Панядзелак, 18 Снежань 2023 11:21

26 верасня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Любовi Мiкалаеўны Красеўскай (1953), работніка культуры, грамадскага дзеяча, паэта

Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 г. у сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю. Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.

 

Любоў Красеўская закончыла Абаканскае педагагічнае вучылішча (1972) і Вышэйшую прафсаюзную школу культуры ў г. Ленінградзе (1990). Жыла ў г. Дзіўнагорску Краснаярскага краю, працавала ў Палацах культуры гг. Чарнагорска і Краснаярска.

З 1989 г. Любоў Мікалаеўна жыве ў г. Брэсце, куды прыехала па настаянню сястры Тамары. Бацькi таксама пераехалi на жыхарства ў Беларусь, пасялiлiся ў в. Тамашоўка Брэсцкага раёна. Любоў Мiкалаеўна да 2007 г. працавала дырэктарам клуба ААТ «Дываны Брэста».

Вершы пiсала з юнацтва. Першыя вершы Любовi Красеўскай былі апублікаваны на літаратурных старонках газеты «Черногорский рабочий» у 1982 г. Творы публікаваліся ў абласных і рэспубліканскіх газетах, часопісах «Немига литературная», «Нёман», «Братина», зборнiках «Созвучье слов живых», «Брест – Барнаул», «Лучнасць сэрцаў і дум», анталогіі «Поэзия русского слова», альманахах «Берасцейская скарбніца», «Літаратурная прастора Брэстчыны» і інш.

Л. М. Красеўская – аўтар зборнікаў паэзіі «С любовью о любви» (2004), «На два голоса» (2009), «Та самая сила» (2019). Складала зборнікі і альманахі паэзіі «Созвучье слов живых» (2007, 2008, 2009, 2012), «Уроки русского» (2007). Напісала прадмовы да кніг Ганны Ігнацюк, Настассі Смілінай, Святланы Лугавень, Яніны Грыгаровіч, Юрыя Мацюшкі, была рэдактарам кнiг Русланы Гусевай i iнш. Член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi (2005), член Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі (2009), член Саюза пісьменнікаў Расіі (2011). У 2006–2021 гг. была намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення СПБ.

Лаўрэат прэміі часопіса «Новый берег» (Данія, 2007). Лаўрэат IV Міжнароднага фестывалю народнай творчасці «С Россией в сердце» (Смаленск, 2007), I Міжнароднага фестывалю расійскіх суайчыннікаў замежжа «Русская песня» (Масква, 2007). Пераможца міжнароднага конкурсу паэзіі «Мир – твоя колыбель» сярод жанчын-паэтаў, якія жывуць за мяжой (Германія, 2008). За кнiгу «На два голоса» атрымала заахвочвальны дыплом Рэспублiканскага лiтаратурнага конкурсу «Лепшы твор 2009 года» на Днi беларускага пiсьменства (Хойнiкi, 2010). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка Брэсцкага аблвыканкама (2021) у намінацыі «Паэзія» за зборнік вершаў «Та самая сила».

Пачынаючы з 2001 г. – арганiзатар паэтычных святаў у Днi славянскага пiсьменства i культуры i фестываляў «Русская поэзия в Беларуси» (2006, 2007, 2009, 2011).

Любоў Мікалаеўна актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю. З’яўлялася намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення РГА «Русское общество». Дэлегат кангрэсаў суайчыннікаў у Маскве (2001) і Санкт-Пецярбургу (2006). У маi 2012 г. па запрашэнню мiнiстэрства культуры Хакасii пабывала на радзiме, сустракалася з лiтаратарамi i чытачамi. Пастаянны ўдзельнік літаратурных вечарын і святаў у бібліятэках, гарадскога свята кнігі «Читающий бульвар».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Творы Л. М. Красеўскай

