Серада, 13 Снежань 2023 16:20

19 жніўня 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Валошына (1923–1998), удзельніка вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1945)

Мікалай Фёдаравіч Валошын нарадзіўня 19 жніўня 1923 г. у в. Вялікая Камышэваха Барвенкаўскага раёна Харкаўскай вобласці ў сям’і служачых. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю, працаваў токарам на заводзе ў г. Славянску.

У кастрычніку 1941 г. прызваны ў Чырвоную армію. З лістапада 1941 г. у дзеючай арміі на Варонежскім, Цэнтральным, Паўднёва-Заходнім, 1-м Беларускім франтах. Вызваляў Беларусь і Польшчу ад нямецка-фашысцкіх акупантаў. У баях быў чатыры разы паранены (чацвёрты раз цяжка пад Варшавай). 

 

Памочнік камандзіра ўзвода 1297-га стралковага палка 160-й стралковай дывізіі 70-й арміі 1-га Беларускага фронту старшы сяржант М. Ф. Валошын вызначыўся ў баях за вызваленне Брэсцкай вобласці і г. Брэста. 20 ліпеня 1944 г. каля в. Медна Брэсцкага раёна ўзводу перагарадзіў дарогу агонь варожага кулямёта. М. Ф. Валошын падпоўз да агнявой кропкі, знішчыў двух кулямётчыкаў, павярнуў кулямёт у бок ворага і знішчыў яшчэ 10 гітлераўцаў.

22 ліпеня з узводам фарсіраваў раку Заходні Буг на поўдзень ад Брэста, у раёне населенага пункта Кодэнь (Польшча) на працягу сутак адбіў 10 варожых атак і ўтрымаў плацдарм да падыходу падмацавання. Праз некалькі дзён быў прыняты ў кандыдаты партыі.

За ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і прыяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 г. старшаму сяржанту М. Ф. Валошыну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» (№ 11154). Таксама ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

У 1947 г. Мікалай Валошын быў дэмабілізаваны ў званні старшыны. Працаваў токарам на заводзе ў Славянску, затым вучыўся ў юрыдычнай школе. Завочна закончыў Харкаўскі юрыдычны інстытут (1958) і працаваў народным суддзёй у г. Янакіева Данецкай вобласці. Быў членам таварыства «Веды», вёў выхаваўчую работу сярод моладзі. Пра званне Героя Савецкага Саюза доўгі час не ведаў, толькі 23 лютага 1961 г. нарэшце атрымаў ордэн Леніна і «Залатую Зорку».

М. Ф. Валошын памёр 7 ліпеня 1998 г. У Янакіева на «Алеі Герояў» устаноўлена стэла.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Волошин Николай Федорович // Твои сыновья, Бенларусь! Герои Советского Союза : биографический справочник. Минск, 2015. С. 221.
  2. Волошин Николай Федорович // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 244.
  3. Валошын Мікалай Фёдаравіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1970. Т. 2. С. 579.
  4. Валошын Мікалай Фёдаравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 150.
  5. Волошин Николай Федорович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1987. Т. 1. С. 285.
  6. Волошин Николай Федорович // Навечно в сердце народном. 2-е изд., доп. и испр. Минск, 1977. С. 91.
  7. Волошин, Н. Ф. Путь солдата : [воспоминания] / Н. Ф. Волошин // Буг в огне : [сборник]. Изд. 3-е, испр. и доп. Минск, 1977. С. 401–403.
  8. Крац, А. Пять героических суток в жизни Николая Волошина / Алла Крац, Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2019. 11 апреля (№ 15). С. 3; 18 апреля (№ 16). С. 3.
  9. Пашкевич, А. Он предопределил исход боя за Медно : [о Н. Ф. Волошине] / Алеся Пашкевич // Заря над Бугом. Брест, 2015. 7 мая (№ 19). С. 14.
  10. Митюков, А. Герои на все времена : [освобождали Брест Николай Волошин, Михаил Гринев, Виктор Мишенин] / Александр Митюков // Советская Белоруссия. 2014. 17 июля.
  11. Мороз, С. Знать, чтобы помнить : [о Н. Ф. Волошине] / С. Мороз // Заря над Бугом. Брест, 2010. 6 февраля. С. 4.
  12. Веремкович, А. Крещенный огнем Прибужья : [о Н. Ф. Волошине] / А. Веремкович // Заря над Бугом. Брест, 2006. 29 июля. С. 2.
  13. Волошин, Н. Переправа, переправа… : [воспоминания об освобождении Брестчины] / Н. Волошин // Заря. 1969. 3 июля.
  14. Аркадьев, Б. Подвиг Николая Волошина / Б. Аркадьев // Социалистический путь. Брест, 1961. 22 февраля.
  15. Бляхер, А. Золотая звезда вручена герою : [Н. Ф. Волошину] / А. Бляхер // Заря. 1961. 22 февраля.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 101 разоў