Аўторак, 04 Красавік 2023 17:19

7 студзеня 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Васіля Пятровіча Куніцкага (1943–2021), Ганаровага грамадзяніна г. Іванава і Іванаўскага раёна (2014)

Васіль Пятровіч Куніцкі нарадзіўся 7 студзеня 1948 г. у в. Красіеўка Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці.У 1970 г. скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут па спецыяльнасці «аграномія», у 1985 г. – Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС па спецыяльнасці «паліталогія».

 Васіль Куніцкі пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1962 г. у калгасе «Чырвоная зорка» Іванаўскага раёна (1962–1965), дзе быў учотчыкам, брыгадзірам. Загадваў сельскім клубам у роднай вёсцы (1965–1968). Працаваў аграномам у «Чырвонай зорцы» (1968–1974), намеснікам старшыні i старшынёй калгаса «Расія» (1974–1979). Быў начальнікам ўпраўлення сельскай гаспадаркі Іванаўскага райвыканкама (1979), старшынёй выканкама Іванаўскага раённага Савета народных дэпутатаў (1979–1983). Працаваў першым сакратаром Ганцавіцкага і Івацэвіцкага райкамаў КПБ, сакратаром Брэсцкага абкама КПБ, на савецкай рабоце.

З 1995 па 2003 гг. В. П. Куніцкі ўзначальваў Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт. З 2003 па 2007 гг. – старшыня Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў. У 2008 г. абраны старшынёй Іванаўскай раённай арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Раённая арганізацыя пад кіраўніцтвам В. П. Куніцкага прайшла шлях свайго стварэння і станаўлення. Займаўся рашэннем пытанняў далейшага развіцця арганізацыі, патрыятычнага выхавання моладзі.

З 2011 г. В. П. Куніцкі ўзначальваў Іванаўскую раённую арганізацыю Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. За час працы на дадзенай пасадзе зарэкамендаваў сябе таленавітым арганізатарам. Дзякуючы намаганням і каардынацыйнай рабоце Васіля Пятровіча, ветэранам аказвалася дапамога пры правядзенні рамонту жылля, пячнога ацяплення, электраправодкі, устаноўцы пажарных апавяшчальнікаў. Праводзілася сярод ветэранаў тлумачальная праца аб сацыяльных ільготах, прадугледжаных заканадаўствам, і мерах сацыяльнай дапамогі.

Шмат намаганняў В. П. Куніцкі надаваў праблемам захавання гістарычнай спадчыны, увекавечвання памяці аб падзеях ваеннага часу, ушанаванні загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны. Ім праведзена значная работа па захаванні ўспамінаў ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, якія ляглі ў аснову прэзентацыі-інтэрв'ю «Галасы герояў мінулай вайны». Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы раённых праграм і мерапрыемстваў, якія адносяцца да сферы сацыяльнай падтрымкі ветэранаў. У цесным кантакце працаваў з райвыканкамам, кіраўнікамі арганізацый раёна. Займаў актыўную грамадскую пазіцыю. Карыстаўся годным аўтарытэтам і павагай у кіраўнікоў арганізацый і насельніцтва раёна.

Вялікую ўвагу Васіль Пятровіч надаваў краязнаўству. Пры яго ўдзеле сабраны багаты матэрыял пра падзеі і людзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі раёна. Вынікам сумеснай працы ветэранскага актыву, устаноў адукацыі і культуры стала выданне кніг «О подвигах, о доблести, славе…» (2015), «Памятники Ивановщины рассказывают…» (2018). Падрыхтавана і аддадзена ў друк трэцяя кніга «Запомните их имена» (2020).

Галоўным гонарам Васіля Пятровіча заўсёды заставалася яго сям'я –жонка Марыя Аляксандраўна, трое дзяцей і шасцёра ўнукаў, кожны з якіх знайшоў сваё месца ў жыцці.

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1978), Пашаны (1998), медалём «За трудовую доблесть» (1973). У 2001 г. В. П. Куніцкаму аб'яўлена Падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. 10 снежня 2012 г. узнагароджаны Ганаровай граматай Іванаўскага раённага выканаўчага камітэта.

За шматгадовую працу ў органах дзяржаўнага кіравання, значны ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Іванаўскага раёна рашэннем Іванаўскага раённага Савета дэпутатаў № 27 ад 29 снежня 2014 г. В. П. Куніцкаму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін г. Іванава і Іванаўскага раёна».

В. П. Куніцкі памёр 15 сакавіка 2021 г.

