Чацвер, 24 Лістапад 2022 15:05

2022 г. — 280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Рэйтана (1742?–1780), палітычнага дзеяча Рэчы Паспалітай

Тадэвуш Рэйтан нарадзіўся ў 1742 г. (па іншых звестках у канцы кастрычніка 1940 г.). у радавым маёнтку Грушаўка Навагрудскага павета ВКЛ (цяпер вёска Грушаўка Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Паходзіў з ліцвінскага шляхецкага роду Рэйтанаў, сын Дамініка Міхаіла Рэйтана, падкаморыя наваградскага. Яго маці, Тэрэза Вагадковіч, сястра уніяцкага мітрапаліта Фаліцыяна Вагадковіча, паходзіла са старажытнага шляхецкага роду. Тадэвуш быў ахрышчоны 20 жніўня 1742 г. у Ляхавічах.

Тадэвуш Рэйтан атрымаў добрую адукацыю — вучыўся ў піярскай школе і Калегіуме Нобіліум у Варшаве. Служыў у войску. Паводле накаторых звестак, удзельнік Барскай канфедэрацыі — узброенага саюза кансерватыўнай шляхты, клерыкалаў і кіруючых колаў Рэчы Паспалітай для барацьбы супраць уплыву рускага царызму на палітыку каралеўскага ўрада, за захаванне шляхецкіх вольнасцей і прывілеяў каталіцкай царквы.

У 1769 г. памёр бацька, на 29-гадовага Тадэвуша лягла адказнасць за вялікую сям’ю: чатырох братоў і трох сясцёр. Нейкі час ён займаўся справамі ў Грушаўцы.

Быў абраны паслом ад Навагрудскага павета на сойм 1773–1775 гг., дзе планавалася зацвердзіць першы падзел Рэчы паспалітай. Разам з пасламі ад Навагрудскага павета Самуэлем Корсакам і ад Мінскага павета Станіславам Багушэвічам рашуча супрацоўнічаў гэтай анексіі, перашкаджаў утварэнню на сойме канфедэрацыі, якая б зацвердзіла такі падзел. Але большасць паслоў сойма, падкупленыя замежнымі дзяржавамі, не падтрымала яго. Канфедэрацкі суд пагражаў Т. Рэйтану крымінальным пакараннем і канфіскацыяй маёнтка.

1 снежня 1773 г. Т. Рэйтан склаў маніфест, дзе канстатаваў нелігітымнасць канфедэрацыі і трактатаў пра падзел Рэчы Паспалітай. Т. Рэйтан правёў у Варшаве яшчэ два гады, жыў бедна, апісваў у дзённіку парушэнні законаў. У выніку цяжка захварэў, быццам бы страціў розум і ў 1775 г. быў вывезены братамі ў Грушаўку. Загінуў у выніку няшчаснага выпадку 8 жніўня 1780 г., пахаваны ў Ляхавічах.

Яшчэ сучаснікі лічылі Тадэвуша Рэйтана нацыянальным героем. Чатырохгадовы сойм 1788–1792 гг. абвясціў Т. Рэйтана «вартым нацыянальнай жалобы», а яго дзеянні — «узорам для пераймання». Яму прысвечаны шматлікія мастацкія творы, у тым ліку аповесці Генрыка Жавускага, нарыс Юльяна Нямцэвіча «Жыццё Тадэвуша Рэйтана» (1818), карціна Яна Матэйкі «Тадэвуш Рэйтан на варшаўскім сойме 1773 года» («Рэйтан. Заняпад Польшчы»; 1866), услаўлены ў паэме Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш». У Баранавічах у 1921–1939 гг. была вуліца Т. Рэйтана і польская гімназія яго імя. У Грушаўцы ў сярэдзіне ХІХ ст. быў устаноўлены помнік, але пасля паўстання 1863 г. разабраны. У 1993 г. устаноўлены мемарыяльны знак.

З канца ХVII ст. Грушаўка належала Рэйтанам. У другой палове ХVIII ст. тут сфарміраваўся панскі сядзібны комплекс (плошча 14 га). Да канца ХIХ ст. стаяў панскі мураваны дом у стылі класіцызму, пабудаваны ў той час, калі маёнткам валодаў Тадэвуш Рэйтан. Выгляд дома вядомы па акварэлі Напалеона Орды. Побач раскінуты парк рэгулярнай планіроўкі з сажалкай і садам. Новы драўляны сядзібны дом быў узведзены на фундаменце папярэдняга будынка ў канцы ХІХ – пачатку ХХ стст. У баку ад сядзібнага комплексу знаходзіцца капліца-пахавальня, пабудаваная ў пачатку ХХ ст. у стылі неаготыкі.

