Панядзелак, 22 Жнівень 2022 08:56

2022 г. — 880 гадоў з часу першых летапісных звестак пра в. Гарадзец (Кобрынскі р-н; 1142)

Вёска Гарадзец Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гістарычную спадчыну. Гарадзец вядомы з XII ст., згадваецца ў гістарычных крыніцах у 1142 г., у час княжацкіх міжусобіц. У 1287 г. валынскі князь Уладзімір Васількавіч у духоўнай грамаце завяшчаў сваёй жонцы Вользе Раманаўне разам з горадам Кобрынам і сяло Гарадзец. Пазней, змяніўшы некалькіх уладальнікаў, Гарадзец перайшоў ва ўласнасць князёў Кобрынскіх.

 

У 1563 г. Гарадзец горад і двор Кобрынскай эканоміі, з 1566 г. у Брэсцкім ваяводстве ВКЛ. У горадзе, паводле каралеўскай рэвізіі, існавалі рынак, Ільінская царква, звыш 193 гаспадарак, 205 двароў, прадмесце, агароды. Упершыню з’явіліся запісы пра назвы вуліц Гарадца (Кобрынская, Прышахоцкая, Пінская, Грушаўская, Ільінская, Базарная). На Кобрынскай вуліцы стаяў каралеўскі двор з аднапавярховым сядзібным домам (палацыкам).

У 1586 г. Гарадзец атрымала ў спадчыну каралева Ганна Ягелонка. Як і яе маці каралева Бона, Ганна была натурай практычнай, актыўнай і дзейнай, мела рэфарматарскі дух, стымулявала развіццё гандлю і рамёстваў. У 1588 г. Гарадзец увайшоў у Кобрынскую каралеўскую эканомію ўжо ў якасці валаснога цэнтра, а 5 студзеня 1589 г. разам з Кобрынам ад сваёй каралевы атрымаў Магдэбургскае права. Каралева і вялікая княгіня Ганна надала мястэчку Магдэбургскае права без уласнага кіравання і герб.Гэта, як сведчаць гісторыкі, адзіны на Беларусі выпадак, калі два гарады мелі супольны магістрат, ужывалі агульную пячатку з адным гербам. У 1588 г., акрамя Ільінскай царквы, у Гарадцы згадваецца таксама касцёл.

Пасля 1757 г. Гарадзец — мястэчка, цэнтр Гарадзецкага ключа (уваходзілі вёскі Асмаловічы, Вуглы, Грушава, Камень Каралеўскі, Худлін і Чалішчавічы).

У 1784 г. апошні польскі кароль, правіцель Рэчы Паспалітай Станіслаў Аўгуст Панятоўскі праездам наведаў мястэчка па дарозе на Гродзенскі сейм. Адначасова кароль разам са світаю агледзеў пабудаваны канал. Адкрыццё канала дало зручны водны шлях, які злучыў басейн ракі Прыпяць з Заходнім Бугам.У гонар канала, які пасля наведвання манархам атрымаў назву Каралеўскі, у 1786 г. быў выбіты медаль.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Гарадзец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце. З 1801 г. у Гродзенскай губерні. У 1808 г. сядзіба перайшла ў валоданне роду заможных шляхціцаў Ордаў, якія збудавалі тут мураваны палац. Гарадзец стаў цэнтрам воласці, у якім дзейнічалі праваслаўная царква, яўрэйская школа. Грузавыя баржы прымала прыстань на пракладзеным сярод палескіх балот Дняпроўска-Бугскім канале. Двойчы на год ладзіліся кірмашы.

У 1886 г. — цэнтр Гарадзецкай воласці, 74 двары, 1331 жыхар, валасное праўленне, дзве царквы, дзве сінагогі, школа, чатыры крамы, тры заезныя двары, два ветраныя млыны, піцейны дом.

