Панядзелак, 27 Люты 2023 09:30

9 сакавіка 2023 г. – 25 гадоў з часу заснавання сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасцю «ВП Палессе» г. Кобрына (1998), аднаго з буйнейшых вытворцаў пласмасавых дзіцячых цацак

Гісторыя «ВП Палессе» пачынае свой адлік з 9 сакавіка 1998 г. На арандаванай пляцоўцы ў 200 кв. м калектыў з дзесяці чалавек на адзіным ручнымвыдуўным станку выдаў першую прадукцыю – пірамідкі. Гэты станок сёння з’яўляецца адной з рэліквій прадпрыемства і беражліва захоўваецца як музейны экспанат.

Ля вытокаў стварэння СТАА «ВП Палессе» стаяла група маладых і амбіцыйных энтузіястаў-бізнесменаў на чале з Андрэем Гольцманам, Пятром і Уладзімірам Ківакамі. Мэту ставілі высакародную – навучыцца вырабляць дзіцячыя цацкі з пластмасы высокай якасці. У краінах былога СССР гэта галіна развівалася квёла, а асноўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі выступалі Кітай і іншыя замежныя фірмы. Адсутнасць канкурэнцыі адначасова спрашчала і ўскладняла сітуацыю для кобрынскіх прадпрымальнікаў.

Амбіцыйныя ідэі, высокая працаздольнасць, мабільнасць і пастаянны творчы пошук далі свой плён. З году ў год прадпрыемства прырастала колькасна і якасна, павялічвала вытворчыя плошчы, удасканальвала тэхналогіі і пашырала асартымент. Рос парк станкоў і пашыраўся асартымент цацак, павялічвалася колькасць супрацоўнікаў. Вытворчасць перамясцілася на больш прасторныя плошчы пустуючых цэхаў тэкстыльнай фабрыкі «Ручайка». У 2001 г. прайшла рэарганізацыя кампаніі ў сумеснае прадпрыемства з удзелам замежнага інвестара. З 2002 г. пачалі выпускацца вырабы пад вядомай замежнай таварнай маркай «VISТА» (Чэхія). Асноўныя рынкі продажаў у гэты перыяд – Беларусь, Расія, Украіна.

З 2006 г. на выкупленых плошчах ПТФ «Ручайка» размясціліся інструментальны, вытворчы і зборачны цэхі, склады гатовай прадукцыі, камплектуючых і паўфабрыкатаў. Заключана ліцэнзійнае пагадненне на выпуск вырабаў пад таварнымі маркамі «Раlau», «МОLТО» (Іспанія).

Год 2007 быў для прадпрыемства асабліва значным: праведзена перааснашчэнне вытворчасці станкамі фірм ENGEL і ARBURG, а таксама ўстаноўлены робататэхнічны IML комплекс Wittmann. Была запушчана пнеўмазагрузачная сістэма падачы матэрыялу KOCH і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці ІСО 9001, што дазволіла выйсці на еўрапейскія рынкі.

У 2008 г. колькасць працуючых у «Палессі» ўжо складала 1226 чалавек, вытворчасць была аснашчана 85 станкамі, а асартымент прадукцыі вырас да 700 найменняў. У перыяд 2009–2010 гг. на вытворчасці была ўстаноўлена цэнтралізаваная сістэма астуджэння ONI, праведзена міжнародная рэгістрацыя лагатыпа «Палессе» і пачаты выпуск ліцэнзійнай прадукцыі «Смешарыкі». Высакаякасная прадукцыя кобрынскіх прамыслоўцаў пастаўлялася ў 26 краін блізкага і далёкага замежжа.

У 2011 г. асвоены поўны цыкл вытворчасці прадукцыі. Выпуск склаў больш за 700 найменняў тавараў для дзяцей, а таксама больш за 100 відаў тавараў народнага спажывання з пластмасы, якія таксама карыстаюцца павышаным попытам.

Перыяд 2013–2014 гг. аказаўся для кампаніі даволі плённым: быў запушчаны зборачны цэх у г. Пінску, адкрыты гандлёвы цэнтр «Палессе» ў Кобрыне і набыта права на выпуск прадукцыі пад гандлёвымі маркамі «Саva-linо», «Соlomа Y Раstог». Прадпрыемства стала лаўрэатам прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў вобласці якасці.

У перыяд з 2015 г. па 2016 г. было ўпершыню праведзена «Свята гульні і цацак “Палессе”», якое стала традыцыйнымі праводзіцца СТАА «ВП Палессе» ў першыя дні чэрвеня да Дня абароны дзяцей і заканчэння вучэбнага года. У гэтыя ж гады пачаліся пастаўкі прадукцыі ў Японію і запушчана вытворчасць ліцэнзійнай прадукцыі Смурфікі і «Три кота», а таксама ўкаранёны кодэкс дзелавой этыкі BSCI. Адкрыўся першы фірменны магазін POLESIE ў Японіі.

