памёр 26 красавіка 1883 г., пахаваны ў сямейным склепе ў Іванаве.

Павінен быў прайсці час, каб на радзіме ўспомнілі і прызналі сусветна вядомага кампазітара, пісьменніка, мастака, чые малюнкі даюць уяўленне аб палацах, замках, храмах Еўропы, больш паловы якіх сёння няма, захаваліся толькі на палотнах Напалеона Орды — бясцэннай і часта адзінай крыніцы для рэстаўрацыйных работ, музеефікацыі мясцін, звязаных са славутымі людзьмі мінулага. Музычныя творы, выдадзеныя яшчэ пры жыцці кампазітара ў Польшчы і Францыі, загучалі на яго Бацькаўшчыне, ля сваіх вытокаў — на 200-годдзе з дня нараджэння. Разнастайнай творчай спадчыне Н. Орды прысвечана нямала даследаванняў, яна актыўна жыве ў асяроддзі творчай беларускай інтэлігенцыі.

Іванаўшчына ганарыцца дачыненнем да яго велічнай асобы. Работу па адраджэнні гісторыка-культурнай спадчыны Н. Орды ўзначаліла кіраўніцтва Іванаўскага райвыканкама. Да высакароднай справы далучыліся многія прыхільнікі творчасці земляка: Сяргей Сыраежка, Рыгор Сыраватка, начальнік раённага аддзела культуры Уладзімір Шэляговіч, Надзея Раманюк з калектывам работнікаў раённай бібліятэкі імя Ф. І. Панфёрава і іншыя энтузіясты. У 1992 г. адна з вуліц райцэнтра названа ў гонар Н. Орды, цяпер такія вуліцы ёсць у Мінску, Брэсце, Гродна, Пінску. У Брэсце створана грамадска-культурнае аб’яднанне імя Н. Орды (старшыня Віталь Андрэевіч Клімчук). Імя Н. Орды прысвоена Іванаўскай дзіцячай школе мастацтваў (1996) і Пінскай дзіцячай мастацкай школе (2018). У 1997 г. у цэнтры Іванава адкрыты помнік Н. Ордзе (скульптар Ігар Голубеў).

Значная падзея ў культурным жыцці Іванаўскага раёна адбылася 21 чэрвеня 2005 г. — заснаванне, у жніўні 2007 г. — адкрыццё раённага музейнага комплексу імя Н. Орды ў в. Варацэвічы. 27 красавіка 2016 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё другой экспазіцыі музейнага комплексу. 26 лістапада 2021 г. адкрыта трэцяя музейная экспазіцыя ў сядзібным доме Н. Орды, адноўленым на сродкi фонду Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь па падтрымцы культуры i мастацтва.

18 ліпеня 2021 г. у Іванаве адбылося адкрыццё ландшафтна-культурнага парку макетаў згубленых аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны раёна «Лабиринт времени». Адзін з аб’ектаў — радавая сядзіба Н. Орды ва ўрочышчы Чырвоны Двор.

Сёння складана адназначна сказаць, кім больш быў Напалеон Орда —мастаком або музыкам. У свеце яго больш ведалі як кампазітара, для Беларусі ж яго малюнкі — бясцэннае адлюстраванне мінулых стагоддзяў, у гэтых працах яму па-свойму атрымалася спыніць час. Дзякуючы таленавітаму мастаку мы сёння маем уяўленне, як выглядалі многія архітэктурныя помнікі і мясціны, якім было наканавана лёсам назаўсёды знікнуць з твару зямлі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Напалеон Орда // Іванаўшчына літаратурная: ад сярэднявечча да сучаснасці : зборнік нарысаў / уклад. А. Крэйдзіч. Мінск : Мінкопрынт, 2018. С. 14–19.
  2. Напалеон Орда (1807–1883) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. і ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 231–233.
  3. Напалеон Орда / В. А. Клімчук // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 91–96.
  4. Напалеон Орда = Наполеон Орда = Napoleon Orda : [альбом / аўтар тэксту і складальнік А. Суша ; фота А. Дрыбаса]. – Мінск : Беларусь, 2020. – 237, [2] с. : іл.
  5. Напалеон Орда = Наполеон Орда = Napoleon Orda : [альбом / аўтар тэксту і складальнік Ю. У. Лісай ; пераклад на англійскую мову: А. В. Валасач ; пераклад на беларускую мову: А. М. Коршак]. – Мінск : Беларусь, 2017. – 78, [1] с. : іл. – (Славутыя мастакі з Беларусі).
