Панядзелак, 01 Красавік 2013 16:22

16 студзеня 2013 г. – 35 гадоў з часу адкрыцця (1978) Брэсцкага гарадскога Дома культуры

Брэсцкі гарадскі Дом культуры быў адкрыты 16 студзеня 1978 года па адрасе: вулiца Сiкорскага, 82.

{gcontent}У 1986 годзе ў ГДК працавалi 8 калектываў самадзейнай мастацкай творчасцi, у тым лiку: аркестры камерны, духавы i народных iнструментаў, харэаграфiчная студыя, народная харавая капэла настаўнiкаў, народны ансамбль танца “Радасць”, узорны хор хлопчыкаў “Пеўнiкi”.

Сучасны будынак ГДК быў узведзены ў 1987 годзе па вулiцы Гогаля, 5. Агульная плошча памяшканняў складае 2500 кв. м. У будынку ёсць 7 пакояў для гуртковай работы, а таксама балетная і дыскатэчная залы, бар.

У Доме культуры працуюць 23 клубы па iнтарэсах і калектывы мастацкай самадзейнасцi, сярод якіх:

  • ансамбль танца Радасць”, які заснаваны ў красавіку 1962 года. З 1978 года калектыў дзейнічае пры гарадскім Доме культуры. Заснавальнікам і балетмайстарам быў Міхаіл Іванавіч Пузанаў. З 1967 года ансамблем кiруе Анатоль Міхайлавіч Вараб’ёў, заслужаны работнік культуры Беларусі, народны артыст Беларусі. У складзе ансамбля танцавальная і інструментальная групы, танцуе моладзь ад 16 да 22 гадоў. Асноўная мэта творчасці – адлюстраванне ў сваім выкананні лепшых прыкладаў беларускага харэаграфічнага і музычнага мастацтва. Калектыў мае шмат ганаровых узнагарод, у тым лiку спецыяльную прэмію Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001). У ліпені 2002 года ансамблю прысвоена званне “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”;
  • народны вакальны ансамбль“Мілавіца”быў створаны ў 1985 годзе. У наступным годзе было прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. Кіраўнік калектыву Л. І. Барсук. У рэпертуары беларускія народныя песні, гарадскі фальклор, у т. л. аўтарскія аранжыроўкі, свецкія і духоўныя канты, царкоўная і класічная музыка, лепшыя ўзоры сучаснай эстраднай музыкі, класічнага джаза. Ансамбль лаўрэат і дыпламант міжнародных фестываляў;
  • народны ансамбль эстраднага танца “Каскад” створаны ў 1995 годзе пры абласным Цэнтры маладзёжнай творчасці, з 1998 года працуе пры ГДК. У 1998 годзе прысвоена званне “народны аматарскі калектыў”. У рэпертуары павольныя і лірычныя кампазіцыі, створаныя на аснове класічнага танца, пластычныя эцюды. Калектыў дыпламант і лаўрэат міжнародных фестываляў;
  • узорны ансамбль танца “Надзея” створаны ў 1981 годзе. Званне “ўзорны аматарскі калектыў” было прысвоена ў 1991 годзе. Першым кіраўніком “Надзеі” быў І. М. Марынчык, а з 1994 года – Л. П. Зяленіна. Рэпертуар складаюць эстрадныя і бальныя танцы. Калектыў дыпламант і лаўрэат міжнародных фестываляў харэаграфічнага мастацтва;
  • узорны хор хлопчыкаў “Пеўнікі”быў створаны ў 1975 годзе пры дзіцячай музычнай школе № 1. З 1980 года хор дзейнічае пры ГДК. У 1980 годзе хору было прысвоена званне “ўзорны аматарскі калектыў”. У розныя гады кіраўнікамі калектыву былі: Л. А. Карабейнікава (з 1975), Я. Н. Нярода (з 1984), канцэртмайстар Т. В. Толак (з 2001). Пры хоры дзейнічае вакальна-харавая студыя. У рэпертуары хора народныя песні, творы рускіх і беларускіх кампазітараў. Калектыў з’яўляецца дыпламантам і лаўрэатам міжнародных фестываляў;
  • народны хор ветэранаў вайны i працы носiць iмя Мiкалая Iосiфавiча Шошчыца (1918–1996), заслужанага артыста РБ, музыканта, педагога, мастацкага кiраўнiка харавых калектываў. У 2007 годзе ў памяць М. I. Шошчыца на будынку “Цэнтра харавога спявання”, фiлiяла ГДК (вул. Пушкiнская, 42), адкрыта мемарыяльная дошка.

Таксама пры ГДК дзейнiчаюць: народная харавая капэла настаўнікаў, ансамбль народнай музыкі “Славяне”, джазавы ансамбль “Буг-Бэнд”, эстрадная група “Маленькі прынц”, узорны ансамль танца “Надзея”. Працуюць клубы народных умельцаў “Спадчына”, аматараў танца “Кадрыль”, гістарычны клуб “Берасцейскі замак”, жаночы клуб “Надзея”, гарадское таварыства гітарыстаў, літаратурнае аб’яднанне “Полоцкая ветвь” і інш.

Дом культуры арганізоўвае і каардынуе гарадскія, абласныя і рэспубліканскія масавыя мерапрыемствы, тэатралізаваныя пастаноўкі, канцэрты, дзіцячыя і спартыўныя святы, конкурсы і фестывалі.

9 лiстапада 2012 года ў ГДК адбылася прэзентацыя арт-праекта “Кирпич”. У яго межах будуць праводзiцца творчыя сустрэчы з мастакамi, музыкантамi, паэтамi, дэманстравацца фiльмы арт-хаус.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, загадчыца інфармацыйна-бібліяграфічнага аддзела

{/gcontent}

  1. Брэсцкі гарадскі дом культуры // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 71.
  2. Брестский городской дом культуры // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Т. 1. Брестская область. Минск , 2009. Кн. 1. С. 171–172.
  3. 3. Брэсцкі заслужаны аматарскі ансамбль танца “Радасць” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 73.
  4. Брэсцкі народны ансамбль эстраднага танца “Каскад” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 79–80.
  5. Брэсцкі народны вакальны ансамбль “Мілавіца” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 80–81.
  6. 6. Брэсцкі ўзорны ансамбль танца “Надзея” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 89.
  7. Брэсцкі ўзорны хор хлопчыкаў “Пеўнікі” // Культура Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2011. Т. 2. С. 96–97.
  8. 30 лет в центре культуры и досуга : [о любительских объединениях Брестского ГДК] // Брестский курьер. 2008. 24 апр. С. 9.
  9. Гармель, Е. Праздник каждый день : [об открытии арт-клуба «Кирпич» на базе Брестского ГДК] / Елена Гармель // Заря. 2012. 15 нояб. С. 13.
  10. Гапеева, Т. Творческий винегрет : [об открытии арт-клуба «Кирпич» на базе ГДК] / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2012. 16 нояб. С. 8.
  11. Гармель, Е. Посвятил себя музыке : [об открытии мемориальной доски художественному руководителю хоровых коллективов Николаю Иосифовичу Шощицу (1918–1996) на здании Центра хорового пения] / Елена Гармель // Заря. 2007. 14 июля. С. 3.
  12. Бунеева, Л. Плох тот «кирпич», который не мечтает стать Дворцом : Брестский городской Дом культуры отметил своё 25-летие / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2003. 31 янв. С. 8.
  13. Шеламова, Т. “Надёжная крыша” для муз / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2003. 24 янв. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2197 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:52