На сучасным этапе СТАА «ВП Палессе» ў сваім сегменце рынку з’яўляецца адным з лепшых у Еўропе і дазваляе выпускаць самы шырокі асартымент цацак і гаспадарча-бытавых тавараў. Колькасць работнікаў прадпрыемства па стане на 2022 г. складае больш за 2750 чалавек. Вытворчыя і складскія плошчы складаюць больш за 80.000 кв. м.Планамерна ажыццяўляюцца мадэрнізацыя і пашырэнне вытворчасці, закупаецца новае абсталяванне.

Прадпрыемства выпускае прадукцыю пад гандлёвымі маркамі «Палессе», «Wader Quality Toys», «Molto», «Palau», «Coloma Y Pastor». Акрамя асартыменту ўласнай распрацоўкі «Палессе» ажыццяўляе выпуск ліцэнзійных прадуктаў. На сённяшні дзень ліцэнзійны партфель уключае ў сябе: «Disney», «Marvel», «Смурфікі», «Міфі», «Mammoet», «Volvo», «Белаз», «Смешарыкі», «Три Кота», «САЮЗМУЛЬФІЛЬМ», «Бі-Бі Знайкі».Заваявалі давер кліентаў навінкі прадпрыемства – цацкі прэміум-сегмента, а таксама электрамабілі і квадрацыклы.

«Палессе» актыўна ўдзельнічае ў буйнейшых выставах, якія праходзяць у Беларусі, Расійскай Федэрацыі, Украіне, Германіі, Польшчы, Нідэрландах, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах, Ганконгу, Японіі і Аўстраліі.Кожны год кобрынскае прадпрыемства становіцца ўдзельнікам разнастайных прэстыж-ных выстаў дзіцячай цацкі, удастойваецца высокіх узнагарод. СТАА «ВП Палессе» двойчы станавілася лаўрэатам рэспубліканскай прэміі ў галіне якасці з уручэннем адпаведных дыпломаў.Акрамя таго, яму неаднаразова прысуджаліся дастойныя ўзнагароды на прэстыжных міжнародных выставах.У 2022 г. фабрыка «Палессе» стала пераможцам народнай прэміі «Выбар Бацькоў» у намінацыі «Дзіцячыя цацкі».

Практычна няма такой сферы жыцця Кобрыншчыны, у якой не знайшлося б добрага следу «Палесся». Сярод буйнейшых прыкладаў – рэканструкцыя вуліцы Нікалаева, якая дзякуючы спонсарскай дапамозе прадпрыемства набыла сучасны выгляд. СТАА «ВП Палессе» – пастаянны спонсар разнастайных спартыўных і культурных мерапрыемстваў горада і раёна, падтрымлівае будаўніцтва праваслаўных храмаў, прымае актыўны ўдзел ва ўсіх раённых мерапрыемствах. Аказвае рознабаковую дапамогу Кобрынскаму дзіцячаму дому, дзіцячай вёсцы, парку культуры і адпачынку імя А. В. Суворава, валейбольнаму клубу «Алімп» і многім іншым арганізацыям і ўстановам. У 2011 г. СТАА «ВП Палессе» на раённым і абласным узроўнях удастоена ганаровага звання «Лепшы прадпрымальнік-мецэнат».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнайраённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна,бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

