Панядзелак, 05 Верасень 2022 12:24

3 снежня 2022 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Марыі Маісееўны Эсен (1872–1956), рэвалюцыянера, партыйнага дзеяча, літаратара

Марыя Маісееўна Эсен нарадзілася 3 снежня 1872 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і дробнага чыгуначнага служачага. У хуткім часе сям’я яўрэя Маісея Бярцынскага і немкі Эсен пераехала ў Самару. У сям’і было пяцёра дзяцей, усе яны ўзялі прозвішча маці. Марыя Эсен закончыла прыходскую школу, курсы медсясцёр, па прызыву Л. М. Талстога паехала ў вёску аказваць дапамогу сялянам.

 

Мэтай свайго жыцця Марыя Эсен бачыла ў тым, каб змяніць цяжкую долю народа, быць яму карыснай. З 1890-х гг. удзельнічала ў сацыял-дэмакратычным руху, вяла нелегальную работу ў Адэсе, Екацерынаславе (Днепрапятроўск), Кіеве, Саратаве. З 1897 г. — член Кіеўскага «Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа». У 1898 г. уступіла ў РСДРП, у Екацерынбургу ўзначаліла «Уральскую групу сацыял-дэмакратаў». У красавіку 1898 г. правяла адну з першых у краі маёвак. Ад праследавання паліцыі хавалася ў Бішкіле (цяпер Чэлябінская вобласць), дзе ўдзельнічала ў рабоце падпольнай друкарні. Тут былі надрукаваны больш за 500 экземляраў зборніка артыкулаў «Пролетарская борьба».

У 1899 г. Марыя Эсен была арыштавана па справе «Уральскага рабочага саюза». У студзені 1901 г. саслана на пяць гадоў у Якуцкую вобласць. У лютым 1902 г. уцякла за мяжу. У Жэневе пасябравала з У. І. Леніным. Была накіравана на рэвалюцыйную работу ў Санкт-Пецярбург. У 1902–1903 гг. – член Санкт-Пецябругскага камітэта РСДРП, бальшавічка. З верасня 1903 г. па 1904 г. – член ЦК РСДРП. У кастрычніку 1903 г. — член Рускага бюро ЦК РСДРП. У 1904 г. зноў арыштавана. У чэрвені 1905 г. выслана на пяць гадоў у Архангельскую губерню, але па дарозе ўцякла.

У 1905 г. — член Пецярбургскага камітэта РСДРП, у 1906 г. — член Маскоўскага камітэта РСДРП. Партыйныя псеўданімы «Зверев», «Зверь», «Сокол», «Нина Львовна». З 1907 г. Марыя Эсен адышла ад актыўнай партыйнай дзейнасці: цяжка захварэла — сказаліся турмы, ссылкі, уцёкі, асабістая неўладкаванасць. Паехала з мужам, у якога адкрыўся актыўны працэс туберкулёзу, на Каўказ. У 1911 г. была ў Жэневе, зноў сустрэлася з У. І. Леніным.

У 1917 г. — член Тыфліскага Савета рабочых дэпутатаў. У 1920 г. уступіла ў РКП(б). У 1921–1925 гг. знаходзілася на партыйнай рабоце ў Грузіі, загадвала аддзелам агітацыі ЦК Кампартыі Грузіі, была рэдактарам яго газеты «Известия». Адначасова ў 1923–1925 гг. — рэктар Тыфліскага палітэхнічнага інстытута.

У 1925 г. Марыя Эсен пераехала ў Маскву. У 1925–1929 гг. — намеснік старшыні Дзяржаўнай планавай камісіі пры Савеце Народных Камісараў РСФСР. У 1929–1930 гг. працавала ў Народным камісарыяце шляхоў зносін СССР, затым у Інстытуце У. І. Леніна, Камуністычным інстытуце журналістыкі. Шмат зрабіла для збору і публікацыі дакументаў і ўспамінаў з гісторыі партыі. Была членам рэдакцыі часопіса «Пролетарская революция», выступала ў ім з артыкуламі па гісторыка-партыйных пытаннях.

У 1933–1942 гг. Марыя Эсен працавала ў Дзяржлітвыдаце. У 1938 г. стала членам Саюза пісьменнікаў СССР. Напісала біяграфіі «Инесса Арманд» (1925), «Роза Люксембург» (1926), брашуру «В эпоху зарождения партии» (1931), успаміны «Первый штурм» (1957), «Встречи с Лениным» (1959). Была адным з рэдактараў зборнікаў Дзяніса Давыдава «Стихотворения и статьи» (1942), Міхаіла Лермантава «Избранное» (1942), Мікалая Някрасава «Стихотворения и поэмы» (1942) і інш. У час Вялікай Айчыннай вайны шмат пісала для Саўінфармбюро, выступала як гарачы публіцыст.

М. М. Эсен памерла 4 лютага 1956 г. у Маскве.

