Панядзелак, 19 Чэрвень 2023 10:43

2023 г. — 70 гадоў з часу заснавання УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм» (1953)

УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных систэм» (УП «Кобрынскае ПМС») — адно з найбуйнейшых меліярацыйных прадпрыемстваў Брэстчыны з багатай гісторыяй.

Гісторыя меліярацыі Кобрыншчыны пачалася з першага меліярацыйнага канала, які з'явіўся ў той час, калі тутэйшымі землямі валодала каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца. З 1550 г. яна задумала маштабную аграрную рэформу, падчас якой былі зроблены першыя спробы меліярацыі. Канал носіць імя каралевы Боны з сярэднявечча і служыць людзям да нашых дзён. Упадаючы ў межах Кобрына ў Мухавец, з'яўляецца самым старажытным меліярацыйным аб'ектам Беларусі. Аб гэтым сведчыць памятны знак першаму меліярацыйнаму каналу, які ў 2001 г. усталяваны ў Кобрыне. У спісе найстарэйшых гідратэхнічных збудаванняў ёсць яшчэ некалькі каналаў (Кобрынскі, Каралеўскі, Арэхаўскі і г. д.), якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна і сёння выконваюць функцыі водапрыёмнікаў меліярацыйных сістэм.

 У канцы XIX ст. на Палессі выконваліся асушальныя работы. Пабудаваныя ў тыя гады каналы сталі правобразам разгалінаванай меліярацыйнай сеткі, якая стваралася ў наступныя перыяды. Адразу пасля Вялікай Айчыннай вайны, нягледзячы на складанасць эканамічнага становішча, на аднаўленне меліярацыйных аб'ектаў выдзяляліся бюджэтныя сродкі. На пасляваенны час прыходзіцца ўвядзенне ў штат раённых спецыялістаў-меліяратараў. У 1946 г. такім спецыялістам у Кобрынскім раёне стаў Сцяпан Іванавіч Вараб’ёў.

1953 г. — новы этап у развіцці меліярацыі земель. У раёнах рэспублікі ствараліся аддзелы меліярацыі, і ў сакавіку 1953 г. намеснікам міністра меліярацыі БССР М. Сідоркіным быў падпісаны загад № 112 аб арганізацыі ў Кобрыне Мухавецкага ўпраўлення тэхнічнай эксплуатацыі асушальных сістэм, пазней перайменаванае ў Мухавецкае ўпраўленне асушальных сістэм (УАС). Першым яго кіраўніком стаў Мікалай Паўлавіч Угляніца.

За час існавання ўпраўленне неаднойчы змяняла сваю дыслакацыю, умацоўвалася яго вытворчая база. Мяняліся і назвы прадпрыемства: міжраённае ўпраўленне асушальных сістэм (МУАС), міжраённае ўпраўленне асушальных і арашальных сістэм (МУААС), рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Кобрынскае ПМС». У 2002 г. у сувязі са зменай уласнасці зноў адбылося перайменаванне: РУП «Кобрынскае ПМС» стала называцца УП «Кобрынскае ПМС».

За 70 гадоў Кобрынскае ПМС, як і ўся меліярацыйная сфера, перажывала розныя часы. Былі перыяды росквіту — у часы СССР, і адкрытага заняпаду — у дзевяностыя. 2000 г. стаў для меліярацыйнай галіны значным: была зацверджана і запушчана ў дзеянне рэспубліканская праграма «Захаванне і выкарыстанне меліяраваных зямель на 2000–2005 гг.». Сёння рэалізуецца праграма, прынятая на 2021–2025 гг.

У Кобрынскім раёне сельскагаспадарчыя ўгоддзі займаюць 104 тысячы га, з іх на меліярацыйнай сістэме размешчана каля 66 тысяч га асушаных зямель, што складае 63% ад сельскагаспадарчых угоддзяў, якія калісьці былі забалочанымі. Некаторыя гаспадаркі поўнасцю знаходзяцца на меліяраваных землях. І ўвесь гэты аб'ём неабходна абслугоўваць, каб ворныя землі давалі стабільны і багаты ўраджай.

