Серада, 30 Жнівень 2023 14:54

2 лютага 2023 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Разаліі Захараўны Фрыдзон (1903–1976), удзельніцы партызанскага руху, камандзіра жаночага партызанскага атрада «Радзіма»

Разалія Захараўна Фрыдзон (Гарніц) нарадзілася 2 лютага 1903 г. у в. Ліцвінава Полацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1920 г. працавала машыністкай у Полацкім акпрафсавеце (акруговая рада прафесійных саюзаў). З 1926 г. – старшыня акруговага саюза савгандльслужачых. Узначальвала аддзелы аховы здароўя ў Жлобіне, Дрысе, Расонах.

З 1937 г. па 1940 г. працавала загадчыцай аддзела пісьмаў у газеце «Большевик Беларуси» г. Барысава. У 1941 г. стала інструктарам Дзяржынскага райкама КП(б)Б і загадчыцай раённага аддзела аховы здароўя, дзе яе застала Вялікая Айчынная вайна.

Калі немцы 26 чэрвеня 1941 г. захапілі Койданава, Разалія Фрыдзон разам з дачкой збегла ў Мінск, дзе іх прытуліла сяброўка Варвара Філіповіч. Разалія знешне не была падобная на яўрэйку, ёй дасталі дакументы на імя Кацярыны Сямёнавай («Цёця Каця»). Пад гэтым прозвішчам яна стала актыўным удзельнікам Мінскага антыфашысцкага падполля.

У чэрвені 1943 г. адважную падпольшчыцу пераправілі ў партызанскую брыгаду імя П. К. Панамарэнкі, дзе яна стала кіраўніком аператыўнай групы сувязных. Часта бываючы ў Мінску, яна дастаўляла каштоўныя звесткі. З яе дапамогай брыгада папоўнілася 25 байцамі, якіх ёй удалося вывесці з горада.

У снежні таго ж года, падчас выканання чарговага задання, яна была схоплена эсэсаўцамі і адпраўлена ў турму. Не атрымаўшы ад яе прызнальных паказанняў, гітлераўцы адправілі яе на катаржныя працы ў Францыю. Разалія Фрыдзон апынулася ў канцэнтрацыйным лагеры «Эрувіль», але і там яна смела працягнула барацьбу з гітлераўцамі. Згуртаваўшы вакол сябе групу жанчын, яна стварыла падпольную арганізацыю.

У маі 1944 г. пры падтрымцы французскіх патрыётаў быў арганізаваны пабег 37 вязняў з лагера. У далейшым яны склалі касцяк жаночага партызанскага атрада «Радзіма» ў Францыі, створанага Кацярынай Сямёнавай (Разаліяй Фрыдзон) і ўзначаленага ёю.

12 кастрычніка 1944 г. камандаваннем Узброеных Сіл Францыі Разаліі Фрыдзон было прысвоена званне лейтэнанта. У перыяд з верасня 1944 г. па май 1945 г. яна працавала ў Парыжы сакратаром консульскага аддзела Пасольства СССР у Францыі.

З 1946 г. Разалія Фрыдзон жыла ў г. Баранавічы. У 1953–1955 гг. узначальвала гарадскі камітэт Чырвонага Крыжа. У 1955 г. з’ехала з мужам на засваенне цалінных земляў. Вярнулася ў Баранавічы ў 1960 г. і ўзначаліла працу па патрыятычнаму выхаванню ў гарадской партыйнай арганізацыі.

Узнагароджана ордэнам Айчыннай вайны 2 ступені, медалямі «За отвагу», «Партизану Отечественной войны» 2 ступені, французскім Ганаровым крыжом «Камбатан валанцёр» з Чырвонай зоркай (пасмяротна).

Р. З. Фрыдзон памерла 22 мая 1976 г., пахавана на старых яўрэйскіх могілках г. Баранавічы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

1.Разалія Захараўна Фрыдзон // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 379.

2.Беларусь. Народ. Государство. Время / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. – Минск : Беларуская навука, 2009. – 879 с. – Из содерж.: [Розалия Фридзон]. С. 284.

3.Литвин, А. М. Белорусы и уроженцы Беларуси в европейском движении сопротивления и войсках союзников по антигитлеровской коалиции / А. М. Литвин, В. П. Павлов // Вклад белорусского народа в Победу в Великой Отечественной войне / А. М. Литвин [и др.] ; Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. Минск, 2015. С. 144–173.

4.Ерохин, Р. Девчонки наши за Верденом : документальная повесть / Роман Ерохин. – Минск : Ю. М. Сапожков, 2006. – 208 с. – Из содерж.: [Розалия Фридзон]. С. 66.

5.Козак, К. И. Праведники народов мира : живые свидетельства Беларуси [Электронный ресурс] : сборник статей и материалов / составители : К. И. Козак [и др.]. – Минск : И. П. Логвинов, 2009. – 291 с. – Из содерж.: [Розалия Фридзон]. С. 45, 143, 252.

