Пятніца, 21 Ліпень 2023 12:42

7 жніўня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Антонавіча Краўчэні (1938–2014), вучонага ў галіне арганічнай хіміі

Мікалай Антонавіч Краўчэня нарадзіўся 7 жніўня 1938 г. у в. Козікі Косаўскага павета Палескага ваяводства (цяпер Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Дзяцінства яго было нялёгкім і драматычным. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны бацька пайшоў на фронт, а маці, Дар’я Пятроўна, засталася дома з двума дзяцьмі. Пад-час акупацыі немцы спалілі вёску. У 1945 г. Мікалай пайшоў у школу ў в. Вялікая Гаць. Аднак з-за пераезду ў родную вёску і вымушанага перапынку ў вучобе (1951–1953) школу скончыў толькі ў 1957 г.

Па заканчэнні школы Мікалай Краўчэня быў прызваны ў Савецкую армію. У апошні год службы напружана рыхтаваўся да паступлення ў ВНУ, у 1960 г. паступіў на хіміка-тэхналагічны факультэт Львоўскага політэхнічнага інстытута, які паспяхова скончыў у 1965 г., атрымаў дыплом па спецыяльнасці «Тэхналогія паўпрадуктаў і фарбавальнікаў».

 Падчас вучобы Мікалай Краўчэня на працягу двух гадоў (1960–1962) працаваў апаратчыкам на Львоўскім хіміка-фармацэўтычным заводзе, дзе на практыцы знаёміўся з асновамі буйнатанажнага арганічнага сінтэзу. Пасля заканчэння інстытута, на працягу чатырох гадоў працаваў на Рубяжанскім хімкамбінаце (Украінская ССР): начальнікам змены, начальнікам аддзялення.

У 1969 г. Мікалая Краўчэню, як дасведчанага інжынера, накіравалі ў Гродна для запуску вытворчасці капралактаму, дзе ён працаваў начальнікам змены Гродзенскага хімкамбіната імя С. А. Прытыцкага. У 1970 г. паступіў у аспірантуру пры Аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, дзе пад кіраўніцтвам прафесара Ю. М. Астроўскага займаўся праблемамі вітаміналогіі.

У Інстытуце фізіялогіі АН БССР прайшла абарона дысертацыі «Антывітамінная актыўнасць розных вытворных аксіціяміну» (1974) і М. А. Краўчэню была прысуджана навуковую ступень кандыдата біялагічных навук. Стаўшы кіраўніком хімічнай групы ў аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР, ён актыўна займаецца сінтэзам вытворных аксіціяміну з наступным вывучэннем іх актыўнасці. За гэты перыяд навуковай дзейнасці апублікавана 19 работ па біяхіміі вітамінаў і атрымана тры аўтарскіх пасведчання па хіміі. У аддзеле рэгуляцыі абмену рэчываў Мікалай Антонавіч першым атрымаў аўтарскае пасведчанне, а пасля стаў лідэрам па іх ліку, яго выбралі старшынёй Усесаюзнага Таварыства рацыяналізатараў і вынаходнікаў аддзела рэгуляцыі.

У 1979 г. М. А. Краўчэня перайшоў у Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі інстытут на пасаду старшага выкладчыка кафедры агульнай хіміі, дзе прыступіў да педагагічнай дзейнасці — правядзення лабараторна-практычных заняткаў, чытання лекцый, прыёму як курсавых, так і ўступных экзаменаў. У 1986 г. узначаліў кафедру агульнай і біяарганічнай хіміі, у 1993 г. атрымаў званне прафесара, працаваў загадчыкам кафедры да 2002 г., на пасадзе прафесара кафедры — да 2007 г.

У заключны этап сваёй прафесійнай дзейнасці з 2007 г. па 2014 г. прафесар М. А. Краўчэня працаваў на кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Добрая інжынерная падрыхтоўка, шырокі кругагляд, эрудыяванасць, прафесіяналізм дазволілі яму хутка ўвайсці ў новы калектыў, ўліцца ў навучальны працэс і дамагчыся павагі і аўтарытэту. І на новым месцы працы Мікалай Антонавіч не пакідаў сваіх навуковых пошукаў. За гэты перыяд ён атрымаў яшчэ 8 патэнтаў Рэспублікі Беларусь на вынаходніцтвы. Аўтар больш за 100 навуковых прац, 32 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы.

