Серада, 17 Студзень 2024 12:51

25 снежня 2023 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Веніяміна Мікалаевіча Бычкоўскага (1953), пісьменніка, краязнаўца

Веніямін Мікалаевіч Бычкоўскі нарадзіўся 25 снежня 1953 г. у г. Уфа, сталіцы Башкірыі.Сюды ў час Першай сусветнай вайны быў вывезены з Гродзенскай губерні амаль увесь род Бычкоўскіх. У сваім жыцці Веніямін Бычкоўскі шмат займаўся спортам (спартсмен-штангіст), працаваў у сферы турызму, быў журналістам, шмат падарожнічаў. З 1995 г. пражывае ў в. Бабровічы Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Член Інтэрнацыянальнага саюза пісьменнікаў (2014), Саюза пісьменнікаў Беларусі (2015). Друкаваўся ў часопісах і альманахах «Золотая пчела», «Автограф» (Разань), «Российский колокол», «Лауреат» (Масква), «Берега» (Калінінград), «Белая Вежа», «Нёман» (Мінск), «Параллели» (Самара) і інш. Аўтар кніг «Печальник» (Уфа, 1995), «Звонарь» (Масква, 1997), «Следы по кругу» (Масква, 2015), «Час пик» (Масква, 2019), «Межа» (Масква, 2019).

 

Лаўрэат конкурсаў «Залатое пяро Русі» (2007), Таварыства аматараў Рускай славеснасці імя Льва Талстога (2016), альманаха «Российский колокол» (2013), Гран-пры часопіса «Российский колокол» (2014), дыпламант Міжнароднага конкурсу імя А. Платонава (2013). Мае другую прэмію Міжнароднага Цютчаўскага конкурсу ў намінацыі «Філасофскае эсэ» (2016). Узнагароджаны медалём імя Адама Міцкевіча (2015), медалём Маскоўскай літаратурнай прэміі (2015).

Як краязнаўца, Веніямін Мікалаевіч вывучае мінулае Беларускага Палесся. Стварыў краязнаўча-этнаграфічныя музеі ў г. п. Целяханы і в. Бабровічы,распрацаваў шэраг экскурсій. Крок за крокам падзвіжнік працягвае аднаўляць гісторыю беларускага края, які палюбіў усёй душой.

У музеі Бабровічаў, які размешчаны ў былым хляве, пераробленым пад традыцыйную сялянскую хату, шмат цікавага і ўнікальнага. Тут можна ўбачыць прадметы ўжытку мясцовых жыхароў ад старажытнасці, дарэвалюцыйнага перыяду і да канца ХХ ст. Некаторыя археалагічныя экспанаты былі паднятыя з зямлі, балазе тут пясчаная глеба і іх часцяком выдзімала ветрам: наканечнікі старажытных арбалетных стрэл, крэмніевыя нажы, фрагменты керамікі, кавалкі шклянага посуду, які тут некалі выраблялі. Многія прадметы былі проста падораны аднавяскоўцамі.

У памяць спаленых нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёсак Бабровічы, Вядо, Тупічыцы, Красніца, дзе ў верасні 1942 г. было закатавана 1335 чалавек, пабудаваў капліцу-помнік у гонар Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы. Спачатку сам майстраваў, потым паступова падключыліся добрыя людзі, царква. Капліца-помнік была асвечана архіепіскапам Пінскім і Лунінецкім Стэфанам 15 верасня 2016 г. Штогод на Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны сюды прыязджаюць паломнікі на літургію, а 13 верасня, калі была спалена вёска Бабровічы, праходзіць паніхіда.