6.Павлов, В. П. Белорусы в европейском Сопротивлении / В. П. Павлов. – Минск : Беларуская навука, 2015. – 477, [2] с. – Из содерж.: [Розалия Фридзон]. С. 190, 192, 193.

7.Садкович, М. Мадам Любовь : роман ; Человек в тумане ; Повесть о ясном Стахоре : повести / Микола Садкович. – Минск : Мастацкая літаратура, 1987. – 527 с.

8.Часовитина, Н. Пленницы Эрувиля: «Родина» или смерть : в годы Великой Отечественной войны во Франции действовал советский женский партизанский отряд, треть из которого – наши землячки / Наталья Часовитина // Сельская газета. 2019. 25 апреля. С. 13.

9.Трофименко, Г. Мадемуазель «Родина» : во французском городе Тиль в сентябре будет открыт памятник женщинам-партизанкам из Белоруссии и России, воевавшим в составе сил Сопротивления Пятой республики / Галина Трофименко // Союзное государство. 2019. № 7. С. 68–71.

10.Петренко, И. Памятник «Родина» : [во Франции будет установлен памятник женскому партизанскому отряду из СССР] / Ирина Петренко // Аргументы и факты в Белоруссии. 2019. 30 апреля (№ 18). С. 4.

11.Иоффе, Э. Белорусские евреи в борьбе с нацизмом в 1941–1945 гг. / Эмануил Иоффе // Журнал российских и восточноевропейских исторических исследований. 2017. № 4. С. 69–104.

12.Мельцер, Д. Женщины Минского гетто, или Героини антинацистского сопротивления / Давид Мельцер // Берега. 2016. № 4. С. 6–7.

13.Еркина, А. О русских бойцах французского Сопротивления / Алена Еркина // Правда. 2015. 10–11 февраля.

14.Виногин, Ю. П. «Де Голль отдал им честь и пожал руки» : «МК» вспомнил историю советского партизанского отряда «Родина», которому во Франции 6 сентября будет установлен памятник : [беседа с главой Межрегиональной общественной организации ветеранов французского Сопротивления «Комбатан Волонтэр» Ю. П. Виногиным о роли советских партизан в освобождении Франции и отряде «Родина»] / Ю. П. Виногин ; [беседовал] Ренат Абдуллин] // Московский комсомолец. 2015. 4 сентября. С. 15.

15.Быков, М. Резистанс по-нашему : в крохотном французском городке Тиль в сентябре 2015 года открыли мемориал, посвященный партизанскому отряду «Родина». Событие приурочили к 70-й годовщине окончания Второй мировой войны / Михаил Быков // Русский мир.ru. 2015. № 12 (декабрь). С. 72–77.

16.Строцкая, Г. Лейтенант Розалия / Галина Строцкая // Во славу Родины. 1998. 3 февраля.

17.Строцкая, Г. «Живу в Париже, что мне никогда и не снилось» / Галина Строцкая // Наш край. Барановичи, 1997. 4 октября. С. 2.

18.Иоффе, Э. Лейтенант Роза / Эмануил Иоффе // Авив. 1994. № 2. С. 11.

19.Ходанович, В. Цветы Франции / В. Ходанович // Знамя юности. 1979. 1 мая.

20.Ерохин, Р. Девчонки наши за Верденом / Р. Ерохин // Неман. 1979. № 8. С. 175.

21.Луковский, Е. «Спасибо Надья» / Е. Луковский // Сельская газета. 1978. 24 сентября.

22.Шляхтин, В. П. Р. З. Фридзон : [некролог] / В. П. Шляхтин // Знамя коммунизма. Барановичи, 1976. 26 мая. С. 4.

23.Самчынская, Л. Трэба помніць аб іх і любіць / Л. Самчынская // Сцяг кастрычніка. Дзяржынск, 1975. 9 мая.

24.Плешевеня, В. Вот такие они, лейтенанты : русские женщины-офицеры французской армии / Виктор Плешевеня // Правда коммунизма. 1970. 17 марта. С. 2.

25.Плешевеня, В. Вот какие они, лейтенанты : советские женщины-офицеры французской армии / Виктор Плешевеня // Красный Север. 1970. 12 февраля.

26.Ралло, И. Идеологическая хроника : [о встрече работников Барановичской городской санэпидстанции с участницей движения Сопротивления во Франции Р. З. Фридзон] // Знамя коммунизма. Барановичи, 1969. 29 марта. С. 1.

27.Фридзон, Р. Дружба, скрепленная кровью / Р. Фридзон // Заря. 1967. 9 декабря.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 122 разоў Апошняя змена Серада, 30 Жнівень 2023 15:00