М. А. Краўчэня памёр 28 кастрычніка 2014 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Івацэвіцкай раённай бібліятэкай імя

П. Пестрака. Маслоўскі Сяргей Віктаравіч, метадыст аддзела бібліятэчнага

маркетынгу

 

Асноўныя працы М. А. Краўчэні

1.Синтез и изучение бактериостатической активности производных 5-нитротиазола и 1 3, 4-тиадизола / Н. А. Кравченя, Т. Н. Пыжик, Т. Н. Соколова // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Сер. 5, Эканоміка. Сацыялогія. Біялогія. 2012. № 3.

2.Соколова, Т. Н. Синтез и противомикробная активность производных 5-нитротиазола / Т. Н. Соколова, Н. А. Кравченя // Химико-фармацевтический журнал. 1993. № 3.

3.Соколова, Т. Н. Синтез и изучение противомикробной активности N-(нитротиазол-2-ил)-N1-гетерил- или бензолсульфонилглутарилдиамидов / Т. Н. Соколова, Н. А. Кравченя // Известия НАН Беларуси. 1993 № 4.

4.Способ получения 5-замещенных 2-ациламино-1,3,4-тиадиазолов / Н. А. Кравченя // Химико-фармацевтический журнал. 1985. № 10.

5.Антивитаминная активность различных производных окситиамина : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.04 Биохимия / Кравченя Николай Антонович. – Минск, 1974.

6.Иммуностимулирующее средство : патент 16822 Республики Беларусь, МПК: A61K 31/195, C07C 279/20, A61P 37/04 / Т. Н. Соколова, В. М. Шейбак, К. Н. Соколов, Н. А. Кравченя. – Опубл. 28.02.2013.

7.Способ получения моно-N-ациламиногуанидинов : патент 12428 Республики Беларусь, МПК: C07C 277/00 / Н. А. Кравченя, К. Н. Соколов, Т. Н. Пыжик. – Опубл. 30.10.2009.

8.Способ получения N,N’- диациламиногуанидинов : патент 12480 Республики Беларусь, МПК: C07C 277/00 / К. Н. Соколов, Н. А. Кравченя, Н. К. Соколов. – Опубл. 30.10.2009.

9.Производное 5-нитротиазола, обладающее противомикробной активностью : патент 10940 Республики Беларусь, МПК: A61P 31/00, C07D 277/00 / В. М. Цыркунов, Т. Н. Соколова, Н. А. Кравченя. – Опубл. 30.08.2008.

10.Производное 5-нитротиазола, обладающее противомикробной активностью : патент 10939 Республики Беларусь, МПК: C07D 277/00, A61P 31/00 / Т. Н. Соколова, Н. А. Кравченя, В. М. Цыркунов. – Опубл. 30.08.2008.

11.NG-миристоил-L-аргинин, обладающий антигипоксической активностью ролонгированного действия : патент 10552 Республики Беларусь, МПК: A61P 7/00, C07C 279/00 / Н. Е. Максимович, Н. А. Кравченя. – Опубл. 30.04.2008.

12.Способ получения 8-ацил-7-ациламиноаргининов : патент 9911 Республики Беларусь, МПК: C07C 277/00 / Н. А. Кравченя, К. Н. Соколов. – Опубл. 30.10.2007.

13.Способ получения 7(8) -N-ациларгининов : патент 10006 Республики Беларусь, МПК: C07C 277/00 / Н. А. Кравченя, Т. Н. Соколова. – Опубл. 30.12.2007.

14. N-(5-нитротиазол-2-ил)-N1-(1,3,4-тиадиазол-2-ил)алкандиоилдиамиды, обладающие противомикробной активностью : патент 5817 Республики Беларусь, МПК: C07D 285/12, C07D 277/04, A61P 31/04 / Т. Н. Соколова, О. Н. Юзефович, Н. А. Кравченя. – Опубл. 30.12.2003.

15.Производные 5-нитротиазола, обладающие противомикробной активностью : патент 1046 Республики Беларусь, МПК: A61K 31/44, A61K 31/425, C07D 277/58 / Н. А. Кравченя, Т. Н. Соколова. – Опубл. 14.03.1996.

 

Аб жыцці і дзейнасці М. А. Краўчэні

1.Краўчэня Мікалай Антонавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 468.

2.Кравченя Николай Антонович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2014. Т. 4, кн. 1. С. 456.

3.Кравченя Николай Антонович // Профессора и доктора наук Гродненского государственного медицинского университета : биографический справочник. Гродно, 2013. С. 120.

4.Кравченя Николай Антонович // 50 лет Гродненскому государственному медицинскому университету: события и биографии / П. В. Гарелик, Е. М. Тищенко. Гродно, 2008. С. 271–272.

5.Николай Антонович Кравченя (к 80-летию со дня рождения) // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 6, Тэхніка. 2018. Т. 8, № 2. С. 119–122.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 115 разоў