Чацвер, 14 Сакавік 2013 12:00

3 лютага 2013 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Разановіча (1958), пісьменніка, журналіста

Анатоль Іванавіч Разановіч нарадзіўся ў вялікай палескай вёсцы Рубель Столiнскага раёна 3 лютага 1958 года.

{gcontent}Жаданне пісаць прыйшло да хлапчука яшчэ ў школьныя гады – тут з’явіліся яго першыя вершы, якія неўзабаве былі надрукаваны ў раённай газеце “Навіны Палесся”. З цягам часу асноўнымі ў творчым лёсе Анатоля Разановіча сталі празаічныя жанры.

Пасля заканчэння Рубельскай сярэдняй школы Анатоля Іванавіча прызываюць у войска, дзе ён актыўна супрацоўнічае з дывізійнай газетай “Патриот Родины” і газетай Беларускай ваеннай акругі “Во славу Родины”, друкуе там заметкі, замалёўкі, нарысы, вершы, невялікія апавяданні.

Пасля службы ў войску Анатоль Разановіч паступае ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, які заканчвае па спецыяльнасці “Журналістыка”. Затым была праца, вучоба ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на факультэце “Міжнародныя эканамічныя адносіны”.

Амаль усё працоўнае жыццё пісьменніка і журналіста праходзіла ў рэдакцыях газет і часопісаў: карэспандэнт шматтыражнай газеты “Горизонт” у Мiнску, супрацоўнік Пінскай аб’яднанай газеты “Полесская правда”, рэдактар Івацэвіцкай раённай газеты “Кастрычнік”, загадчык аддзела Брэсцкай абласной газеты “Заря”, выконваў абавязкі дырэктара рэспубліканскай выдавецкай фірмы “Белая Русь”, галоўны рэдактар рэспубліканскага часопіса “СЭЗ”, шэф-рэдактар часопіса саюза Беларусі і Расіі “Единение”.

Творчы набытак Анатоля Разановіча шматгранны і цікавы. Гэта мастацкія, філасофскія і публіцыстычныя творы. Яны змешчаны ў кнігах «Я разговариваю с инопланетянами», «Волчья жизнь», «Постижение истины», «Мир мгновений», «Ожидание женщины» і інш.

У мастацкіх часопісах апошніх гадоў Анатоль Разановіч надрукаваў некалькі цікавых аповесцяў і раман: “Люди и оборотни”, “Лавец мастацтва”, “Аб чым іграе піяніст”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Літвінчук В. Л., гал. бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

Творы А. I. Разановiча

  1. Опасный транзит : роман / А. Резанович. Минск : Мастацкая літаратура, 2012. 270 с.
  2. Охотник за искусством : роман / А. Резанович. Минск : Мастацкая літаратура, 2012. 286 с.
  3. Полынь-вода : роман-хроника / А. Резанович. Минск : Мастацкая літаратура, 2012. 352 с.
  4. Варшавский экспресс : роман / А. Резанович. Минск : Літаратура і Мастацтва, 2011. 216 с.
  5. Отшельник : роман / А. Резанович. Минск : Издательство Белорусского Экзархата Московского Патриархата, 2010. 352 с.
  6. Отшельник : роман / А. Резанович // Новая Немига литературная. 2007. № 6. С. 8–82.
  7. Ожидание женщины : рассказы, новеллы / А. Резанович. Минск : ФУАинформ, 2003. 97 с.
  8. Отшельник : повесть / А. Резанович. Минск : Белпринт, 2004. 117 с.
  9. Аб чым іграе піяніст : аповесць / А. Разановіч // Полымя. 2005. № 10. С. 63–95.
  10. Асаблівасці нацыянальнага бізнесу : старонкі з гумарыстычнай аповесці / А. Разановіч // ЛіМ. 2006. 20 кастр. (№ 42). С. 9.
  11. В церкви ; Жизнь продолжается ; Искушение : [зарисовки] / А. Резанович // Воскресение. 2009. № 9.
  12. Лавец мастацтва : кн. 1. Кубак Пуслоўскага / А. Разановіч // Маладосць. 2005. № 9. С. 19–38.
  13. Полусон ; Художник : [новеллы] / А. Резанович // Единение. 2007. № 1. С. 86, 88.
  14. Постижение истины : Рассказы. Миниатюры. Философские размышления / А. Резанович. [Б.м.], 1998. 105 с.
  15. Я разговариваю с инопланетянами / А. Резанович. Брест : Вечерний Брест, 1992. 48 с.

