Панядзелак, 01 Жнівень 2022 12:18

2022 г. — 735 гадоў з часу першых летапісных звестак пра г. Кобрын (1287)

Кобрын адзін з найбольш старажытных гарадоў Беларусі. Мяркуецца, што горад заснаваны нашчадкам кіеўскага князя Ізяслава ў XIXII ст. Першае пісьмовае згадванне пра Кобрын як уладанне князёў Уладзіміра-Валынскіх змяшчаецца ў Іпацьеўскім летапісе і датуецца 1287 г. У той час горад уваходзіў у склад Уладзіміра-Валынскага княства.

 

Паходжанне назвы горада некаторыя звязваюць з кельцкім імем Кобрунус, іншыя — са старажытнаславянскім імем Кобр, якое нібыта насіў галава паселішча. Уладзімір Даль уключыў у «Толковый словарь живого великорусского языка» словы, сугучныя Кобрыну («кобрить» хоронить, прятать, что-то утаивать; «кобриться» жить нелюдимо, не покидая дома).Паводле паддання Кобрын вядзе свой пачатак ад рыбацкага селішча, якое было размешчана на месцы, дзе ўпадала рака Кобрынка ў раку Мухавец.

У 1315 г. землі да Буга былі далучаны да Вялікага Княства Літоўскага. З 1366 г. Кобрын належыў вялікаму князю літоўскаму Альгерду. 1387 г. пачатак існавання дынастыі князёў Кобрынскіх; 13871519 гг. Кобрын стаў цэнтрам удзельнага княства ў складзе ВКЛ. З 1520 г. Кобрынскі павет у складзе Падляшскага ваяводства ВКЛ, з 1566 г. у складзе Берасцейскага ваяводства.

З 1532 г. горадам паслядоўна кіравалі польскія каралевы Бона Сфорца, Ганна Ягелонка і Канстанцыя Аўстрыйская. Пра кіпучую дзейнасць Боны сёння напамінае асушальны канал першы вядомы на Беларусі меліярацыйны абект, які і носіць яе імя. У 1586 г. Кобрын перайшоў да каралевы-ўдавы і вялікай княгіні Ганны Ягелонкі, дачкі Боны Сфорцы і Жыгімонта Старога, якая адрознівалася актыўнасцю ў палітычных і гаспадарчых справах. 10 снежня 1589 г. яна надала гораду Магдэбургскае права, каб стымуляваць развіццё рамёстваў і гандлю і павялічыць даходнасць гарадской гаспадаркі. У снежні 1589 г. горад упершыню атрымаў уласны герб.

Войны сярэдзіны XVII пачатку XIX стст., страшэнная эпідэмія 1711 г. аслабілі горад, эканамічна ён заняпаў. I, як вынік, у 1766 г. загадам караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ў Кобрына адабрана Магдэбургскае права, і ён зведзены да ролі цэнтра эканамічнай адзінкі Кобрынскі Ключ.

У канцы XVIII ст. на Кобрыншчыне адбываліся ваенныя падзеі, якія мелі ўплыў на гісторыю. Захавалася нямала мясцін, звязаных з імёнамі ТКасцюшкі і РТраўгута. Асаблівую старонку ў гісторыі Кобрына займае палкаводзец А. В. Сувораў. У жніўні 1795 г. «в воздаяние знаменитых заслуг» маёнтак «Кобрынскі ключ» быў падараваны Кацярынай II фельдмаршалу А. В. Сувораву. У доме, у якім ён жыў, цяпер размешчаны ваенна-гістарычны музей, на месцы былой сядзібы парк культуры і адпачынку яго імя.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Кобрын апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, стаў цэнтрам павета Гродзенскай губерні. Пасля 1830-х гг. пачаўся паступовы гаспадарчы ўздым Кобрына. Быў адноўлены Дняпроўска-Бугскі канал, з’явілася паштовая экспедыцыя. У Спаскім манастыры адкрыта духоўнае вучылішча. Паводле перапісу 1897 г. у горадзе было 10 355 жыхароў, дзейнічала каля 30 прадпрыемстваў. У гэтыя ж гады Кобрын стаў вылучацца як буйны вузел шашэйных дарог: у 1845 г. праз Кобрын праклалі дарогу Масква — Варшава, у 1882 г. — Палескую чыгунку. Кобрын стаў актыўным гандлёвым цэнтрам.

У час Першай сусветнай вайны ў 1915 г. Кобрын і наваколлі былі акупаваны немцамі, а ў 1919 г. заняты польскай арміяй. З ліпеня 1920 г. горад вызвалены Чырвонай арміяй, але ненадоўга — паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) адышоў да Польшчы, стаў цэнтрам павета Палескага ваяводства.

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР (1939) Кобрын увайшоў у склад Брэсцкай вобласці. 15 студзеня 1940 г. ён стаў цэнтрам Кобрынскага раёна.

