Панядзелак, 21 Лістапад 2022 15:24

19 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Паўла Сцяпанавіча Стасевіча (1957), журналіста, краязнаўца

 Павел Сцяпанавіч Стасевіч нарадзіўся 19 лістапада 1957 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў мотальскую сярэднюю школу № 2. Служыў у Савецкай арміі. У 1982 г. закончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.

 

Павел Стасевіч працаваў у «Сельской газете», з 1991 г. — у «Народнай газеце». Шырокаму колу чытачоў вядомы яго праблемныя артыкулы, нарысы і асабліва памфлеты і фельетоны. Лаўрэат многіх журналісцкіх прэмій. Друкуецца ў многіх беларускіх і расійскіх выданнях. Заснавальнік і галоўны рэдактар часопісаў «Народная кніга», «Народный журнал», «Изобретатель».

З 2000 г. — галоўны рэдактар штомесячнага навукова-практычнага часопіса «Изобретатель». Часопіс распаўсюджваўся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Казахстане, Германіі, Літве, Латвіі, Балгарыі, Малдове. Да сярэдзіны 2019 г. выйшла 234 нумары, а потым «Изобретатель» стаў выходзіць у электронным выглядзе на сайце www.izobretatel.by.

Павел Сцяпанавіч актыўна займаецца краязнаўствам. У 1991 г. выдаў кнігу пра гісторыю і людзей роднага Моталя — гістарычна-краязнаўчы нарыс «Вёска над Ясельдай». Чытач пазнаёміцца з партызанскімі дзеяннямі ў час Вялікай Айчыннай вайны, з гісторыяй калгаса «40 гадоў Кастрычніка», з экспазіцыяй Мотальскага музея народнай творчасці, даведаецца аб тым, як захоўваюць і памнажаюць маталяне спадчыну продкаў. Змешчаны 15 чорнабелых фотаздымкаў. Кніга карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод землякоў, якія жывуць і за межамі вёскі, і за межамі Беларусі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы i артыкулы П. С. Стасевіча

 

  1. Веска над Ясельдай : гіст.-краязн. нарыс / П. С. Стасевіч ; [рэцэнзент Г. А. Каханоўскі]. – Мінск. : Полымя, 1991. – 99, [2] с. : іл.
  2. Хлебцов, К. А. Цель – 7000 килограммов молока от коровы / К. А. Хлебцов ; [лит. запись П. С. Стасевича]. – Минск : Ураджай, 1990. – 39 с. – (Передовой опыт – в практику хозяйствования).
  3. Чубрик, Т. В. Шесть тонн молока от коровы / Т. В. Чубрик ; [лит. запись П. С. Стасевича]. – Минск : Ураджай, 1989. – 29 с. – (Животноводство – ударный фронт).
  4. Разделяю здоровый оптимизм : [о здравоохранении в Беларуси] / Павел Стасевич // Рэспубліка. 2020. 5 сакавіка. С. 3.
  5. ВТО наших надежд : [стоит ли Беларуси вступать в ВТО] / Павел Стасевич // Рэспубліка. 2019. 1 сакавіка. С. 7.
  6. Чудаки не только украшают мир. Они делают его богаче : [о развитии рационализаторской деятельности на предприятиях Беларуси] / Павел Стасевич // Экономика Беларуси : итоги, тенденции, прогнозы. 2006. № 4. С. 64–66.
  7. Как делать деньги из воздуха : [о способах преобразования воздуха в механическую энергию] / Павел Стасевич // Советская Белоруссия. 2004. 26 июня. С. 29.
  8. Дело жизни Хаима Вейцмана : [о первом президенте государства Израиль, уроженце д. Мотоль Ивановского района] / Павел Стасевіч // Горизонты. 2004. № 1. С. 76–85.
  9. Даешь рационализацию всей страны! : [как ускорить научно-технический прогресс] / Павел Стасевич // Советская Белоруссия. 2003. 21 августа. С. 4.
  10. «Потаенные суда» Карла Шильдера : [из истории подводного флота России] / Павел Стасевич // 7 дней. 2002. 16 марта. С.11.
  11. Лидский пивзавод : заметки с собрания акционеров предприятия / Павел Сиасевич // Народная газета. 1998. 4 чэрвеня. С. 3.
  12. Моталю – 575! / Павел Стасевіч // Народная газета. 1997. 15–17 лістапада. С. 3.
  13. Дроздов, В. Старобин: соль земли : [Солигорский район] / В. Дроздов, П. Стасевич // Народная газета. 1995. 25 кастрычніка.
  14. Солигорский «котёл» : [о нарушениях законов руководством Солигорского района] / Павел Стасевич // Народная газета. 1995. 2 жніўня.
  15. Моталь : [аб гісторыі і сучасным стане вёскі] / П. Стасевіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1994. 22 лістапада. С. 3; 25 лістапада. С. 2.
  16. Обретенное братство : [о д. Мотоль в 1920–1939 гг.] / Павел Стасевич // Сельская газета. 1989. 10 ноября.

 

Аб жыцці і творчасці П. С. Стасевіча

  1. Павел Степанович Стасевич // Мотоль. Шесть столетий на берегах Ясельды : [рекламное издание / гл. ред. Владимир Шпарло ; фото Павла Куницкого, Сергея Пилиповича, Андрея Рыбачука]. Брест : РИА «Вечерний Брест», 2022. С. 30.
  2. Стасевіч Павел Сцяпанавіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 521–522.
  3. Зельдин, А. Воспел свой край: [о книге П. Стасевича «Деревня над Ясельдой»] / А. Зельдин // Советская Белоруссия. 1991. 1 июня.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 300 разоў Апошняя змена Панядзелак, 27 Сакавік 2023 12:38