Пятніца, 21 Кастрычнік 2022 10:46

11 кастрычніка 2022 г. — 65 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Жабінкаўскага камбікормавага завода (ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод»; 1957)

На ўскраіне райцэнтра Жабінка Брэсцкай вобласці ў 1948 г. была створана арганізацыя «Заготзярно» — пункт цэнтралізаванага прыёму збожжа. На яго тэрыторыі пабудаваны і 11 кастрычніка 1957 г. уведзены ў эксплуатацыю малагабарытны ўніверсальны камбікормавы завод (МУК3-35) магутнасцю 35 т за суткі, які забяспечваў камбікармамі гаспадаркі раёна.

 

 

На прадпрыемстве працавалі звыш 70 чалавек. У 1965–1969 гг. праведзена рэканструкцыя камбікормавага цэху праектнай магутнасцю 200 т у суткі. Колькасць працаўнікоў на абноўленым заводзе вырасла да 112 чалавек. У 1971 г. устаноўлены і ўведзены ў дзеянне гранулятар вытворчасці. Грануляванне рассыпной сумесі дазволіла рэзка скараціць страты пры транспартаванні і захоўванні. Упершыню пачалі вырабляць поўнарацыённы камбікорм з дабаўленнем вітамінаў і мікраэлементаў, адкрыліся новыя магчымасці для балансіроўкі і ўзбагачэння кармоў.

У 1972 г. мадэрнізацыя вытворчай базы працягнулася. З’явіўся склад сіласнага тыпу ёмістасцю 5,1 тысячы т. Да сярэдзіны 1970-х калектыў завода склаў 200 чалавек, у ім адбываюцца прыкметныя якасныя перамены. Прыходзяць працаваць выпускнікі спецыялізаваных аддзяленняў тэхнікумаў і вузаў, што адыграла немалаважную ролю ва ўдасканаленні завода, асабліва на этапе далейшага ўскладнення тэхналогій, увядзення лабараторнага кантролю сыравіны і гатовай прадукцыі, насычэнні цэхаў сучасным абсталяваннем.

У 1980-я гг.аграпрамысловы комплекс, які знаходзіўся ў стадыі буйнога развіцця, патрабаваў бесперабойнага забеспячэння камбікармамі. Работа калектыву працягвалася па двух напрамках: абнаўляліся тэхналогіі і адначасова нарошчваліся вытворчыя магутнасці. У 1988 г. на прадпрыемстве поўнасцю аўтаматызаваны лініі дазавання і змешвання кармоў. Прадукцыя завода стала высакаякасным поўнарацыённым кормам для жывёлагадоўлі.

Да пачатку 1990-х гг. штосутачна выпрацоўвалі да 300 т якаснага грануляванага камбікорму, цалкам «закрываючы» патрэбнасці навакольных жывёлагадоўчых комплексаў, уключаючы і суперкомплекс «Белавежскі» (Камянецкі раён). Завод становіцца для Жабінкі адным з горадаўтваральных прадпрыемстваў.

У 1989 г. пачалося будаўніцтва элеватара ёмістасцю 18 тысяч т збожжа. У 1995 г. на элеватары ўстаноўлены два важныя кампаненты: лініі лушчэння і затарвання, а таксама ўведзены ў эксплуатацыю міні-млын. 30 снежня 1995 г. камбікормавы завод ператвораны ў адкрытае акцыянернае таварыства «Жабінкаўскі камбікормавы завод».

У 1997 г. закуплена і ўстаноўлена першая лінія экструдавання. Гэты прынцыпова новы метад перапрацоўкі злакаў стаў значным крокам у камбікормавай вытворчасці. У 1998 г. дадаткова ўстанаўліваюць лінію ўводу вадкіх энзімаў з мэтай выпрацоўкі камбікармоў з рознага віду дабаўкамі. Тады ж набыта дапаможная гаспадарка на 1200 галоў свіней.