Цяпер Грушаўскі палацава-паркавы ансамбль з’яўляецца помнікам архітэктуры і сядзібна-паркавага мастацтва, прываблівае шматлікіх турыстаў. Тут праводзіцца раённае фальклорнае свята «З крыніц спрадвечных».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Ляхавіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай  імя Я. Купалы. Зелянко Таццяна Уладзіміраўна, заг. сектара аўтаматызацыі бібліятэчных працэсаў

 

  1. Рэйтан Тадэвуш // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 13. С. 567.
  2. Рейтан Тадеуш // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 308.
  3. Рэйтан Тадэвуш // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : [у 3 т.]. Мінск, 2007. Т. 2. С. 528.
  4. Рэйтан Тадэвуш // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 2001. Т. 6, кн. 1. С. 169.
  5. Грушаўка = Gruszowka : буклет-даведнік / [рэд. У.Гілеп ; фота С.Чарановіча]. Мінск, 2004. 22с. : іл.
  6. Губко, М. Тадеуш Рейтан. Белорусский Дон Кихот / Михаил Губко // Государства Центральной и Восточной Европы в исторической перспективе : сб. науч. ст. Пинск : ПолесГУ, 2022. Вып. 6. С. 181–184.
  7. Юркевіч, З. Праўда пра Тадэвуша Рэйтана / Зміцер Юркевіч // Запісы таварыства аматараў беларускай гісторыі імя Вацлава Ластоўскага. Рыга, 2018. Вып. 8. С. 150154.
  8. Мешечко, Е. Н. Путешествие по Беларуси / Е. Н. Мешечко. Минск, 2012. С. 64–66.
  9. Грушаўка // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. С. 267–268.
  10. Грушевская усадьба // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 166.
  11. Кулагін, А. Нашчадкі часу : [Грушаўка] / Анатоль Кулагін, Анатоль Федарук // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Ляхавіцкага раёна. Мінск, 1989. С. 93–94.
  12. Федорук, А. Т. Старинные усадьбы Берастейщины / А. Т. Федорук. – Минск, 2004. – 574 с. : ил. – Из содерж.: Грушевка. С. 424, 426–427, 429.
  13. Несцярчук, Л. М. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ стагоддзяў : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. – Мінск : БЕЛТА, 2002. – 334 с. : іл. – Са зместу: Грушаўка. С. 219–220.
  14. Беларусь у малюнках Напалеона Орды : другая палова ХІХ ст./ уклад. А. Калугін, Ул. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2001. – 143 с. : іл. – Са зместу: Грушаўка. С. 53.
  15. Кулагин, А. Н. Усадьба : [Грушевка] / А. Н. Кулагин // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 282–283.
  16. Юркевіч, З. Прарастаючы праз камень… / Зміцер Юркевіч // Культура. 2022. 14 мая (№ 20). С. 15.
  17. Юркевіч, З. Нераскіданае гняздо Рэйтанаў / Зміцер Юркевіч // Культура. 2022. 9 красавіка (№ 15). С. 4.
  18. Юркевіч, З. Артэфакты Тадэвуша Рэйтана / Зміцер Юркевіч // Культура. 2021. 9 кастрычніка (№ 41). С. 14; 23 кастрычніка (№ 43). С. 15.
  19. Юркевич, Е. Преображение Грушевки / Елена Юркевич // Заря. 2021. 18 декабря. С. 16.
  20. Юркевіч, З. Сядзіба ў Грушаўцы адраджаецца / Зміцер Юркевіч // Культура. 2020. 19 снежня (№ 51). С. 5.
  21. Юркевіч, З. Яго імя – сінонім слова «патрыёт» / Зміцер Юркевіч // Культура. 2020. 29 жніўня (№ 35). С. 15.