  1. Та самая сила : книга поэзии / Любовь Красевская ; редактор М. Жигалова. – Рязань : ГУП РО «Рязанская областная типография», 2019. – 167, [4] c. : ил.
  2. На два голоса : стихи и поэма / Любовь Красевская. – Брест : Альтернатива, 2009. – 111 с.
  3. С любовью о любви : стихотворения 1973–2003 гг. / Любовь Красевская ; [вступ. статья А. Каско]. – Брест : Лавров, 2004. – 126 с.
  4. «Мне тогда никто не сказал...» ; Заговорное ; Душа поэта : [стихи] / Любовь Красевская // Лучнасць сэрцаў і дум : паэзія, проза, публіцыстыка. Мінск, 2022. С. 138–140.
  5. «Есть много правил...» ; Чуна ; Перевал ; Заговорное ; «В глухой пещере вход закрыть камнями...» : [стихи] / Любовь Красевская // Брест – Барнаул : международный литературный альманах. Брест, 2020. Вып. 2. С. 47–53.
  6. Брест ; Направление Брест – Влодава : [стихи] / Любовь Красевская // Берасцейская скарбніца : літаратурна-мастацкі альманах. Брест, 2019. Вып. 2. С. 24–25.
  7. По-русски ; Заговорное ; Душа поэта ; Колючий снег ; Полнолуние : [стихи] / Любовь Красевская // Поэзия русского слова : антология современной русскоязычной поэзии : в 2 т. Минск : Беларуская навука, 2019. Т. 1. С, 756–764.
  8. «Ухожу по тонкой грани...» ; «Сакральным текстом – звезды над рекою...» ; «Мне тогда никто не сказал...» ; «В Хакасской Степи, там, где я её не полюбила...» : [стихи] / Любоў Красеўская // Літаратурная прастора Брэстчыны. Брест, 2018. С. 167–170.
  9. «Природа проявила власть…» ; «Посмотри мне в глаза пристально…» ; По-русски ; «Мне тогда никто не сказал…» ; «В глухой пещере вход закрыть камнями…» ; «Есть много правил…» ; «Тебя таким не сразу сделала…» ; Площадь четырех вокзалов ; «Ночь распускает покрывало…» ; «Черпала силы – от рожденья…» : [стихи] / Любовь Красевская // Созвучье слов живых – 2009 : альманах / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2009. С. 110–117.
  10. Не царица своей судьбы ; Чужое счастье ; Заговорное ; Ухожу по тонкой грани ; Гуляло Счастье ночью по Земле ; Поэт ; Полнолуние ; В музее ; Мой ветер ; Душа поэта ; Переход : [стихи] / Любовь Красевская // Созвучье слов живых : сборник стихов [поэтов – участников первого фестиваля русской поэзии в Беларуси; г. Брест, 26–27 мая 2006 г.] / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2007. С. 65–76.
  11. Заветный символ вдохновенья... : [стихи] / Любовь Красевская // Нёман. 2023. № 4. С. 68–72.
  12. Я не певец опавших листьев : [стихи] / Любовь Красевская // Нёман. 2022. № 10. С. 58–63.
  13. Паэт ; Мой вецер ; Кожнаму сваё ; Голас уначы : [вершы] / Любоў Красеўская ; пераклад з рускай мовы Анатоля Шушко // Літаратура і мастацтва. 2020. 17 красавіка. (№ 15). С. 13.
  14. «Отыскала себе приют...» ; «Не царица своей судьбы...» ; Чужое счастье; Заговорное ; «Ухожу по тонкой грани...» ; «Гуляло Счастье ночью по земле...» ; Поэт ; «Сакральным текстом – звезды над рекою...» ; Мой ветер ; Душа поэта ; Переход : [стихи] / Любовь Красевская // Белая Вежа. 2017. № 2. С. 83–85.
  15. По-русски ; «Крещенная серпом и молотом…» : [стихи] / Любовь Красевская // Новая Немига литературная. 2010. № 5–6. С. 300.
  16. Покаянная любовь : [стихи: Заговорное ; В музее ; «В Хакасской степи, что когда-то я не полюбила…»] / Любовь Красевская // Нёман. 2009. № 11. С. 96–97.
  17. На два голоса : [цикл стихов] / Любовь Красевская // Новая Немига литературная. 2009. № 2. С. 3–4.
  18. С любовью от любви: я такая ; Колючий снег ; «Я в глаза твои несмело…» ; «В самом близком воеводстве…» ; «Ни кола ни двора…» ; Брест : [стихи] / Любовь Красевская // Братина. 2008. № 12. С. 204–206.

