Панядзелак, 28 Жнівень 2023 15:04

3 кастрычніка 2022 г. – 95 гадоў з дня нараджэння Валянціна Паўлавіча Расіхіна (1927–2012), журналіста, пісьменніка, паэта, краязнаўца

Валянцін Паўлавіч Расіхін нарадзіўся 3 кастрычніка 1927 г. у г. Ішым Цюменскай вобласці. Дзед па бацьку – перасяленец з Варонежскай вобласці. Бацька, Павел Іванавіч Расіхін, – чыгуначнік, маці, Фёкла Філатаўна, мелі вялікую сям’ю. Старэйшы сын, Кузьма Паўлавіч Расіхін (1914–1942), загінуў на фронце. Валянцін Расіхін на другі дзень свайго семнаццацігоддзя атрымаў павестку з ваенкамата, яго накіравалі на вучобу ў Цюменскае ваеннае вучылішча.

Пасля Вялікай Перамогі яго дэмабілізавалі, а бацьку перавялі на працу ў Брэст, так Валянцін Расіхін апынуўся ў Беларусі. Працаваў піянерважатым, камсоргам, інструктарам Брэсцкага абкама ЛКСМБ. Вучыўся ў Мінскай вышэйшай партыйнай школе на аддзяленні друку, радыё і тэлебачання.

Першая публікацыя ў друку з’явілася ў 1952 г. Працаваў у абласной газеце «Заря». З 1974 г. – у аддзеле прапаганды і агітацыі Брэсцкага райкама КПБ. Затым – літаратурны супрацоўнік, загадчык аддзела пісьмаў і масавай работы брэсцкай раённай газеты «Заря над Бугом», курыраваў пытанні ваенна-патрыятычнага выхавання моладзі да выхаду на пенсію у 1987 г. Член Саюза журналістаў Беларусі.

Яшчэ у школе Валянцін Расіхін пачаў спрабаваць пісаць вершы, але саромеўся паказваць іх каму-небудзь. Калі прыйшоў жыццёвы вопыт, стаў пісаць прозу. Першае апавяданне было надрукавана ў газеце «Заря» ў 1965 г. Аўтар зборнікаў вершаў «Земное» (2005), «Мозаика» (2006), «Зеркало» (2006), «Вечная тема» (2008), «Жизни река» (2009), «Под небом России» (2010), «Память шла по городу» (2011), рамана «Сомнение» (2009) і інш. твораў.

На аснове свайго літаратурна-журналісцкага архіва В. П. Расіхін напісаў кнігу «Память – это прошлое», але надрукаваць яе не атрымалася. У 2002 г. яе часткі выйшлі асобнымі кніжкамі: «Все уж так сложилось», «С той войны далекой мы все ждем тебя», «Он мой герой», «Друзья детства»,  «Одно море на всех, а любовь у каждого своя». У аўтабіяграфічнай кнізе «Блики прошлого» (2003) расказаў пра сваіх бацькоў, свой родны горад, аб мінулых днях дзяцінства і юнацтва.

З пазіцый дабра і справядлівасці, маральнасці аўтар даваў ацэнку грамадскім з’явам і падзеям нашага няпростага часу. Колькі лёсаў, канкрэтных чалавечых характараў, пазіцый прайшло цераз яго вершы! Аўтар імкнуўся паказаць іх непаўторнасць і значымасць кожнага. Уражанні юнацтва, першае каханне знайшлі адлюстраванне ў п’есе «Третий лишний». Другая п’еса называецца «Вокруг счастья», таксама аб праблемах адносін між людзьмі.

Валянцін Паўлавіч любіў Расію, лічыў сябе «кропляй» рускага народа. Падтрымляіваў сувязі з малой радзімай, перапісваўся з ішымскімі бібліятэкарамі, пасылаў ім свае выданні. Заўсёды быў у клопатах, у справах. І пасля выхаду на пенсію кіпеў грамадскай і творчай дзейнасцю. Часта цытаваў рымскага філосафа Марка Аўрэлія: «Жизнь коротка, не прозевай самого драгоценного плода её – добрых дел ко благу людей».