Гандлёва-вытворчы ўчастак «Сузор’е» ўтвораны ў 1998 г., ён уключаў у сябе краму і пякарню. Першапачаткова планаваўся як дапаможнае падраздзяленне для забеспячэння прадуктамі працаўнікоў завода, але неўзабаве стаў адкрытым для ўсеагульнага доступу. У кастрычніку 2016 г. побач адкрылася новая гандлёвая кропка «Мясная крама» (у 2022 г. перайменаваная ў «Прывоз»).

Да канца 1999 г. на заводзе праведзена поўная аўтаматызацыя вытворчага працэсу: замена рэлейнай схемы вытворчасці, камп'ютарызавана сістэма аператарскага кіравання, працоўныя месцы, устаноўлена новае кантрольнае абсталяванне і г. д. У 2002 г. правялі ўстаноўку і ўвялі ў эксплуатацыю лінію экспандзіравання, якая дазваляла атрымліваць камбікорм у выглядзе крупкі. У 2005 г. зманціравана лінія ўводу згушчанай сыроваткі ў экспандаваныя камбікармы, уведзена ў эксплуатацыю лінія дробнай затаркі камбікармоў, падключана аўтаматызаваная сістэма кантролю і ўліку электраэнергіі (АСКУЭ).

Арганізацыйным кампанентам выпуску якаснай прадукцыі сталі распрацоўка і ўкараненне сістэмы мэнэджмэнту якасці, Жабінкаўскі завод першым у сваёй галіне ў 2004 г. атрымаў Сертыфікат ISO CTБ 9001-2001.Затым была сертыфікавана сістэма кіравання якасцю і бяспекай НАССР (Hazard Analysis and Critical Control Points). Гэта дазволіла дэклараваць прадукцыю ў рамках Мытнага саюза і заключаць экспартныя пагадненні.

У 2006 г. ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» упершыню ў краіне асвоіў новы напрамак дзейнасці — выпуск сухога корму для хатніх жывёл, стварыўшы ўласны брэнд — корм для дарослых сабак «Рэкс». У далейшым таварную лінейку дапоўнілі «Рэкс плюс», «Рэксік», «Рэкс міні», а таксама корм для кошак «КОТиКОРМ».

У 2007 г. устаноўлены мікрадазатар кампанентаў з мэтай уводу ферментаў, амінакіслот, араматызатараў і іншых дабавак. У наступным годзе зманціравана ўстаноўка дазавання тлушчу ў змяшальнік з 6-працэнтным уводам і адкрыта новае падраздзяленне — цэх па перапрацоўцы алейных культур. 2009 г. адзначаны ўводам у эксплуатацыю зернесушыльнага комплексу. У 2010 г. праведзена мадэрнізацыя тэхналогіі вытворчасці рассыпных камбікармоў з пераходам на сучасную схему дазавання, драбнення, змешвання сыравінных кампанентаў. Здейснены першыя адгрузкі сухіх кармоў для хатніх жывёл на рынак Расійскай Федэрацыі.

У 2011 г. завершана будаўніцтва новага цэха аўтаматычнай фасоўкі гатовай прадукцыі. У 2012 г. адбыўся пуск найважнейшага вытворчага аб’екта – элеватара, які складаецца з 6 круглых ёмістасцяў агульным аб’ёмам 20 тысяч т. У 2013 г. уведзена сучасная парцыённая схема вытворчасці рассыпных камбікармоў. У чэрвені 2014 г. скончана пачатае ў 2011 г. будаўніцтва свінагадоўчага комплексу «Сычова» на 24 тысячы галоў свіней (у канцы 2019 г. перададзены Брэсцкаму мясакамбінату). У 2015 г. праведзены запуск новай магутнай лініі па выпуску кармоў для хатніх жывёл дацкай фірмы«Аndritz».

Са студзеня 2017 г. функцыяніруе аддзел па выпуску інавацыйнай прадукцыі. Яго галоўная задача — удасканаленне ўжо існуючых і стварэнне новых відаў камбікармоў. Найважнейшым звяном на заводзе лічыцца вытворча-тэхнічная лабараторыя, спецыялісты якой ажыццяўляюць трайны кантроль якасці: якасць сыравіны, дакладнасць выканання тэхналагічнага працэсу і якасць вырабленай прадукцыі.

