Аўторак, 16 Студзень 2024 16:39

10 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Галіны Фёдараўны Скакун (1943–2022), жывёлавода, Героя Сацыялістычнай Працы (1988)

Галіна Фёдараўна Скакун (у дзявоцтве Асіюк) нарадзілася 10 кастрычніка 1943 г. у в. Барысы Дамачаўскага (цяпер Брэсцкага) раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька быў арыштаваны немцамі, неўзабаве памёр ад туберкулёзу. Маці, Галіна Іванаўна Асіюк, у 1950-я гг. – перадавая даярка, Герой Сацыялістычнай Працы (1958). Галіна з ранніх гадоў прызвычайвалася да цяжкой сялянскай працы, дапамагала маці..

 З 1965 г. Галіна Скакун працавала даяркай ў калгасе імя А. А. Жданава (з 1989 г. – калгас «Беларусь»). На малочна-таварнай ферме пераймала вопыт маці, якая ў канцы працоўнай біяграфіі дасягнула рубежа 8000 кг ад кожнай каровы. Галіна Скакун узяла сацыялістычныя абавязацельствы надаіць ад кожнай каровы па 4500 кг малака. Слова стрымала і нават перавыканала абавязацельствы. Праз год была ўзнагароджана медалём «За трудовую доблесть» (1966), у 1971 г. – ордэнам «Знак Пашаны», у 1973 г. – ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, у 1983 г. – ордэнам Леніна.

У 1987 г. сярэднія надоі ад адной каровы склалі 8300 кг малака, а ў яе групе было каля паўсотні кароў. Высокія вынікі даваліся нялёгка, на ферме праводзіла па 18 гадзін у суткі. Надзейным памочнікам і аднадумцам перадавой даяркі быў муж Дзмітрый Васільевіч. Яны аднымі з першых асвоілі новую форму арганізацыі працы – сямейны падрад. Дзмітрый Скакун стаў аператарам машыннага даення і працаваў нароўні з жонкай.

За выдатныя вынікі, дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці сельгаспрадукцыі, і праяўленую працоўную доблесць Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 17 жніўня 1988 г. Г. Ф. Скакун прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Серп і Молат» (№ 20905).

Удзельнічала ў ВДНГ СССР, Галоўным выставачным камітэтам узнагароджана трыма залатымі, трыма сярэбранымі і пяццю бронзавымі медалямі. Падзяліцца вопытам работы выязджала ў Чэхаславакію і Польшчу. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980). Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь (1997).

Працавала аператарам машыннага даення ў калгасе «Беларусь» (з 2002 г. – вытворчае ўнітарнае сельгаспрадпрыемства «Барысы») да 2006 г.

УГаліна Фёдараўна прымала актыўны ўдзел у грамадскім жыцці. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1989–1991). Дэлегат ІV Усесаюзнага з’езда калгаснікаў (1988). Ганаровы грамадзянін Брэсцкага раёна (2010), Ганаровы ветэран Прыбужжа.