З 23 чэрвеня 1941 г. да 20 ліпеня 1944 г. горад знаходзіўся пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Падчас вайны быў разбураны: загінула большая частка жыхароў, знішчана 30% жылога фонду, генацыду падверглася яўрэйскае насельніцтва горада, якое складала тады 70 % жыхароў.

У пасляваенны перыяд горад бурна развіваецца, хутка расце насельніцтва. У 1950-я гг. пачалася рэканструкцыя цэнтра горада. У 1959 г. у горадзе было 13,7 тысяч жыхароў, у 1970 г. — 24,9 тысяч. У 1963 г. Кобрын стаў горадам абласнога падпарадкавання. У 2002 г. горад і раён былі аб’яднаны ў адну тэрытарыяльна-адміністрацыйную адзінку, і сення гэта адзін з буйнейшых рэгіёнаў не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы.Кобрын — чацвёрты па колькасці насельніцтва ў Брэсцкай вобласці: 52 843 чалавек (на 2021 г.).

Значнасць Кобрына ў розныя эпохі пацвярджалася наяўнасцю гарадской сімволікі. У 1845 г. горад атрымаў другі ў сваёй гісторыі герб, пры гэтым земляробчы характар мясцовасці падкрэслівала на гэтым гербе выява сахі на зялёным фоне. Трэці герб — у 1987 г. У ліпені 2004 г. быў зацверджаны новы герб і флаг Кобрына і Кобрынскага раёна. На гербе — на блакітным полі шчыта выявы дзіцяці Ісуса Хрыста, Прачыстай Дзевы Марыі і праведнай Ганны. За яго аснову прыняты самы ранні гістарычны герб, дараваны Кобрыну адначасова з Магдэбургскім правам.

Гісторыка-архітэктурная спадчына Кобрына сёння прадстаўлена корпусам Спаскага манастыра, каналам Боны Сфорцы, драўлянай Нікольскай царквой, каталіцкім касцёлам, праваслаўным саборам Аляксандра Неўскага, домам-музеем А. В. Суворава, каскадам жылых дамоў на плошчы Свабоды і вуліцы Леніна, мемарыяльным помнікам у гонар перамогі ў вайне 1812 г. і інш. Уся гэта гістарычная спадчына размешчана кампактна ў цэнтральнай частцы горада.

У розныя часы з Кобрынам так ці інакш былі звязаны многія знакамітыя людзі, якія тут працавалі, служылі ці проста яго наведалі: А. Тызенгаўз, П. І. Баграціён, А. С. Грыбаедаў, Ю. Крашэўскі, Т. Р. Шаўчэнка. А. Міцкевіч, П. М. Шпілеўскі, Д. Н. Фалькоўскі (Ляўчук),

К. Г. Паустоўскі, А. Т. Твардоўскі, Б. Л. Гарбатаў, В. І. Чуйкоў, К. К. Ракасоўскі, П. М. Машэраў, А. М. Мартынаў і інш.

Кобрын сённяшні — прамысловы горад, аснову якога складае машынабудаванне, металаапрацоўка і харчовая прамысловасць. Тавары з кобрынскай маркай добра вядомыя не толькі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі, але і ў краінах блізкага і далёкага замежжа. Найперш горад славіцца сваімі кобрынскімі сырамі, дзіцячымі цацкамі.

У верасні 2009 г. у Кобрыне адбыўся рэспубліканскі фестываль-кірмаш «Дажынкі», да якога горад быў дабраўпарадкаваны. Сучасны Кобрын — гэта спалучэнне багатай гістарычнай спадчыны з рысамі сучаснага горада, які дынамічна развіваецца, лічыцца адной з візітных картак Брэстчыны і ўсёй Беларусі, з’яўляецца прывабным маршрутам для турыстаў і падарожнікаў.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кобрын / Л. Р. Казлоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 368–369.
  2. Кобрын // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 513–514.
  3. Кобрин / Г. В. Бурдыко // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009.Т. 1, кн. 1. С.461–464.
  4. Кобрын / С. П. Адамовіч, В. Я. Зайцава, І. І. Сінчук // Археалогія Беларусі : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2009. Т. 1. С. 456.
  5. Кобрин // Города, местечки и замки Великого Княжества Литовского : энциклопедия. Минск, 2009. С. 173–174.
  6. Кобрин // Туристские регионы Беларуси. Минск, 2008. С. 7071.
  7. Кобрын // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. С. 106–114.
  8. Кобрин / С. М. Шрубок // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2007. Т. 4. С. 97–99.
  9. Кобрин // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 245–247.
  10. Кобрын // Рэспубліка Беларусь. Вобласці і раёны : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2004. С. 45–47.
  11. Кобрын / Леў Казлоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 218.
  12. Кобрын / С. П. Адамовіч, В. Я. Зайцава, І. І. Сінчук // Археалогія і нумізматыка Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 1993. С. 333.
  13. Кобрын / А. М. Мартынаў, Л. С. Патапаў // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 246–247.
  14. Кобрын / А. М. Мартынаў, Л. С. Патапаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. С. 87.
  15. Кобрын // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 3. С. 49.
  16. Кобрин // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 1. С. 297.
  17. Кобрын // Беларуская ССР : кароткая энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1978. Т. 1. С. 335–336.
  18. Кобрин // Большая советская энциклопедия : в 30 т. Москва, 1973. Т. 12. С. 353.