Прадукцыя жабінкаўскіх вытворцаў камбікармоў дастойна канкурыруе не толькі на айчынным рынку, але і ў краінах блізкага замежжа. Прадпрыемства неаднаразова з’яўлялася лаўрэатам конкурсаў «Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь», дыпламантам прэміі ўрада краіны ў галіне якасці.У 2004 і 2012 гг. атрымала дыплом «Лепшыя тавары Беларусі на рынку Расійскай Федэрацыі». На Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Зялёны дом» ў 2009 і 2015 гг. калектыў прадпрыемства адзначаны дыпломам «За выдатную якасць прадукцыі і высокія стандарты абслугоўвання заказчыкаў».

Кіраўнікі завода: Міхаіл Кірылавіч Маркаў (1952–1957; 1959–1962); Аляксей Цітавіч Кажамяка (1959); Андрэй Іванавіч Міхайлаў (1962–1963); Аляксей Нікіфаравіч Дарашэвіч (1963–1965); Іван Васільевіч Кароткі (1965); Аляксандр Васільевіч Талокін (1966–1967); Уладзімір Рыгоравіч Канатоп (1967–1970); Віктар Іванавіч Заўялаў (1970–1975);Сцяпан Іосіфавіч Шорах (1975–1980); Анатоль Мікалаевіч Бокаў (1980–1987). Трыццаць два гады (1987–2019) працаваў дырэктарам Васіль Канстанцінавіч Воўк, які прыйшоў на прадпрыемства ў 1973 г. простым слесарам, дарос да пасады намесніка дырэктара, а ў час перабудовы працоўны калектыў выбраў яго кіраўніком. З 30 снежня 2019 г. дырэктарам назначаны Ігар Пятровіч Лабада.

Да свайго 60-гадовага юбілею ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» падыйшло з наступнымі паказчыкамі: агульная колькасць работнікаў – 550; асартымент прадукцыі – 51 від камбікармоў; колькасць крам – 50; пагалоўе свінагадоўчага комплексу – 18 тысяч галоў.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Жабінкаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай

 

