Пятніца, 19 Май 2023 12:30

2023 г. — 255 гадоў з часу закладкі Кобрынскага парку імя А. В. Суворава (1768), 75 гадоў у статусе парку культуры і адпачынку (1948), 60 гадоў з часу прысваення статуса помніка садова-паркавага мастацтва (1963)

Кобрынскі парк імя А. В. Суворава адносіцца да ліку найстарэйшых у Беларусі. З невялікай сядзібы ён ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых і прыгажэйшых садова-паркавых комплексаў сучаснай Беларусі. Названы ў гонар вялікага рускага палкаводца А. В. Суворава (1730–1800), якому належаў маёнтак «Кобрынскі ключ».

 Закладзены ў 1768 г. на паўднёвай мяжы горада паводле распараджэння падскарбія (казначэя) Вялікага Княства Літоўскага Антонія Тызенгаўза (1733–1785) пры фальварку, які меў назву «Губерня». Да гэтага часу ў 1766 г. Кобрын быў пазбаўлены гарадскога самакіравання і ператвораны ў звычайнае землеўласніцкае паселішча пад назвай Кобрынскі ключ Брэсцкай эканоміі.

У 1795 г., пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, Кацярынай II Кобрынскі ключ разам з іншымі ключамі і фальваркамі быў падараваны «в вечное и потомственное владение» фельдмаршалу Аляксандру Суворавуза ратныя заслугі. Тут ён пражываў у 1797 г., 1800 г. Драўляны дом-сядзіба А. В. Суворава ўзведзены ў 1790-я гг., разабраны з-за спарахнеласці ў 1894 г. Новапабудаваны дом згарэў у час бою ў 1939 г. На месцы сядзібнага дома ў 1950 г., у 150-ю гадавіну з дня смерці Аляксандра Суворава, устаноўлены бронзавы бюст палкаводца (скульптар I. М. Рукавішнікаў; адліўка паводле арыгінала 1904 г.).

Пасля смерці А. В. Суворава яго сынгенерал-лейтэнант Аркадзій Сувораў (1784–1811) быў вымушаны па частках распрадаваць велізарныя абшары маёнтка. У 1808 г. цэнтральная частка з паркам і сядзібным домам прададзены маёру Г. Гельвігу. З сярэдзіны XIX ст. цэнтральная сядзіба належалапрафесару Харкаўскага ўніверсітэтаАляксандру Міцкевічу (1801–1871) – брату польскага паэта Адама Міцкевіча.Потым маёнтак перайшоў да Л. А. Зялінскага, жанатага з М. А. Скваронскай – швагеркай Аляксандра Міцкевіча.

Меркаваць пра першапачатковы выгляд маёнтка цяжка, паколькі са зменай яго ўладальнікаў уносіліся змены і перабудовы. Аднак зыходзячы з кароткіх апісанняў рознага часу, агульная кампазіцыйная структура працягвала існаваць без карэнных пераробак.

Парк з’яўляецца сведкам багатай, насычанай гісторыі горада. Ім былі перажытыя шматлікія гістарычныя падзеі: пажары, нашэсці войскаў, паўстанні. Відазменены на працягу ХІХ ст., ён захоўвае характэрную для рэгулярных паркаў ХVIII ст. сіметрычна-восевую разбіўку на раўнінным участку выцягнутай прамавугольнай формы. Асноўная кампазіцыйная вось арыентавана ў напрамку поўнач – поўдзень. Верагодна, парк меў баскетную структуру з дрэў і кустоў.

За гады Вялікай Айчыннай вайны парк падвяргаўся маштабным разбурэнням. Сапраўдны росквіт і развіццё кобрынскага парку можна аднесці да другой паловы XX ст., калі ён стаў буйнейшым садова-паркавым комплексам сучаснай Беларусі. З 1948 г. з’яўляецца паркам культуры і адпачынку імя А. В. Суворава. У той час тэрыторыя яго складала 7,5 га. Былі праведзены работы па ўпарадкаванні парку з захаваннем прынцыпу рэгулярнай планіроўкі.

Вакол гістарычнай часткі старога парку фарміруецца новы парк культуры і адпачынку з элементамі рэгулярнай і пейзажнай планіроўкі. У аснову яго кампазіцыі пакладзены вялікі вадаём з дзвюма выспамі і мысам, выкапаны на заходняй ускраіне ў гонар 10-годдзя парку. З паўночнага боку ў парк вядзе шырокая (да 10 м) ліпавая алея, закладзеная пасля 1905 г. на месцы ранейшай з таполі чорнай пірамідальнай. Яе працягам з'яўляецца цэнтральная паркавая алея.

Рашэннем дзяржкамітэта Савета Міністраў БССР па ахове прыроды ад 27 снежня 1963 г. кобрынскі парк зацверджаны помнікам прыроды і садова-паркавага мастацтва. У 1983 г. узнагароджаны дыпломам II ступені ВДНГ СССР. Пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 16 ліпеня 2007 г. № 72 парк імя А. В. Суворава абвешчаны батанічным помнікам прыроды рэспубліканскага значэння. У тым жа годзе яму нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.