  22. Юркевіч, З. Таямніцы роду Рэйтанаў / Зміцер Юркевіч // Культура. 2019. 19 кастрычніка (№ 42). С. 14; 26 кастрычніка (№ 43). С. 14; 2 лістапада (№ 44). С. 14–15.
  23. Анцэлевіч, А. Учора і заўтра сядзібы Рэйтанаў / Аляксандра Анцэлевіч // Звязда. 2020. 1 верасня. С. 8.
  24. Завадская, И. Деревня Грушевка меняет формат / Ирина Завадская // СБ. Беларусь сегодня. 2018. № 34. С.13.
  25. Поплавский, Г. Что ждёт усадьбу в Грушевке?: [проект реставрации усадьбы отобран для финансирования] / Геннадий Поплавский // Заря. 2017. 28 октября. С.4.
  26. Юркевіч, З. Ці быў Тадэвуш Рэйтан самагубцам? / Зміцер Юркевіч // ARCHE. 2017. № 4. С. 203216.
  27. Литвинович, Е. Эпоха ренессанса / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 5 января. С.1, 4.
  28. Цімошык, Л. Творцы і Рэйтан : [у Грушаўцы прайшлі мастацкі фестываль «Дах» і фестываль фальклору «З крыніц спрадвечных»] / Ларыса Цімошык // Звязда. 2016. 27 жніўня. С. 17.
  29. Юркевіч, З. Калі нарадзіўся Рэйтан / Зміцер Юркевіч // Маладосць. 2016. № 6. С. 128136.
  30. Юркевіч, З. Навагрудскі сеймік 2015 года / Зміцер Юркевіч // Краязнаўчая газета. 2015. № 15. С. 2.
  31. Арлоў, У. Не на сценах, а ў сценах / Уладзімір Арлоў // Культура. 2015. 15 жніўня. С. 7.
  32. Юркевіч, З. Паходжанне Тадэвуша Рэйтана / Зміцер Юркевіч // Краязнаўчая газета. 2014. № 29. С. 5.
  33. Поплавский, Г. Грушевка ждёт возрождения, или Кто вдохнёт новую жизнь в усадьбу? / Геннадий Поплавский // Заря. 2014. 16 августа. С. 5.
  34. Дыдышка, Н. Мроі ў Грушаўцы / Ніна Дыдышка // Народная трыбуна. 2014. 4 студзеня (№ 1). С. 12.
  35. Юркевіч, З. Герб апошняга з Рэйтанаў / Зміцер Юркевіч // Культура. 2013. 24 жніўня (№ 34). С. 14.
  36. Жабік, М. Фотаздымак , як сведка гісторыі / М. Жабік // Краязнаўчая газета. 2011. № 43. С. 4.
  37. Шніп, В. «Не вярнуць нам гады, што мінулі даўно…» / Віктар Шніп // Літаратура і мастацтва.2009. 11 верасня (№ 34). С. 8.
  38. Лапіч, А. Грушаўскія тайны / Аліна Лапіч, Сяргей Чарановіч // Ляхавіцкі веснік. 2006. 1 ліпеня.
  39. Сіцька, З. Грушаўка / Здзіслаў Сіцька // Краязнаўчая газета. 2005. № 12. С. 7.
  40. Малiноўскi, М. Першая рэйтанаўская : [пра мiжнародную навуковую канферэнцыю, прысвечаную Тадэвушу Рэйтану ў Баранавiчах i Ляхавiчах] / Міхась Малiноўскi // Голас Радзiмы. 2003. 26 чэрвеня. С. 7.
  41. Шыманскі, І. Грушаўка / І. Шыманскі // Ляхавіцкі веснік. 2001. 11 жніўня.
  42. Верас, І. Грушаўка збірае сяброў / І. Верас // Ляхавіцкі веснік.1998. 26 жніўня.
  43. Сіцька, З. Створана таварыства «Тадэвуш Рэйтан» / Здзіслаў Сіцька // Культура. 1997. 26 верасня. С. 8.
  44. Лапіч, А.  Памяць, што ўваскрэсла праз стагоддзі / Алена Лапіч // Ляхавіцкі веснік. 1994. 4 лістапада. С. 6.
  45. Турыянскі, М. Расколіна гісторыі прайшла праз яго сэрца / Міхаіл Турыянскі // Мастацтва. 1993. № 12.
  46. Емельянчык, У. Пан Тадэвуш з Грушаўкі / Уладзімір Емельянчык // Культура. 1993. 14 верасня. С. 6–7.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 302 разоў Апошняя змена Чацвер, 24 Лістапад 2022 15:10