Пятніца, 28 Ліпень 2023 09:08

1 ліпеня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Васільевіча Саўчыца (1953), заслужанага работніка прамысловасці Беларусі, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2013)

Аляксандр Васільевіч Саўчыц нарадзіўся 1 ліпеня 1953 г. у в. Остранка Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Закончыў Пінскі мясамалочны тэхнікум (1972), Брэсцкі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. С. Пушкіна (1989). У 1976 г. прыйшоў працаваць на Брэсцкі малочны камбінат, дзе прайшоў шлях ад слесара, інжынера па тэхніцы бяспекі, эканаміста да дырэктара.

У 1998 г. А. В. Саўчыц узначаліў завод, які перажываў крызіс. Лідар па натуры, чалавек дзеясны, ён востра перажываў няпростыя для прадпрыемства часы. З першых дзён свайго кіраўніцтва ўзяў курс на тэхнічную мадэрнізацыю вытворчасці, прыцягненне высокакваліфікаваных кадраў. Вывучаў лепшыя сусветныя тэхналогіі, шукаў інвестараў, веў перамовы і сваім энтузіязмам падтрымліваў увесь калектыў.

 Пад кіраўніцтвам А. В. Саўчыца Брэсцкі малочны камбінат адрадзіўся, стаў адным з самых паспяховых прадпрыемстваў горада. У 2001 г. камбінат адмовіўся ад бязлікіх упаковак на карысць прадуктаў з уласным імем, філасофіяй, каштоўнасцямі. «Савушкін» ўвайшоў у гісторыю айчыннага маркетынгу як першы беларускі малочны брэнд – увасабленне натуральнасці, смаку і якасці. З 2009 г. брэнд «Савушкін прадукт» — «Достояние республики».

У красавіку 2005 г. Брэсцкі малочны камбінат перайменаваны ў ААТ «Савушкін прадукт». Са студзеня 2006 г. А. В. Саўчыц — генеральны дырэктар. Цяпер прадпрыемства — сучасны завод-аўтамат, на якім працуе каля 3300 чалавек. За суткі перапрацоўваецца каля 1500 т. малака. Прадпрыемства пастаўляе цэльнамалочны прадукт у 75 рэгіёнаў Расіі, у Азербайджан, Узбекістан, Казахстан, Іарданію і інш. краіны. У 2012 г. ААТ «Савушкін продукт» атрымаў ліцэнзію на пастаўку малочных прадуктаў у Еўрасаюз. На ліку калектыву каля 400 рэспубліканскіх і міжнародных узнагарод.

Аляксандр Васільевіч вядзе вялікую грамадскую работу. Абраны дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Старшыня абласнога савета наймальнікаў. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання (1990–1995).

Узнагароджаны ордэнамі Айчыны ІІІ (2006) і ІІ ступені, расійскім ордэнам «Звезда Созидания» (2007), Ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (2001), Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь (2003), Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Удастоены ганаровага звання «Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь» (2000). Неаднаразова прысвайваліся званні «Чалавек года» (2001, 2004), «Чалавек справы». Ганаровы работнік аграпрамысловага комплексу Брэсцкай вобласці. 25 чэрвеня 2013 г. А. В. Саўчыцу прысваена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

1.Савчиц Александр Васильевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 78.

2.Савчиц Александр Васильевич // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2002. Минск, 2009. С. 201.

3.Савчиц Александр Васильевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ, 2006. Минск, 2006. С. 322.

4.Савчиц Александр Васильевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. 2004. Минск, 2004. С. 244.

5.Савчиц Александр Васильевич // Кто есть кто в Республике Беларусь. Деловой мир СНГ, 2002. Минск, 2002. С. 334.

6.Простые ответы на сложные вопросы : ОАО «Савушкин продукт» / предисл. А. В. Савчица. – Брест, 2010. – 22 с.

7.Ярмошук, Н. «Сегодня важно двигаться вперед» : [о генеральном директоре ОАО «Савушкин продукт» А. В. Савчице] / Николай Ярмошук // Вечерний Брест. 2018. 14 июля. С. 3.

8.Савчиц, А. В. Александр Савчиц, генеральный директор ОАО «Савушкин продукт»: «Хочу, чтобы люди радовались жизни»] / Александр Савчиц ; [беседовала] Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2018. 29 июня (№ 26). С. 2–3.

9.Голиков, А. Когда не стыдно смотреть бурёнке в глаза : [ОАО «Савушкин продукт» провёл фестиваль «Облака свежего молока»; интервью с генеральным директором А. В. Савчицом] / Алексей Голиков // Брестский курьер. 2017. 24 августа (№ 35). С. 8.

10.Савчиц, А. В. Генеральный директор Александр Савчиц: «Любовь всей моей жизни» / Александр Савчиц // Вечерний Брест. 2016. 23 декабря. С. 3.

11.Савчиц, А. В. Александр Савчиц, Почетный гражданин города: «Брест я покорил со второго захода» / Александр Савчиц / [беседовал] Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2014. 25 июля. С. 5.

12.Савчиц, А. В. «Савушкин продукт» распахнул дверь в Евросоюз : [о вручении сертификата FSSC-22000] / Александр Савчиц ; беседовала Ольга Парфянович // Советская Белоруссия. 2013. 29 июня. С. 8–9.

13.Хокимова, А. Высшая награда города присвоена гендиректору ОАО «Савушкин продукт» Александру Савчицу : [о присвоении звания «Почетный гражданин города Бреста»] / Антонина Хокимова // Вечерний Брест. 2013. 28 июня. С. 2.

14.Седьмой почетный : [о присвоении генеральному директору ОАО «Савушкин продукт» А. В. Савчицу звания «Почетный гражданин города Бреста»] // Брестский вестник. 2013. 27 июня (№ 26). С. 2.

15.Савчиц, А. В. «На работу люблю приходить по-раньше» / Александр Савчиц ; беседовал К. Шиян // Брестский вестник. 2010. 11 марта. С. 4.

16.Тиборовская, Т. «...Мы покажем им еще кузькину мать» : [о генеральном директоре ОАО «Савушкин продукт» А. В. Савчице] / Тамара Тиборовская // Вечерний Брест. 2009. 23 декабря.

17.Савчиц, А. В. Важен не только результат, но и пути его достижения : [генеральный директор ОАО «Савушкин продукт» о политике предприятия в области охраны окружающей среды] / Александр Савчиц // 7 дней. 2006. 14 сентября. С. 16.

18.Савчиц, А. В. Александр Савчиц: «Хочу, чтобы мной гордились внуки!» : / Александр Савчиц ; [беседовала] Наталья Шарай // Вечерний Брест. 2006. 30 июня.

19.Савчиц, А. В. Александр Савчиц: «Чтобы корабль плыл долго» / Александр Савчиц ; [беседовала] Лариса Волынчук // Брестский вестник. 2005. 26 июля (№ 15). С. 5.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 186 разоў