Панядзелак, 28 Жнівень 2023 14:59

5 студзеня 2022 г. – 115 гадоў з дня нараджэння Канстанціна Лявонавіча Губарэвіча (1907–1987), драматурга, сцэнарыста, аўтара п’есы «Брэсцкая крэпасць» (1953)

Канстанцін Лявонавіч Губарэвіч нарадзіўся 5 студзеня 1907 г. у в. Радучы Чавускага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласці) у сялянскай сям’і. У школе захапляўся мастацкай самадзейнасцю, наведваў драматычны гурток. У 1927 г. закончыў Магілёўскі педагагічны тэхнікум, настаўнічаў на Гомельшчыне, працаваў у газеце.

Пасля заканчэння сцэнарнага аддзялення Дзяржаўнага інстытута кінематаграфіі ў Маскве (1931) Канстанцін Губарэвіч працаваў рэдактарам сцэнарнага аддзела кінастудыі «Белдзяржкіно» ў Ленінградзе (1931–1933), галоўным рэдактарам гэтага ж аддзела ў Мінску (1933–1938), галоўным рэдактарам студыі дакументальных фільмаў у Мінску (1938–1941). У час Вялікай Айчыннай вайны – рэдактар радыёстанцыі «Савецкая Беларусь». З 1944 г. загадваў аддзелам палітвяшчання і літаратурных перадач на Беларускім радыё, з 1949 г. узначальваў аддзел мастацтва ў рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў галоўным рэдактарам рэпертуарна-рэдакцыйнай калегіі Міністэрства культуры БССР (1962–1970).

К. Л. Губарэвіч друкаваўся з 1926 г., пісаў прозу і паэзію. У 1930 г. выйшаў зборнік апавяданняў «Гайда туды і Жывыя шрубы». Член Саюза пісьменнікаў з 1947 г. З 1948 г. вядомы як драматург. Шырокі і разнастайны жанравы дыяпазон творчасці пісьменніка: гісторыка-рэвалюцыйная і гераічная драма, лірычная і сатырычная камедыя, фарс і вадэвіль. У сваіх творах драматург выкарыстоўваў крутыя, найбольш напружаныя, паваротныя моманты гісторыі народа або лёсу асобных людзей. Услаўляў героіку барацьбы і натхнёнай працы сучасніка.

П’есы К. Л. Губарэвіча ставілі Беларускі драматычны тэатр імя Я. Купалы, тэатр імя Я. Коласа, Рускі драматычны тэатр БССР і інш. тэатры СССР. Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкія фільмы «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959; сааўтар Яўген Самойлавіч Рыс), «Анюціна дарога» (1968), «Паланез Агінскага» (1971), «Дрэвы на асфальце» (1984), дакументальны фільм «Савецкая Беларусь» (1951), тэлефільмы «Галоўная стаўка», «Далёкая песня», «Неадкрытыя астравы» (1974) і інш.

Брэсцкая крэпасць стала сімвалам мужнасці савецкіх воінаў на пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Канстанцін Губарэвіч у 1949 г. напісаў п’есу ў 3-х актах 8-мі карцінах «Цытадэль славы», якая распавядала аб гераічнай абароне Брэсцкай крэпасці ў чэрвені 1941 г. Гэта быў адзін з першых мастацкіх твораў аб героях-абаронцах крэпасці. П’еса была пастаўлена рэжысёрам К. М. Саннікавым у Беларускім драматычным тэатры імя Я. Купалы. Прэм’ера – 4 кастрычніка 1950 г. Аднак спектакль аказаўся незаўважаны крытыкамі і гледачамі, праз некалькі прадстаўленняў зняты з рэпертуару.

У далейшым К. Л. Губарэвіч грунтоўна перапрацаваў п’есу. Пад назвай «Брэсцкая крэпасць» яна была пастаўлена ў Брэсцкім абласным драматычным тэатрам імя Ленінскага камсамола Беларусі рэжысёрам Аляксандрам Васілевічам Міронскім (1899–1955).

