Аўторак, 17 Студзень 2023 09:46

19 студзеня 2023 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Маісеевіча Бляхера (1923–2020), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, заслужанага журналіста Беларусi

Аркадзь Маісеевіч Бляхер нарадзіўся 19 студзеня 1923 г. у Мінску. Бацька паходзіў з Смаргоні, у час Першай сусветнай вайны трапіў у Мінск, працаваў на станкабудаўнічым заводзе імя Варашылава, маці – у сталовай на тым жа заводзе. У сям’і было трое дзяцей, Аркадзь самы малодшы. У школе добра вучыўся, меў розныя інтарэсы: наведваў шахматны гурток, займаўся ў фотагуртку, у авіямадэльным, потым у планерным гуртках Палаца піянераў. У 1941 г. скончыў 10 класаў, а таксама планерную школу пры Палацы піянераў і паступіў ў аэраклуб. Яго школьны выпускны вечар адбыўся 21 чэрвеня 1941 г.

  Пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны Аркадзь Бляхер з маці быў у бежанцах, даехалі да Казані, дзе паступіў працаваць на авіязавод. Восенню яго накіравалі на будаўніцтва ўмацаванняў. Затым быў прызваны ў Чырвоную армію, накіраваны ў артылерыйскае вучылішча. На пачатку кастрычніка 1942 г. з адзнакай закончыў вучылішча, яму аднаму з некалькіх выпускнікоў прысвоілі званне лейтэнанта (іншым – малодшага лейтэнанта). Быў накіраваны ў 4-ы танкавы корпус, які ваяваў пад Сталінградам. Там пасля бою яго прынялі ў партыю.

30 лістапада 1942 г. А. М. Бляхер быў паранены першы раз. Пасля працяглага лячэння ў шпіталі трапіў на курсы камандзіраў батарэй, па заканчэннi назначылі начальнікам разведкі дывізіёна 230-й стралковай дывізіі. Ваяваў на Данскім, Паўднёвым, 3-м і 4-м Украінскіх, 1-м Беларускім франтах. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, узяцці Берліна. На рэйстагу напісаў чатыры словы: «Аркадий. Минск. Сталинград. Берлин».

Вайну закончыў начальнікам штаба дывізіёна 370-га артылерыйскага палка 230-й стралковай Данецка-Берлінскай дывізіі ў званні капітана. Узнагароджаны двума ордэнамі Айчыннай вайны І ступені, ордэнамі Айчыннай вайны ІІ ступені, Чырвонай Зоркі, медалямі «За оборону Сталинграда», «За освобождение Варшавы», «За взятие Берлина» і інш. Пасля Перамогі служыў камандзірам батальёна ў 360-й дывізіі ў г. Тэрмез (Узбекская ССР).

З арміі быў дэмабілізаваны ў 1948 г. Паступіў на факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1951–1976 гг. працаваў у Брэсцкім упраўленні Галоўліта, карэспандэнтам у абласной газеце «Заря», з 1954 г. – адказным сакратаром у брэсцкай раённай газеце «Социалистический путь» (з 1962 г. – «Заря над Бугом»). У 1976–1993 гг. – загадчык аддзела масавай работы гарадскога парка культуры і адпачынку імя 1 Мая, дзе стварыў клуб «Подзвіг».

Аркадзь Маісеевіч вёў вялікую работу па захаванню памяці абаронцаў Радзімы і трагедыі яўрэяў Брэста ў гады вайны. Адкрыў каля 15 імёнаў абаронцаў савецкай граніцы і Брэсцкай крэпасці ў 1941 г., за што яго назвалі «брэсцкім Смірновым». Стваральнік Брэсцкага навукова-асветніцкага цэнтра «Халакост», які ўзначальваў пятнаццацць гадоў. У 2011 г. намаганнямi А. М. Бляхера пры брэсцкай яўрэйскай абшчыне адкрыты музей Халакоста. У 2012 г. А. М. Бляхеру было прысвоена званне «Заслужаны журналіст Рэспублікі Беларусь».