  6. Чаропка, В. Напалеон Орда : выдатны беларускі музыка і мастак / Вітаўт Чаропка. – Мінск : Харвест, 2013. – 63 с. : іл. – (100 выдатных дзеячаў беларускай культуры).
  7. Вороцевичская усадьба // Регионы Беларуси : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 248–249.
  8. Районный музейный комплекс Наполеона Орды // Путешествие по Беларуси : путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С.111–113.
  9. Барадзінчык, В. А. Орды Напалеона раённы музейны комплекс / В. А. Барадзічнык // Музеі Беларусі = Музеи Беларуси : [даведачнае выданне]. Мінск, 2008. С. 473–475.
  10. Несцярчук, Л. М. Напалеон Орда. Шлях да Бацькаўшчыны / Леанiд Мiхайлавiч Несцярчук. – Мiнск : Мастацкая літаратура, 2009. – 430 с. : iл.
  11. Денисевич, А. Н. Тенденции классицизма и романтизма в архитектурном пейзаже Наполеона Орды / Аркадий Николаевич Денисевич. – Брест : Брестская типография, 2008. – 114 с. : ил.
  12. Климчук, В. А. Наполеон Орда. Творец архитектурного пейзажа / Виталий Андреевич Климчук. – Брест : Альтернатива, 2007. – 40 с. : ил.
  13. Напалеон Орда і яго «Альбом гістарычных краявідаў Польшчы» = NapoleonOrdaijego «AlbumwidokowhistorycznychPolski» : выстава, прысв. 200-годдзю з дня нарадж. мастака : каталог / [тэкст буклета і каталог прац: Анна Грохала ; фотарэпрадукцыі: Петр Лігер. – Мiнск : Польскi iн-т у Мінску], 2007. – 20 с. : iл.
  14. Материалы Международной конференции, посвященной 200-летию Наполеона Орды, «Наполеон Орда: жизнь, творчество, художественное наследие» (Минск, 15–16 февраля 2007 г.) / НАН Беларуси, Ин-т искусствоведения, этнографии и фольклора ; редкол.: А. И. Локотко (гл. ред.) [и др.] ; сост.: Е. Г. Алферова [и др.]. – Минск : Право и экономика, 2007. – 231 с.
  15. Наполеон Орда, 1807–1883 = Napoleon Orda, 1807–1883 : материалы Международной научной конференции, посвященной 200-летию рождения художника, Брест, 29 октября 2007 г. – Брест : [б. и.], 2007. – 60 с., [8] л. ил.
  16. Напалеон Орда : з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі / уступ. арт. В. К. Чаропкі ; уклад. В. К. Чаропка, Д. Э. Герасімовіч. – Мiнск : Беларусь, 2006. – 163 с. : iл.
  17. Беларусь у малюнках Напалеона Орды : другая палова ХІХ стагоддзя / уклад. А. М. Кулагiн, У. А. Герасiмовiч ; уступ. арт. i подпiсы пад iл. А. М. Кулагiна. – Мінск : Ураджай , 2001. – 145 с. : іл.
  18. Абагульненне вопыту работы Іванаўскай цэнтральнай бібліятэкі імя Ф. Панферава па папулярызацыі творчай спадчыны Н. Орды / склад. М. М. Міховіч ; рэд. Н. П. Куліч. – Іванава, 2006. – 5 с.
  19. Кавалюк, А. С. Вобраз Напалеона Орды ў творах розных відаў мастацтва / А. Кавалюк // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зб. навук. арт. у 2 ч. / БрДУ імя А. С. Пушкіна ; рэдкал.: М. М. Аляхновіч [і інш]. Брэст, 2011. Ч. 1. С. 121–126.
  20. Гарбачова, В. Эпісталярная спадчына Напалеона Орды ў зборах польскай бібліятэкі ў Парыжы / В. Гарбачова // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе : зб. да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса. Мінск, 2007. C. 184–190.
  21. Козлов, В. Л. Малоизвестные документы из жизни Наполеона Орды / В. Л. Козлов // Архіварыус : зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў. Минск, 2007. Вып. 5. C. 53–59.
  22. Левандаускас, В. Отражение жизни Наполеона Орды в рисунках Брестчины / Витаутас Левандаускас // Асоба ў гiсторыi: гераiчнае i трагiчнае : матэрыялы Другой мiжнар. навук.-практ. канф. студэнтаў, аспiрантаў i маладых вучоных, прысвеч. памяцi праф. У. У. Мелiшкевiча (Брэст, 12–13 лiстап. 2004 г.) / БрДУ. Брест, 2006. C. 22–29.
