Аўторак, 23 Май 2023 11:40

27 лютага 2023 г. — 75 гадоў з часу стварэння Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера (1948)

 

Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер быў створаны рашэннем аблвыканкама 27 лютага 1948 г. Галоўным урачом назначаны Рыгор Аляксеевіч Сырнікаў. У штаце былі прадугледжаны 3,5 стаўкі ўрачоў, 2,5 стаўкі медсясцёр, 2 санітары, бухгалтар. З 1 сакавiка загадчыкам арганізацыйна-метадычнага кабінета стаў М. М. Скалькевіч, рэнтгенолагам — Я. Д. Бандарэнка.

Першапачаткова дыспансер размяшчаўся ў двух пакоях паліклінікі абласной бальніцы (вул. Пушкiнская, 17). З 1 верасня дыспансер узначаліў В. В. Зарэцкі. У першыя гады існавання супрацоўнікі дыспансера праводзілі актыўную работу па выяўленні анкалагічных хворых ва ўсіх раёнах вобласці. Толькі за 1950 г. урачамі ўстановы было агледжана больш за 30 тыс. чалавек.

У 1950-я гг. адбываўся працэс паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы дыспансера. Было выдзелена дадатковае памяшканне, а на базе абласной бальніцы для стацыянарнага лячэння адкрылася анкалагічнае аддзяленне на 25 ложкаў. У ліпені 1953 г. дыспансеру было выдзелена памяшканне агульнай плошчай 127 кв. м на вул. Савецкіх пагранічнікаў, 7. У верасні новым галоўным урачом была прызначана В. А. Папова, якая з 1957 г. выконвала і абавязкі галоўнага анколага вобласці. У 1954 г. стацыянар быў размешчаны ў асобным трохпакаёвым будынку на вул. Шырокай, 12, а палiклiнiка – на вул. Шырокай, 3. У 1956 г. у дыспансеры працавалі 9 урачоў і 20 чалавек сярэдняга медперсаналу.

У канцы 1950-х гг. у анкалагічнай сістэме Брэсцкай вобласці адбыліся істотныя змены. Былі ліквідаваны анкалагічныя кабінеты ў Пружанах, Кобрыне. Гэта значна павялічыла нагрузкі на абласны дыспансер. Існуючая матэрыяльна-тэхнічная база ўжо не адпавядала новым патрабаванням аховы здароўя, і ў 1964 г. дыспансеру быў выдзелены двухпавярховы будынак на вул. Савецкіх пагранічнікаў, 54.

У 1970–1980-я гг. матэрыяльна-тэхнічная база дыспансера ўдасканальвалася: былі абсталяваны аперацыйны і перадаперацыйны пакоі, клініка-біялагічная лабараторыя, рэнтгенкабінет, харчовы блок. Дыспансер пачаў камплектавацца новай медыцынскай аппаратурай. Павялічылася колькасць урачоў, колькасць абследаванных людзей. У гэты перыяд для развіцця анкалагічнай службы многа зрабілі галоўныя ўрачы А. М. Марчук, Г. А. Малашыцкі, І. І. Стукала.

1990-я ггг. адзначаліся далейшым удасканаленнем анкалагічнай службы, развіццём матэрыяльна-тэхнічнай базы, павышэннем кваліфікацыі супрацоўнікаў. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС набыла актуальнасць праблема росту анкалагічных хвароб. У 1992 г. была ўведзена першая чарга дыспансера па вул. Медыцынскай, 6: палатны і радыёлагічны карпусы. У верасні 2001 г. уведзена ў эксплуатацыю паліклініка на 250 наведванняў за змену.

У 2004–2007 гг. пасля рэканструкцыі памяшканняў лячэбных карпусоў праведзена перапрафіляванне і рэканструкцыя з адкрыццём трох хірургічных аддзяленняў і радыёлагічнага аддзялення. У студзені 2015 г. уведзены ў строй хірургічны корпус на 220 ложкаў, што дазволіла дадаткова адкрыць новыя хірургічныя аддзяленні.

