Аўторак, 03 Кастрычнік 2023 14:41

2 верасня 2023 г. — 5 гадоў з дня правядзення ХХV Дня беларускага пiсьменства ў г. Iванава (2018)

ХХV Дзень беларускага пісьменства адбыўся на Беларускім Палессі, у старажытным г. Іванава Брэсцкай вобласці, якому эстафета рэспубліканскага свята была ўрачыста перададзена ад г. Полацка. Да рэспубліканскага свята г. Іванава старанна рыхтаваўся, на сродкі раённага і абласнога бюджэтаў былі добраўпарадкаваны вуліцы, адрамантаваны будынкі многіх устаноў, створаны новыя спартыўныя пляцоўкі і інш.

Гасцей і ўдзельнікаў свята сустракаў старшыня Іванаўскага райвыканкама Юрый Юр’евіч Бісун. У святочных мерапрыемствах прымалі ўдзел намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук, першы намеснік міністра культуры Ірына Дрыга, старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс, епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін.

Праграма свята пачалася 1 верасня ў сярэдняй школе № 4 з урачыстай лінейкі, прысвечанай Дню ведаў. А на цэнтральнай плошчы горада разгарнуўся Фестываль кнігі і прэсы, на якім былі прадстаўлены лепшыя выданні мастацкай і вучэбнай кнігі, кнігі для дзяцей і падлеткаў, энцыклапедычная літаратура і альбомы, экспазіцыі рэспубліканскіх перыядычных выданняў. Адбылася прэзентацыя кнігі «Людзі Янаўскага краю» галоўнага рэдактара раённай газеты «Янаўскі край» Ігара Гетмана. Паралельна праходзілі выставы кніг, галаграмы, фотавыставы.

Раённы музейны комплекс імя Напалеона Орды ў Варацэвічах прымаў удзельнікаў міжнароднага круглага стала беларускіх і замежных літаратараў «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго», а раённая бібліятэка імя Ф. І. Панфёрава – удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі «Іванаўскія чытанні», арганізаванай НАН Беларусі. Шэраг мерапрыемстваў прысвячаўся 400-годдзю першага ў свеце «Буквара», які выдадзены беларусамі.

На працягу дня мясцовыя жыхары і шматлікія госці мелі магчымасць набыць сувеніры з сімволікай свята ў рамках праекта «Майстры Брэстчыны», атрымаць асалоду ад духавой і аркестравай музыкі на фестывалі «Фанфара-2018», пачуць музычна-паэтычныя чытанні ў выкананні мясцовых пісьменнікаў і літаратараў.

У другой палове дня адбыўся фінал рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка», прысвечаны Году малой радзімы. На тэрыторыі гарадскога парку былі прадстаўлены скульптуры, зробленыя ў рамках абласнога пленэра разьбяроў. Хрэсны ход удзельнікаў Рэспубліканскай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга прайшоў па вуліцах горада.

2 верасня – асноўны дзень урачыстасцяў. Пачаўся ён з пасадкі Сада Малітвы на тэрыторыі СШ № 4 і адкрыцця памятнага знака «Янава слова» на пешаходнай вуліцы 17 Верасня (скульптары Алесь Шаціла і Аляксей Сарокін, архітэктар Ганна Багаткіна). Адбылося ўрачыстае шэсце ўдзельнікаў да гарадскога парку, дзе была размешчана галоўная сцэна. Тут а 12 гадзіне афіцыйная цырымонія адкрыцця свята стартавала мастацка-тэатралізаванай дзеяй «Малой радзіме пакланюся!». Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі зачытаў намеснік прэм’ер-міністра І. В. Петрышэнка. Старшыня аблвыканкама А. В. Ліс адзначыў, што Брэсцкая вобласць ужо ў чацвёрты раз прымае Дзень беларускага пісьменства. Прывітальны адрас ад мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, агучыў епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін.

У рамках Дня пісьменства прайшла цырымонія ўручэння Нацыянальнай літаратурнай прэміі, гашэнне маркі і паштовага канверта, рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!», таварыскія сустрэчы аматараў міні-футбола і валейбола, духоўна-асветніцкія сустрэчы з удзельнікамі экспедыцыі «Дарога да Святыняў». Завяршыўся ХХV Дзень беларускага пісьменства святочнай цырымоніяй перадачы эстафеты свята г. Слоніму і канцэртам майстроў мастацтваў і зорак беларускай эстрады «Льецца песня над Палессем».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панферава.

