Аўторак, 20 Снежань 2022 16:26

10 жніўня 2022 г. – 55 гадоў гадоў з дня нараджэння Мікалая Мікалаевіча Базыліка (1967–1986), удзельніка Афганскай вайны

Мікалай Мікалаевіч Базылік нарадзіўся 10 жніўня 1967 г. у в. Табулкі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Бацькі – Мікалай Лаўрэнавіч Базылік і Зінаіда Міхайлаўна. Коля з маленства вельмі любіў музыку, цудоўна іграў на баяне. Пасля заканчэння Бярозавіцкай сярэдняй школы Пінскага раёна ў 1984 г. Мікалай паступіў у Брэсцкае музычнае вучылішча, але яго не скончыў. Вучыўся ў Пінскай школе ДТСААФ, дзе атрымаў прафесію вадзіцеля, затым працаваў вадзіцелем у саўгасе «Малоткавічы» Пінскага раёна.

 Пінскім раённым ваенкаматам Мікалай Базылік 13 кастрычніка 1985 г. быў прызваны на тэрміновую службу ў Савецкую армію. Прайшоў курс маладога байца на тэрыторыі Узбекскай ССР. У студзені 1986 г. быў адпраўлены ў Дэмакратычную Рэспубліку Афганістан. Савецкія воіны, кінуўшы выклік сусветнаму тэрарызму, сталі на абарону мірнага насельніцтва дружалюбнай нам дзяржавы. Далёка ад дому, у цяжкіх умовах баявых дзеянняў, рызыкуючы жыццём, нашы салдаты захоўвалі вернасць да ваеннай прысягі.

Радавы Мікалай Базылік служыў у першай роце 659-га асобнага аўтамабільнага батальёна, паказаў сябе мужным, добра падрыхтаваным воінам. Пры выкананні баявога задання загінуў у аўтакатастрофе 12 красавіка 1986 г. Пахаваны ў в. Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

М. М. Базылік пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі «Воину-интернационалисту от благодарного афганского народа», «В память 10-летия вывода советских войск из Афганистана» (24 снежня 2003 г.).

Байцы сумленна выканалі свой салдацкі і інтэрнацыянальны абавязак. Памяць аб загінулых воінах-інтэрнацыяналістах захоўваецца на іх радзіме. У г. Пінску на памятным знаку ў гарадскім парку імя Чырвонасцяжнай Дняпроўскай флаціліі выбіта імя Мікалая Бызыліка.

6 лістапада 2019 г. у г. Іванава адбылося ўрачыстае адкрыццё памятнага знака ветэранам баявых дзеянняў, якія выконвалі воінскі абавязак у Рэспубліцы Афганістан. Памятны знак размешчаны ля ўваходу ў гарадскі парк і ўяўляе сабой усталяваную на п’едэстале савецкую баявую машыну пяхоты. На помніку выгравіраваны надпіс: «Священная память о погибших в Афганистане: Керезь Степан Степанович (26.05.1953–11.06.1983), Якушик Николай Гаврилович (20.12.1963–18.03.1984), Базылик Николай Николаевич (10.08.1967–12.04.1986)».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.

 

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Рядовой Базылик Николай Николаевич // На линии огня. Воины-интернационалисты Брестской области в афганской войне 1979–1989/ автор концепции и текста А. М. Суворов. Брест : Полиграфика, 2010. С. 220.
  2. Базылік Мікалай Мікалаевіч// Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2003. С. 498.
  3. Базылік Мікалай Мікалаевіч // Памяць. Іванаўскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мiнск, 2000. С. 525.
  4. Базылік Мікалай Мікалаевіч// Памяць. Афганістан : [біяграфічны даведнік]. Мінск, 1991. С. 38.
  5. Шевмер, Г. В. Крест судьбы : стихи : [книга посвящается жителям г. Пинска и Пинского района – участникам войны в Афганистане] / Георгий Шевмер. – Минск : Логвинов, 2005. – 97 с. – Из содерж.: Базылик Николай Николаевич : [рисованный портрет, биографическая справка]. С. 81.
  6. Михальчук, В. День памяти – день воспоминаний : [упоминается Николай Базылик] / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 18 лютага (№ 7). С. 6.
  7. Кухарчук, К. День памяти : [упоминается Николай Базылик] / Катерина Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2022. 22 лютага (№ 14). С. 7.
  8. Кресс, Д. Наши герои чужой войны : [упоминается Николай Базылик] / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2019. 15 лютага (№ 12). С. 5.
  9. Городецкая, Я. Помеченные войной : [упоминается Николай Базылик] / Янина Городецкая // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лютага (№ 13). С. 4.
  10. Ляшук, М. Бескрылая птаха : [светлой памяти воина-афганца Николая Базылика посвящается] / Мария Ляшук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 16 лютага (№ 13). С. 5.
  11. Ляшук, М. Бяскрылая птушка : [светлай памяці воіна-афганца Мікалая Базыліка] / Марыя Ляшук // Народная трыбуна. 2014. 14 лютага (№ 7). С. 1–2.
  12. Кухарчук, В. Душы не паміраюць : [пра воінаў-інтэрнацыяналістаў Мікалая Базыліка, Сцяпана Керазя, Мікалая Якушыка] / Валерый Кухарчук // Чырвоная звязда. Іванава, 1992. 17 лістапада. С. 1–2.
  13. Воробей, Н. А память жива : [о воине-интернационалисте Николае Базылике] / Н. Воробей // Полесская правда. Пинск, 1991. 13 июня.

 

Чытаць 222 разоў