У 1915 г. Гарадзец акупаваны войскамі кайзераўскай Германіі, у 1919 г. — польскімі войскамі. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам 1921 г., мястэчка стала цэнтрам гміны Кобрынскага павета Палескага ваяводства.З 1928 г. дзейнічала бібліятэка, якая налічвала 611 кніг на польскай мове, 82 чытачы. У 1935 г. была пракладзена шаша паміж Гарадцом і Антаполем, скончылася хутарызацыя сялянскіх гаспадарак.

З 1939 г. Гарадзец сярод вызваленых раёнаў Заходняй Беларусі, якія далучыліся да БССР. З 15 студзеня 1940 г. Гарадзец уключаны ў склад Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 г. стаў цэнтрам Гарадзецкага сельсавета.

У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі У 1942 г. у вёсцы было знішчана гета, забіты 269 яўрэяў.На тэрыторыі Гарадзецкага сельсавета за гады вайны нямецка-фашысцкімі акупантамі загублена 209 чалавек мірнага насельніцтва, на катаржных работах у Германіі закатаваны тры чалавекі. У баях з фашызмам загінула 26 партызан, закатавана 25 падпольшчыкаў, 144 землякі не вярнуліся з фронту.Як і Кобрын, Гарадзец быў вызвалены 20 ліпеня 1944 г. Для ўвекавечання памяці пахаваных у брацкай магіле 20 воінаў 12-й стралковай дывізіі 61-й арміі, якія загінулі пры вызваленні Гарадца, у 1958 г. у скверы пастаўлены помнік скульптура салдата.

Паступова мірнае жыццё наладжвалася. У пасляваенныя гады аднавілі дзейнасць цагельня, калгас, навучальныя, медыцынскія, сацыяльна-бытавыя ўстановы. У 1949 г. у Гарадцы была завершана калектывізацыя, створаны калгас імя Шверніка.У студзені 1946 г. у Гарадцы з’явілася бальніца, з 1948 г. прыняла вучняў сярэдняя школа. У 1955 г. адкрыўся агароднінасушыльны завод. 8 жніўня 1959 г. Гарадзец быў уключаны ў склад Кобрынскага раёна.

Бурнае будаўніцтва разгарнулася ў Гарадцы ў 1980–1990 гг. У 1983 г. быў пабудаваны комплекс па адкорме буйной рагатай жывёлы. У 1986 г. узведзены пасёлак з двух- і трохпавярховымі дамамі для жывёлаводаў. У 1993 г. пушчана новая АТС. У 1994 г. у Гарадцы налічвалася 509 жылых двароў і пражывала 1515 чалавек, яшчэ 350 чалавек пражывала ў новым пасёлку, пабудаваным у свой час спецыяльна для работнікаў калгаса імя Ф. Дзяржынскага, пазней пераназванага ў ААТ «Гарадзец-Агра». У 2008 г. Гарадзец атрымаў статус аграгарадка.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 659 ад 2 снежня 2008 г. былі афіцыйна зацверджаны герб і флаг в. Гарадзец Кобрынскага раёна.

Колькасць насельніцтва аг. Гарадзец на 01.01.2022 г. 1286 жыхароў, 509 двароў. Помнік архітэктуры — Свята-Вазнясенская царква (1799).