Вёў вялікую даследчую работу аб воінах-вызваліцелях Брэста і Брэсцкага раёна. З’яўляўся ўкладальнікам гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Брэсцкі раён» (1998). Працаваў над спіскамі загінулых чырвонаармейцаў на тэрыторыі Брэсцкага раёна, вывучаў факты, іх дакладнасць, аргументаванасць. Разаслаў 1200 лістоў сваякам загінулых салдат у розныя куткі былога Савецкага Саюза, бо многія не ведалі месца захавання. У адказах людзі дзякуюць да дапамогу ва ўстанаўленні месца гібелі брата, мужа, бацькі і ўвекавечанні іх прозвішча ў кнізе.

Член рэдакцыйнай калегіі гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць. Брэст» у дзвюх кнігах (1997, 2001). Аўтар хроніка-дакументальных нарысаў: пра вызваленне Брэсцкага раёна «Июль 44. Освобождение» (2002), пра Курсую бітву «Великий перелом» (2004).

В. П. Расіхін памёр 14 сакавіка 2012 г., пахаваны на гарадскіх могілках «Плоска новая» (сектар 7). У Ішымскім гісторыка-краязнаўчым музеі захоўваюцца яго кнігі, рукапісы, узнагароды, фотаздымкі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя

М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела

краязнаўства

 

Творы В. П. Расіхіна

1.Память шла по городу… : стихи / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2011. – 46 с.

2.Блики прошлого : авторская хроника / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2008–2011. – Кн. 3. – 2011. – 300 с.

3.Под небом Россия : стихи / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2010. – 98, [2] с.

4.Священная война… : 9 мая 1945 – 9 мая 2010 : [пьеса] / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2010. – 26 с. : ил.

5.Мама : повесть / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2009. – 87 с.

6.Сомнение : роман-исповедь / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2009. – 163 с.;

7.Жизни река : стихи / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2009. – 94 с.

8.Вечная тема : стихи / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2008. – 75 с.

9.Блики прошлого : авторская хроника в 2-х книгах / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2008. – Кн. 1. – 246, [2] с., [6] л. ил., портр., факсим.

10.Блики прошлого : авторская хроника в 2-х книгах / Валентин Россихин. – Брест : Альтернатива, 2008. – Кн. 2. – 258 с., [6] л. ил., карт.

11.Мозаика : стихи / Валентин Россихин. – Брест : Академия, 2006. – 87 с.

12.Зеркало : проза, стихи / Валентин Россихин. – Брест : Академия, 2006. – 67 с.

13.Евино счастье : рассказ / Валентин Россихин. – Брест : Академия, 2006. – 21 с.

14.Земное : стихи / Валентин Россихин. – Брест : Академия, 2005. – 58 с.

15.Июль сорок четвертого. Освобождение : хронико-документальный очерк / В. П. Россихин. – Изд. 3-е, доп. – Брест : Академия, 2004. – 79 с.

16.Великий перелом : о Курской битве / В. П. Россихин. – Брест : Академия, 2004. – 54 с.

17.Блики прошлого : (разножанровое сочинение на вольную тему по фону биографических штрихов автора) / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2003. – Кн. 1. – 316 с., [2] л. ил.

18.Блики прошлого : (разножанровое сочинение на вольную тему по фону биографических штрихов автора) / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2003. – Кн. 3. – 232 с., [2] л. ил.

19.Он мой герой : (кинорассказ «А в сводке об этом ни строчки» и маленькая повесть «До Победы еще далеко») / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 78, [1] с.

20.Одно море на всех, а любовь у каждого своя : повесть / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 82 с.

21.Июль сорок четвертого. Освобождение : хронико-документальный очерк / В. П. Россихин. – Брест : Лавров, 2002. – 72 с.

22.Друзья детства : рассказы, повесть / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 72, [1] с.

23.Стихи, зарубки памяти моей / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 73 с.

24.С той войны далекой мы все ждем тебя : литературно-документальный очерк / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 46 с. : ил., портр.

25.Третий лишний ; Вокруг счастья : пьесы / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 102, [1] с.

26.Все уж так сложилось : [сборник : фрагменты из авторской рукописи книги «Память – это прошлое»] / В. П. Россихин. – Брест : С. Б. Лавров, 2002. – 82 с.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. П. Расіхіна

1. Россихин Валентин Павлович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 418.

2. Сухапар, У. Валянцін Рассіхін: «Брэст – другая мая малая Радзiма» : [пра брэсцкага журналіста, краязнаўца В. П. Рассiхiна] / Уладзімір Сухапар // Краязнаўчая газета. 2004. № 10. С. 2.

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 120 разоў Апошняя змена Пятніца, 15 Верасень 2023 09:13