У 2012 г. дыспансер атрымаў сучаснае радыётэрапеўтычнае і рэнтгеналагічнае абсталяванне вядучых сусветных вытворцаў. Брэсцкім анколагам сталі даступны сучасныя высокатэхналагічныя метады дыягностыкі і лячэння. Цяпер у дыспансеры працуе каля 700 супрацоўнікаў, з іх 113 урачоў, 260 — сярэдняга медперсанала. Колькасць пралечаных пацыентаў у 1950 г. — 254, у 1984 г. — 1357, у 1994 г. — 2233, у 2004 г. — 3832, у 2017 г. — 10153. З 18 студзеня 2017 г. галоўны ўрач — урач-анколаг-хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Р. У. Лук’яноўскі.

З 1989 г. да 2017 г. калектыў узначальваў кандыдат медыцынскіх навук, урач-анколаг-хірург вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі К. Г. Шэлепень (1947–2020), Ганаровы грамадзянін г. Брэста (2016). Быў сапраўдным лідэрам і аўтарытэтам у калектыве. Востра адчуваў час, умеў прадбачыць развіццё медыцыны, ведаў самыя апошнія распрацоўкі ў анкалогіі. 20 мая 2022 г. на будынку дыспансера ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка К. Г. Шэлепеню.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Лукьяновский, Р. В. Брестский областной онкологический диспансер / Р. В. Лукьяновский // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 221.
  2. Здановіч, У. В. Брэсцкі абласны анкалагічны дыспансер / У. В. Здановіч, К. Г. Шэлепень // Памяць : гіст.-дакум. хроніка Брэста : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 560–561.
  3. Диспансер онкологический областной // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 199.
  4. Шелепень, К. Г. Опыт использования виртуальной симуляции в Брестском онкологическом диспансере / К. Г. Шелепень, В. Э. Пшебылинский, М. Н. Дым // Современные медицинские технологии в условиях регионального здравоохранения : сборник статей республиканской научно-практической конференции. Пинск, 5 октября 2012 г. Пинск, 2012. С. 147–148.
  5. Захарова, Л. Брестскому онкодиспансеру 75 лет / Людмила Захарова // Медицинский вестник. 2022. 18 мая (№ 20). С. 3.
  6. Захарова, Л. Памяти врача-онколога Константина Шелепеня : [об открытии мемориальной доски К. Г. Шелепеню на здании Брестского областного онкодиспансера] / Людмила Захарова // Медицинский вестник. 2022. 26 мая (№ 21). С. 3.
  7. Монич, Г. Имени онколога : [об открытии мемориальной доски К. Г. Шелепеню на здании областного онкодиспансера] / Галина Монич // Брестский вестник. 2022. 26 мая (№ 21). С. 5.
  8. Шляжко, Н. Теория, практика, «стоп-онкология»: [о медицинском физике из областного онкодиспансера Екатерине Гончаровой] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2021. 9 декабря (№ 49). С. 17.
  9. Ковалевич, М. Спасибо, доктор! : [благодарность главному врачу Брестского областного онкодиспансера Р. В. Лукьяновскому и его сотрудникам] / Мария Ковалевич // Медицинский вестник. 2021. 26 августа (№ 34). С. 22.
  10. Кухарчук, Д. Уникальный томограф для онкодиспансера / Дмитрий Кухарчук // Брестский вестник. 2020. 13 августа (№ 33). С. 6.
  11. Шеламова, Т. «Уважаемая» – для всех равных : [памяти врача-онколога К. Г. Шелепеня] / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2020. 4 сентября (№ 36). С. 4.
  12. Ковальская, О. Областному онкодиспансеру 70 / Ольга Ковальская // Брестский вестник. 2018. 20 апреля (№ 16). С. 11.
  13. Башарова, О. «Облучить человека по чужому плану исключено» : [о использовании лучевой терапии рассказывает радиационный онколог областного онкодиспансера] / Ольга Башарова ; [беседовала] Людмила Селех // Брестская газета. 2018. 16 февраля (№ 7). С. 19.
  14. Можаровская, Е. Константин Шелепень: «Не люблю слова «обреченность» / Елена Можаровская // Вечерний Брест. 2016. 29 июля. С. 3.
  15. Шелепень, К. Г. Врач видит, как болит душа / Константин Шелепень ; [беседовала] Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2016. 28 июля (№ 30). С. 11.
