Пятніца, 23 Снежань 2022 09:19

8 верасня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Пятровіча Халько (1952), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2016)

Сцяпан Пятровіч Халько нарадзіўся 8 верасня 1952 г. у в. Бабры Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці. У 1974 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія». Пасля заканчэння інстытута пачаў працоўную дзейнасць у калгасе «Моладава» Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.

У 1999 г. па ўласнай ініцыятыве Сцяпан Халько ўзначаліў нізкарэнтабельны калгас «Моладава». З таго часу яму ўдалося аб'яднаць калектыў, вызначыць шляхі выхаду з крызіснай сітуацыі, знайсці метады вырашэння праблем.

Цяпер УП «Моладава-Агра» з’яўляецца адной з лепшых гаспадарак па развіцці жывёлагадоўчай галіны ў рэспубліцы. На працягу дзесяцігоддзяў тут укладвалі велізарныя сродкі ў будаўніцтва малочнатаварных ферм, набыццё элітных парод жывёлы, распрацоўку сучасных навуковых тэхналогій вырошчвання статка, вытворчасці кармоў, даення. Прадпрыемства вядома як высокаразвітая гаспадарка, якая спецыялізуецца ў асноўным на вытворчасці малака і мяса, з'яўляецца паказальным у арганізацыі жывёлагадоўчага вытворчасці. На яго мадэрнізаванай базе праводзяцца раённыя, абласныя і рэспубліканскія семінары па вывучэнні сельскагаспадарчага працэсу.

Высокія вытворчыя паказчыкі – гэта заслуга работнікаў, высокакваліфікаваных спецыялістаў і кіраўніка прадпрыемства С. П. Халько. Кіраўнік забяспечвае высокапрадукцыйнае выкарыстанне зямлі, ўкараненне прагрэсіўных тэхналогій вырошчвання і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі, высокай агратэхнікі.

С. П. Халько быў першым сярод многіх кіраўнікоў гаспадарак, дзе паспяхова выкарыстоўваецца даільнае і халадзільнае абсталяванне нямецкай фірмы «Westfalia», хто звярнуўся ў прадстаўніцтва фірмы з прапановай укараніць у гаспадарку сучасную тэхналогію малочнай жывёлагадоўлі. Па яго ініцыятыве быў ажыццёўлены комплекс спецыяльных тэхналагічных і зоаветэрынарных мерапрыемстваў, праведзена вучоба жывёлаводаў і іншых спецыялістаў гаспадаркі. У выніку пачата вытворчасць малака самай высокай якасці.

У 2006 г. УП «Моладава-Агра» заняло першае месца сярод сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі, якія спецыялізуюцца на вытворчасці малака. З 2009 г. станавілася пераможцам раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, а па выніках 2015 г. – лідэрам у сацыяльна-эканамічным развіцці; у 2011, 2014, 2015 гг. – пераможцам абласнога спаборніцтва. У 2010 г. прызнана пераможцам рэспубліканскага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю збожжавых і зернебабовых культур (1 месца сярод сельгасарганізацый).

Шмат увагі Сцяпан Пятровіч надае фарміраванню зладжанай каманды, стабільнага высокакваліфікаванага калектыву аднадумцаў, замацаванню маладых кадраў на вёсцы. У арганізацыі створаны ўмовы для прафесійнага росту і ўдасканалення ўменняў і навыкаў спецыялістаў. У рамках рэспубліканскай праграмы прадпрыемствам пабудавана больш за 50 дамоў.

Не пакідае С. П. Халько без увагі ўстановы адукацыі і культуры сельсавета, сацыяльна значныя аб'екты. Актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці раёна. З’яўляецца дэпутатам Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў. Сельгаспрадпрыемства вядома сваім стаўленнем да адраджэння духоўнай культуры. Гаспадарка ўзяла на сябе асноўны цяжар па фінансаванні будаўніцтва ў аг. Моладава праваслаўнага храма. За вялікую дапамогу ў будаўніцтве кіраўнік УП «Моладава-Агра» С. П. Халько ўзнагароджаны ордэнам Свяціцеля Кірылы Тураўскага.

Больш за дваццаць гадоў Сцяпан Пятровіч узначальвае УП «Моладава-Агра». За гэтыя гады з нізкарэнтабельнага калгаса яно ператварылася ў аднаго з лідараў сельскагаспадарчай вытворчасці вобласці і рэспублікі. Вынікі самаадданай працы дасведчанага і прадпрымальнага кіраўніка прызнаныя дзяржавай і ацэнены па вартасці.

С. П. Халько ўзнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы (2022), медалём «За працоўныя заслугі» (2002), нагрудным знакам «За заслугі» Беларускага прафсаюза работнікаў АПК (2016). Тройчы прысвойвалася званне «Чалавек года» Брэсцкай вобласці ў аграпрамысловым комплексе (2004, 2008, 2019). Прысвоены ганаровыя званні «Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь» (2011), «Ганаровы грамадзянін горада Іванава і Іванаўскага раёна» (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2022 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава.

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Халько Степан Петрович// Время и судьбы / Ивановский районный совет ветеранов ; автор идеи и составитель Л. А. Добродей. Иваново : Ивановская районная типография, 2022. С. 193–202.
  2. Почетные граждане // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест : Полиграфика, 2019. С. 14–15.
  3. Основные показатели социально-экономического развития // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц, А. А. Горбацкий, Т. М. Тохиян и др.]. Брест, 2017. С. 524–564.
  4. Воронина, Е. Орденом Трудовой Славы награжден С. П. Халько / Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2022. 16 верасня (№ 37). С. 3.
  5. Соломка, И.В числе лучших руководителей агропромышленного комплекса Брестчины / Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2022. 20 мая (№ 20). С. 8.
  6. Міхальчук, В.Чалавек года / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2020. 30красавіка. С. 2.
  7. Курец, А. Лучших руководителей АПК области определили в «Беловежском» : [лучшим руководителем стал директор УП «Молодово-Агро»С. П. Халько] / Александр Курец // Сельская газета. 2017.8 июля. С. 22.
  8. Халько, С. П. С новыми технологиями в «Молодово-Агро» дружат / Степан Петрович Халько ; беседовала Ирина Соломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2016.18 сакавіка. С.5.
  9. Котковец, А. Молодовские вершины, или Почему в лучшем хозяйстве района закрепляется молодёжь : [Почетная грамота Национального собрания РБ и нагрудный знак за заслуги в развитии местного самоуправления и большой вклад в реализацию социальной и экономической политики вручены С. П. Халько, директору УП «Молодово-Агро»] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 20 сакавіка (№ 12). С. 4.
  10. Названы лучшие руководители: [С. П. Халько] // Чырвоная звязда. Іванава, 2014.18 ліпеня. С. 2.
  11. Панасюк, М. У Моладава да Сцяпана Халько... / Мiкола Панасюк // Народная трыбуна. 2004. 28 жніўня.
  12. Степан Халько: «Сегодняшний наш успех – существенная ступенька к завтрашней стабильности» // Заря. 2002. 1 октября.
  13. Аб узнагароджанні работнікаў сельскагаспадарчых і іншых арганізацый дзяржаўнымі узнагародамі Рэспублікі Беларусь : [медалем «За працоўныя заслугі» Халько Сцяпана Пятровіча] // Беларуская нива. 2002. 4 сентября. С. 1.

 

Чытаць 231 разоў