А. М. Бляхер памёр 12 красавіка 2020 г., пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

 

  1. Бляхер Аркадий Моисеевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 231.
  2. Глазов, В. Аркадий Бляхер. Ратник памяти, солдат Великой Отечественной // Симфония еврейских судеб Брестчины : книга об именитых земляках / авт.-сост. В. Глазов. Брест : Брестская типография, 2015. С. 17–24.
  3. Гурецкий, А. М. Семейные хроники / Алексей Макарович Гурецкий. – Брест : Брестская типография, 2011. – 119 с. : ил. – Из содерж.: Семья А. М. Бляхера. С. 96–98.
  4. Смиловицкий, Л. Цензура в БССР : послевоенные годы, 19441956 / Леонид Смиловицкий. Иерусалим, 2015. 359 с., [16] л. ил. – Из содерж.: А. Бляхер. С. 11, 54, 72, 249.
  5. Бляхер Аркадий Моисеевич : [некролог] // Вечерний Брест. 2020. 17 апреля (№ 16). С. 7.
  6. Сарычев, В. Памяти Аркадия Бляхера / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2020. 17 апреля (№ 16). С. 7.
  7. Памяти Аркадия Бляхера : [подборка высказываний А. М. Бляхера о своем жизненном пути] // Брестская газета. 2020. 17 апреля (№ 16). С. 18.
  8. Бляхер Аркадий Моисеевич : [некролог] // Заря над Бугом. Брест, 2020. 16 апреля (№ 16). С. 15.
  9. Памяти журналиста и фронтовика // Брестский вестник. 2020. 16 апреля (№ 16). С. 4.
  10. Бляхер Аркадий Моисеевич : [некролог] // Заря. 2020. 15 апреля. С. 5.
  11. Рубашевский, Ю. Аркадий Моисеевич Бляхер : [воспоминания фронтовика о войне] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2020. 24 января (№ 4). С. 1.
  12. Бляхер, А. Три дня тишины среди войны : [воспоминания] / Аркадий Бляхер // СБ. Беларусь сегодня. 2019. 8 мая. С. 12–13.
  13. Сарычев, В. Солдат победы Аркадий Бляхер / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2018. 23 февраля (№ 8). С. 7; 1 марта (№ 9). С. 7; 16 марта (№ 11). С. 7; 23 марта (№ 12). С. 6; 30 марта (№ 13). С. 6; 6 апреля (№ 14). С. 6; 13 апреля (№ 15). С. 6; 20 апреля (№ 16). С. 6; 27 апреля (№ 17). С. 6; 11 мая (№ 19). С. 6; 18 мая (№ 20). С. 6; 25 мая (№ 21). С. 6; 1 июня (№ 22). С. 6; 8 июня (№ 23). С. 7; 15 июня (№ 24). С. 6.
  14. Велесевич, Ю. Этот день запомнится навсегда : [о вечере к 95-летию А. М. Бляхера в Брестском областном лицее им. П. М. Машерова] / Юлия Велесевич // Заря. 2018. 27 января. С. 4.
  15. Соколовская, Е. Дорогой наш ветеран! : Аркадию Моисеевичу Бляхеру – 95 лет / Елена Соколовская // Заря. 2018. 23 января. С. 1, 4.
  16. Верстова, А. Три мгновения жизни Аркадия Бляхера / Алла Верстова // Брестская газета. 2018. 19 января (№ 3). С. 9.
  17. Цапков, В. Аркадию Бляхеру – 95! / Валерий Цапков // Брестский вестник. 2018. 18 января (№ 3). С. 20.
  18. Соколовская, Е. «Любимым Катюшам посвящается» : [о музыкальном вечере по сценарию А. М. Бляхера в Брестском областном лицее им. П. М. Машерова] / Елена Соколовская // Заря. 2017. 6 июня. С. 5.
  19. Верстова, А. Аркадий Бляхер: «Очень важно, чтобы мозг постоянно работал» / Алла Верстова // Брестская газета. 2017. 3 февраля (№ 6). С. 9.
  20. Кухарчук, Д. Цветы для ветерана : [А. М. Бляхер отметил свой 94-й день рождения] / Дмитрий Кухарчук // Брестский вестник. 2017. 26 января (№ 4). С. 2.
  21. Верстова, А. Подписи на Рейхстаге. История одной фотографии : [фотография фронтовика А. М. Бляхера] / Алла Верстова // Брестская газета. 2016. 6 мая (№ 19). С. 1, 6.
  22. Верстова, А. Всевидящее око партии : [о книге Л. Смиловицкого «Цензура в БССР: послевоенные годы, 1944–1956», в которой использованы воспоминания А. Бляхера] / Алла Верстова // Брестская газета. 2016. 19 февраля (№ 8). С. 18.
  23. Верстова, А. И на войне влюблялись люди... : [воспоминания о Великой Отечественной войне ветерана А. М. Бляхера] / Алла Верстова // Брестская газета. 2015. 8 мая (№ 19). С. 7.
  24. Рубашевский, Ю. «На Рейхстаге написал всего четыре слова» : [о ветеране Великой Отечественной войны А. М. Бляхере] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2015. 1 мая. С. 2.
