Аўторак, 11 Ліпень 2023 10:32

15 ліпеня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Васіля Мікалаевіча Марэйкі (1948), журналіста, паэта

Васіль Мікалаевіч Марэйка нарадзіўся 15 ліпеня 1948 г. у г. Давыд-Гарадку Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 2 адпрацаваў год у давыд-гарадоцкай «Райсельгастэхніцы», затым паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

 Яшчэ студэнтам Васіль Марэйка стаў штатным карэспандэнтам абласнога радыё, пасля атрымання дыплома аб заканчэнні інстытута працягваў весці перадачы. Праз пяць гадоў перайшоў у рэдакцыю абласной газеты «Заря». Затым працаваў уласным карэспандэнтам па Брэсцкай вобласці рэспубліканскай газеты «Звязда», рэферэнтам-памочнікам старшыні аблвыканкама.

У канцы 1980-х гадоў краіна апынулася ў глыбокім крызісе, гэта былі гады перабудовы і станаўлення незалежнай рэспублікі. У 1987–1994 гг. старшынёй аблвыканкама працаваў Віктар Іванавіч Бурскі, які не быў радыкалам-рыначнікам, яго заўсёды адрозніваў здаровы сэнс, верыў не догмам, не загадам зверху, а ўласным вачам і вопыту. Брэст стаў піянерам малой прыватызацыі ў Беларусі.

У 1993 г. Васіль Марэйка ўзначаліў прадпрыемства «Брэстаблсаюздрук». На той час прадпрыемства было ў кепскім стане. Пад кіраўніцтвам новага дырэктара прадпрыемства за некалькі гадоў здолела пазбавіцца ад даўгоў, выйсці на станоўчыя эканамічныя паказчыкі. Выручыў гандаль іншымі таварамі, а потым газеты і часопісы зноў сталі асноўнай прадукцыяй. На вуліцах гарадоў з’явіліся эстэтычна аформленыя прывабныя павільёны. Амаль дваццаць гадоў Васіль Мікалаевіч узначальваў УП «Брэстаблсаюздрук». Узнагароджаны Ганаровай граматай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь (2008), нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі».

Васіль Мікалаевіч рупіўся выказаць свае пачуцці і думкі праз мастацкае вобразнае слова. Вершы піша на беларускай і рускай мовах. Свае лепшыя вершы прысвяціў бабулі Ганне Сідараўне Аношка, маці Вользе Фёдараўне. Аўтар зборнікаў вершаў «Пазітыў» (2011), «Славянская пойма» (2013) і «Акіян вясны» (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

Творы В. М. Марэйкі

  1. Акіян вясны : вершы і элегічныя замалёўкі / Васіль Марэйка. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2016. – 135 с.
  2. Славянская пойма : вершы / Васіль Марэйка. – Мінск : Выдавецкі дом «Звязда», 2013. – 130 с. : іл.
  3. Пазітыў = Позитив : гукі славянскага двухмоўя : [вершы] / Васіль Марэйка. – Мінск : Літаратура і Мастацтва, 2011. – 126, [1] с.
  4. Радость обновления : [о Н. П. Дудчик] / В. Марейко // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 92–97.
  5. Три жизни : [о В. М. Кочерге] / В. Марейко // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 135141.
  6. День-деньской : [о М. В. Седляре] / В. Марейко // Земные звёзды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск : Беларусь, 1978. С. 299–305.
  7. Скарбы душы : (балада пра мову) / Васіль Марэйка // Журналист. 2012. № 1–2. С. 49.
  8. Мена ; Дзень ; Ява ; Искра : [вершы] / Васіль Марэйка // Заря. 2012. 23 августа. С. 18.
  9. Истоки : [стихотворение о настроениях в славянском обществе] / Василий Марейко // Заря. 2010. 15 июля. С. 5.

 

 

Аб жыцці і творчасці В. М. Марэйкі

  1. Союзпечать. 90 лет / [ред. Т. Г. Андронова]. – Минск : МФЦП, 2008. – 183 с. : ил. – Из содерж.: УП «Брестоблсоюзпечать». С. 79–97 ; В. Н. Марейко : [фото]. С. 84.
  2. Республиканское унитарное предприятие «Брэстаблсаюздрук» / [вступ. ст. В. Н. Марейко]. – Брест, 2008. – 23 с. : ил.
  3. Тамашэвіч, Г. Фарбы лёсу : [пра жыццё і творчасць журналіста, паэта Васіля Марэйкі] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2018. 14 июля. С. 9.
  4. Тамашэвіч, Г. «Акіян вясны» : [пра кнігу Васіля Марэйкі] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2016. 26 ноября. С. 11.
  5. Марэйка, В. М. Васіль Марэйка: «Газета павінна быць каралевай продажу» : [гутарка з дырэктарам РУП «Брэстаблсаюздрук»]/ Васіль Марэйка ; гутарыла Святлана Яскевіч // Звязда. 2010. 21 верасня. С. 4.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 131 разоў