Сур'ёзныя фінансавыя ўліванні ў інфраструктуру і ўдасканаленне парку былі зробленыя пры падрыхтоўцы Кобрына да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу «Дажынкі – 2009». Зялёны масіў пераўтварыўся ва ўтульны і сучасны куток, зараз яго плошча складае 32 га. Налічвае да 70 відаў дрэў, кустоў, дэкаратыўных насаджэнняў. Трапляюцца каштоўныя экзоты – кіпарысавік гарохаплодны, спірэя Біліярдзі, дзявочы вінаград пяцілісточкавы і інш. Тут шмат птушак, ёсць нават совы. Нярэдка можна ўбачыць спрытных і зусім не палахлівых вавёрак. У парку праводяцца прыродазнаўчыя экскурсіі, у час якіх можна пазнаёміцца з яго раслінным светам.

Традыцыі парку закладзены яго былымі дырэктарамі. Гэта В. І. Харытанюк, М. М. Вымаркаў, Н. Р. Дземянчук, В. Я. Кірык, І. К. Карабчук, Э. І. Надольскі.  З 2021 г. дырэктарам парку з’яўляецца І. М. Верабей.

Кобрынскі парк не толькі прыгожы куток прыроды ў гарадскім пейзажы, але і комплекс добрага настрою, цікавага і карыснага адпачынку. Штогод яго наведваюць дзясяткі тысяч турыстаў, гэта любімае месца адпачынку кабрынчан. Амфітэатр, плошча з фантанам, ратонда, два дзясяткі атракцыёнаў, веладарожкі, лыжа-ролерная траса, танцавальная і спартыўная пляцоўкі, вадаём з катамаранамі, дзіцячы забаўляльны цэнтр «Кеша» – усё зроблена для разнастайнага і карыснага адпачынку.Парк – цэнтральнае месца для правядзення мерапрыемстваў рознага маштабу. Сёння парк – гэта камунальнае культурна-забаўляльнае ўнітарнае прадпрыемства «Парк імя А. В. Суворава».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

 