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Самченко, А. Чем запомнился День письменности / Анастасия Самченко // Янаўскі край. Іванава, 2018. 14 верасня. С. 5.
  2. Марчук, Г. Маё і тваё свята / Георгій Марчук // Літаратура і мастацтва. 2018. 14 верасня (№ 36). С. 4.
  3. Васілеўскі, П. Postscriptum да свята / Пётра Васілеўскі // Культура. 2018. 8 верасня (№ 36). С. 2–3.
  4. Кухарчук, К. З вялікай любоўю да малой радзімы : [рэспубліканская народна-патрыятычная акцыя Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі «Мы – разам!»] / Кацярына Кухарчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 10.
  5. Цалюк, А. Алея знакамітых землякоў з’явілася ў грамадскім парку / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 10.
  6. Саломка, І. Святло зямное і нябеснае : [рэспубліканская навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў»] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 7.
  7. Аскера, В. Павага, увасобленая ў залатым / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 7 верасня (№ 35). С. 1, 4.
  8. Займіст, І. Навукоўцаў аб’яднала Янаўшчына : [рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Іванаўскія чытанні] / Ірына Займіст // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 5.
  9. Крэс, Д. Фестываль роднага слова / Дзіяна Крэс // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 5.
  10. Гетман, І. Не горш, чым у людзей : [аб выніках ХХV Дня беларускага пісьменства] / Ігар Гетман // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 1.
  11. Цалюк, А. Канверт і паштовая марка – да Дня пісьменства / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 3.
  12. Целюк, А. В Иваново – «из городу Парижу» : [путешественник, автор книги «Босиком за тридевять земель» Владимир Несин пришёл в Иваново из Парижа, чтобы принять участие в торжественных мероприятиях] / Анастасия Целюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 3.
  13. Міхальчук, В. Спартыўная пляцоўка – ў падарунак / Валерый Міхальчук // Янаўскі край. Іванава, 2018. 7 верасня. С. 4.
  14. Ивашко, О.Путь друг к другу / Ольга Ивашко // Аргументы и факты в Белорусии. 2018. 4 сентября (№ 36). С. 13.
  15. Курэц, А. Адсвяткавалі на ўсю Іванаўскую / Аляксандр Курэц // Рэспубліка. 2018. 4 верасня. С. 6–7.
  16. Курэц, А. Усе дарогі вялі ў Іванава / Аляксандр Курэц // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 4 сентября. С. 12.
  17. Цалюк, А. Свята беларускага слова / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 4 верасня. С. 1, 3.
  18. Яскевіч, С. Свята высокай павагі да слова / Святлана Яскевіч // Звязда. 2018. 4 верасня. С. 1, 5.
  19. Крывецкая, Н. Знакамітасці ў дрэве / Наталля Крывецкая // Заря. 2018. 1 сентября. С. 6.
  20. Казакевіч, Н. Янаўскі край – у тварах / Наталля Казакевіч // Заря. 2018. 1 сентября. С. 7.
  21. Курец, А.В Иваново пришло Слово / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 1 сентября. С. 4.
  22. Сацута, А. За пяць хвілін да свята / Алёна Сацута // Заря. 2018. 1 сентября. С. 4–5.
  23. Сцяпура, Н. Родныя старонкі / Наталля Сцяпура // Рэспубліка. 2018. 1 верасня. С. 10.
  24. Целяшук, В. Ад Полацка да Янава : [якую памяць аб сабе пакінуў Дзень беларускага пісьменства ў гарадах-сталіцах свята?] / Вікторыя Целяшук // Звязда. 2018. 1 верасня. С. 4.
  25. Чарнякевіч, Ю. «Янава слова», што адмярае наш час / Юрый Чарнякевіч // Культура. 2018. 1 верасня (№ 35). С. 1, 3.
  26. Аскера, В. Вандроўка па Янаўскім краі: мясціны і асобы / Вікторыя Аскера // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 4–5.
  27. Ліпень, М. Краязнаўцы рыхтуюцца да агляду / Марыя Ліпень // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 3.
  28. Ляўковіч, А. Алесь Карлюкевіч: «Свет беларускай літаратуры сёння проста бязмежны» / Алесь Ляўковіч // Звязда. 2018. 31 жніўня. С. 1–2.
  29. Паўлоўскі, Б. Спачатку было слова Янава / Барыс Паўлоўскі // Вечерний Брест. 2018. 31 августа (№ 35). С. 1–2.
  30. Чаргінец, М. Вітаем, новая сталіца!.. / Мікалай Чаргінец // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 3.
  31. Самченко, А. В Иваново прошла церемония гашения почтовой марки / Анастасия Самченко // Янаўскі край. Іванава, 2018. 28 жніўня (№ 65). С. 2.
  32. Курец, А.Писатели берут в дорогу слово / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 28 августа (№ 101). С. 3.
  33. Иванова, Л.В Иваново за книгами и позитивом / Людмила Иванова // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 28 августа. С. 12.
