Серада, 13 Снежань 2023 16:32

10 снежня 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Зайцава (1938), паэта

Мікалай Фёдаравіч Зайцаў нарадзіўся 10 снежня 1938 г. у в. Аляксандрава Чавускага раёна Магілёўскай вобласці. Дзіцячыя гады прайшлі ў в. Волька Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька быў франтавіком. У 1955 г. Мікалай скончыў Востраўскую сярэднюю школу Ляхавіцкага раёна.

 

Пацягнула рамантыка далёкіх дарог і вандраванняў, таму выбраў рэдкую прафесію – інжынера-геадэзіста. Закончыў Новасібірскі інстытут інжынераў геадэзіі, аэрафотаздымкі і картаграфіі ў 1958 г. Жыў і працаваў на Урале, у г. Златауст Чалябінскай вобласці. Захапіўся літаратурнай творчасцю. Прымаў актыўны ўдзел у вядомым на Паўднёвым Урале літаратурным аб’яднанні «Мартен». Друкаваўся ў газетах, калектыўных зборніках.

Паступіў у Чалябінскі палітэхнічны інстытут каб атрымаць прафесію інжынера-будаўніка, але з шостага, апошняга курса завочнага навучання, сарваўся, вярнуўся на радзіму (1980). Пасяліўся ў Баранавічах Брэсцкай вобласці. Працаваў у перасовачнай механізаванай калоне камбіната сянажных вежаў, дарос да пасады галоўнага інжынера, на пенсію выйшаў у 2006 г.

Мікалай Зайцаў піша вершы, прозу, гумар. Вядомы як аўтар сельскай лірыкі і вершаў на ваенна-патрыятычную тэматыку. Друкуецца ў мясцовых, абласных і рэспубліканскіх газетах, часопісах «Нёман», «Родная прырода», «Метаморфозы», літаратурных альманахах «Гоман», «Крыніца дабрыні», «Ветразь». Падрыхтаваў да друку некалькі сваіх літаратурных зборнікаў.

Першы зборнік паэзіі Мікалая Зайцава «Улетают журавлі» (2018) уключае вершы аб любві да роднага краю, да жанчыны, да ўсяго прыгожага, аб суровых выпрабаваннях нашага народа у ваенныя гады, ёсць і гумарыстычныя радкі.

Мікалай Фёдаравіч любіць лёгкую атлетыку, шашкі, ігру на гітары, веласіпед і рыбалку. У шашках дабіўся значных поспехаў: стаў першым у Беларусі майстрам спорту па шашачнай кампазіцыі, вёў клуб «12+12» пры баранавіцкай газеце «Наш край».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Творы М. Ф. Зайцава

  1. Улетают журавли : поэзия / Николай Зайцев. – Барановичи : Е. Г. Хохол, 2018. – 243 с.
  2. Поклонимся победе ; Подвиг ; Незабываемое сестре Татьяне ; «Что надо поэту…» ; «У забора в огороде…» ; «Небо синеокое…» ; Тропа ; Зяблики ; «Ой, дивчина, дивчина…» ; «Вдаль гляжу морозную…» ; «Глянул утром в окно, что за синь за окном!...» ; «Поля, леса. Мой край без берегов…» ; «Как говорят, негаданно – нежданно…» ; «Словно читается, так получается…» ; «Когда мне не спится ночами…» : [стихи] / Николай Зайцев // Крыніца дабрыні : зборнік паэзіі і прозы. Мінск, 2016. С. 145–157.
  3. Юмористические рассказы : [Лишний вес ; На завалинке ; Зайцы] / Николай Зайцев // Гоман : усебеларускі літаратурна-мастацкі альманах. Мінск, 2006. № 3. С. 287–288.
  4. Дороги : [стихотворение] / Николай Зайцев // Друг пенсионера. 2023. 5 мая (№ 18). С. 16.
  5. Осветление души ; Возвращение памяти ; Яблоки : [рассказы] / Николай Зайцев // Метаморфозы : литературно-художественный журнал. 2022. № 3. С. 122–130.
  6. Нарисовать войну : [рассказ] / Николай Зайцев // Метаморфозы : литературно-художественный журнал. 2022. № 2. С. 138–147.
  7. Часы новогодние : [рассказ] / Николай Зайцев // Метаморфозы : литературно-художественный журнал. 2021. № 4. С. 203–204.
  8. Поклонимся Победе ; Отвечали мечом : [стихи] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2020. 1 июля. С. 6.
  9. Помолюсь ; Голос божий ; В деревню ; «Травинка, а сколько в ней мощи!...» ; Мой край ; Не стоит : [стихи] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2020. 1 февраля. С. 8.
  10. Мама : [стихотворение] / Николай Зайцев // Суперово. 2018. 25 апреля. С. 12.
  11. Мама ; Неотправленные письма : [стихи] / Николай Зайцев // Ветразь : литературно-художественный альманах. 2018. № 3. С. 4–5.
  12. Кружится эхо звонкое : [стихотворение] / Николай Зацев // Ветразь : литературно-художественный альманах. 2018. № 2. С. 14–15.
  13. Зов памяти ; Наедине с мечтами ; Беларусь и Русь : [стихи] / Николай Зайцев // Ветразь : литературно-художественный альманах. 2017. № 4. С. 15–16.
  14. «Звал тебя богиней Никой…» : [стихотворение] / Николай Зайцев // Ветразь : литературно-художественный альманах. 2017. № 2. С. 14–15.
  15. «Медаль, гимнастерка солдата…» : [стихотворение] / Николай Зайцев // Белорусская военная газета. 2015. 17 октября. С. 15.
  16. Отчий дом : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2015. 7 октября. С. 13.
  17. День Победы : [стихотворение] / Николай Зайцев // Белорусская военная газета. 2015. 8 мая. С. 16.
  18. Весна : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2015. 13 марта. С. 4.
  19. Стих от Бога пришёл : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2014. 11 июля. С. 4.
  20. Года летят ; Пожар земли ; Незабываемое : [стихи] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2014. 7 мая. С. 7.
  21. «День Победы. Залпы барабанов…» : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2014. 3 мая. С. 5.
  22. Жизнь : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2013. 24 декабря. С. 2.
  23. Воробей : [стихотворение] / Николай Зайцев // Родная прырода. 2012. № 12. С. 63.
  24. «Дни бегут, за ними не угнаться…» : [стихотворение] / Николай Зайцев // Родная прырода. 2012. № 10. С. 34.
  25. Под горой, за рекой : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2012. 29 сентября. С. 4.
  26. Что ж ты ходишь? : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2012. 30 июня. С. 5.
  27. Память : [стихотворение] / Николай Зайцев // Наш край. Барановичи, 2012. 8 мая. С. 1.

 

Аб жыцці і творчасці М. Ф. Зайцава

  1. Сороковик, З. «Мне подняться бы в высь и побыть с облаками…» : [о жизни и творчестве поэта Н. Зайцева] / Зоя Сороковик // Наш край. Барановичи, 2006. 14 января. С. 2.
  2. Краткая биография Н. Зайцева // Знамя коммунизма. Барановичи, 1988. 23 декабря. С. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 127 разоў