  1. Кобрынскі парк // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 370–371.
  2. Карабчук, І. К. Кобрынскі культурна-забаўляльны парк імя А. В. Суворава / І. К. Карабчук // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2013. Т. 4. С. 516–517.
  3. Кобринский культурно-развлекательный парк имени А. В. Суворова // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 472.
  4. Кобринский парк // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т]. Минск, 2007. Т. 4. С. 100–101.
  5. Кобринский парк имени А. В. Суворова // Туристские регионы Беларуси. Минск, 2008. С. 71.
  6. Кобринский парк имени А. В. Суворова // Туристская энциклопедия Беларуси. Минск, 2007. С. 247.
  7. Анціпаў, В. Р. Кобрынскі парк / В. Р. Анціпаў // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 89.
  8. Кобрынскі парк імя А. В. Суворава // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 3. С. 50.
  9. Грамадзянскае і сядзібна-паркавае будаўніцтва : [парк імя А. В. Суворава] // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 458–460.
  10. Калинин, М. Ю. Парк имени Александра Васильевича Суворова/ Калинин М. Ю. // Природные ресурсы и охрана окружающей среды Кобринского района / Калинин М. Ю. Минск, 2009. С. 105.
  11. Кобринский городской парк имени А. В. Суворова, г. Кобрин, южная окраина // Туристическая Кобринщина приглашает : информационно-туристический справочник. Брест, 2007. С. 13.
  12. Кобринский городской парк имени А. В. Суворова // По земле Кобринской. Туристические маршруты : справочное издание. Барановичи, 2004. С. 12.
  13. Мартынов, А. М. Городской парк имени А. В. Суворова / А. М. Мартынов // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 244245.
  14. Кобрынскі парк імя А. В. Суворава // Ахоўныя прыродныя тэрыторыі і помнікі прыроды Беларусі. Мінск, 1985. С. 68.
  15. Мартынаў, А. Гарадскіпарк імя А. В. Суворава / А. М. Мартынаў // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 220–221.
  16. Антипов, В. Г. Парк им. Суворова в Кобрине / В. Г. Антипов // Парки Белоруссии / В. Г. Антипов. Минск, 1975. С. 31–34.
  17. Мешечко, Е. Н. Парк им. А. В. Суворова / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Нёмана, Западного Буга и Припяти / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 55–56.
  18. Несцярчук, Л. М. Кобрын. Парк / Л. М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ ст. (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мінск, 2002. С. 187–188.
  19. Памятники садово-паркового искусства. Парк им. А. В. Суворова (г. Кобрин Брестской области) // Памятники природы Белоруссии. Минск, 1986. С. 60–63.
  20. Парк им. А. В. Суворова // Кобрин : рекламное издание. Брест, 2012. С. 8–9.
  21. Парк им. А. В. Суворова в Кобрине // Памятники природы Белоруссии. Минск, 1970. С. 45–46.
  22. Плиско, Н. М. [Парк имени А. В. Суворова] / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов // Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. Минск, 1987. С. 90. (Города Белоруссии).
  23. Федорук, А. Т. Регулярные парки, заложенные на ровной местности. Парк им. А. В. Суворова / А. Т. Федорук // Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т. Федорук. Минск, 1989. С. 4144.
  24. Зялёная жамчужына горада : інфармацыйна-пазнавальны даведнік з серыі «Ведай і любі свой горад» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. – Кобрын, 2018. – 100 с.
  25. ККРУП «Парк імя А. В. Суворава» – 255 гадоў з часу закладкі (1768), 75 гадоў у статусе парка культуры і адпачынку (1948), 60 гадоў з часу прысваення статусу помніка садова-паркавага мастацтва (1963) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 108.
  26. Парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава // Сем цудаў Кобрына : дайджэст-інфарміна славутасцяў горада да 730-годдзя з часу першага ўпамінання ў Іпацьеўскім летапісе Кобрына / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2017.
  27. Парк культуры і адпачынку імя А. В. Суворава // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2016. С. 169–171.
  28. Бакун, Е. С днем рождения, любимый парк! : [Кобринский парк отметил свой 254-й день рождения] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 31 жніўня. С. 6.
  29. Белов, Д. Наш парк – наша гордость! / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 14 красавіка. С. 4.
  30. Тимошук, А. Экзотические «постояльцы» кобринского парка : [фауна Кобринского парка им. А. В. Суворова пополнилась тремя павлинами и шестью румынскими фазанами] / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2020. 15 жніўня. С. 12.
  31. Волков, С. Парку – 250! / Сергей Волков // Заря. 2018. 29 августа. С. 4.
  32. Гапанюк, М. На «Белкадром» – за отдыхом и позитивом : [в парке открыта развлекательная площадка «Белкадром»] / Маргарита Гапанюк // Кобрынскі веснік. 2017. 30 верасня. С. 4.
  33. Коробчук, И. Новый сезон – новые эмоции : [беседа с директором ККРУП «Парк им. А. В. Суворова»] / [Ирина Коробчук ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 5 мая. С. 3.
  34. Федаровіч, І. Пунсовае полымя, белыя бярозы... : [19 сакавіка 2015 г. на тэрыторыі гарадскога парку з’явілася алея «Да 70-годдзя Вялікай Перамогі»] / Ігар Федаровіч ; фота аўтара // Кобрынскі веснік. 2015. 21 сакавіка. С. 1.
  35. Жук, Е. Три тоста за именинника / Елена Жук // Вечерний Брест. 2013. 4 сентября. С. 6.
  36. Рекуц, С. Тройной юбилей : [Кобринский парк им. А. В. Суворова 1 сентября отметит сразу три значимые даты, основная из которых 245 лет со дня основания]/ Сергей Рекуц // Заря. 2013. 27 августа. С. 4.
  37. Мельнiк, Р. З паркам назаўжды : [важны ўклад у росквіт кобрынскага парку зрабіла былы яго дырэктар, заслужаны работнік культуры БССР Н. Р. Дземянчук] / Раман Мельнiк // Кобрынскi веснiк. 2011. 7 мая.
  38. Зенина, Т. «Кобринский ключ» фельдмаршала : [в парке началась крупная реконструкция]/ Т. Зенина // Советская Белоруссия. 2006. 11июля. С. 13.
  39. Березюк, Е. По этим аллеям ходил Суворов / Е. Березюк // Рэспубліка. 2005. 20 верасня.
  40. З днём нараджэння, парк! : [Кобрынскаму парку – 55 год з дня існавання і 235 гадоў з часу закладкі] // Кобрынскі веснік. 2003. 27 верасня. С. 2.
  41. Аб прысваенніганаровага звання «Заслужаны работнік БССР» работнікам устаноў культуры рэспублікі : Указ Прэзідэнта Вярхоўнага Савета БССР : [у т. л. Дземянчук Н. Р. – дырэктару парку імя А. В. Суворава г. Кобрына] // Ведамасці Вярхоўнага Савета БССР. 1991. № 16. С. 5.
  42. Муха, Ф. Молодость древнего парка / Ф. Муха // Заря. 1987. 24 июля.
  43. Казловіч, М. Другая маладосць парку / М. Казловіч // Літаратура і мастацтва. 1984. 9 лістапада. С. 11.
  44. Анісковіч, У. Зялены аазіс Кобрына / У. Анісковіч // Родная прырода. 1983. № 3. С. 12–13.
  45. Сологубов, В.Серебряная медаль – парку / В. Сологубов // Сельская газета. 1983.28 апреля.
  46. Мартынаў, А. Зялёны востраў Кобрына / А. Мартынаў // Родная прырода. 1979. № 4. С. 9.

 

 

 

Чытаць 186 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:26