Панядзелак, 24 Кастрычнік 2022 12:25

14 лістапада 2022 г. — 210 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта, каваля

Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.

 

Пад уплывам фальклору і паэзіі Ю. Нямцэвіча і К. Нарушэвіча, яе свабодалюбства і антыфеадальнай накіраванасці Паўлюк Багрым сам стаў пісаць вершы, у якіх гучалі любоў да радзімы, прыроды, людзей, боль за іх нялёгкае жыццё пры паншчыне і імкненне да свабоды. Для П. Багрыма ня былі абыякавымі сялянскія хваляванні, якія адбыліся ў роднай вёсцы ў 1828 г. Ён адгукнуўся на гэтыя падзеі ў сваіх вершах.Аднавяскоўцам чытаў таксама забароненыя вершы іншых аўтараў.

Пры вобыску жандары знайшлі ў Паўлюка Багрыма ананімны верш «Гутарка пана з селянінам».За распаўсюджанне вершаў супраць прыгоннага закону быў здадзены ў рэкруты і прайшоў доўгі і нялёгкі шлях вайсковай службы.

Вярнуўшыся ў сталым узросце, працаваў кавалём у роднай вёсцы.Пра яго майстэрства сведчыць вялікая прыгожая выкаваная ім люстра (жырандоля), якая да гэтага часу знаходзіцца ў Крошынскім касцёле. Над яе стварэннем Паўлюк Багрым працаваў некалькі гадоў, закончыў у 1881 г. Арнамент люстры — спалучэнне кветкавых матываў (бутоны) і жаўрукоў у палёце.

З яго творчай паэтычнай спадчыны захаваўся толькі адзін верш «Зайграй, зайграй, хлопча малы...», напісаны ім у юнацкім узросце і надрукаваны ва ўспамінах наваградскага адваката Ігнацыя Яцковского «Powieść zczasumojego, czyliPrzygodyLitewskie» («Аповесць з майго часу, або Літоўскія прыгоды». Лондан, 1854).

П. І. Багрым памёр у 1891 г., пахаваны ў роднай вёсцы ля касцёла. На магіле ў 1968 г. быў устаноўлены помнiк, у 1988 г. заменены на новы (мастак Сымон Свістуновіч).

Імя Паўлюка Багрыма стала шырока вядома ў прагрэсіўным беларускім асяроддзі з 1910-х гг. Народны мастак БССР Заір Азгур стварыў бюст — выяву паэта і каваля (1964). У 1985 г. у Крошынскай сярэдняй школе адкрыты музей народных мастацтваў і рамёстваў імя П. Багрыма. У Крошыне i г. Баранавiчы ёсць вуліцы П. Багрыма. 14 лістапада 1992 г. у Крошыне было праведзена рэспубліканскае свята паэзіі, прысвечанае 180-годдзю з дня нараджэння П. Багрыма. У памяць паэта і каваля праводзіцца свята кавальства «Крашынскі перазвон».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Баранавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Чачота. Філіпава Яна Уладзіміраўна, бібліёграф