Дзякуючы сваім чалавечым і прафесійным якасцям Васіль Пятровіч заўсёды карыстаўся заслужанай павагай і аўтарытэтам сярод грамадскасці раёна, назаўжды застанецца ў памяці і ў сэрцах людзей, якія яго ведалі, чалавекам чыстым і высакародным.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава. Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Куницкий Василий Петрович // Кто есть кто. Деловой мир СНГ : Вып. 2 : Минск : Энциклопедикс, 2001–2002. С. 206.
  2. Куніцкі Васіль Пятровіч // Памяць. Іванаўскі раен : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 488–489.
  3. Куницкий Василий Петрович (07.01.1943–15.03.2021)// Время и судьбы / Ивановский районный совет ветеранов ; автор идеи и составитель Л. А. Добродей. Иваново : Ивановская районная типография, 2022. С. 137–156.
  4. Почетные граждане // Ивановский район. Будущее создается сегодня / [гл. ред. А. М. Суворов ; фото: В. В. Байковский и др.]. Брест : Полиграфика, 2019. С. 14–15.
  5. О подвигах, о доблести, о славе... : [из истории ветеранских организаций Ивановского района] / Ивановская районная организация Белорусского общественного объединения ветеранов ; [составитель М. П. Горупа]. – Иваново : Ивановская районная типография, 2015. – 349 с., [16] л. ил.
  6. Денисейко, А. И. Достоево. Истоки : от Ф. М. Достоевского до наших дней / А. И. Денисейко. – Брест : Альтернатива, 2010. – 160 с.
  7. Наша земля – наша биография : материалы торжественного собрания, посвящённого 60-летию образования Ивановского района / Ивановский районный исполком ; сост. М. П. Горупа. – Иваново, 2000. – 52 с.
  8. Дричиц, Л. Г. Красивая, яркая жизнь... : [о В. П. Куницком] / Л. Г. Дричиц // Янаўскі край. Іванава, 2021. 23 красавіка (№ 16). С. 13.
  9. Куницкий Василий Петрович : [некролог] // Янаўскі край. Іванава, 2021. 19 сакавіка (№ 11). С. 24.
  10. Шпак, И. Лучшая дань уважения – наша память : [воспоминания о В. П. Куницком] / Иван Шпак // Янаўскі край. Іванава, 2022. 18 сакавіка (№ 11). С. 10.
  11. Куницкий Василий Петрович (1943–2021) : [некролог] / Брестский областной исполнительный комитет ; Брестский областной Совет депутатов // Заря. 2021. 17 марта. С. 8.
  12. Кривецкая, Н. В. Возраст не помеха / Наталья Кривецкая // Заря. 2021. 27 февраля (№ 16). С. 9.
  13. Михальчук, В. Посмотреть назад, чтобы двигаться вперед / Валерий Михальчук // Янаўскі край. Іванава, 2021. 15 студзеня (№ 2). С. 14–15.
  14. Куницкий, В. П. С огромным жизненным опытом : [о работе ветеранской организации Ивановского района] / Василий Петрович Куницкий // Янаўскі край. Іванава, 2020. 16 кастрычніка (№ 42). С. 3.
  15. Куницкий, В. П. Активные, креативные и душой молодые : [интервью с председателем Ивановской районной ветеранской организацией, которая отмечает свое 30-летие] / Василий Петрович Куницкий ; беседовала Катерина Коленда // Янаўскі край. Іванава, 2017. 14 лютага. С. 4.
  16. Куницкий, В. П. «Сегодня земля по-другому смотрится» / Василий Петрович Куницкий ; [беседовал] Игорь Гетман // Чырвоная звязда. Іванава, 2016. 2 верасня. С. 5.
  17. Федорук, М. Посвятил свою жизнь Ивановщине : [В. П. Куницкий] / М. Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 16 студзеня (№ 3). С. 4.
  18. Федорук, М. Этот праздник ивановцы заслужили : [о присвоении звания «Почетный гражданин Ивановского района» Ларисе Дричиц и Василию Куницкому] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 23 студзеня. С. 1, 3.
  19. Федорук, М. Удостоен достойной жизни : [В. П. Куницкий отметил 70-летний юбилей] / Мария Федорук // Чырвоная звязда. Іванава, 2013. 19 ліпеня(№ 29). С. 6.
  20. Марзан, А. У ветеранов – новый лидер : [председателем районной организации ветеранов избран В. П. Куницкий] / А. Марзан // Чырвоная звязда. Іванава, 2011. 5 красавіка. С. 1.
  21. Міхайлаў, В. Высокая ўзнагарода Радзімы – кіраўніку раеннай вертыкалі В. Куніцкаму – ордэн Пашаны : [В. П. Куницкий отметил 70-летний юбилей] / В. Міхайлаў // Чырвоная звязда. Іванава, 1998. 11 снежня.
  22. Крэйдзіч, А. В. П. Куніцкі: «Калі няма выхаду, шукайце яго там, дзе ўваход» / Анатоль Крэйдзіч // Чырвоная звязда. Іванава, 1995. 13 студзеня.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 166 разоў Апошняя змена Субота, 13 Май 2023 14:02