  1. ОАО «Жабинковский комбикормовый завод». 60 лет / [авторы текста: Н. Васюк, Б. Павловский ; редактор В. Шпарло ; фото: А. Рыбачук]. – Брест : Вечерний Брест, 2017. – 80 с. : ил.
  2. ААП «Жабікаўскі камбікормавы завод» // Памяць. Жабінкаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск : Ураджай, 1999. С. 415.
  3. Открытое акционерное общество «Жабинковский комбикормовый завод» : в качестве наша сила! / Жабинковский комбикормовый завод. – Брест : Брествестпресс, 2012. – 16 с. : ил.
  4. Шевчик, А. М. Мероприятия по совершенствованию выставочной деятельности ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» : [участие в выставках продукции] / А. М. Шевчик // Перспективные направления развития региональной экономики : сб. материалов Межвуз. науч.-практ. конф. студентов, магистрантов, аспирантов, преподавателей / УО «Брест. гос. ун-т им. А. С. Пушкина». Брест, 2012. С. 107–108.
  5. Козловская, Е. Рынок не терпит пустоты : [о деятельности ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / Елена Козловская // Рэспубліка. 2022. 14 ліпеня. С. 8–9.
  6. Хокимова, А. «Рэкс» и «Petboom» начинают и выигрывают : [о сухих кормах производства ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2021. 1 января. С. 5.
  7. Валах, М. Есть стратегия – будет результат :[о ключевых моментах успешной работы ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / Марина Валах // 7 дней. 2020. 29 октября. С. 8.
  8. Малашевич, Н. Заводчики и владельцы домашних животных выбирают корма ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» / Наталья Малашевич // Брестский вестник. 2020. 17 сентября. С. 7.
  9. Лобода, И. П. Качество, новые технологии, маркетинг : [интервью с директором ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / [Игорь Петрович Лобода ; беседовала] Валентина Козлович // Сельская газета.  2020. 28 мая. С. 10
  10. Никончук, Д. Креативное сито комбикомового : [о секторе информационно-технического обеспечения Жабинковского комбикормового завода] / Дарья Никончук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 12 лютага. С. 3.
  11. Лабада Ігар Пятровіч : [назначэнне] // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 11 студзеня. С. 1.
  12. Корнелюк, В. Свинокомплекс комбикормового завода: развитие и перспективы / [Вячеслав Корнелюк ; беседовала] Кристина Семенюк // Сельская праўда. Жабінка, 2018. 19 красавіка. С. 3.
  13. Волк, В. К. Летапіс поспехаў піша завод : ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» – 60 год / [Васіль Канстанцінавіч Волк ; запісала] Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2017. 25 лістапада. С. 1.
  14. Маркина, Т. На подъеме : ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» – вчера, сегодня, завтра / Тамара Маркина // 7 Дней. 2017. 24 августа. С. 3.
  15. Муха, Ф. Выручают инновации : [о работе и путях выхода из кризиса ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / Федор Муха // Заря. 2017. 17 июня. С. 7.
  16. Васюк, Н. Здесь мой причал : [о директоре ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» В. К. Волке] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2017. 26 мая. С. 5.
  17. Анисимов, В. К трудностям не привыкать : [к 60-летию ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / Виктор Анисимов // Директор. 2017. № 2. С. 48–50.
  18. Васюк, Н. Завод премиум-класса / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2017. 11 января. С. IV. (приложение: Вечёрочка).
  19. Муха, Ф. Зачем «банкроту» осетры? : [как преодолевают возникший кризис на ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»] / Фёдор Муха // Заря. 2016. 15 декабря. С. 18.
  20. «Мясная лаўка» камбікормавага адчынілася! / падрыхтавала Святлана Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2016. 26 кастрычніка. С. 1, 4.
  21. Маркина, Т. ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» в поисках новых возможностей / Тамара Маркина // 7 Дней. 2016. 25 февраля. С. 8–9.
  22. Волк, В. К. С надеждой на лучшее / [Василий Волк ; записала] Светлана Беляк // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 12 снежня. С. 2.
  23. Якавук, Я. Наша лінія – лепшая ў Беларусі : [пра мадэрнізацыю лініі экструдзіравання сухіх кармоў на Жабінкаўскім камбікормавым заводзе] / Яўген Якавук // Сельская праўда. Жабінка, 2015. 7 кастрычніка. С. 3.
  24. Чапрасава, Т. Лідары : [ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» атрымаў званне «Лідар галіны 2014»] / Тамара Чапрасава // Сельская праўда. Жабінка,2015. 17 чэрвеня. С. 2.