Пастаяннае ўзаемадзеянне з райвыканкамам, гаспадаркамі, сельсаветамі, рознымі арганізацыямі дапамагае кіраўніцтву ПМС забяспечваць прадпрыемству партфель заказаў. Геаграфія работ не абмяжоўваецца Кобрынскім раёнам: меліяратары працавалі ў Драгічынскім і Камянецкім раёнах. Прадпрыемства таксама рэалізуе праект міжнароднай тэхнічнай дапамогі ў Рэспубліканскім ландшафтным заказніку «Званец».

УП «Кобрынскае ПМС» выконвае шырокі спектр работ у сферы меліярацыі. На ўзбраенні прадпрыемства — ўласны транспартны парк, штат вопытных супрацоўнікаў, паўнацэнна ўкамплектаваная матэрыяльна-тэхнічная база. У складзе прадпрыемства — два рамонтна-эксплуатацыйныя ўчасткі, якія ажыццяўляюць рамонт і догляд за асушальнай сеткай і гідратэхнічнымі збудаваннямі; участак помпавых станцый, які выконвае водапаніжэнне на меліяраваных землях; аддзел механізацыі па рамонце меліярацыйнай і іншай будаўнічай тэхнікі.

Асноўная задача Кобрынскага ПМС — паляпшэнне тэхнічнага стану, удасканаленне меліярацыйных сістэм у мэтах стварэння ўмоў для павышэння прадукцыйнасці працы ў сельскагаспадарчай вытворчасці і эфектыўнага выкарыстання меліяраваных зямель. Для выканання рамонтна-эксплуатацыйных работ на асушальнай сетцы ёсць аднакаўшовыя экскаватары, бульдозеры, колавыя трактары, касілкі ўсіх марак, аўтамабілі, аўтакран. Усяго на балансе прадпрыемства больш за 60 адзінак тэхнікі.

З кожным годам Кобрынскае ПМС пашырае спектр сваіх магчымасцей. У 2022 г. калектыў прымаў удзел у будаўніцтве буйнога малочнатаварнага комплексу «Дзявяткі» ў ААТ «Батчы», годам раней — МТФ «Старадубцы» ў ААТ «Гарадзец-Агра», перабудова маста праз Мухавец 

на шлюз-рэгулятар — складаны аб'ект, які будавалі зімой. У 2023 г. у Кобрынскім раёне па плану ўвесці ў сельгасабарот больш як 3200 га зямель, якія пачалі зарастаць драўняна-хмызняковай расліннасцю — гэта 7 аб'ектаў рэканструкцыі і 10 аб'ектаў культуртэхнічнай меліярацыі, вядуцца работы сумесна з ПМК-52. У красавіку бягучага года ўведзены ў эксплуатацыю вялікі аб'ект «Рэканструкцыя меліярацыйнай сістэмы “Стары двор”» у ААТ «Раданежскае» плошчай 322 га. Сіламі Кобрынскага ПМС завершаны аб'екты культуртэхнічнай меліярацыі меліярацыйных сістэм «Праўда Энгельса» паблізу аг. Лука, «Польскае балота» (ТАА «Дружба-Агравытворчасць») і «Кастрычнік» (ААТ «Гарадзец-агра»).

На прадпрыемстве працуе каля сотні спецыялістаў рознай накіраванасці. Маладым супрацоўнікам перадаюць свой вопыт ветэраны вытворчасці. Калектыў, які ўзначальвае дырэктар Васіль Міхайлавіч Піўчык, працягвае традыцыі прадпрыемства. Меліяратары ўносяць свой уклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны, дапамагаюць аграрыям гарантаваць харчовую бяспеку і эканамічную незалежнасць краіны.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бiблiятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна, 

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

 

1.Кобринское ПМС 70 лет / [автор текста Е. Жук ; гл. ред. В. Шпарло]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2023. – 64 с. : ил.