  34. Иванова, Л.В гости к слову / Людмила Иванова // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 25 августа. С. 2.
  35. Сцяпура, Н. Свята на ўсё Іванава / Наталля Сцяпура // Рэспубліка. 2018. 25 жніўня. С. 2.
  36. Корсак, Н.На Полесье приедут писатели из Эквадора / Настасья Корсак // Комсомольская правда в Белоруссии. 2018. 25 августа. С. 5.
  37. Яскевіч, С. У прадчуванні свята / Святлана Яскевіч // Звязда. 2018. 25 жніўня. С. 6.
  38. Сцяпура, Н. Час раскрыць кнігу / Наталля Сцяпура // Рэспубліка. 2018. 25 жніўня. С. 2.
  39. Галузо, С. Зазвучат стихи с балкона / Светлана Галузо // Сельская газета. 2018. 25 августа. С. 3.
  40. Конверт с оригинальной маркой // Заря. 2018. 25 августа. С. 1.
  41. Цалюк, А. Пачаўся плэнер разьбяроў / Анастасія Цалюк // Янаўскі край. Іванава, 2018. 24 жніўня. С. 2.
  42. Шыцька, Я. Іванаўскі дзень / Яўгенія Шыцька // Літаратура і мастацтва. 2018. 24 жніўня (№ 33). С. 1–2.
  43. Васілеўскі, П. Роднае слова на малой радзіме / Пётра Васілеўскі // Культура. 2018. 25 жніўня (№ 34). С. 1–2.
  44. Сцяпура, Н. Свята на ўсё Іванава! / Наталля Сцяпура // Рэспубліка. 2018. 23 жніўня. С. 8–9.
  45. Сцяпура, Н. У Іванава да слова Янава / Наталля Сцяпура // Сельская газета. 2018.  23 августа. С. 3.
  46. Степуро, Н.От слова Янова до наших дней / Наталья Степуро // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 23 августа. С. 15.
  47. Иванова, Л.Полесская рапсодия / Людмила Иванова // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 21 августа. С. 8.
  48. Иванова, Л.Праздник на все Иваново / Людмила Иванова // Рэспубліка. 2018. 21 жніўня. С. 7.
  49. Целяшук, В. Пад знакам культуры і духоўнасці / Вікторыя Целяшук // Звязда. 2018. 21 жніўня. С. 7.
  50. Лагвіновіч, А. Анатоль Крэйдзіч: «Наш раён славіцца сваёй літаратурнай біяграфіей» / Аляксандр Лагвіновіч // Заря. 2018. 18 жніўня. С. 15.
  51. Займіст, І. Парк – галоўная пляцоўка надыходзячага свята / Ірына Займіст // Янаўскі край. Іванава, 2018. 17 жніўня. С. 1, 5.
  52. Кунец, А. Дарога да храма : [экспедыцыя «Дарога да святыняў»] / Алег Кунец // Янаўскі край. Іванава, 2018. 17 жніўня. С. 3.
  53. Дземідовіч, Т. Велічная цеплыня малой радзімы / Таццяна Дземідовіч // Заря. 2018. 11 августа. С. 14.
  54. Крэс, Д. Будзе панаваць свята пісьменства / Дзіяна Крэс // Янаўскі край. Іванава, 2018. 3 жніўня. С. 5.
  55. Іваненка, А. З хараством духоўным заручоныя / Арцём Іваненка // Полымя. 2018. № 8. С. 115–131.
  56. Займіст, І. Падрыхтоўка да свята працягваецца / Ірына Займіст // Янаўскі край. Іванава, 2018. 13 ліпеня. С. 1.
  57. Курец, А.Иваново готовится к встрече со словом / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 10 июля. С. 3.
  58. Шчарбачэвіч, Н. Сустракай Іванава! : [фінал рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка»] / Ніна Шчарбачэвіч // Звязда. 2018. 30 чэрвеня. С. 3.
  59. Козлович, В. Город раскрывается, как книга / Валентина Козлович // Рэспубліка. 2018. 21 чэрвеня. С. 11.
  60. Кресс, Д. Выбран эскиз памятного знака ко Дню белорусской письменности / Диана Кресс // Янаўскі край. Іванава, 2018. 1 чэрвеня. С. 4.
  61. Кривецкая, Н. Памятный знак / Наталья Кривецкая // Заря. 2018. 5 мая. С. 2.
  62. Сахарук, І. Старажытны Полацк – старажытнаму Янаву : [перададзена эстафета Дня беларускага пісьменства] / Ігар Сахарук // Янаўскі край. 2017. 8 верасня. С. 1.
  63. Гайко, О. До свидания, Полоцк! Здравствуй, Иваново! : [эстафета Дня белорусской письменности 2018 г. торжественно передана г. Иваново] / О. Гайко // Заря. 2017. 5 сентября. С. 2.
  64. Кореневская, А.Иваново приготовиться : [заседание национального оргкомитета по подготовке к Дню белорусской письменности] / Анна Кореневская // Сельская газета. 2017. 5 сентября. С. 4.
  65. Гайко, О.День письменности: до встречи в Иваново! : [эстафета Дня белорусской письменности торжественно передана городу Иваново Брестской области] / О. Гайко // Аргументы и факты в Белоруссии. 2017. 5 сентября (№ 36). С. 2.
  66. Маркаў, А. Янаў, Іванава: наступны прыпынак / А. Маркаў // Літаратура і мастацтва. 2017. 1 верасня (№ 35). С. 16.
  67. Гетман-Кривецкая, Н.Праздник в Иваново/ Н. Гетман-Кривецкая // Заря. 2017. 1 августа. С. 2.
  68. Пастыка, А.От юбилея книги к Дню письменности / Алена Пастыка // Янаўскі край. Іванава, 2017. 28 ліпеня. С. 4.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 94 разоў