Панядзелак, 27 Лістапад 2023 13:43

11 лістапада 2023 г. — 105 гадоў з дня заканчэння Першай сусветнай вайны (1918), якая трагічна прайшла па тэрыторыі Беларусі

З лета 1915 г. на тэрыторыі сучаснай Беларусі праходзіў фронт Першай сусветнай вайны. З абодвух бакоў было сабрана не меней за 2,5 мільёна чалавек. У Рускую армію было мабілізавана больш за 800 тысяч беларусаў, прыблізна кожны восьмы з іх загінуў на франтах.

Горад Баранавічы як чыгуначны вузел стаў важным стратэгічным цэнтрам Расійскай імперыі. У горадзе і яго наваколлях сканцэнтраваліся буйныя ваенныя сілы. З верасня 1914 г. да 8 жніўня 1915 г. у Баранавічах размяшчалася Стаўка Вярхоўнага галоўнакамандуючага Рускай арміі, дзе 10 разоў пабываў імператар Мікалай ІІ.

Летам 1915 г. абстаноўка на фронце склалася не на карысць Рускай арміі. Германцы і аўстра-венгры занялі Брэст, Коўна, Ліду, Гродна, Вільню… Германскія кавалерысты рынуліся ў рэйд па тылах рускіх, перадавыя раз’езды немцаў ўзялі Барысаў, над чыгункай Баранавічы – Мінск з’явіліся германскія дырыжаблі. Насельніцтва гарадоў і вёсак вымушана было падацца ў бежанцы ў глыб Расіі. Сяляне кінулі сваю гаспадарку, а для заробку ўладкоўваліся на фабрыкі, заводы, альбо парабкамі ў кулакоў. Многія беларусы там прыжыліся і дамоў не вярнуліся.

З восені 1915 г. лінія фронту праглягла цераз Пінск – Баранавічы – Карэлічы – Смаргонь – Мядзель – Паставы – Браслаў, раздзяліла тэрыторыю цяпершняй Беларусі з поўначы на поўдзень і застыла практычна нерухома на два з паловай гады. Немцы імкнуліся замацавацца на захопленых тэрыторыях – будавалі бетонныя абарончыя збудаванні, дарогі, вузкакалейкі, паблізу станцый запрацавалі лесапільныя заводы. У раёне Баранавічаў і Навагрудка на рубяжы рэк Шчара, Сервеч і Нёман стварылі вялізны ўмацаваны раён.

У 1916 г. саюзнікі патрабавалі ад рускіх правесці наступальную аперацыю на Паўднёва-Заходнім фронце. Каб падтрымаць наступленне рускіх войск (Брусілаўскі прарыў), запланавалі ўдар на Заходнім фронце. Галоўны ўдар было вырашана нанесці пад Баранавічамі. У чэрвені – ліпені 1916 г. рускія войскі Заходняга фронту пачалі наступальную аперацыю, якая атрымала назву «Баранавіцкая», альбо «Скробава-Гарадзішчанская».

Прарыў варожага фронту быў намечаны на лясістым узвышэнні на Скробаўскім участку. Тут рос магутны карабельны лес, але ад удараў германскай цяжкой артылерыі засталіся пянькі, ламачча і варонкі. Рускія байцы не саступалі пазіцый, многа салдат палягло, таму даліну ля вёскі Скробава (Баранавіцкі раён) сталі называць «Далінай смерці». Але перарваць абарону ворага аказалася няпроста. 20–25 чэрвеня рускія палкі ішлі на калючы дрот, ісцякалі крывёю. Нарэшце, камандуючы Заходнім фронтам генерал Аляксей Эверт аддаў загад спыніць аперацыю. У Баранавіцкім сражэнні руская армія згубіла каля 80 тысяч салдат і афіцэраў забітымі і параненымі, страты аўстра-германцаў склалі каля 25 тысяч чалавек.