2.Горегляд Дмитрий Васильевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ. Минск, 2006. Вып. 3. С. 93.

3.Лукашик, П. Полвека на трассах каналов / Пётр Лукашик. – Брест : ОАО «Брестская типография», 2003. – 55 с. : фот.

4.Лукашик, П. Обновление земли / Пётр Лукашик. – Брест : ОАО «Брестская типография», 2001. – 100 с. : фот.

5.Лукашик, П. Богатства страны будут прирастать Полесьем : история мелиорации земель Брестчины / Пётр Лукашик // Берасцейскія карані 98 : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1998. С. 20–30.

6.Белов, Д. Чтобы земля дарила урожаи : [о работе Кобринского предприятия мелиоративных систем, которому недавно исполнилось 70 лет, рассказал директор Василий Пивчик] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 3 чэрвеня. С. 1, 4.

7.Белов, Д. К родной земле – с заботой и любовью : [о работе УП «Кобринское ПМС» по рассказу директора В. Пивчика] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 4 чэрвеня. С. 1, 3.

8.Васюк, Н. Василий Пивчик, директор Кобринского ПМС: «Мелиорация означает “улучшение”» / Наталья Власюк // Вечерний Брест. 2022. 3 июня (№ 22). С. 1. (приложение: Экспресс-Вечерний Брест ; № 1).

9.Белов, Д. Земле – забота и уход : [о работе УП «Кобринское ПМС» по рассказу директора предприятия В. Пивчика] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 5 чэрвеня. С. 4.

10.Новохрост, А. Сделать землю лучше : [о работе УП «Кобринское ПМС» по рассказу директора предприятия В. Пивчика] / Александр Новохрост // 7 дней. 2021. 3–9 июня (№ 22). С. 16.

11.Бялоў, Д. З клопатам аб роднай зямлі : [аб рабоце УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм»] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2020. 6 чэрвеня. С. 1.

12.Литвинович, Е. В. Работ – на весь год : [о сфере деятельности УП «Кобринское ПМС»] / Евгений Литвинович // Заря. 2020. 12 декабря. С. 18.

13.Ярмошук, Н. Опыт и молодость : [о работе УП «Кобринское ПМС»] / Николай Ярмошук // Заря. 2020. 6 июня. С. 14.

14.Белов, Д. Залог будущих урожаев : [будни и праздники кобринских мелиораторов] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 1 чэрвеня. С. 3.

15.Пашковіч, Л. Іх дзень пачынаецца рана... : [калектыў прадпрыемства меліярацыйных сістэм налічвае 105 чалавек] / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2019. 8 чэрвеня. С. 3.

16.Пашкович, Л. Помощники земледельцев / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 17 лістапада. С. 4.

17.Белов, Д. Улучшая качество земли : [улучшение качества земли ― основная задача кобринских мелиораторов] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 2 чэрвеня. С. 2.

18.Вовк, Ю. Прививая любовь к футболу : [игроки «Кобринское ПМС» стали лидерами «Триумф-лиги» по футболу] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 25 октября. С. 3.

19.Бялоў, Д. Калі зямля патрабуе дагляду : [напярэдадні прафесійнага свята размова з дырэктарам УП «Кобрынскае ПМС»] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2017. 3 чэрвеня. С. 1, 3.

20.Литвинович, Е. Операция «Демаркация», или Как кобринские мелиораторы границу рисовали : [Кобринское ПМС выполнило заказ Государственного погранкомитета по демаркации белорусско-украинской государственной границы] / Евгений Литвинович // Заря. 2017. 4 марта. С. 12.

21.Белов, Д. По-человечески, по-флотски, по-мужски : [жизненный путь директора УП «Кобринское ПМС» Л. Р. Колтунчика] / Дмитрий Белов ; фото автора и из архива Леонида Колтунчика // Кобрынскі веснік. 2016. 20 красавіка. С. 6

22.Белов, Д. Чтобы земля благодарила урожаем : [в канун Дня мелиоратора о работе сотрудников ГУП «Кобринское ПМС»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 4 чэрвеня. С. 1, 3.

