Аўторак, 26 Снежань 2023 10:03

28 лістапада 2023 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Васільевіча Семакова (1938–2009), кандыдата біялагічных навук, навуковага супрацоўніка НП «Белавежская пушча»

Вячаслаў Васільевіч Семакоў нарадзіўся 28 лістапада 1938 г. у г. Харкаве ў сям’і служачых. Пасля школы паступіў у Харкаўскую аграрную акадэмію, якую закончыў у 1961 г. У маладосці захапляўся альпінізмам і турыстычнымі паходамі. Добра ведаў Каўказ, пабываў практычна на ўсіх значымых горных сістэмах Савецкага Саюза.

 

Па заканчэнні ВНУ Вячаслаў Семакоў па яго просьбе быў накіраваны на Камчатку, дзе працаваў на сельскагаспадарчай вопытнай станцыі. Па спецыяльнасці быў вучоным-аграномам, спецыялізаваўся па насякомым. У 1968 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Главнейшие вредители крестоцветных культур Камчатки и методы борьбы с ними». Стварыў новы кірунак у ахове раслін – выкарыстанне мікраскапічных водарасцей у барацьбе са шкоднымі насякомымі, за які атрымаў 10 аўтарскіх пасведчанняў.

У 1971–1974 гг. В. В. Семакоў працаваў вучоным сакратаром Усерасійскага навукова-даследчага інстытута абароны раслін у Варонежскай вобласці. Прымаў удзел у экспедыцыях па Сібіры. У 1974 г. заняў пасаду старшага навуковага супрацоўніка ва Усесаюзным навукова-даследчым інстытуце сельскагаспадарчай мікрабіялогіі (Ленінград). У 1982–1989 гг. працаваў на Паміры – у Памірскім біялагічным інстытуце Таджыкскай акадэміі навук.

У 1989 г. В. В. Семакоў прыйшоў на пасаду старшага навуковага супацоўніка Дзяржаўнай запаведна-паляўнічай гаспадаркі «Белавежская пушча». Затым працаваў вучоным сакратаром, дырэктарам музея прыроды, намеснікам дырэктара па навукова-даследчай рабоце – да 1998 г. Дваццаць гадоў (1989–2009) свайго яркага, насычанага жыцця прысвяціў вывучэнню і прапагандзе ідэй аховы прыроды і ўнікальнага прыроднага кутка Беларусі – Белавежскай пушчы. Быў ініцыятарам вылучэння пушчы на прысваенне статуса Сусветнай прыроднай спадчыны чалавецтва (1992) і атрыманне прэстыжнага Дыплома Савета Еўропы вышэйшай катэгорыі (1997).

Аўтар больш за 100 навуковых артыкулаў, якія апублікаваны ў Беларусі, Расіі, США, Германіі, Індыі, Францыі, Польшчы. Шмат аддаваў часу арганізацыі работы Музея прыроды, папаўненню яго калекцыі і афармленню экспазіцый. Распрацаваў першыя турыстычныя маршруты і экалагічныя сцежкі па пушчы, падрыхтаваў іх апісанні і экскурсіі. Вёў вялікую асветніцкую работу на старонках газет і часопісаў, займаўся краяўнаўствам.

Напісаў шэраг кніг аб прыродзе і гісторыі Белавежскай пушчы. Самая вядомая з іх – «Беловежская пуща, 1902–2002», якая ў 2003 г. стала пераможцай расійскага літаратурнага конкурсу імя Э. Ф. Валодзіна і адзначана прэміяй «Імперская культура». За вялікі ўклад у папулярызацыю гістарычнай спадчыны Белавежскай пушчы В. В. Семакоў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2008).

Таленавіты, эрудзіраваны чалавек, ведаў літаратуру, культуру, мастацтва. У жыцці Вячаслаў Васільевіч быў простым і даступным чалавекам, таварыскім і багатым ідэямі, якімі шчодра дзяліўся. Побач з ім заўсёды было лёгка, весела, спакойна і цікава. Галоўнымі рысамі яго жыцця заставаліся людскасць і прыстойнасць, нераўнадушша да людзей з іх бедамі і клопатамі. Пасля выхаду на пенсію Вячаслаў Васільевіч працягваў працаваць пазаштатным экскурсаводам. Па прапанове дырэктара М. М. Бамбізы стаў першым беларускім Дзедам Марозам у казачным маёнтку, які быў пабудаваны ў Белавежскай пушчы восенню 2003 г.

В. В. Семакоў пасля цяжкой хваробы памёр 5 ліпеня 2009 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