Вядомыя ўраджэнцы:Ігар Васільевіч Соўпель — беларускі вучоны, спецыяліст у вобласці тэхнічнай кібернетыкі і інфарматыкі, доктар тэхнічных навук, прафесар; Яўгеній Казіміравіч Запашнік — заслужаны ўрач Рэспублікі Беларусь;Ігар Паўлавіч Чэрнік — заслужаны работнік культуры БССР.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I катэгорыі аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Гарадзец // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 39.
  2. Гарадзец // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4, кн. 2. C. 133–135.
  3. Гарадзец // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 2. С. 507.
  4. Городец // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 287.
  5. Гарадзец // Гісторыя Беларусі : энцыклапедыя : у 6 т. Мінск, 2004. Т. 3. С. 125.
  6. Гарадзец / Р. Я. Парэцкі // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 35–36.
  7. Гарадзец // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 3. С. 346.
  8. Гарадзец // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 572–574.
  9. Агрогородок «Городецкий» // Агрогородки Брестчины. Брест, 2010. С. 158.
  10. Вёска Гарадзец, цэнтр сельсавета : Вазнясенская царква ; Брацкая магіла савецкіх воінаў // Гісторыка-культурная спадчына Кобрыншчыны. Баранавічы, 2001. С. 11, 19.
  11. Д. Городец, центр сельсовета : Братская могила советских воинов ; Вознесенская церковь ; Памятнік Дзяржынскаму // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 254–255.
  12. В. Гарадзец, цэнтр сельсавета : Брацкая магіла савецкіх воінаў ; Вазнясенская царква ; Помнік Дзяржынскаму // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 230–231.
  13. Габрусь, Т. В. Драўлянае хрысціянскае храма-будаўніцтва Беларусі / Т. В. Габрусь. – Мінск : Беларуская навука, 2020. – 318 с. : іл. – Са зместу: Вазнясенская царква, в. Гарадзец. С. 146.
  14. Гарадзецкі народны хор «Колас» // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 2. С. 509.
  15. Якімовіч, Ю. А. Гарадзецкі «Каралеўскі двор» / Ю. А. Якімовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 36.
  16. Гарадзецкая царква Ушэсця // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 36.
  17. Жучкевич, В. А. Дороги и водные пути Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск, 1978. – 144 с. – Из содерж.: Судостроение в середине XIX века в местечке Городец Кобринского уезда. С. 46.
  18. Заслужаныя настаўнікі : Сташэўская Ганна Антонаўна // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 430.
  19. Заслужаныя работнікі Беларусі : Чэрнік Ігар Паўлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 429.
  20. Кулагiн, А. М. В. Гарадзец, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці. Царква ў гонар Узнясення Гасподняга / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 113.
  21. Кулагiн, А. М. В. Гарадзец, Кобрынскі раён Брэсцкай вобласці. Касцёл Звествання Найсвяцейшай Дзеве Марыі / А. М. Кулагін // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін. Мінск, 2008. С. 407.
  22. Мароз, В. В. XV стагоддзе. Гарадзец / В. В. Мароз // Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. Мінск, 2018. С. 44, 54–55.
  23. Музей «Гісторыя вёскі Гарадзец» ДУА «Гарадзецкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» // Народныя музеі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь. Мінск, 2019. С. 18–19.
  24. Несцярчук, Л. М. Гарадзец. Horodec. Городец / Л. М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ ст. (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мінск, 2002. С. 190–191.
  25. Русак, Н. Ёсць на што падзівіцца дый чаму здзівіцца... Гарадзец. Культурніцкі досвед у асобна ўзятым сельсавеце / Наталля Русак // Найноўшая спадчына Новай зямлі: Беларусь культурная : камандзіроўка ў 1000 дзён : зборнік артыкулаў. Мінск, 2009. C. 28–30.
  26. Федорук А. Т. Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. – Мінск, 2004. – 574 с. – Из содерж.: Городец. С. 92, 143, 182, 332, 359.
  27. Цітоў, А. Гарадская геральдыка Беларусі / Анатоль Цітоў. – Мінск : Полымя, 1989. – 207 с. – Са зместу: Гарадзец. С. 36, 121–123.
  28. Черник Игорь Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. 2005 : к 60-летию Победы в Великой Отечественной войне : [в 2 т.]. Минск, 2005. Т. 2. С. 367.