  25. Эффективность и качество определяют успех в работе ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» // Народная газета. 2013. 2 красавіка. С. 7.
  26. Макарчук, Ю. ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»: качество и доступность : [к 55-летию предприятия] / Юрий Макарчук // Заря. 2012. 22 декабря. С. 6.
  27. Вішнеўская, С. Якасць, новыя тэхналогіі, шырокі асартымент : [да 55-годдзя ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод»] / Святлана Вішнеўская // Сельская праўда. Жабінка, 2012. 21 лістапада. С. 2–3.
  28. Курец, А. И ваша бы корова не мычала : учитывая пожелания заказчиков, ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» выпускает продукцию, которая не залеживается на складах / Александр Курец // Белорусская нива. 2011. 10 декабря. С. 14.
  29. Трафімчук, А. Д. На новую тэхналогію – першымі ў Беларусі : [гутарка з галоўным інжынерам / Андрэй Дзмітрыевіч Трафімчук] ; гутарыў А. Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2010. 16 чэрвеня. С. 2.
  30. Ковалев, Н. Где истоки молочной реки? : об этом знают специалисты Жабинковского комбикормового завода / Николай Ковалев // Белорусская нива. 2011. 10 декабря. С. 14.
  31. Панасюк, Н. ОАО «Жабинковский комбикормовый завод» / Николай Панасюк, Алексей Остапович //Белорусская нива. 2009. 11 марта. С. 2.
  32. Волк, В. К. «Формула волка» жыве і перамагае / [Васіль Волк ; гутарыў] Уладзімір Хількевіч // Звязда. 2008. 30 снежня.
  33. Волк, В. К. «Мы научились слышать потребителя» / Василий Константинович Волк ; [беседовала] Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2008. 19 декабря.
  34. Кіслая, С. Новая тэхналагічная лінія : [пра лінію перапрацоўкі масляністых культур] / Святлана Кіслая // Сельская праўда. Жабінка, 2008. 13 снежня.
  35. Капачова, А. Перш за ўсё – якасць! : прадукцыя ААТ «Жабінкаўскі камбікормавы завод» адпавядае міжнародным стандартам / Алена Капачова // Народная трыбуна. 2008. 8 лістапада. С. 4.
  36. Волк, В. К. Стваральны поступ  дзесяцігоддзяў : Жабінкаўскаму камбікормаваму заводу – 50 / Васіль Волк ; інтэрв’ю правёў А. Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2007. 21 лістапада. С. 2–3.
  37. Сверкунов, В. Научный рецепт против кормовой единицы / Владимир Сверкунов, Василий Волк // Директор. 2007. № 10. С. 4–7.
  38. Волк, В. К. Формула поспеху – «Бачыць задачы, якія вылучае жыццё, і паслядоўна вырашаць іх» / Васіль Канстанцінавіч Волк ; публікацыю падрыхтаваў Уладзімір Хількевіч // Звязда. 2007. 30 сакавіка. С. 4.
  39. Каско, А. Два сертыфикаты камбікормаваму заводу / А. Каско // Сельская праўда. Жабінка, 2007. 21 сакавіка.
  40. Міцковіч, І. «Мы ўпэўнены ў якасці нашай прадукцыі і ганарымся ёю» / І. Міцковіч // Сельская праўда. Жабінка, 2007. 20 студзеня. С. 1–2.
  41. Маргевич, Р. Искать и находить : о достижениях ОАО «Жабинский комбикормовый завод» / Р. Маргевич // Заря. 2006. 11 февраля. С. 9.
  42. Жабинковский комбикормовый завод // Белая Русь : рекламный торгово-промышленный журнал. 2006. № 1. С. 29.
  43. Волк, В. Васіль Волк: «Якасць – наша стратэгія, палітыка і ідэалогія» / Васіль Волк ; [запісаў] карэспандэнт «Звязды» // Звязда. 2005. 18 кастрычніка. С. 8.
  44. Волк, В. К. Василий Волк: «Результат там, где его хотят получить» / Василий Константинович Волк ; [беседовал] Петр Пилипчук // Заря. 2004. 9 ноября.
  45. Вішнеўская, С. Растуць хутка свінкі… камбікормавага завода / С. Вішнеўская // Сельская праўда. Жабінка, 2004. 14 лютага.
  46. Бяляк, С. Сертыфікат якасці – выхад на міжнародны рынак / С. Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2004. 28 лютага.
  47. Орлова, И. ОАО «Жабинковский комбикормовый завод»: мы уверены в качестве нашей продукции / Ирина Орлова // Народная газета. 2003. 5 снежня. С. 11.
  48. Волк, В. К. «Наш арыенцір – якасць прадукцыі» / [Васіль Канстанцінавіч Волк ; запісала] Т. Алоўчык // Сельская праўда. Жабінка, 2003. 9 жніўня.
  49. Бяляк, С. Заводу загадана выжыць / С. Бяляк // Сельская праўда. Жабінка, 2003. 29 сакавіка.
  50. Антонава, А. Жабінкаўскаму камбікормаваму заводу – 40 гадоў : гісторыя прадпрыемства ў асобах і фактах / А. Антонава // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 26 лістапада. С. 2.
  51. Волк, В. К. «Хачу, каб людзі працавалі з усмешкай на тварах» / Васіль Канстанцінавіч Волк ; гутарыў Алесь Каско // Сельская праўда. Жабінка, 1997. 8 ліпеня. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 205 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:35