За сваю высокародную справу В. М. Бычкоўскі ўзнагароджаны медалём «За личный вклад в сохранение памятников военной истории» (2014), праваслаўным медалём святога прападобнамучаніка Макарыя, ігумена Пінскага (2016).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Івацэвіцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя П. Пестрака

 

Творы В. М.Бычкоўскага

  1. Межа / Вениамин Бычковский ; [составитель Ю. Ковалевская]. – Москва : Интернациональный Союз писателей, 2019. – 103 с. – (Международный фестиваль Бориса и Глеба).
  2. Час пик / Вениамин Бычковский ; [составитель Ю. Ковалевская]. – Москва : Т8, 2019. – 124 с. – (Международный фестиваль Бориса и Глеба).
  3. Следы по кругу / Вениамин Бычковский. – Москва, 2015. – 75 с. – (Библиотека журнала «Российский колокол»).
  4. Звонарь : [сборник стихов] / Вениамин Бычковский ; [художник И. И. Фартуков]. – Москва : РИД, 1997. – 32 с.
  5. Печальник : [стихи, рассказы] / Вениамин Бычковский. – Уфа : Башкортостан, 1995. – 103 с.
  6. Исцеление : два рассказа / Вениамин Бычковский // Нёман. 2022. № 9. С. 64–68.
  7. Орлик ; Межа : [рассказы] / Вениамин Бычковский // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2020. Вып. 3. С. 134–144.
  8. Радуга осени : [рассказ] / Веніямін Бычкоўскі // Маладосць. 2019. № 9. С. 68–69.
  9. Государыня рыбка ; Икона / Веніямін Бычкоўскі // Літаратурная прастора Брэстчыны. Брэст, 2018. С. 53–57.
  10. Достойно радости : [рассказы, миниатюры] / Вениамин Бычковский // Нёман. 2014. № 10. С. 154160.
  11. Бабье лето ; Встреча ; Все как у людей ; Орлик : рассказы / Вениамин Бычковский // Белая вежа. 2014. № 6. С. 54–64.
  12. Продажная квартира : [рассказ] / Вениамин Бычковский // Івацэвіцкі веснік. 2006. 7 лiпеня. С. 4.
  13. Стены, стены… : импрессия / Вениамин Бычковский // Заря. 2005. 27 сентября.
  14. Цветы среди зим : [проза] / Вениамин Бычковский // Івацэвіцкі веснік. 2005. 11 лютага.
  15. Галоша : [зарисовка] / Вениамин Бычковский // Івацэвіцкі веснік. 2004. 31 снежня. С. 5.
  16. Сокровенный холод : рассказ / Вениамин Бычковский // Гродзенская праўда. 2002. 19 сакавiка. C. 3.

 