  16. Можаровская, Е. Константин Шелепень почётный гражданин Бреста / Елена Можаровская // Вечерний Брест. 2016. 6 июля. С. 1.
  17. Двадцать пять лет с информационными технологиями. Опыт информацтизации УЗ «Брестский областной онкологический диспансер» / К. Г. Шелепень, Ф. М. Макаренко, В. А. Левчук, Н. В. Гук // Вопросы организации и информатизации здравоохранения. 2016. № 2. С. 77–79.
  18. Яскевіч, С. На новы ўзровень выйшла ахова здароўя Брэстчыны за апошнія гады : [адкрыццё новага корпуса Брэсцкага абласнога анкалагічнага дыспансера] / Святлана Яскевіч // Звязда. 2015. 6 кастрычніка. С. 5.
  19. Богданова, К. Точность во спасение : Брестский областной онкологический диспансер получил оборудование нового класса / Катерина Богданова // Вечерний Брест. 2015. 25 сентября. С. 4.
  20. Шелепень, К. Г. Всем здоровья и оптимизма / К. Г. Шелепень ; записала Марина Каменкова // Брестский ветсник. 2015. 30 июля (№ 31). С. 8.
  21. Шелепень, К. Г. Онкофобия: дорога в никуда / К. Г. Шелепень ; [записала] Ольга Сванссен // Заря. 2015. 28 марта. С. 7.
  22. Шапран, Ю. Подарок на миллиарды : [об открытии нового хирургического корпуса онкологического диспансера] / Юрий Шапран // Брестский вестник. 2015. 8 января (№ 2). С. 2.
  23. Яценюк, С. Насквозь вижу! : в Брестском областном онкологическом диспансере презентовали кабинет МРТ / Светлана Яценюк // Вечерний Брест. 2015. 1–2 января. С. 4.
  24. Гараева, С. Па праграме «Анкалогія» : [у Брэсцкім анкадыспансеры прэзентавалі кабінет магнітна-рэзананснай тамаграфіі] / Сабіна Гараева // Народная трыбуна. 2015. 1студзеня (№ 1). С. 4.
  25. Шелепень, К. Г. Не ступай на дорогу печали / К. Г. Шелепень ; [записала] Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2014. 23 января (№ 4). С. 17.
  26. Будчанина, К. Новые аппараты – новые возможности : [о новой аппаратуре в Брестском онкологическом диспансере] / Кристина Будчанина // Брестский вестник. 2013. 4 января (№ 1). С. 8.
  27. Козлович, В. Наступление на рак продолжается : [о новой аппаратуре в Брестском онкологическом диспансере] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2012. 28 декабря. С. 4.
  28. Шелепень, К. Г. Константин Шелепень, главный врач Брестского областного онкологического диспансера: «Важно вовремя распознать болезнь...» / К. Г. Шелепень ; [беседовала] Лариса Охремук // Заря. 2012. 18 октября. С. 6.
  29. Шелепень, К. Г. Любой диагноз не приговор / К. Г. Шелепень ; [записала] Марина Лазарчк // Брестский вестник. 2011. 10 ноября (№ 45). С. 7.
  30. Шелепень, К. Г. «Когда человеку плохо, он вспоминает маму и Бога» / К. Г. Шелепень ; [записала] Марина Лазарчук // Брестский вестник. 2011. 10 марта (№ 10). С. 8.
  31. Шелепень, К. Г. История развития онкологической службы Брестской области / К. Г. Шелепень // Онкологический журнал. 2010. Т. 4, № 3. С. 125–127.
  32. Охремук, Л. Когда на кону – жизнь : [о главном враче Брестского онкологического диспансера К. Г.Шелепене] / Лариса Охремук // Народная газета. 2007. 13 студзеня. С. 4.
  33. Шелепень, К. «Сейчас половина раковых больных полностью излечивается, остальным медицина существенно продлевает жизнь…» / Константин Шелепень ; беседовала Лариса Охремук // Заря. 2006. 21 ноября. С. 16–17.
  34. Гусева, Т. Жизнь на весах : [о научно-практической конференции онкологов в Бресте] / Татьяна Гусева // Вечерний Брест. 2005. 16 октября. С. 2.
  35. Григорьев, В. Руки хирурга : штрихи к портрету : [о старейшем хирурге Брестской области, заслуженном враче Республики Беларусь Николае Иосифовиче Павлючуке] / В. Григорьев // Брестский курьер. 2005. 19 мая. С. 11.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 197 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:32