23.Белов, Д. Семья, карьера и судьба : [накануне профессионального праздника мелиораторов – о Кобринском ПМС и его работниках] / Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2015. 6 чэрвеня. С. 2.

24.Волков, С. «Морские университеты» Леонида Колтунчика : [о директоре Кобринского ПМС Л. Колтунчике] / Сергей Волков // Заря. 2015. 25 ліпеня. С. 11.

25.Бурдыка, В. Моцны характар супраць вялікай вады : [калектыў Кобрынскага ПМС нават у неспрыяльных умовах вырашае самыя складаныя задачы] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2014. 11 ліпеня. С. 4, 9.

26.Бялоў, Д. І па фінансах на моцным плюсе : [дырэктар ПМС Д. Гарагляд аб справах і планах меліяратараў] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2014. 31 мая. С. 2.

27.Сідарук, І. Курсам вышэй плыні : [Кобрынскаму прадпрыемству меліярацыйных сістэм – 60 гадоў] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 23 сакавіка. С. 3.

28.Сідарук, І. У юбілейны – клопат штодзённы : заўтра – дзень меліяратара : [Кобрынскае ПМС] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 1 чэрвеня. С. 2.

29.Сідарук, І. Ці «спяць» зімой меліяратары? : [Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 13 лютага. С. 3.

30.Федаровіч, І. Меліяратары дзейнічаюць актыўна : [Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм] / Ігар Федаровіч // Кобрынскі веснік. 2013. 11 верасня. С. 3.

31.Палескi, Я. Крэда Алега Шыдловіча : [пра экскаватаршчыка Кобрынскага ПМС А. Шыдловіча] / Ян Палескі // Кобрынскi веснiк. 2012. 2 чэрвеня. C. 3.

32.Гарагляд, Д. В. У цесным узаемадзеянні : [дзейнасць Кобрынскага ПМС звязана з сельскагаспадарчымі структурамі раёна] / Дзмітрый Гарагляд ; [гутарыў] Ян Палескі // Кобрынскi веснiк. 2011. 16 лістапада. C. 4 : фат.

33.Сацук, А. Яны былі першымі : [першымі на забалочаныя землі прыходзілі меліяратары] / Аляксей Сацук // Кобрынскi веснiк. 2010. 5 чэрвеня. C. 1.

34.Пянко, А. Не дожидаясь весны / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2009. 17 студзеня (№ 4). С. 2.

35.Сацук, А. Почётная миссия – возрождение земли : [УП «Кобринское ПМС»] / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. 2009. 6 чэрвеня. С. 1.

36.Сацук, А. На гидросистемах порядок : [о работе Кобринского ПМС] / Алексей Сацук // Кобрынскі веснік. 2005. 4 чэрвеня. С. 1–2.

37.Пянко, А. Мастера : [об экскаваторщиках предприятия мелиоративных систем А. Шостаке и А. Шоргаровском] / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2004. 5 чэрвеня. С. 1.

38.Горегляд, Д. В. Мелиорация Бересцейщины – дело и судьба поколений : [РУП «Кобринское ПМС»] / Дмитрий Горегляд ; [беседовал] Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2003. 4 чэрвеня. С. 2.

39.«Золотые руки у наших механизаторов», говорят в коллективе Кобринского ПМС «Брестмелиоводхоза» о тех, кто наводит порядок на каналах // Заря. 2000. 10 октября. С. 2.

40.Гарагляд, Д. В. Па шляхах меліярацыйнай славы. Што на іх сёння? : [гутарка з кіраўніком Кобрынскага МУААС] / Дзмітрый Гарагляд ; [гутарку правяла] М. Хільчук // Кобрынскі веснік. 1995. 2 жніўня. С. 2.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 203 разоў Апошняя змена Панядзелак, 17 Ліпень 2023 09:28