Аб жыцці і творчасці В. М. Бычкоўскага

  1. Бычкоўскі Веніямін Мікалаевіч // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі. Брэст, 2018. С. 33–35.
  2. Бобрык, В. Палескі гусляр : [пра В. Бычкоўскага да яго 70-годдзя] / Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2024. 10 студзеня. С. 1, 4.
  3. Малицкая, И. «Важно быть здесь и важно здесь уйти»: [о В. Бычковском] / Ирина Малицкая // Служба спасения. 2023. № 5. С. 9297.
  4. Гербедзь, Н. 80 гадоў таму гарэлі вёскі разам з людзьмі... : [у в. Бабровічы адбыўся мітынг-рэквіем] / Наталля Гарбедзь // Івацэвіцкі веснік. 2022. 17 верасня. С. 4.
  5. Гребенников, О. Музей у озера : [о частном краеведческом музее В. Бычковского в д. Бобровичи Ивацевичского района] / Олег Гребенников // Заря. 2020. 5 декабря. С. 10.
  6. Парчук, Н. М. Палессе – гэта назаўжды : [пра кнігу В. Бычкоўскага «Час пик»] / Надзея Парчук // Літаратура і мастацтва. 2019. 4 кастрычніка (№ 39). С. 6.
  7. Парчук, Н. Н. Покоренный Полесьем : [о новой книге В. Бычковского«Час пик»] / Надежда Парчук // Заря. 2019. 28 сентября. С. 15.
  8. Лосич, П. Война и мир в Бобровичах : [об истории и современности д. Бобровичи Ивацевичского района. Один из жителей – Вениамин Бычковский, краевед] / Павел Лосич // Рэспубліка. 2019. 6 жніўня. С. 11.
  9. Строцкая, Г. Хранитель памяти : [о писателе В. Бычковском, который поселился в д. Бобровичи Ивацевичского района и возрождает историю Белорусского Полесья, создал два музея этнографии] / Галина Строцкая // Беларускі час. 2019. 3–9 мая (№ 18). С. 21.
  10. Дебиш, А. Полесье – прародина славян? : [о встрече с писателем В. Н. Бычковским в Российском центре науки и культуры г. Бреста] / Алена Дебиш // Заря. 2016. 29 октября. С. 4.
  11. Бобрык, В. Дзень быў светлым : [у в. Бабровічы Івацэвічскага раёна адбылося асвячэнне храма-капліцы] / Валянціна Бобрык // Звязда. 2016. 1кастрычніка. С. 10.
  12. Бобрык, В. На ўрачыстым асвячэнні храма-капліцы ў Бабровічах / Валянціна Бобрык // Івацэвіцкі веснік. 2016. 20 верасня. С. 1, 3.
  13. Гришковец, В. Возродился храм Божий в Бобровичах / Валерий Гришковец // Союзное слово. 2016. 17 сентября.
  14. Гришковец, В. Путь к себе : [о книге «Следы по кругу» писателя и художника В. Бычковского] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 21 мая. С. 7.
  15. Довыденко, Л. О чем шумит полесский дуб, или Паломничество к писателю Вениамину Бычковскому / Л. Довыденко // Новая Немига литературная. 2015. № 2. С. 128–132.
  16. Гришковец, В. Живет на селе подвижник / Валерий Гришковец // Нёман. 2014. № 12. С. 208–217.
  17. Федорович, Д. Это не происходило никогда / Д. Федорович // Нёман. 2014. № 11.
  18. Гришковец, В. Башкирский отшельник на Полесье / Валерий Гришковец // Союзное государство. 2014. № 10.
  19. Гришковец, В. Живёт на селе подвижник : [о В. Бычковском] / Валерий Гришковец // Заря. 2014. 9 августа. С. 5 ; 14 августа. С. 18–19.
  20. Бобрик, В. Полюбил эту вечность болот… : [о В. Бычковском] / Валентина Бобрик // Івацэвіцкі веснік. 2014. 17 студзеня. С. 5.
  21. Золотое перо Бычковского // Народная газета. 2007. 28 лістапада. С. 4.
  22. Козлович, В. Полесская «Пирамида» : один из победителей литературной премии «Золотое перо Руси» живёт в белорусской глубинке: [В. Бычковский] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2007. 22 ноября. С. 4.
  23. «Золотое перо Руси» у жителя Телехан : [В.Бычковский награжден литературной премией международного конкурса (Москва)] // Газета для вас. Івацэвічы, 2007. 9 лістапада. С. 2.
  24. Из Москвы с «Золотым пером» : победителем Международного конкурса «Национальная литеретурная премия» стал житель г. п.Телеханы Ивацевичского раёна Вениамин Бычковский // Народная газета. 2007. 6 лістапада. С. 2.
  25. Гапееў, В. За нарыс «Піраміда» В. Бычкоўскі стаў залатым лаўрэатам конкурсу «Золотое перо Руси – 2007» / Валерый Гапееў // Iвацэвiцкi веснiк. 2007. 2 лістапада. С. 2.
  26. Дзюрыч, Э. Закаханы ў Палессе : [пра краязнаўца, збiральнiка этнаграфiчных матэрыялаў В. Бычкоўскага] / Эма Дзюрыч // Заря. 2005. 6 октября. С. 2.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 82 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Студзень 2024 17:15