Непадалёк ад станцыі Бішкіль у 1977 г. устаноўлены памятны знак, на мармуравай дошцы надпіс: «Здесь в 1897 г. была установлена подпольная типография. В ней работала Эссен М. М., впоследствии ближайший соратник В. И. Ленина».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Працы М. М. Эсен

  1. Встречи с Лениным / М. М. Эссен. – Москва : Госполитиздат, 1959. – 34 с.
  2. Первый штурм / М. М. Эссен. – Москва : Молодая гвардия, 1957. – 204 с. : ил.
  3. Салтыков-Щедрин, М. Е. Современная идилия / М. Е. Салтыков-Щедрин ; примечания М. Эссен. – Москва : Гослитиздат, 1950. – 352 с.
  4. Чехов, А. П. Полное собрание сочинений и писем А. П. Чехова / [подготовка текста и комментарии И. Р. Эйгеса и М. М. Эссен]. – Москва, 1949. – Т. 14. – 684 с.
  5. Давыдов, Д. В. Стихотворения и статьи / Денис Давыдов ; под ред. А. М. Еголина, Е. Н. Михайловой, И. Н. Розанова, М. М. Эссен. – Москва : Гослитиздат, 1942. – 112 с.
  6. Некрасов, Н. А. Стихотворения и поэмы / Н. А. Некрасов ; подбор. текста и вступ. статья [«Великий поэт», с. 3–6] М. Эссен. – Москва : Гослитиздат, 1942. – 104 с. – (Писатели-патриоты Великой Родины).
  7. Салтыков-Щедрин, М. Е. Полное собрание сочинений : [в 20 т.] / Н. Щедрин (М. Е. Салтыков) ; под ред: В. Я. Кирпотина [и др.]. – Москва, 1937. – Т. 20. Художественная литература, 19331941. Письма, (18841889) : книга третья / ред. и вступ. ст. М. М. Эссен. 503 с.
  8. Ольминский, М. С. Щедринский словарь / М. С. Ольминский ; под ред. М. М. Эссен и П. Н. Лепешинского. – Москва : Художественная литература, 1937. – 757 с.
  9. ВКП(б) о профсоюзах : сборник решений и постановлений съездов конференций и пленумов ЦК ВКП(б) / сост. М. Эссен, Л. Аллавердова. – 2-е изд., испр. и доп. – Москва : Профиздат, 1934. – 176 с.
  10. В эпоху зарожденяи партии : [1891–1898] / М. М. Эссен. – 2 доп. изд. – Москва : Молодая гвардия, 1934. – 70 с.
  11. Марковская, С. Б. История одной работницы : воспоминания подпольщицы / С. Б. Марковская ; предисл. М. Эссен. – Москва ; Ленинград : Госиздат, 1929. – 93 с. – (Библиотечка работницы и крестьянки).
  12. Роза Люксембург / М. М. Эссен. – Москва ; Ленинград, 1926. – 16 с. – (Библиотечка работницы и крестьянки).

 

Аб жыццці і дзейнасці М. М. Эсен

  1. Мария Моисеевна Эссен // Ермоленко, В. А. 400 имен : жизнеописания видных деятелей истории и культуры Гродненщины (с древнейших времен до начала ХХ века) / В. А. Ермоленко, В. Н. Черепица. Гродно, 2014. С. 324325.
  2. Эссен Мария Моисеевна // Корнилов, Э. А. Беларусь: созвездие политических имен : историко-биографический справочник / Э. А. Корнилов. Минск, 2009. С. 211–212.
  3. Эссен Мария Моисеевна // Большая советская энциклопедия : в 30 т. Москва, 1978. Т. 30. С. 252.
  4. Ленин, В. И. М. М. Эссен : от Ленина Нине Львовне личное [письмо от 24.12.1904] / В. И. Ленин // Полное собрание сочинений : в 55 т. / В. И. Ленин. 5-е изд. Москва, 1975. Т. 44. С. 429.
  5. Гордеев, В. Л. Жуткий «зверь» впервые был пойман в Мелекессе / Валерий Леонидович Гордеев // Бери да помни 2 : Мелекесские истории / Валерий Леонидович Гордеев. Димитровград : Посад Мелекесс, 2010. С. 33–39.
  6. Морозова, В. А. Побег из Олекминска : повесть [о соратнице В. И. Ленина Марии Эссен : для сред. и ст. шк. возраста] / Вера Александровна Морозова. – Москва : Детская литература, 1986. – 256 с. : ил.
  7. Гусева, З. Сокол / З. Гусева // Женщины русской революции : сборник. Москва : Политиздат, 1968. С. 546–558.
  8. Бердичевская, С. Мария Моисеевна Эссен / С. Бердичевская // Славные большевички : сборник. – Москва : Госполитиздат, 1958. – С. 303–321.
  9. Малашевский, В. Судьба революционерки / В. Малашевский // Товарищ. 2002. 17 января.
  10. Малашевский, В. Соратница Ильича / В. Малашевский // Заря. 1982. 3 ноября.
  11. Ляшук, В. С Лениным рядом / В. Ляшук // Заря. 1968. 17 декабря.
  12. Наши земляки : Мария Моисеевна Эссен // Заря. 1960. 4 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 263 разоў