 

Аб жыццi i творчасцi Л. М. Красеўскай

  1. Красеўская Любоў Мікалаеўна // Творчы партрэт пісьменнікацкай суполкі : біябібліяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брэст, 2018. С. 94–100.
  2. Любоў Красеўская // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 39–40.
  3. Жигалова, М. П. Отражение мультикультурности в русскоязычной лирике Беларуси (на примере творчества Н. Ковалевича и Л. Красевской) / М. П. Жигалова // Качество языкового и литературного образования: содержание и методика обучения. Минск, 2011. С. 240248.
  4. Гусева, Р. О Крашевском и Красевской : [стихотворение] / Руслана Гусева // Третья попытка : лирика, переводы / Руслана Гусева ; редактор Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2010. С. 173–174.
  5. Рождена для вдохновенья : [в Брестской городской библиотеке им. А. С. Пушкина презентовали выставку, посвященную 70-летию Л. Н. Красевской] // Брестский вестник. 2023. 5 октября (№ 40). С. 20.
  6. Симановская, А. Дар бабушки : [о творчестве поэтессы Л. Красевской] / Алеся Симановская // Брестский вестник. 2015. 2 июля (№ 27). С. 14.
  7. Красевская, Л. Н. Наши в Лондоне : [о своем участии во ІІ фестивале славянской поэзии в Лондоне] / Любовь Красевская // Астрамечаўскі рукапіс. Брэст, 2014. С. 4. С. 96.
  8. Дебиш, А. Две родины Любови Красевской : [о творческом вечере поэтессы Л. Красевской в Брестской городской библиотеке им. А. С. Пушкина] / Алена Дебиш // Заря. 2013. 24 октября. С. 19.
  9. Тамашэвіч, Г. Літаратурная гасцёўня : [пра літаратурную гасцёўню абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, створаную Л. Красеўскай] / Георгій Тамашэвіч // Заря. 2012. 1 декабря. С. 8.
  10. Жигалова, М. П. Картина мира в художественном произведении : [творчество М. Цветаевой и брестчанки Л. Красевской (сборник «На два голоса»)] / М. П. Жигалова // Веснiк адукацыi. 2011. № 9. С. 37–47.
  11. Жигалова, М. П. Картина мира и мультикультурность в творчестве русскоязычных поэтов Беларуси / М. П. Жигалова // Русский язык и литература. Серия «У дапамогу педагогу». 2011. № 7. С. 22–34.
  12. Самосевич, М. «О, Белая Русь! Я теперь в твоих нервах и жилах…» : [о жизни и творчестве Л. Красевской] / Марина Самосевич // Заря над Бугом, Брест, 2011. 20 июля. С. 7.
  13. Самосевич, М. Мы здесь свои : [о родителях Л. Красевской Марии Ивановне и Николае Фёдоровиче Красевских, которые теперь живут в д. Томашовке Брестского района] / Марина Самосевич // Заря над Бугом. Брест, 2011. 2 июля. С. 6.
  14. Гришковец, В. Песня, идущая от сердца : [о сборнике поэзии Л. Красевской «На два голоса»] / Валерий Гришковец // Заря. 2010. 15 апр. С. 19.
  15. Шульга, Т. На два голоса : [о сборнике стихов Л. Красевской «На два голоса»] / Татьяна Шульга // Наша газета : БрГТУ. 2010. № 4. С. 4.
  16. Томаш, Н. Две судьбы – Беларусь и Россия – сплелись в одну для Любови Красевской / Николай Томаш // Заря над Бугом. Брест, 2009. 1 апреля (№ 25). С. 1.
  17. Козлович, В. Мир – её колыбель : поэтэсса из Бреста сохраняет русские традиции : [участие Л. Красевской в I Международной конференции «Роль женщины в сохранении духовных и культурных традиций русского мира» в г. Висбадене (Германия)] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 20 ноября. Союз. Беларусь – Россия. № 43. С. 4.
  18. Молодов, С. Наши дамы завоевали Германию : [об участии Л. Красевской в I Международной конференции «Роль женщины в сохранении духовных традиций» в Германии] / Сергей Молодов // Брестский курьер. 2008. 20 ноября (№ 47). С. 22.
  19. Верстова, А. Поэтический дар брестчанки : [Л. Красевская стала победительницей международного поэтического конкурса «Мир – твоя колыбель»] / А. Верстова // Вечерний Брест. 2008. 19 ноября. С. 3.
  20. Аляксеева, М. «Я тут знайшла ўсіх сонцаў маіх водблеск» / Марыя Аляксеева // Народная трыбуна. 2006. 25 сакавіка (№ 12).

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 159 разоў Апошняя змена Панядзелак, 18 Снежань 2023 11:39