9 лістапада немцы нанеслі ўраганны агонь артылерыі і мінамётаў, а затым пайшлі ў наступленне з новай зброяй – агнямётамі, якія тут ўпершыню прымянілі супраць рускай арміі. Аднак панікі не было, бо перад атакай салдат інструктавалі, у ротах былі зроблены запасы вады для тушэння. Абпаленых (моцна ці лёгка) салдат было каля 30, усіх эвакуіравалі. Пасля гэтага ў Рускай арміі фарсіравалі ўвядзенне на ўзбраенне агнямётаў.

7 лістапада 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброеннае паўстанне, якое закончылася ўзяццем Зімняга палаца, арыштам Часовага ўраду і аглашэннем улады Саветаў. Савецкі ўрад прыняў Дэкрэт аб міры. Праз пяць дзён нямецкая армія перайшла ў наступленне на ўчастку вёсак Вызарак – Скробава – Завоссе, але грэнадзёры 2-й арміі не далі перарваць фронт. Немцы пусцілі на рускія пазіцыі газ хлор, які губіў людзей у акопах. У няроўным баю загінулі 1000 салдат і афіцэраў. У памяць аб іх мужнасці ў 1984 г. ля Скробава быў устаноўлены помнік. 22 чэрвеня 2005 г. непадалёк перапахавалі яшчэ 130 знойдзеных рускіх воінаў.

У лютым 1918 г. немцы і іх саюзнікі пачалі буйнамаштабнае наступленне на ўсіх франтах. Праціўніку ўдалося захапіць вялікую тэрыторыю, у тым ліку ў Беларусі па лініі Расоны – Полацк – Сянно – Орша – Магілёў – Жлобін – Навазыбкаў. У верасні англа-французскія і амерыканскія войскі перайшлі ў агульнае наступленне, перарвалі германскую абарону. 11 лістапада Германія капітулявала. Але міру на Беларусі не было – да ўлады ірваліся палякі, якіх падтрымлівалі Англія і Францыя.

Першая сусветнай вайна мела надзвычай разбуральны характар. У беларускіх губернях у дзеючую армію было мабілізавана 50% мужчын, астатняе працаздольнае насельніцтва прыцягвалася на абарончыя работы. У час баявых дзеянняў на Беларусі гінула мірнае насельніцтва, разбураліся гарады і вёскі, знішчаліся каштоўнасці. Акупанты ўвялі жорсткія парадкі, праводзілі масавыя рэквізіцыі сельгаспрадукцыі, вывозілі сыравіну (асабліваму рабаванню падвергліся лясы Белавежскай пушчы) і прамысловае абсталяванне ў Германію.