  23. Устымчук, Н. В. На родине Наполеона Орды / Н. В. Устымчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 1 красавіка (№ 14). С. 19.
  24. Петрашкевч, М. Таленты палескага Напалеона / Марына Петрашкевіч // Роднае слова. 2022. № 2. С. 7780.
  25. Кривецкая, Н. Аромат цветущих яблонь, «белорусский Айвазовский» и другое / Наталья Кривецкая // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лютага. С. 8.
  26. Мінкевіч, Л. Майстар замалёвак / Людміла Мінкевіч // Народная газета. 2022. 25 лютага (№ 8). С. 30.
  27. Саковіч, Н. Мастак, які спыніў час / Надзея Саковіч // Янаўскі край. Іванава, 2022. 25 лютага (№ 8). С. 8.
  28. Крэйдзіч, А. Постаць еўрапейскага маштабу / Анатоль Крэйдзіч // Літаратура і мастацтва. 2022. 18 лютага (№ 7). С. 12.
  29. Борисенок, Ю. В поисках утраченного / Юрий Борисенок // СБ. Беларусь сегодня. 2022. 11 февраля. С. VII. (Союз.Беларусь Россия ; № 5).
  30. Гетманчук, У. Родам з Іванаўшчыны / Уладзімір Гетманчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 11 лютага (№ 6). С. 13.
  31. Трофименко, Г. Человек, украсивший землю / Галина Трофименко // Союзное государство. 2021. № 12. С. 96100.
  32. Юркевіч, З. Сядзіба на старых падмурках / Зміцер Юркевіч // Культура. 2021. 25 снежня (№ 52). С. 5.
  33. Крывецкая, Н. «Чырвоны Двор» запрашае! / Наталля Крывецкая // Янаўскі край. Іванава, 2021 3 снежня (№ 48). С. 1415.
  34. Кривецкая, Н. Родовое гнездо / Наталья Кривецкая // Заря. 2021. 1 декабря. С. 13.
  35. Кривецкая, Н. Портрет Орды на фоне... / Наталья Кривецкая // Заря. 2021. 27 ноября. С. 13.
  36. Остапчук, Н. Третий в музейном комплексе / Наталья Остапчук // Сельская газета. 2021. 27 ноября. С. 12.
  37. Экспозиция в усадебном доме / БелТА // Заря. 2021. 30 октября . С. 15.
  38. Януш, Г. Сядзібны дом Напалеона Орды / Ганна Януш // Янаўскі край. Іванава, 2021. 17 верасня (№ 37). С. 27.
  39. Кондратюк, А. Полесский Наполеон / А. Кондратюк // Бібліятэка прапануе. 2021. № 4. С. 24.
  40. Дзядзюля, А. Вяртанне Напалеона Орды: ён захаваў «рэшткі мінуўшчыны і цывілізацыі» / Алена Дзядзюля // Звязда. 2021. 27 красавіка. С. 12.
  41. Арсеньева, С. Д. Пять причин увидеть Беларусь глазами Наполеона Орды / Софья Арсеньева // Народная газета. 2021. 16 красавіка (№ 15). С. 16.
  42. Дзвінская, Э. Беражлівае захаванне спадчыны Напалеона Орды для нашчадкаў / Эла Дзвінская // Наша слова. 2021. 3 лютага (№ 5). С. 2.
  43. Михальчук, В. Памятник Наполеону Орде восстановлен / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2019. 2 жніўня (№ 53). С. 4.
  44. Соломка, И. В гости в век девятнадцатый / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2019. 28 мая. С. 5.
  45. Казакевіч, Н. Палескі Фернан Магелан / Наталля Казакевіч // Заря. 2019. 2 марта. С. 15.
  46. С Днем рождения, наш дорогой Наполеон! / коллектив Районного музейного комплеса имени Н. Орды // Янаўскі край. Іванава, 2019. 12 лютага (№ 6). С. 16.
  47. Лісай, Ю. Напалеон Орда. Ілюстраваная энцыклапедыя краіны / Юлія Лісай // Мастацтва. 2017. № 12. С. 18–20.
  48. Смолік, А. І. Напалеон Орда: кампазітар, мастак, патрыёт : творчая і грамадская дзейнасць славутага земляка / А. І. Смолік // Народная асвета. 2017. № 10. С. 8184.
  49. Аскера, В. Рассунуць часавыя межы дапамагаюць фатаграфічныя малюнкі і акварэлі Напалеона / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2017. 22 верасня. С. 16.