Кобрын // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 6. С. 43–44.

Кобрын. Мінулае і сучаснае : [рэкламнае выданне]. – 2-е выд., дапрац. – Брэст : Вячэрні Брэст, 2020. – 143 с. : іл.

Кобрин = Кобрын = Коbгіn : фотоальбом / сост. и дизайнер А. Рыбачук. – Брест : Вечерний Брест, 2010. – 96 с. : цв. фот.

Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка / рэдкал.: Г. К. Кісялёў, Ю. А. Барысюк, Л. Р. Казлоў [і інш.]. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – 622 с. – (Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі).

Плиско, Н. М. Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. Минск : Полымя, 1987. – 95 с. : ил. – (Города Белоруссии).

Чирский, Н. А. Кобрин / Н. А. Чирский, Е. Н. Чирский ; [фото А. П. Дрибаса, А. В. Клещука] // Белорусский гостинец / Н. А. Чирский, Е. Н. Чирский. Минск, 2021. С. 2528.

Кобрин // Брестчина, устремлённая в будушее : фотоальбом / гл. ред. В. Шпарло. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2009. С. 195–203.

Князева, В. Кобрын / В. Князева // Падарожжа па Беларусі : гарады і гарадскія пасёлкі / Вольга Князева. Мінск, 2005. С. 3133.

Федорук, А. Т. Кобринский ключ (г. Кобрин) / А. Т. Федорук // Старинные усадьбы Бересцейщины / А. Т. Федорук. Минск, 2004. С. 182–189.

Малішэўскі, У. А. Кобрын / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока // Нашы гарады / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. Мінск, 1991. С. 104–107.

Кобрын / А. М. Мартынаў, А. А. Міцянін // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 219–220.

Кобрыну – 735 : інфармацыйна-бібліяграфічны спіс да Дня горада / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2022. – 32 с. – (Ведай і любі свой горад).

Гарадская мазаіка : скульптурна-архітэктурныя аб’екты Кобрына : віктарына-красворд / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: Л. С. Дардзюк, С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн: П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2018.

Другая маладосць старажытнага горада : каляндар-фоталетапіс 2009 / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук, камп’ютарны дызайн вокладкі П. С. Грыневіча. – Кобрын, 2017. – 18 с. : каляр. фота. (Ведай і любі свой горад).

Горад, дзе мы жывем : да 725-годдзя з часу першага ўпамінання Кобрына ў Іпацьеўскім летапісе : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Дз. Курачук. – Кобрын, 2012. – 40 с. : фат. (Ведай і любі свой горад).

Думаць пра жывых, памятаць пра загінуўшых : даведнік аб вуліцах Кобрына, якія носяць імёны ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ; склад.: Т. М. Аляшкевіч, С. Д. Курачук. – Кобрын, 2004. – 21 с.

Імёны землякоў – вуліцам горада : краязнаўчы буклет / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук ; дызайн: П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2020.

Імёны тваіх вуліц, горад Кобрын : даведнік-тур па вуліцах да 730-годдзя з часу першага ўпамінання Кобрына / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2017. – 70 с. : каляр. фат. – (Ведай і любі свой горад).

Мы говорим Кобрин, подразумеваем… : историко-краеведческая памятка достопримечательностей города / Кобринская центральная районная библиотека, отдел обслуживания и информации ; сост. С. Д. Курачук. – Кобрин, 2012. – 24 с. : ил. – (Ведай і любі свой горад).

Сем цудаў Кобрына : дайджэст-інфарміна славутасцей горада да 730-годдзя з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе Кобрына / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук ; камп’ютарны дызайн вокладкі П. С. Грыневіча. – Кобрын, 2017. – 11 с. – (Ведай і любі свой горад).

Улюбіць у родны горад цэлы свет : што чытаць аб Кобрыне : рэкамендацыйны бібліяграфічны паказальнік / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2012. – 28 с. : іл. – (Ведай і любі свой горад).

Хроніка вызвалення Кобрына : закладка-банэр / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2020.

Ці ты ведаеш горад Кобрын? : краязнаўчая віктарына / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ; склад. С. Д. Курачук ; афармл. Ю. Пракапук. – Кобрын, 2015. – 9 с. – (Ведай і любі свой горад).

Яны вызвалялі наш горад : да 70-годдзя вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў : гісторыка-бібліяграфічны летапіс / Кобрынская цэнтральная раённая бібліятэка ; склад.: С. Дз. Курачук, Л. П. Сысоева. – Кобрын, 2014. – 32 с. – (Ведай і любі свой горад).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 647 разоў