  1. Совместное общество с ограниченной ответственностью «ПП Полесье» // Предпринимательство Брестчины / Управление предпринимательства комитета экономики Брестского облисполкома. Брест, 2011. С. 12.
  2. Кобринский район. Совместное предприятие «ПП Полесье» //Брестчина производит, предлагает, приглашает : каталог-справочник / отдел внешней торговли ком. Пром-ти и торговли Брестского облисполкома, предприятие «Техн. Центр-88». Барановичи, 2004. С. 152.
  3. Кобринский район. ООО «Полесье» // Брестчина производит, предлагает, приглашает / сост. М. П. Евтух и др. Барановичи, 1999. С. 147.
  4. Полесье : каталог игрушек. 2001. – Кобрин, 2001. – 21 с. : фот.
  5. Вытворцы дзіцячай радасці : інфармацыйна-бібліяграфічнае выданне да 25-годдзя з часу заснавання СТАА «ВП Палессе» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын : Цэнтральная раённая бібліятэка, 2023. – 56 с. : фат. – (Серыя «З гісторыі прадпрыемстваў горада»).
  6. Сергеев, И. Игрушки для Москвы : [кобринское СООО «ПП Полесье» представило свою продукцию на международной выставке «Мир детства»] / Иван Сергеев // Заря. 2022. 8 октября. С. 13.
  7. Семенов, С. «ПП Полесье»: в ногу со временем / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2022. 5 января (№ 1). С. 1.
  8. Сергеев, И. Игрушки для Казахстана : [кобринское предприятие СООО «ПП Полесье» представит свою продукцию на международной выставке в Казахстане] / Иван Сергеев // Заря. 2021. 11 августа. С. 17.
  9. Сергеев, И. Электричество, тепло или холод : [кобринское СООО «ПП Полесье» запустило собственный энергетический центр] / Иван Сергеев // Заря. 2021. 8 мая. С. 3.
  10. Красовский, И. Индустрия детских грез / Илья Красовский, Валентина Козлович // Рэспубліка. 2020. 9 кастрычніка. С. 10–11.
  11. Елизарова, Ж. Здесь исполняются детские мечты / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 22 ліпеня. С. 4.
  12. Волков, С. Игрушки для Турции : [кобринское СООО «ПП Полесье» успешно развивает зарубежную производственную сеть] / Сергей Волков // Заря. 2020. 25 января. С. 3.
  13. Сергеев, И. Едем в Нюрнберг : [кобринский производитель игрушек СООО «Полесье» представит свою продукцию на крупной выставке Spielwarenmesse в немецком Нюрнберге] / Иван Сергеев // Заря. 2020. 15 января. С. 3.
  14. Елизарова, Ж. Кобринские игрушки на мировой арене / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 28 снежня. С. 12.
  15. Вовк, Ю. «Полесье» с заботой о детях : [пятый раз состоялся праздник игры и игрушек «Полесье»] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2019. 6 июня (№ 23). С. 3.
  16. Бакун, Е. Капелька в океане добра : [СООО «ПП Полесье» – организатор благотворительного проекта «Вместе мы можем сделать многое»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 29 мая. С. 5.
  17. Ализар, К. Продукт года выпускают на Полесье: [звания «Продукт года» удостоилась продукция СООО «ПП Полесье»] / Ксения Ализар // Кобрынскі веснік. 2019. 13 красавіка. С. 2.
  18. «Полесье 20 лет вместе» : [видеофильм о предприятии «Полесье» раскрывает пять версий успеха кобринской фабрики игрушек] // Кобрынскі веснік. 2018. 16 чэрвеня. С. 3.
  19. Семенов, С. Деньги зарабатывают люди : [производителю детских игрушек СООО «ПП Полесье» исполнилось 20 лет] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2018. № 10 (май). С. 1.
  20. Вовк, Ю. С юбилеем, «Полесье»! : [СООО «ПП Полесье» отметило 20-летний юбилей] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 22 марта. С. 3.
  21. Белов, Д. СООО «ПП Полесье»: от Кобрина – до Кот-д`Ивуара : [СООО «ПП Полесье» поставляет свою продукцию в 44 страны мира] / Дмитрий Белов// Кобрынскі веснік. 2016. 27 февраля. С. 1–2.
  22. Бровач, О. Дети Киркорова играют с белорусскими игрушками / Оксана Бровач // Комсомольская правдав Белоруссии. 2017. 6 января. С. 6.
  23. Можаровская, Е. «Полесье»: покупки для всей семьи / Елена Можаровская // Вечерний Брест. 2014. 29 августа. С. 7.
  24. Лесик, И. В магазин «Полесье» как на праздник : [об открытии торгового центра СООО «ПП Полесье»] / Ирина Лесик // Кобрин-информ. 2014. 14 августа. С. 28–29.
  25. Бойцов, Е. Правила хорошей игрушки : [о производстве детских игрушек на кобринском предприятии «ПП Полесье»] / Егор Бойцов // Советская Белоруссия. 2014. 23 мая. С. 3.
  26. Кондрашук, Н. От детской пирамидки до большого завода : [СООО «ПП Полесье» 15 лет] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2013. 14 марта. С. 45.
  27. На абласную Дошку гонару : [на Дошку гонару Брэсцкай вобласці занесена «ВП Палессе»] // Народная трыбуна. 2011. 14 мая. C. 3.
  28. Полесский, А. Названы лучшие: [среди лучших предпринимателей СООО «ПП Полесье»] / Алесь Полесский // Национальная экономическая газета. 2010. 25 июня. С. 2.
  29. Муха, Ф. Игрушечное дело : [Кобрин стал столицей пластмассовых кубиков и машинок (СП «Полесье»)] / Федор Муха // Рэспубліка. 2005. 28 верасня. С. 2.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 189 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:27