Многім салдатам Першай сусветнай вайны давялося змагацца на фронтах Вялікай Айчыннай вайны. Ветэраны натхнялі на подзвіг маладых байцоў, перадавалі ім традыцыі баявога таварыства, брацтва, воінскага гонару.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Селіванаў, П. А. Першая сусветная вайна 1914–18 / П. А. Селіванаў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2001. Т. 18. С. 3111–316.
  2. Першая сусветная вайна 1914–18 // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 758–762.
  3. Смольянинов, М. М. Первая мировая война 1914–18 / М. М. Смольянинов // Республика Беларусь : эницклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2008.Т. 6. С. 14–17.
  4. Селіванаў, П. Першая сусветная вайна 1914–18 / Панцеляймон Селіванаў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1999. Т. 5. С. 472–476.
  5. Баранавіцкая аперацыя 1916 // Ваенная энцыклапедыя Беларусі. Мінск, 2010. С. 101–102.
  6. Барановичская операция 1916 // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 38.
  7. Бабкоў, А. М. Баранавіцкая аперацыя 1916 / А. М. Бабкоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1993. Т. 1. С. 297–298.
  8. Філатава, А. М. Баранавіцкі край ў пажары 1-й сусветнай вайны / А. М. Філатава, С. А. Шчарбкоў // Памяць. Баранавічы. Баранавіцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2000. С. 152–156.
  9. Пінск у гады першай сусветнай вайны // Памяць. Пінск : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 165–170.
  10. Корнеў, П. І. Брэст у першую сусветную вайну / П. І. Корнеў // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 1997. Кн. 1. С. 219.
  11. Дубейко, И. И. Забытая война / Ирина Дубейко. Минск : Медисонт, 2014. 139 с. : ил.
  12. Бондаренко, В. В. Утерянные победы Российской империи : [события Первой мировой войны на белорусской земле] / В. В. Бондаренко. – Минск : Харвест, 2010. – 446 с. : ил.
  13. Анисимов, О. В. Особенности создания раздела «Первая мировая война на территории края» в экспозиции Брестского областного краеведческого музея / О. В. Анисимов // Великая европейская война. Брест, 2016. С. 53–62.
  14. Вабищевич, А. Н. Брестская крепость и город Брест-Литовск в годы Первой мировой войны глазами очевидцев / А. Н. Вабищевич // Брестская крепость: историко-культурный контекст. Брэст, 2015. С. 12–21.
  15. Дадиомов, В. Ю. Пружаны и окрестности в годы Первой мировой войны / В. Ю. Дадиомов, С. З. Рабчук // Навукова-практычная канферэнцыя «Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі» (да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны). Брэст, 2014. С. 68–74.
  16. Вабішчэвіч, А. М. Воінскія пахаванні перыяду Першай сусветнай вайны на Палессі: стан і захаванне ў 1921–1939 гг. / А. М. Вабішчэвіч // Навукова-практычная канферэнцыя «Падзеі Першай сусветнай вайны ў лёсе Заходняй Беларусі» (да 100-годдзя з пачатку Першай сусветнай вайны). Брэст, 2014. С. 80–85.
  17. Цуба, М. В. Лагішынская аперацыя і подзвіг Рымы Івановай / М. В. Цуба // Сборник трудов VIII международной научно-практической конференции «Устойчивое развитие экономики: состояние, проблемы, перспективы» Пинск, 2014. Ч. 2. С. 146–148.
  18. Демянчик, В. Т. «Выгонощанская фортеция» в событиях первой мировой войны / В. Т. Демянчик, В. В. Демянчик // Первая мировая война на Беларуси : сборник докладов Международной научно-практической конференции, 15 декабря 2013 г. Брест, 2013. С. 39–43.
  19. Гладыщук, А. А. Военное перемирие в Скоках – окончание первой мировой войны и начало переговоров о заключении мира / А. А. Гладыщук // Великая европейская война на Беларуси : І междунар. науч.-практ. конф., 15 декабря 2012 г. Брест, 2013. С. 6–10.
  20. Босак, В. Н. Беловежская пуща накануне и в период первой мировой войны : / В. Н. Босак, С. В. Басов // Великая европейская война на Беларуси : І междунар. науч.-практ. конф., 15 декабря 2012 г. Брест, 2013. С. 27–29.
  21. Басов, С. В. Химическое оружие в первой мировой войне: газобалонные атаки 1916 года на территории современной Беларуси – Крево, Сморгонь, Барановичи / С. В. Басов // Великая европейская война на Беларуси : І междунар. науч.-практ. конф., 15 декабря 2012 г. Брест, 2013. С. 29–32.