 

А. І. Разановіч як журналіст

  1. 1-я Минская птицефабрика : история и современность / [авт.-сост. А. И. Резанович ; фото А. С. Максимова]. Минск : Четыре четверти, 2007. 120 с.
  2. Беларусь : "Белгазтехника": [НПРУП / авт.-сост.: А. И. Резанович, М. Н. Жилинская]. – Минск: Геопринт, 2007. – 71 с.
  3. Беларусь : достижения и рекорды / А. И. Резанович. Минск : Белстан, 2010. 55 с.
  4. Беллифт : вчера, сегодня, завтра : 30 лет РУП "Беллифт" / [авт.-сост.: А. С. Максимов, А. И. Резанович, Д. Н. Михлеев]. Минск : ФУАинформ, 2007. 176 с.
  5. Витебское отделение Белорусской железной дороги / [редкол.: А. И. Резанович (гл. ред.) и др.]. Минск : Белстан, 2011–2012.
  6. Все дороги ведут в Витебск : Дорожно-строительный трест № 1 / [подготовили: А. И. Резанович, Т. С. Пастернак, Е. А. Резанович; фото А. И. Резанович, Т. С. Пастернак]. Минск : Белстан, 2009. 119 с.
  7. Город мастеров – Ошмяны. ОАО "Строитель" / [сост.: О. А. Резанович, А. С. Максимов, А. И. Резанович]. Минск : Белстан, 2010. 103 с.
  8. “Западэлектросетьстрой" год за годом... / [авт.-сост. А. И. Резанович]. Минск : Минская фабрика цветной печати, 2008. 287 c.
  9. И все это – жизнь... : [по материалам беседы с директором белорусского предприятия "Гидродинамика" С. П. Субботиным] / А. И. Резанович // Нёман. 2011. № 7. С. 228–231.
  10. Из прошлого – в настоящее : [о ЧУП "Виток"] / А. И. Резанович. Минск : ФУАинформ, 2006. 143 с.
  11. Между прошлым и будущим : ОАО "Лепельский молочноконсервный комбинат" / [сост.: О. А. Резанович, А. Д. Филанович, А. И. Резанович]. Минск : Белстан, 2011. 127 с.
  12. “Мы – за интенсивный путь развития..." : [о директоре Минской птицефабрики № 1 Г. И. Демидчике] / А. И. Резанович // Экспорт и импорт. 2006. № 2. С. 45–47.
  13. ОАО Агрокомбинат "Дзержинский". Ступени роста / [автор текста А. И. Резанович. Минск : БЕЛТА, 2009. 95 с.
  14. Производственному республиканскому унитарному предприятию "Минскоблгаз" – 45 лет: становление и развитие. 1960 – 2005 годы / [О. А. Резанович, А. И. Резанович; под ред. О. А. Резанович; фото М. Н. Жилинской]. Минск : ФУАинформ, 2006. 114 с.
  15. Путь к признанию : ОАО "Лидский молочно-консервный комбинат" / [сост.: О. А. Резанович, А. Д. Филанович, А. И. Резанович]. Минск : Белстан, 2012. 135 с.
  16. Развитие ОАО "Барановичская птицефабрика" / [сост.: О. А. Резанович, А. Д. Филанович, А. И. Резанович]. Минск : Белстан, 2011. 111 с.
  17. Слуцкий сахар. ОАО "Слуцкий сахарорафинадный комбинат" / А. И. Резанович. Минск : Белстан, 2010. 167 с.
  18. У всех на виду : ОАО "Дорожно-строительный трест № 6" [г. Гродно] / О. А. Резанович, А. Д. Филанович, А. И. Резанович. Минск : Белстан, 2011. 175 с.
  19. Уксус: полезно и вкусно : [СОАО "Слуцкий уксусный завод" / авт.-сост. А. И. Резанович]. Минск : Геопринт, 2008. 101 с.
  20. Человек дела : [ген. директор ОАО «Дорожно-строительный трест № 3» г. Могилёва Г. С. Тимофеев] / А. И. Резанович // Нёман. 2011. № 6. С. 211–215.

 

Аб жыцці і творчасці А. I. Разановіча

  1. Анатоль Разановіч // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : ААТ “Брэсцкая друкарня”, 2008. С. 541–542.
  2. Шквара, А. Праблема выбару ў творы Анатоля Разановіча "Лавец мастацтва" / А. Шквара // Классика и современность : сб. науч. трудов молодых ученых-филологов / УО "Брестский государственный университет им. А. С. Пушкина". Брест, 2006. С. 161–163.
  3. Шквара, А. Гістарычны аспект твора Анатоля Разановіча "Лавец мастацтва" / А. Шквара // Літаратура для дзяцей і юнацтва ў кантэксце сучасных адукацыйных і выхаваўчых праблем : матэрыялы рэсп. навук. канф. (Брэст, 13–14 сак. 2009 г.) : у 2 т. / [пад агульнай рэд. У. А. Сенькаўца]. Брест, 2009. Т. 2. С. 162–164.
  4. Юнчик, Л. От заметки до романа : [роман “Отшельник” А. Резановича] / Л. Юнчик ; фото В. Харченко // Рэспубліка. 2011. 19 февр. (№ 33).
  5. Глушакоў, У. Неад’емнасць : [пра кнiгу А. Разановiча “Отшельник”] / Уладзiмiр Глушакоў // ЛiМ. 2004. 21 мая. С. 7.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2420 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 16:20