  25. Бляхер, А. Чатыры словы на Рэйхстагу / Аркадзь Бляхер ; [інтэрв’ю правёў] Уладзімір Субат // Сельская газета. 2015. 28 февраля. С. 24.
  26. Каменкова, М. Биография газетного материала : [история поиска журналистом А. Бляхером материала о пограничнике Леониде Шульгине, сражавшегося с фашистами близ д. Шумаки в 1941 г.] / Марина Каменкова // Брестский вестник. 2015. 8 января (№ 2). С. 13.
  27. Бляхер, А. Мои записные книжки : [воспоминания о Великой Отечественной войне] / Аркадий Бляхер // Заря. 2014. 4 октября. С. 7.
  28. Бляхер, А. …Строкой газетной прославляя людей Прибужья, их дела! : [воспоминания о работе в редакции] / Аркадий Бляхер // Заря над Бугом. Брест, 2014. 7 августа (№ 32). С. 8.
  29. Гармель, А. Трохвугольнікі для ветэрана : [сустрэча ветэрана-франтавіка А. М. Бляхера з навучэнцамі гімназіі № 2 г. Брэста] / Алена Гармель // Заря. 2014. 31 мая. С. 5.
  30. Сарычев, В. Фронтовой Новый год : [о праздновании Нового, 1943 года А. М. Бляхером в тыловом эвакогоспитале] / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2013. 25–27 декабря. С. 8.
  31. Николаева, Н. Радость была. Но и боль не отпустила : [воспоминания о Великой Отечественной войне фронтовика А. М. Бляхера] / Нина Николаева // Брестский вестник. 2013. 10 мая (№ 19). С. 12.
  32. Томашевич, Г. Зоркость души : [стихотворение посвящено А. М. Бляхеру] / Георгий Томашевич // Заря. 2013. 19 января. С. 7.
  33. Логвинович, А. На сердце написано: «Сталинград» : [воспоминания о Великой Отечественной войне А. М. Бляхера] / Александр Логвинович // Заря. 2013. 19 января. С. 7.
  34. Охремук, Л. «Ради нескольких строчек в газете...» : [беседа с фронтовиком, ветераном журналистики А. М. Бляхером] / Лариса Охремук // Брестская газета. 2013. 18 января (№ 3). С. 5.
  35. Крэйдзіч, М. Багацей : свой жыццёвы вопыт і мудрасць пражытых гадоў журналіст Аркадзь Бляхер лічыць найвялікшай каштоўнасцю, якую з лёгкіх сэрцам аддае моладзі / Марыя Крэйдзіч // Народная трыбуна. 2013. 18 студзеня. С. 3.
  36. Деркач, В. День юбиляра : [о А. М. Бляхере] / Валерий Деркач // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 3.
  37. Стрелец, М. Воин, гражданин, патриот : брестчанину Аркадию Бляхеру – девяносто / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2013. 10 января (№ 2). С. 6.
  38. Грицук, Д. 90 лет без права переписки : [биография А. М. Бляхера, ветерана войны, заслуженного журналиста Беларуси] / Дарья Грицук // Вечерний Брест. 2013. 9 января. С. VII. (приложение: Вечёрочка).
  39. Верстова, А. Старая записная книжка : хранящиеся в ней адреса однополчан больше не нужны фронтовику Аркадию Бляхеру / Алла Верстова // Брестская газета. 2013. 16 августа (№ 33). С. 7.
  40. Бляхер, А. Из плена забвения выводил имена героев-фронтовиков Аркадий Бляхер : [ветеран Великой Отечественной войны, заслуженный журналист Беларуси рассказывает о себе и о своей деятельности по увековечению памяти ветеранов войны] / Аркадий Бляхер // Вечерний Брест. 2013. 18 января. С. 6.
  41. Александров, Н. Ратник памяти : к 90-летию Аркадия Моисеевича Бляхера / Николай Александров // Брестский курьер. 2013. 17 января (№ 3). С. 3.
  42. Бляхер, А. Врачующая память : [воспоминания о своей жизни] / Аркадий Бляхер // Заря. 2010. 18 марта. С. 7.
  43. Кирьянов, А. Жизнь в отставку не отпускает / А. Кирьянов, Ж. Саливончик // Заря над Бугом. Брест, 2008. 13 сентября. С. 3.
  44. Ковалёва, А. Сеет разумное, доброе, вечное... : [в горисполкоме состоялось чествование фронтовика, журналиста А. Бляхера] / Алла Ковалёва // Вечерний Брест. 2008. 23 января. С. 2.
  45. Ковалёва, А. Память сердца свежа и остра... : фронтовику Великой Отечественной, журналисту А. Бляхеру 19 января исполнилось 85 лет / Алла Ковалёва // Вечерний Брест. 2008. 18 января. С. 4.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 202 разоў