Працы В. В. Семакова

  1. Были и легенды Беловежской пущи / В. В. Семаков. – Брест : Альтернатива, 2014. – 238, [1] с. : ил.
  2. Беловежская пуща / В. В. Семаков. – Минск : Беларусь, 2011. – 286, [2] с. : ил.
  3. Мечта о первобытном лесе / Вячеслав Семаков, Валерий Риппергер ; [перевела с немецкого Л. Г. Коваль]. – Брест : Альтернатива, 2009. – 367, [1] с. : ил.
  4. Дед Мороз и его родня : очерки / В. Семаков, Н. Бамбиза. – Минск : Мастацкая лiтаратура, 2008. – 79 с. : ил.
  5. Беловежская пуща : страницы истории / В. В. Семаков, Н. Д. Черкас. – Брест : Альтернатива, 2007. – 99, [1] c., [4] л. цв. ил.
  6. Зубрик живет в Беловежской пуще : [науч.-попул. очерк для детей] / В. В. Семаков. – Брест: Академия, 2006. – 37с. : ил.
  7. Беловежская пуща, 1902–2002 / В. В. Семаков. – Минск : Ураджай, 2002. – 230, [1] с. : ил.
  8. Беловежская пуща : краткий исторический очерк / В. В. Семаков, Н. Д. Черкас. – Брест : Брестская типография, 2001. – 67 с. : ил.
  9. З гісторыі ляснога запаведніка / В. Семакоў // Памяць. Камянецкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1997. С. 48–58.
  10. Белавежская пушча / В. В. Семакоў // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 379–380.
  11. Кто спас Рожковку... Это история похожа на легенду, но она – истинная правда / Вячеслав Семаков // Заря. 2009. 17 сентября. С. 18.
  12. В юбилейный год – с новым гербом и флагом : [о символике Беловежской пущи] / Вячеслав Семаков // Заря. 2009. 4 июня. С. 17.
  13. Национальное достояние : под сенью герба и флага / Вячеслав Семаков // Белорусская лесная газета. 2009. 28 мая. С. 4.
  14. Языческие корни заповедного леса : [быт, обычаи и обряды древних жителей Беловежской пущи] / Вячеслав Семаков // Заря. 2009. 19 февраля. С. 18.
  15. Главный лес Европы : [о Беловежской пуще] / Вячеслав Семаков //  Экалогiя. 2009. № 1. C. 6–11.
  16. Беловежская «ссылка» Андрея Вознесенского / Вячеслав Семаков // Белорусская лесная газета. 2008. 17 ліпеня (№ 29). С. 8.
  17. Пуща медовая : [история бортничества на Брестчине (1529-1893)] / Вячнслав Семаков // Заря. 2007. 27 января. С. 11
  18. Помните, где живет сказка, или Всё ли может Дед Мороз? / Вячеслав Семаков // Заря. 2004. 27 марта. С. 4.
  19. Вискулёвские тайны : как это было / Вячеслав Семаков // Заря. 2001. 4 декабря ; 6 декабря ; 8 декабря.
  20. Пуща в период первой мировой войны / Вячеслав Семаков // Заря. 2000. 5 февраля.

 

Аб жыцці і дзейнасці В. В. Семакова

  1. Семаков Вячеслав Васильевич // Кто есть кто. Деловой мир СНГ. Минск, 2002. Вып. 2. С. 343.
  2. Семакоў, В. В. Семакоў Вячаслаў Васільевіч / В. В. Семакоў ; [гутарыла] Валянціна Стэльмах // Беларусь у асобах / Валянціна Стэльмах. Мінск, 2011. С. 150–153.
  3. Яскевич, С. От Камчатки до Беловежья : [о биологе В. В. Семакове из Беловежской пущи] / Светлана Яскевич // Звязда. 2020. 15 снежня. С. 7. (Союз Евразия ; № 24).
  4. Мерзленко, М. Д. К 75-летию со дня рождения Вячеслава Васильевича Семакова (1938–2009) / М. Д. Мерзленко, А. В. Денгубенко, П. Г. Мельник // Лесной вестник. 2014. № 1. С. 180–183.
  5. Лепешко, Б. Толковая немецкая правда : [о книге «Мечта о первобытном лесе» Вячеслава Семакова и Валерия Риппергера] // Вечерний Брест. 2009. 6 ноября. С. 6.
  6. Ковалев, Ф. Пущанский летописец : [о биологе В. В. Семакове] / Филипп Ковалев // Заря. 2009. 16 июля. С. 16.
  7. Семаков Вячеслав Васильевич : [некролог] / коллектив Брестской областной газеты «Заря» // Заря. 2009. 11 июля. С. 7.
  8. Семаков, В. В. Ученый и сказочник / Вячеслав Васильевич Семаков ; беседовал Пётр Сутько // Заря. 2008. 27 ноября. С. 6.
  9. Поздравляем! : [бывший заместитель генерального директора «Беловежской пущи» В. Семаков награжден медалью Франциска Скорины] // Заря. 2008. 25 октября. С. 2.
  10. Шиманский, М. Особенности охоты в Беловежской пуще : [о книге В. Семакова «Беловежская пуща»] / Михаил Шиманский // Рэспублiка. 2004. 10 лютага. С. 7.
  11. Кочеткова, И. Беловежская пуща: два взгляда с разницей в сто лет : [о переиздании книги Г. П. Карцева «Беловеж. пуща:1382 – 1902» и книге В. В. Семакова «Беловежская пуща» // Крынiца. 2003. № 3. C. 93–96.
  12. Лесавiк, Р. Прэзентацыя кнiгi В. Семакова : [аб прэзентацыi кнiгi «Белавежская пушча: 1902–2002» у Камянецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы] / Р. Лесавiк // Навiны Камянеччыны. 2002. 7 снежня.
  13. Климец, М. «Беловежская пуща» : [о презентации книги В. Семакова «Беловежская пуща»] / М. Климец // Заря. 2002. 13 июля. С. 5.
  14. Семаков, В. В. Родниковая правда Беловежской пущи / В. В. Семаков ; записал А. Макаров // Во славу Родины. 2001. 24 августа. C. 4.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 105 разоў