Прэм’ера адбылася 19 сакавіка 1953 г. Гераічная драма ў 4-х актах 9-ці карцінах пастаўлена рамантычна ўзнёсла, з напружаным унутраным дзеяннем, яркімі характарамі. Пастаноўку было складана выконваць у тэхнічным плане: было задзейнічана шмат дэкарацый, якія мяняліся без занавесу, на вачах у гледачоў, праходзілі розныя дзействы: узрывы, кананада, пажар. Спектакль заўсёды цёпла, з апладысментамі прымалі гледачы, ён стаў падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі і творчасці калектыву тэатра.

Тэатр ездзіў з гэтым спектаклем па розных гарадах Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы. 17–18 верасня 1960 г. спектакль быў паказаны на сцэне Крамлёўскага тэатра ў Маскве, 20 верасня тэлевізійны запіс спектакля дэманстраваўся на Цэнтральным тэлебачанні. 27 кастрычніка 1967 г. калектыву Брэсцкага абласнога драматычнага тэатра імя ЛКСМБ за спектакль «Брэсцкая крэпасць» прысуджана прэмія Ленінскага камсамола.

У канцы 1954 г. «Брэсцкая крэпасць» была пастаўлена ў Дзяржаўным рускім драматычным тэатры БССР, у 1955 г. спектакль быў паказаны ў Маскве на Дэкадзе беларускага мастацтва і літаратуры. Таксама п’есу паставілі ў Чувашскім рэспубліканскім тэатры юнага гледача (1953), Сыктыўкарскім аб’яднаным драматычным тэатры (1953), Валынскім украінскім абласным драматычным тэатры імя Т. Шаўчэнкі (Луцк, 1954), Петрапаўлаўскім абласным тэатры драмы імя М. Пагодзіна (1970).

У 1969 г. па п’есе К. Л. Губарэвіча на сцэне Брэсцкага драмтэатра рэжысёрам Георгіем Андрэевічам Волкавым (1922–2000) быў пастаўлены спектакль «Брестский мир». Твор расказваў аб адной з трагічных старонак станаўлення маладой савецкай дзяржавы. Падзеі адбываюцца напрыканцы 1917 – пачатку 1918 гг. на фронце, у Петраградзе і Брэст-Літоўску. Драматург перадае складанасць сітуацыі ў абяскроўленай вайной краіне, паказвае напружаную барацьбу У. І. Леніна за мір. Спектакль заставаўся ў рэпертуары тэатра нядоўга.

К. Л. Губарэвіч узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Дружбы народаў, двума ордэнамі «Знак Пашаны», шасцю Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, медалямі. Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1966). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1972), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1968).

К. Л. Губарэвіч памёр 3 ліпеня 1987 г., пахаваны на Паўночных могілках г. Мінска. На доме, дзе ён жыў (пр. Незалежнасці, 28), устаноўлена мемарыяльная дошка (2008), створаная скульптарамі Вольгай Мурашка і Віктарам Мурашовым.

Імя аўтара п’есы «Брэсцкая крэпасць» добра вядома ў Брэсце. У 2009 г. яго імя нададзена СШ № 12 г. Брэста. 1 верасня 2011 г. на будынку школы імя К. Л. Губарэвіча ўрачыста адкрыта мемарыяльная дошка ў гонар драматурга. У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці сабраны экспанаты аб ім.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

Творы К. Л. Губарэвіча

1.Брэсцкая крэпасць : гераічная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч // Паядынак : зб. п’ес аб Вялікай Айчынай вайне : [для сярэд. і ст. шк. узросту / аўт. прадм. В. І. Маслоўкі ; склад. Г. С. Пармон]. Мінск, 1997. С. 78–120.

2.Брэсцкі мір : гісторыка-рэвалюцыйная драма ў 2-х частках / Кастусь Губарэвіч // Драмы і камедыі / Кастусь Губарэвіч. Мінск : Мастацкая літараутра, 1981. С. 69–120.

3.Брэсцкая крэпасць : гераічная драма ў 2-х частках / Кастусь Губарэвіч // Драмы і камедыі / Кастусь Губарэвіч. Мінск : Мастацкая літараутра, 1981. С. 121–160.