  29. Гарадзец – маленькі горад : інфармацыйна-бібліяграфічны паказальнік да 880-годдзя з часу першага згадвання ў гістарычных крыніцах в. Гарадзец Кобрынскага раёна / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2022. – 70 с. : іл. – (Серыя «Па вёсках нашага краю»).
  30. Гарадзец – 880 гадоў з часу першага ўпамінання (1142) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 39.
  31. Шляжко, Н. Окутаны любовью к песне : [народный ансамбль песни «Черничанка» получил свое название от имени первого руководителя И. Черника] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2022. 31 марта (№ 13). С. 20.
  32. Бакун, Е. Многие лета творческих поисков : [о дирижере, композиторе, поэте, заслуженном работнике культуры БССР И. Чернике из Городца] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2021. 8 верасня. С. 5.
  33. Белов, Д. Первый в области перевез 2 тысячи тонн зерна : [водитель ОАО «Городец-Агро» С. Лакишик первым в области перевез две тысячи тонн зерна] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 4 жніўня. С. 1, 3.
  34. Ефціфеева, Н. Эстафета дабрыні : [Гарадзецкая публічная бібліятэка сумесна з прыходам храма Ушэсця Гасподняга правяла эстафету дабрыні «Раства чароўныя імгненні»] / Наталля Ефціфеева // Літаратура і мастацтва. 2021. 29 студзеня (№ 4). С. 16.
  35. Бялоў, Д. Галоўнае багацце — людзі і зямля : [ААТ «Гарадзец-агра» — буйнейшая гаспадарка Кобрыншчыны] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 15 студзеня. С. 4.
  36. Ализар, К. Судьба подарила детей : [за рождение и воспитание пятерых детей И. Ничик из аг. Городец награждена орденом Матери] / Ксения Ализар // Кобрынскі веснік. 2019. 7 сакавіка. С. 5.
  37. Ефтифеева, Н. Библиотека – центр духовности : [Городецкий филиал Кобринской РЦБС занял I место в республиканском конкурсе «Библиотека – центр духовного просвещения и воспитания»] / Наталья Ефтифеева // Кобрин-информ. 2019. 19 декабря (№ 51). С. 4.
  38. Курец, А. Лучший Городец земли / Александр Курец // Сельская газета. 2019. 14 мая. С. 1, 8–9.
  39. 4 чэрвеня 1785 года : [у г. Гарадзец Кобрынскай эканоміі адбылося адкрыцце Каралеўскага (Дняпроўска-Бугскага) канала] // Звязда. 2019. 4 чэрвеня. С. 16.
  40. Гарадзецкі гасцінец : тэматычная старонка // Кобрынскі веснік. 2018. 15 жніўня. С. 4.
  41. Субат, У. Гарадзец: на два бакі пераправы / Уладзімір Субат // Сельская газета. 2018. 18 августа. С. 24–25.
  42. Дубіна, Л. У Гарадцы – новая святыня : [у аг. Гарадзец прайшло ўрачыстае асвячэнне храма рымска-каталіцкага прыхода Добрага Пастара] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2017. 12 ліпеня. С. 3.
  43. Савчук, М. С праздником, деревенька моя!: [Городец отпраздновал свое 875-летие] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2017. 24 августа. С. 3.
  44. Бровач, О. Фермеры на Брестчине выращивают арбузы, как у Лукашенко: [фермер из аг. Городец занимается выращиванием арбузов] / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2016. 10 сентября. С. 8.
  45. Дубина, Л. Дом, в котором я живу... : [в аг. Городец отметили 30-летие открытия поселка] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 3 верасня. С. 4.
  46. Дубіна, Л. На варце чалавечага здароўя : [Гарадзецкая ўчастковая бальніца адсвяткавала 70-гадовы юбілей] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 27 ліпеня. С. 4.
  47. Дубіна, Л. Яго ведае ў вёсцы кожны : [пра лёс В. М. Чарчука, які займаецца краязнаўчымі даследаваннямі свайго краю] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2015. 30 верасня. С. 5.
  48. Пашкович, Л. Городцу – 870 лет / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2012. 25 жніўня. С. 2.
  49. Жук, Е. Мотивация по-городецки / Елена Жук // Вечерний Брест. 2010. 16 июля. С. 6.
  50. Сацук, А. Городецкие реалии: [Городец преобразовывается в агрогородок] / Алексей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2008. 15 лістапада. C. 1–2.
  51. Павловский, Б. Городец… Городец. Сколько лет, сколько дел? / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2004. 24 сентября. С. 2.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 286 разоў