Г. Ф. Скакун памерла 25 сакавіка 2022 г

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Скакун Галина Федоровна // Твои герои, Беларусь! Герои Социалистического Труда : биографический справочник. Минск, 2014. С. 201.
  2. Скакун Галіна Фёдараўна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 472–473.
  3. Скакун Галіна Фёдараўна // Памяць. Брэсцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 472–473.
  4. Заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь : 1997 : Г. Ф. Скакун // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 6. С. 567.
  5. Костюк, М. П. Социалистические ценности тружеников села: история, современность, перспективы / М. П. Костюк. – Минск : Беларусь, 1989. – 163 с. – Из содерж.: Г. Ф. Скакун. С. 58, 89, 146.
  6. Марченко, И. Белорусская ССР : курсом перестройки / И. Марченко, В. Новицкий. – Минск : Наука и техника, 1989. – 175 с. – Из содерж.: Г. Ф. Скакун. С. 54.
  7. Скакун, Г. Ф. Какой же это титанический труд / Г. Ф. Скакун // Уметь хозяйствовать на земле : [беседа с делегатами и участниками IV Всесоюзного съезда колхозников] / беседу провел Ф. И. Никитенков. Москва : Агропромиздат, 1988. С. 55–65.
  8. Вышинский, В. Немеркнущие трудовые традиции / В. Вышинский. – Минск : Наука и техника, 1988. – 96 с. – Из содерж.: Г. Ф. Скакун. С. 94.
  9. Борушко, В. Белоруссия : люди, события, факты / В. Борушко. – Минск : Беларусь, 1988. – 215 с. – Из содерж.: Г. Ф. Скакун. С. 142.
  10. [Галина Федоровна Скакун : некролог] / Брестский районный исполнительный комитет, Брестский районный Совет депутатов // Брестский вестник. 2022. 31 марта (№ 13). С. 23.
  11. Кептюха, Я. Где родилась, там и пригодилась : [о Г. Ф. Скакун] / Янина Кептюха // Брестский вестник. 2021. 14 октября (№ 41). С. 12.
  12. Толкачева, Н. Галина Скакун: «Никакие технологии не заменят человека» / Наталья Толкачева // Заря над Бугом. Брест, 2021. 6 мая (№ 18). С. 3.
  13. Кузнецова, М. Так зажигаются звезды : [о Г. Ф. Скакун] / Мария Кузнецова // Заря над Бугом. Брест, 2020. 15 января (№ 3). С. 3.
  14. Скакун, Г. Ф. Галина Скакун, Герой Социалистического Труда, лауреат Государственной премии БССР, заслуженный работник сельского хозяйства Республики Беларусь: «Я работала дояркой...» / Галина Скакун // Заря. 2019. 4 декабря. С. 8.
  15. Сацута, А. У легендарной доярки – юбилей : [75-летний юбилей Г. Ф. Скакун из д. Борисы Брестского района] / Алена Сацута // Заря. 2018. 13 октября. С. 6.
  16. Курец, А. Не на кого было оставить коровок : [75-летний юбилей Г. Ф. Скакун из д. Борисы Брестского района] / Александр Курец // Сельская газета. 2018. 11 октября. С. 6.
  17. Екель, Л. Свет золотой звезды : [о Героях Социалистического Труда Галине Скакун и Лидии Осиюк] / Леонид Екель // СБ. Беларусь сегодня. 2018. 20 июня. С. 5.
  18. Иваненко, С. Во весь голос! : [о Г. Ф. Скакун] / С. Иваненко // Заря над Бугом. Брест, 2013. 7 марта. С. 3.
  19. О присвоении звания «Почетный гражданин Брестского района» : [решение от 28 декабря 2009 г. № 182] // Заря над Бугом. Брест, 2010. 15 января. С. 4.
  20. Яцура, Н. Жыццё пасля прызнання : [Г. Ф. Скакун] / Надзея Яцура // Народная трыбуна. 2007. 9 чэрвеня. С. 1–2.
  21. Яцура, Н. В золоте листьев, надежд и свершений… : [к 60-летию Г. Ф. Скакун] / Надежда Яцура // Заря над Бугом. Брест, 2003. 11 октября.
  22. Сванссен, О. Над нею не властны годы... : у Галины Скакун – юбилей / Ольга Свансен // Брестский курьер. 2003. 9–15 октября. С. 7.
  23. Скакун, Г. Ф. «У меня, как и у мамы, есть одна привилегия – трудиться честно» / Галина Скакун ; интервью вел Н. Давидюк // Рэспублiка. 1997. 9 лiпеня. С. 11.
  24. Дуцник, В. Открытое письмо народному депутату СССР Г. Ф. Скакун / В. Дуцник // Заря над Бугом. Брест, 1989. 5 сентября.
  25. Скакун, Г. Ф. Не стоять в стороне : [интервью с Героем Социалистического Труда] / Г. Ф. Скакун // Заря над Бугом. Брест, 1989. 15 августа.
  26. Малашэвіч, З. Мільён малых руж : [Г. Ф. Скакун] / З. Малашэвіч // Работніца і сялянка. 1988. № 11. С. 3–4.
  27. Михайлов, А. Основа успеха : из опыта работы оператора машинного доения колхоза им. Жданова, Героя Социалистического Труда Г. Ф. Скакун / А. Михайлов, Я. Владес // Заря над Бугом. Брест, 1988. 13 октября.
  28. Гаспадыня малочнай ракі : [Г. Ф. Скакун] // Звязда. 1988. 24 чэрвеня.
  29. Выступленне дэлегата Скакун Г. Ф. : [на IV Усесаюзным з’ездзе калгаснікаў] // Звязда. 1988. 26 сакавіка.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 72 разоў Апошняя змена Аўторак, 16 Студзень 2024 17:10