  22. Тадра, В. Н. Немецкое фортификационное строительство на территории Брестской области в период первой мировой войны (1915–1917) / В. Н. Тадра // Великая европейская война на Беларуси : І междунар. науч.-практ. конф., 15 декабря 2012 г. Брест, 2013. С. 60–69.
  23. Бодрыкаў, Я. Сацыяльная дапамога насельніцтву Пінскага павета, вызваленага ад германскай акупацыі (канец 1915 г. – 1916 г.) / Яўгеній Бодрыкаў // Беларускі гістарычны часопіс. 2023. № 9. С. 9–14.
  24. Олейников, А. В. «Атака была настолько стремительна, что артиллерийский огонь противника оказался сзади атакующих...». Три наступления русских войск у Барановичей в мае–июле 1916 года / А. В. Олейников // Военно-исторический журнал. 2023. № 9. С. 40–49.
  25. Борисенок, Ю. Белорусские тропинки Александра Блока / Юрий Борисенок // СБ. Беларусь сегодня. 2020. 19 ноября. С. 7. (Союз Беларусь – Россия ; № 43).
  26. Бензярук, А. У полымі Першай сусветнай : [Жабінкаўшчына ў гады вайны] / старонку падрыхтаваў Анатоль Бензярук // Сельская праўда. Жабінка, 2020. 15 ліпеня. С. 6.
  27. Ребковец, Л. По следам Логишинского контрнаступления : [1915 г.] / Людмила Ребковец // Полесская правда. Пинск, 2018. 24 ноября. С. 11.
  28. Литвинович, Е. Беженцы Брестчины: драматизм большого исхода / Евгений Литвинович // Заря. 2018. 2 июня. С. 5 ; 7 июня. С. 17.
  29. Демянчик, В. Незабытая война и подзабытый долг : [Брестская область в годы Первой мировой войны] / Виктор Демянчик // Заря. 2017. 12 октября. С. 20 ; 14 октября. С. 8.
  30. Волкава, В. Адміністрацыйна-тэрытарыяльнае уладкаванне акупаванай тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны (кастрычнік 1915 г. – люты 1918 г.) / Вольга Волкава // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 10. С. 32–44.
  31. Алесік, К. Я. Ад гільзы да адкрыццяў, або Даследчы шлях вучняў глыбінёй у 100 гадоў : [вывучэнне падзей Першай сусветнай вайны на Маларытчыне] / Алесік Кацярына Якаўлеўна // Беларускі гістарычны часопіс. 2017. № 7. С. 43–50.
  32. Соколовская, Т. Телеханы в Первой мировой войне / Т. Соколовская // Івацэвіцкі веснік. 2015. 6 лістапада. С. 5.
  33. Гришковец, В. Солдаты Первой мировой... : [перезахоронение останков 40 солдат русской армии, погибших во время Первой мировой войны, у д. Мокрая Дубрава Пинского района] / Валерий Гришковец // Заря. 2015. 20 октября. С. 4.
  34. Гребенников, О. Первая мировая: как это было : [о выставке «Беларусь в Первой мировой войне» в Брестском областном краеведческом музее] / Олег Гребенников // Заря. 2015. 22 сентября. С. 4.
  35. Андреев, А. Возвращаются из забвения события Первой мировой войны : [в Ивацевичском историко-краеведческом музее выставка «Сто лет забвения»] / Александр Андреев // Брестский курьер. 2015. 10 сентября (№ 37). С. 4.
  36. Бабенко, Е. Кобрин в годы Первой мировой войны / Елена Бабенко // Заря. 2015. 15 августа. С. 7.
  37. Асійчук, А. Незабыўны 1915 год : [абарончыя баі на Пружаншчыне] / Альбіна Асійчук // Раённыя будні. Пружаны, 2015. 3 студзеня. С. 15.
  38. Вабищевич, А. Покойся с миром, война : о судьбе воинских захоронений столетней давности / Александр Вабищевич // Брестский курьер. 2014. 16 октября (№ 42). С. 20–21.
  39. Александров, А. Первая мировая – сто лет назад : [Брест в 1915 г.] / Антон Александров, Римма Ольшевская // Брестский вестник. 2014. 7 августа (№ 32). С. 5.
  40. Литвинович, Е. Время надежд : [о завершении Первой мировой войны] / Евгений Литвинович // Заря. 2013. 14 ноября. С. 4.
  41. Бондаренко, В. Болота Полесья и судьба Российской империи : что мы знаем сегодня о Скробово-Городищенском сражении? / В. Бондаренко // Рэспублiка. 2009. 31 ліпеня. С. 7.
  42. Стралец, М. Аднаўленне суверэнітэта, ці Позірк праз гады : [да 90-годдзя заканчэння Першай сусветнай вайны] / Мiхаiл Стралец // Заря. 2008. 11 ноября. С. 5.
  43. Цуба, М. В. Наш край у гады Першай сусветнай вайны / М. В. Цуба // Вестник Полеского государственного университета. Серия общественных и гуманитарных наук. 2008. № 1. С. 25–28.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 152 разоў