Чацвер, 28 Снежань 2023 17:02

13 сакавіка 2023 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Івана Міхайлавіча Сярэдзіча (1928–2007), заслужанага механізатара БССР (1963), Героя Сацыялістычнай Працы (1965)

Іван Міхайлавіч Сярэдзіч нарадзіўся 13 сакавіка 1928 г. у в. Забараўцы Лагішынскай гміны Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) ук шматдзетнай сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю. Атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю і прафесію трактарыста.

У 1950 г. Іван Сярэдзіч пачаў працаваць трактарыстам на Лагішынскай машынатрактарнай станцыі. Набыў практычны вопыт, займаўся самаадукацыяй, стаў механізатарам шырокага профілю. З 1958 г. – трактарыст калгаса імя Кірава (цяпер ААТ «Лышча») Пінскага раёна.

 У 1961 г. Іван Сярэдзіч узначаліў механізаванае звяно. Звеннявы метад быў новым накірункам у арганізацыі працы на палях, забяспечваў больш прадуктыўнае выкарыстанне тэхнікі і якасць праводзімых сельскагаспадарчых мерапрыемстваў. За дасягнутыя поспехі ва ўкараненні механізацыі ў сельскагаспадарчую вытворчасць яму было прывоена званне «Заслужаны механізатар БССР» (1963).

Калгас імя Кірава пад кіраўніцтвам Аляксея Мікалаевіча Кулажанкі пераўтварыўся ў эканамічна магутнае, шматгаліновае сельскагаспадарчае прадпрыемства. Механізатары звяна пад кіраўніцтвам І. М. Сядэдзіча сістэматычна перавыконвалі планавыя заданні. Звяно вырошчвала цукровыя буракі на 50 га, бульбу – на 140 га, кукурузу – на 105 га.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 31 снежня 1965 г. за дасягнутыя поспехі ў павышэнні ўраджайнасці, павялічэнні вытворчасці і нарыхтовак цукровых буракоў І. М. Сярэдзічу было прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат» (№ 10066).

У наступныя гады Іван Сярэдзіч актыўна працаваў на пад’ёмам эканомікі калектыўнай гаспадаркі. Як наватар сельскагаспадарчай вытворчасці першым у Брэсцкай вобласці здзейсніў камбайнавую ўборку бульбы, высокія ўраджаі якой вырошчваў на меліяраваных землях. За вялікія поспехі, дасягнутыя ва Усесаюзным спаборніцтве, узнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1973).

І. М. Сярэдзіч неаднаразова прымаў удзел у ВДНХ СССР, дзе быў адзначаны сям’ю медалямі (у тым ліку Вялікай Залатой) і дыпломамі Галоўнага выставачнага камітэта. Дзяліўся сваім вопытам з маладымі механізатарамі.

Іван Міхайлавіч вёў вялікую грамадскую работу. Выбіраўся членам Бюро Брэсцкага абкама КПБ, дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР дзевятага склікання (1975–1980), абласнога Савета дэпутатаў працоўных трох скліканняў, членам Саюзнага савета калгасаў (1969–1988). Дэлегат Усесаюзнага савета калгаснікаў (1969).

Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (1965, 1976), ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі (1973), Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (11 ліпеня 1974 г.). Заслужаны механізатар сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (1963). Ганаровы грамадзянін Пінскага раёна (2006).

І. М. Сярэдзіч памёр 24 лютага 2007 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2023 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Середич Иван Михайлович // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда. Минск, 2014. С. 199.
  2. Сярэдзіч Іван Міхайлавіч // Памяць. Пінскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2003. С. 460.
  3. Середич Иван Михайлович // Белорусская ССР : энциклопедия : в 5 т. Минск, 1982. Т. 5. С. 569.
  4. Сярэдзіч Іван Міхайлавіч // Беларуская ССР : энцыклапедыя : у 5 т. Мінск, 1981. Т. 5. С. 590.
  5. Сярэдзіч Іван Міхайлавіч // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1974. Т. 10. С. 183.
  6. Кожин, А. Для родного поля / А. Кожин // Ни слова против совести. Москва : Политиздат, 1984. С. 42–45.
  7. Мицкевич, И. Звезды не с неба / И. Мицкевич // Птица счастья не за горами : очерки / И. Мицкевич. Минск, 1983. С. 22–30.
  8. Прыгодзіч, З. К. Улюбёнасць : [пра І. С. Сярэдзіча] / З. К. Прыгодзіч // Жменя зярнят : нарысы / З. К. Прыгодзіч. Мінск, 1979. С. 39–47.
  9. Максимович, А. Колхозный звеньевой / А. Максимович // Земные звезды : [очерки о Героях Социалистического Труда Брестской области]. Минск, 1978. С. 306–312.
  10. Милевская, Н. Турнир памяти Героя : [турнир по волейболу на призы Героя Социалистического Труда И. М. Середича состоялся в д. Лыще Пинского район] / Наталья Милевская // Заря. 2022. 27 апреля. С. 8.
  11. Середич Иван Михайлович : [некролог] // Полесская правда. Пинск, 2007. 27 февраля. С. 3.
  12. Шестакова, Н. Негасимый свет звезды : [И. М. Середич] / Н. Шестакова // Полесская правда. Пинск, 30 апреля.
  13. Середич, И. М. Время выбрало нас / И. М. Середич ; беседовал С. Шапиро // Полесская правда. Пинск, 2002. 4 декабря.
  14. Шапіра, С. Слава галаву не кружыць : [І. М. Сярэдзічу – 70 гадоў] / Сямён Шапіра // Народная трыбуна. 1998. 21 сакавіка. С. 1.
  15. Шапиро, С. Слава голову не кружит : [И. М. Середичу – 70 лет] / Семен Шапиро // Белорусская нива. 1997. 15 декабря.
  16. Карпеня, И. Подвиг продолжается : [о Герое Социалистического Труда И. М. Середиче] / И. Карпеня // Коммунист Полесья. 1997. 1–7 февраля.
  17. Середич, И. Всему начало – хлеб / Иван Середич // Полесская правда. Пинск, 1986. 22 января.
  18. Середич, И. Горячее время жатвы / Иан Середич // Полесская правда. Пинск, 1985. 7 августа.
  19. Квир, А. Аисты над деревней : [очерк о И. М. Середиче] / А. Квир // Полесская правда. Пинск, 1985. 18 июня.
  20. Квир, А. Земля и люди / А. Квир // Полесская правда. Пинск, 1984. 1 мая.
  21. Квір, А. Прыз вядомага механізатара : [І. М. Сярэдзіча з калгаса імя Кірава Пінскага раёна] / А. Квір // Звязда. 1984. 21 студзеня.
  22. Середич, И. Большое видится на расстоянии / Иван Середич // Полесская правда. Пинск, 1981. 7 ноября.
  23. Щедрость земли : [о И. Середиче] // Заря. 1973. 30 апреля.
  24. Середич, И. Совесть велит / Иван Середич // Заря. 1972. 26 сентября.
  25. Середич, И. …В труд республики / Иван Середич // Блокнот агитатора. 1971. № 6. С. 26.
  26. Соловей, И. Заслуженный механизатор : [И. М. Середич] / И. Соловей // Сахарная свекла. 1966. № 12. С. 12–13.
  27. Середич, И. Возьмем новые рубежи / Иван Середич // Заря. 1966. 25 мая.
  28. Середич, И. Картофель: 350 центнеров в гектара / Иван Середич // Заря. 1966. 27 марта.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 131 разоў