  1. Багрым Паўлюк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 209.
  2. Багрым Паўлюк // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2010. Т. 1. С. 399.
  3. Багрим Павлюк // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 31.
  4. Паўлюк Багрым (1812–1891) // Літаратурная карта Берасцейшчыны / рэд. i ўклад. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 103–107.
  5. Багрым Паўлюк / Адам Мальдзіс // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 274.
  6. Багрым Паўлюк / Н. В. Тарэлкіна ; [бібліяграфія: З. У. Драздова] // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1992. Т. 1. С. 178–180.
  7. Костёл : [Крошин. Здесь хранится люстра работы П. Багрима] / А. Н. Кулагин ;Могила Багрима Павлюка Осиповича / А. И. Мальдис // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 98.
  8. Багрим Павлюк // Их именами названы… : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 45.
  9. Багрым Паўлюк / А. І. Мальдзіс // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 1. С. 258.
  10. Багрым Паўлюк Восіпавіч / А. І. Мальдзіс // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 63.
  11. Дубейка, В. М. Багрымаў Крашын / В. М. Дубейка. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2018. – 210, [1] с., іл.
  12. Ненадавец, А. М. Паўлюк Багрым: «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» / Аляксей Міхайлавіч Ненадавец. – Чарнігаў : Всесвіт, 2015. – 54 с.
  13. Маліноўскі, М. Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым) : легенды, праўда, загадкі / Міхась Маліноўскі. – Баранавічы, 2006. – 128 с.
  14. Паўлюк Багрым: [зборнік] / пад рэд. А. Сабалеўскага ; склад. В. Ляшук, А. Майсейчык ; прадм. А. Сабалеўскага. – Мінск : Навука і тэхніка, 1994. – 256 с.
  15. Цвірка, К. Тайны Крашынскага парку : [нататкі з падарожжа па мясцінах Паўлюка Багрыма] / Кастусь Цвірка // Зорка філаматаў : нарысы, эсэ / Кастусь Цвірка. Мінск, 2017. С. 216238.
  16. Валчок, Н. Мастацкая праекцыя асобы Паўлюка Багрыма ў паэме Венанцы Бутрыма «Ліра і горан» / Н. Валчок // Духоўнае самавызначэнне асобы ў сучасным свеце : памяці Я. Янішчыц / УА «Брэсц. дзярж. ун-т імя А. С. Пушкіна». Брэст, 2015. С. 3942.
  17. Віцьбіч, Ю. «Маци тужыць, сястра плача...» : (Крошын) : [пра П. Багрыма] / Юры Віцьбіч // Наша спадчына прамаўляе / Юрка Віцьбіч. – Мінск, 2015. С. 220224.
  18. Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі : нарысы аб беларускіх пісьменніках. – 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. – Мінск : Вучпедвыд БССР, 1962. – 221 с. – (Школьная бібліятэка).
  19. Бензярук, Р. Багрымаў матыў : [нарыс аб паездцы ў Крошын Баранавіцкай вобласці] / Расціслаў Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 11 лістапада. С. 5.
  20. Бензярук, Р. Паўлюку Багрыму : [верш] / Расціслаў Бензярук // Літаратура і мастацтва. 2020. 17 красавіка (№ 15). С. 8.
  21. Шубіч, М. Каваль куе, жаўрук пяе : [пра свята кавальства «Крашынскі перазвон» у Баранавіцкім раёне] / Міхаіл Шубіч // Заря. 2019. 17 жніўня. С. 15.
  22. Шубіч, М. Каваль куе, жаўрук пяе : свята кавальства «Крашынскі перазвон» стане брэндавым мерапрыемствам? / Міхаіл Шубіч // Наш край. Барановичи, 2019. 31 июля. С. 20.
  23. Дубейка, В. Багрымаў Крашын : [аб новай кнізе В. Дубейкі «Багрымаў Крашын»]./ Васіль Дубейка ; гутарыў Міхаіл Шубіч // Заря. 2019. 22 июня. С. 15.
