Чацвер, 14 Сакавік 2013 11:57

6 красавіка 2013 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Аляксандравіча Зданевіча (1943), спевака, педагога, заслужанага артыста Беларусі

ЗданевічМіхаіл Аляксандравіч нарадзіўся 6 красавіка 1943 года ў вёсцы Аркадзія Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1963 годзе ён скончыў Брэсцкае музычнае вучылiшча па спецыяльнасці спевы. У 1972 годзе скончыў Беларускую кансерваторыю (клас С. Асколкава).

{gcontent}Сваю творчую дзейнасць Міхаіл Аляксандравіч пачаў у ансамблі песні і танца Беларускай ваеннай акругi. З 1969 па 1983 год быў салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР. З 1983 па 2012 год займаў пасаду загадчыка кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

Міхаіл Аляксандравіч унёс вялікі ўклад у работу кафедры. У перыяд да 2001 года опернай студыяй было пастаўлена каля 25 оперных спектакляў, якія мелі вялікі поспех у гледача: «Кармэн», «Паяцы», «Яўген Анегін», «Сельскі гонар», «Матуля Кураж», «Любоўны напой», «Севільскі цырульнік», «Вяселле Фігаро», «Травіята», «Іаланта», «Фауст» і інш.

Міхаіл Аляксандравіч мае голас вялікага дыяпазону, добра валодае пеўчаскім дыханнем, майстэрствам філіроўкі.

Здольнасць да сцэнічнага пераўвасаблення дала магчымасць М. А. Зданевічу стварыць запамінальныя вобразы Барыса Гадунова (“Барыс Гадуноў” М. Мусаргскага), Грэміна (“Яўген Анегін” П. Чайкоўскага), Рамфіса, Мантэроне (“Аіда”, “Рыгалета” Дж. Вэрдзі), Мефістофеля (“Фаўст” Ш. Гуно), Дона Паскуале (“Дон Паскуале” Г. Даніцэці), Лепарэла, Бартала (“Дон Жуан” і “Вяселле Фігара” В. А. Моцарта).

Сярод партый у операх савецкіх, у тым ліку, беларускіх кампазітараў: Чапля (“Андрэй Касценя” М. Аладава), бацька Максіма (“Зорка Венера” Ю. Семянякі), Інквізітар (“Джардана Бруна” С. Картэса), Сторажаў (“У буру” Ц. Хрэннікава), Хевісберы (“Міндыя” А. Тактакішвілі).

З трупай Вялікага тэатра СССР гастраліраваў у Балгарыi (1976). Выступаў таксама ў Польшчы, Чэхаславакii, Аўстрыі, Швецыі.

Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу вакалістаў імя Глінкі (1971). М. А. Зданевіч з’яўляецца заслужаным артыстам БССР (1979).

М. А. Зданевіч працуе выкладчыкам, дацэнтам кафедры опернай падрыхтоўкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Сярод яго вучняў Аляксей Танавiцкi, салiст Марыiнскага тэатра.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай раённай бiблiятэкай. Таццяна Іванаўна Васілюк, бібліёграф

{/gcontent}

  1. Зданевич Михаил Александрович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск : БелЭН, 2006. Т. 3. С. 647.
  2. Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 1. С. 441.
  3. Зданевіч Міхаіл Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск : БелЭН, 2000. Т. 7. С. 37.
  4. Ладыгина, А. Музыкально-театральная жизнь Минска второй половины ХХ столетия в восприятии современника / Ариадна Ладыгина. Минск : Четыре четверти, 2007. 444 с.: ил. Из содерж.: Зданевич М. – С. 129, 143, 193, 197, 366.
  5. Музычны тэатр Беларусі : 1960–1990 : опернае мастацтва, музычная камедыя і аперэта / Г. Р. Куляшова, Т. Г. Мдывані, Н. А. Юўчанка. Мінск : Беларуская навука, 1996. 470 с. Са зместу: Зданевiч М. – С. 49, 55, 101, 116, 121, 123, 137, 138, 169.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1374 разоў Апошняя змена Чацвер, 19 Сакавік 2020 09:49