4.Брэсцкі мір : (часткі першая і другая) ; Галоўная стаўка (акт першы, карціна трэцяя) ; Людзі і каменне : (Брэсцкая крэпасць) : частка другая, карціна пятая / Кастусь Губарэвіч // Хрэстаматыя па гісторыі беларускага тэатра і драматургіі. Мінск, 1975. Т. 2.

5.Брэсцкая крэпасць (Людзі і каменне) : гераічная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч. – Мінск : Беларусь, 1972. – 84 с. : іл. – (Бібліятэка беларускай драматургіі).

6.Брэсцкі мір : гісторыка-рэвалюцыйная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч // П’есы / Кастусь Губарэвіч. Мінск : Беларусь, 1939. С. 3–76.

7.Людзі і каменне (Брэсцкая крэпасць) : гераічная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч // П’есы / Кастусь Губарэвіч. Мінск : Беларусь, 1939. С. 77–140.

8.Брэсцкі мір : гісторыка-рэвалюцыйная драма ў дзвюх частках / Кастусь Губарэвіч // Полымя. 1969. № 3. С. 3–37.

9.Брэсцкі мір : сцэны з п’есы / Кастусь Губарэвіч // Літаратура і мастацтва. 1968. 13 снежня.

10.Брэсцкая крэпасць : гераічная драма / Кастусь Губарэвіч // П’есы / Кастусь Губарэвіч. Мінск : Дзяржвыд БССР, 1963. С. 5–84.

11.Брэсцкая крэпасць : гераічная драма ў 4-х актах, 9-ці карцінах / Кастусь Губарэвіч // П’есы / Кастусь Губарэвіч. Мінск, 1954. С. 3–88.

 

Аб жыцці і творчасці К. Л. Губарэвіча

12.Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) / І. У. Саламевіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1997. Т. 5. С. 516.

13.Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. Мінск, 2012. Т. 3. С. 292.

14.Губаревич Кастусь (Константин Леонтьевич) // Республика Беларусь : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2006. Т. 3. С. 273.

15.Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) / Б. І. Бур’ян // Тэатральная энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2002. Т. 1. С. 321–322.

16.Губарэвіч Кастусь // Памяць. Чавускі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2001. С. 602–603.

17.Губарэвіч Кастусь / Я. К. Усікаў ; [бібліяграфія: А. С. Гурская] // Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 2. С. 274–278.

18.Губарэвіч Кастусь (Канстанцін Лявонавіч) // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1985. Т. 2. С. 223.

19.Губарэвіч Кастусь / Я. К. Усікаў // Беларуская энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 75.

20.Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР : 1966 : К. Л. Губарэвіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1971. Т. 4. С. 511.

21.Смольский, Р. Б. На сцене – бессмертие подвига : Белорусский театр о Великой Отечественной войне. Эволюция художественных принципов в осмыслении героических характеров / Р. Б. Смольский. – Минск : Наука и техника, 1982. – 183 с.: ил. – Из содерж.: «Брэсцкая крэпасць». С. 82–87.

22.Кастусь Губарэвіч: вехі творчасці / уклад. А. Лявонава (Губарэвіч). – Мiнск : Кнiгазбор, 2007. – 303 с. : [16] л. iл.

23.Борбат, Т. І. П’еса К. Губарэвіча «Брэсцкі мір» у кантэксце творчасці драматурга / Т. І. Борбат, В. Б. Несцяровіч // Куляшоўскія чытанні : материалы Международной научно-практической конференции, 26–27 апреля 2012 г. Могилев : МГУ имени А. А. Кулешова, 2012. С. 50–52.

24.Волчецкий, Л. П. Годы, спектакли, роли… : очерк о творческой деятельности Брестского областного драматического театра имени Ленинского комсомола Белоруссии / Леонид Волчецкий. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 1974. – 172 с.; [6] л. ил. – Из содерж.: [Спектакль «Брестская крепость»]. С. 5–8, 37–59. [Спектакль «Брестский мир»]. С. 122–125.

25.Сухаревич, О. Спектакль, поставленный 953 раза / Ольга Сухаревич // Архівы і справаводства. 2023. № 2. С. 101–106.

26.Потолков, Ю. Молитва Пречистой Родине : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2018. 22 марта (№ 12). С. 23.