  24. Белы, А. Багрымаў Крашын / Аляксей Белы // Заря. 2019. 26 января. С. 11.
  25. Запруднік, Я. Асобаснае літаратуразнаўства і «багрымаўскае» пытанне / Ігар Запрудскі // Дзеяслоў. 2018. № 5. С. 225238.
  26. Рагін, Я. Птушка на каванай жырандолі / Яўген Рагін // Культура. 2017. 9 снежня (№ 49). С. 10.
  27. Шубіч, М. Пад заступніцтвам бога Сварога : [пра абласное свята кавальства «Крашынскі перазвон» у аг. Крошын Баранавіцкага раёна] / Міхаіл Шубіч // Заря. 2016. 28 июня. С. 8.
  28. Антончык, А. Паўлюк Багрым. «Я — легенда» / Аксана Антончык // Літаратура і мастацтва. 2013. 12 ліпеня (№ 27). С. 15.
  29. Герцаў, В. Талент застыў у метале і слове… : крошынскаму да Вінчы – 200 год : [пра святы ў Крошыне: 200 год з дня нараджэння П. Багрыма і 570-годдзе вёскі] / Віталь Герцаў // Наш край. Барановичи, 2012. 6 ноября. С. 1–2.
  30. Мальдис, А. Был ли Павлюк Багрим поэтом? / Адам Мальдис // СБ. Беларусь сегодня. 2010. 4 августа. С. 16–17.
  31. Хаўстовіч, М. «Я хоць і не паэта...» : [у т. л. пра аўтарства верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы...»] / М. Хаўстовіч // Arche. 2008. № 78. С. 880923.
  32. Дубейка, В. Дык хто ж фантазёр? : па старонках адной кнігі : [пра кнiгу М. Маліноўскага «Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі»] / Васiль Дубейка // Дзеяслоў. 2008. № 6 (37). С. 308–316.
  33. Альгерчик, В. На родине Павлюка Багрима : [о д. Крошин] / Владимир Альгерчик // Белорусская нива. 2008. 28 марта. С. 3.
  34. Сикиржицкий, В.Павлюкова жирандоль : [про П. Багрима] / Валерий Сикиржицкий // Рэспубліка. 2007. 22 верасня. С. 9.
  35. Зарэцкая, В. Паэт аднаго верша : сёлета спаўняецца 195 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма – аўтара верша «Зайграй, зайграй, хлопча малы...» / Вера Зарэцкая // Народная трыбуна. 2007. 14 ліпеня. С. 11.
  36. Маліноўскі, М. Дзяржавін і Багрым / Міхась Маліноўскі // Роднае слова. 2007. № 6. С. 79–81.
  37. Муха, Н. Хрестоматийный поэт… вообще не писал стихи : [о книге Міхася Маліноўскага «Павел Іосіфавіч Багрым»] / Наталья Муха // Аргументы и факты в Белоруссии. 2007. 9–15 мая (№ 19). С. 18.
  38. Мархель, У. «Заграй, заграй…» : Паўлюк Багрым – міф ці рэальнасць? / Уладзімір Мархель // Краязнаўчая газета. 2007. № 30. С. 3.
  39. Лясун, Л. Мастацкая літаратура і гісторыя : метадычныя падыходы да вывучэння твораў на гістарычную тэму Уладзімір Караткевіч «Паўлюк Багрым» / Л. Лясун // Роднае слова. 2007. № 10. С. 61–62.
  40. Пяткевіч, А. Палемічна пра вядомае і малавядомае : [пра кнігу «Павел Іосіфавіч Багрым (Паўлюк Багрым). Легенды, праўда, загадкі» (Баранавічы, 2007)]/ Аляксей Пяткевіч // Краязнаўчая газета. 2007. 4 студзеня (№ 1). С. 12.
  41. Рублевская, Л. Наш Бёрнс, или Жаворонки крошинской жирандоли : [о Павлюке Багриме] / Людмила Рублевская // Советская Белоруссия. 2002. 16 ноября. С. 8.
  42. Пясецкі, Я. Зорка Багрыма / Яўген Пясецкі // Звязда. 2000. 15 верасня. С. 2.
  43. Малiноўскi, М. Жырандоля? Кандэлябр? Люстра? / Міхась Малiноўскi // Культура. 1998. 1117 красавіка. С. 10.
  44. Содаль, У. Крашынскае рэха : да 185-годдя з дня народзінаў Паўлюка Багрыма / Уладзімір Содаль // Роднае слова. 1997. № 11. С. 147–159.
  45. Кашко, М. Крошын. Багрым. Сучаснасць / М. Кашко // Наш край. Барановичи, 1992.10 октября.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 340 разоў Апошняя змена Серада, 26 Кастрычнік 2022 10:59