  50. Галоўка, С. Адысея Напалеона Орды / Сяргей Галоўка // Беларуская думка. 2017. № 3. С. 66–73.
  51. Жылевіч, В. Невядомы Напалеон Орда : французскія дакументы да біяграфіі з архіва сям'і Дэнармандзі / Вольга Жылевіч // Роднае слова. 2017. № 2. С. 75–77.
  52. Тастамент Напалеона Орды / пераклад з французскага Вольгі Жылевіч // Роднае слова. 2017. № 2. С. 77.
  53. Крэйдзіч, А. …Але не Банапарт : да 210-годдзя з дня нараджэння Напалеона Орды / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2017. 9 февраля. С. 11–12.
  54. Крэйдзіч, А. Наш Напалеон... / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2016. 25 августа. С. 7.
  55. Котковец, А. Музей Наполеона Орды открыл новую экспозицию / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 6 мая. С. 8.
  56. Котковец, А. Неизвестные страницы / Алла Котковец // Заря. 2016. 30 апреля. С. 8.
  57. Лосич, П. Наполеон, которым гордимся : [открытие музея Н. Орды в Вороцевичах] / Павел Лосич // Рэспублiка. 2015. 7 лістапада. С. 10.
  58. Котковец, А. Наполеону Орде посвящается : [в Вороцевичах открылся музей Н. Орды] / Алла Котковец // Заря. 2015. 12 ноября. С. 8.
  59. Баравікова, Р. Да графічных малюнкаў Напалеона Орды / Раiса Баравікова // Літаратура і мастацтва. 2012. 10 лютага. С. 1.
  60. Мытько, О. Наполеон Орда / О. Мытько // 7 дней. 2011. 8 сентября. С. 12.
  61. Берасцень, С. Сцежкамі Напалеона / С. Берасцень // Літаратура і мастацтва. 2011. 2 верасня. С. 18.
  62. Гібок-Гібкоўскі, А. С. Напалеон Орда. Гісторыя, захаваная ў фарбах / А. С. Гібок-Гібкоўскі // Народная асвета. 2010. № 9. C. 82–85.
  63. Акаловіч, Л. Да радаводу Напалеона Орды / Л. Акаловiч // Краязнаўчая газета. 2010. Люты (№ 8). С. 5.
  64. Ладуцька, К. Чарговае вяртанне на Бацькаўшчыну / К. Ладуцька // Маладосць. 2009. № 11. С. 113–114.
  65. Куницкий, П. Подарок землякам художника / П. Куницкий // Вечерний Брест. 2009. 3 апреля. С. 3.
  66. Кіт, А. Кніга кніг пра Напалеона Орду : наша спадчына / А. Кіт // Заря. 2009. 17 лістапада. С. 6.
  67. Ільянкоў, В. Орда з альбома Дэнармандзі : [невядомыя фотаздымкі Н. Орды] / Вячаслаў Ільянкоў // Культура. 2009. № 43. С. 14.
  68. Ильенков, В. «Ностальгический туризм» : [из Парижа на Полесье приехал прямой потомок Н. Орды Ювер Денорманди] / Вячеслав Ильенков // Заря. 2009. 27 августа. С. 1, 6.
  69. Гибок-Гибковский, А. Шопен архитектурного пейзажа / А. Гибок-Гибковский // Советская Белоруссия. 2008. 3 октября. С. 8–9.
  70. Васючэнка, П. Калыска мастака : пуцявінамі Напалеона Орды / Пятро Васючэнка // Мастацтва. 2008. № 6. С. 47–50.
  71. Варанько, К. 200 год з дня нараджэння Напалеона Орды / К. Варанько // Мастацкая адукацыя і культура. 2007. № 1. С. 52–54.
  72. Кенько, Т. Наполеон Орда и Михаил Микешин / Т. Кенько // Всемирная литература. 2007. № 3. С. 223–230.
  73. Лакотка, А. I. Напалеон Орда: жыццё, творчасць, мастацкая спадчына / А. І. Лакотка // Беларускі гiстарычны часопіс. 2007. № 3. C. 76–78.
  74. Чаропка, В. Творчы геній Напалеона Орды / Вітаўт Чаропка // Беларускі гiстарычны часопіс. 2007. № 2. C. 48–55.
  75. Смаль, В. М. Палескі Напалеон : пуцявінамі Н. Орды / В. М. Смаль // Веснiк Брэсцкага унiверсiтэта. Серыя філалагічных навук. 2006. № 2. С. 15–21.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 577 разоў