27.Потолков, Ю. Подвиг драматургов : [о пьесах К. Губаревича «Брестская крепость» и Сэмюэля Беккета «В ожидании Годо»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2018. 8 февраля (№ 6). С. 23.

28.Потолков, Ю. В. Театральный спектакль как средство воспитания в учреждении образования : [о спектакле «Брестская крепость»] / Ю. В. Потолков // Адукацыя і выхаванне. 2017. № 11. С. 67–70.

29.Потолков, Ю. Седой мальчишка Брест : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2017. 27 июля (№ 30). С. 20.

30.Потолков, Ю. Премьера 1953 года : [об истории спектакля «Брестская крепость»] / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2017. 20 июля (№ 29). С. 23.

31.Терлецкая, В. Потомки драматурга встретились в брестской школе : [семья К. Л. Губаревича в СШ № 12 г. Бреста] / Вероника Терлецкая // Брестский курьер. 2010. 1 апреля (№ 14). С. 10.

32.Квартальная, И. Имени Губаревича : [о присвоении СШ № 12 г. Бреста имени драматурга К. Л. Губаревича] / Ирина Квартальная // Заря. 2009. 28 марта. С. 8.

33.Вкратце! : [средней школе № 12 г. Бреста присвоено имя Константина Губаревича] // Вечерний Брест. 2009. 26 марта. С. 2.

34.Юдицкий, А. Большое искусство – вечно! : [о спектакле «Брестская крепость»] / Александр Юдицкий // Заря. 2008. 15 апреля. С. 4.

35.Капачова, А. «Неадкрытыя астравы» Брэсцкай крэпасці : [55 год спектаклю «Брэсцкая крэпасць»] / Алена Капачова // Культура. 2008. 10–16 мая. С. 7.

36.Юдицкий, А. Большое искусство – вечно! : [о спектакле «Брестская крепость»] / Александр Юдицкий // Заря. 2008. 15 апреля. С. 4.

37.Гоманкова, Н. Огонь из сердец высекает Эпоха : спектаклю «Брестская крепость» исполняется 55 лет / Наталья Гоманкова // Вечерний Брест. 2008. 28 марта. С. 8.

38.Дорская, С. Мемарыяльная дошка драматургу / Саша Дорская // Літаратура і мастацтва. 2008.  28 сакавіка (№ 13). С. 2.

39.Ручкина, Е. Четыре поколения «Брестской крепости» : [о вечере к 55-летию спектакля «Брестская крепость» в СШ № 12 г. Бреста] / Екатерина Ручкина // Брестский вестник. 2008. 27 марта. С. 3.

40.Волкович, А. Юбилейный блеск не вправе заслонять правду истории : [о вечере, посвящённом юбилею пьесы К. Губаревича «Брестская крепость», в СШ № 12 г. Бреста] / Александр Волкович // Брестский курьер. 2008. 27 марта (№ 13). С. 25.

41.Анатольева, А. В память о драматурге / Анна Анатольева // Народная газета. 2008. 19 сакавіка. С. 12.

42.Юдицкий, А. Константин Губаревич и его «Брестская крепость» / Александр Юдицкий // Заря. 2008. 15 марта. С. 5.

43.Митюков, А. «Всем тем, которых забывать нельзя» : [о творческой встрече к 55-летию спектакля «Брестская крепость» по пьесе К. Губаревича в СШ № 12 г. Бреста] / Александр Митюков // Заря. 2008. 25 марта. С. 3.

44.Губаревич, В. Спектакль, переживший десятилетия : [к 100-летию со дня рождения драматурга К. Л. Губаревича, автора пьесы «Брестская крепость»] / Владимир Губаревич // Заря. 2006. 16 декабря. С. 8.

45.Белоусов, В. Первооткрывателя велено забыть? : [о драматурге К. Л. Губаревиче, авторе пьес «Брестская крепость», «Люди и камни», «Брестский мир»] / Владимир Белоусов // Вечерний Брест. 2005. 9 декабря. С. 4.

46.Павлова, Л. «Я крепость…» : история одного спектакля / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2004. 23 сентября. С. 8–9.

 

 

 

Чытаць 126 разоў