Пятніца, 26 Студзень 2024 16:17

28 студзеня 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Піліпавіча Ягадніцкага (1939–2015), паэта

Аляксандр Піліпавіч Ягадніцкі нарадзіўся 28 студзеня 1939 г. на Беласточчыне ў беларускай сялянскай сям’і. Дзяцінства Алеся прыпала на цяжкія гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваеннага аднаўлення краіны. Бацькі з маленства прывілі яму любоў да мілагучнай роднай мовы і адметных народных напеваў. Бацька добра спяваў, граў на гармоніку. Маці ведала мноства песень на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах.

Пасля вайны Беластоцкая вобласць была перададзена ў склад Польшчы, Ягадніцкія пераехалі на Беларусь, пасяліліся ў в. Азярышча на Дняпры ў Рагачоўскім раёне. Аляксандр пайшоў у першы клас Рэчыцкай базавай школы. Потым пераехалі ў г. Навагрудак Баранавіцкай (з 1954 г. Гродзенскай) вобласці. У 1955 г. скончыў Навагрудскую сярэднюю школу.

Аляксандр Ягадніцкі вучыўся ў Навагрудскім гандлёвым тэхнікуме, пасля – у Мінскім інстытуце народнай гаспадаркі. Служыў у Савецкай арміі. Жыў і працаваў у Баранавічах. Быў начальнікам вылічальнага цэнтра аблспажыўсаюза, затым намеснікам загадчыка райана па фінансавых пытаннях.

Сціплы рамантык з водбліскам гумару, Алесь Ягадніцкі пачаў пісаць вершы яшчэ ў 1968 г., пасля прызыву на ваенныя зборы. Многа паэтычных твораў прысвяціў Бацькаўшчыне, беларускаму народу, тэме вайны, жыцця і кахання, адвечным пытанням чалавечага існавання. Друкаваўся ў баранавіцкай газеце «Наш край» (да 1991 г. «Знамя коммунизма»), абласной «Заре», літаратурных зборнiках «…И вдруг слова стихами закружились» (2014), «Барановичская лира» (2017). З’яўляўся пазаштатным аўтарам газеты «Наш край».

Аляксандр Піліпавіч рэалізаваў закладзеную бацькамі любоў да песні – шмат гадоў быў актыўным удзельнікам народнага ансамбля беларускай песнi «Кужалёк» культурна-спартыўнага цэнтра Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У рэпертуары калектыву, створанага ў 1984 г., абрадавыя, самабытныя народныя песні. У праграме разнапланавасць твораў, злучэнне акапельнага шматгалосся, лірычных, меладычных беларускіх песень у суправаджэнні народных музычных інструментаў.

А. П. Ягадніцкі памёр 27 мая 2015 г. У 2018 г. была выдадзена кніга Алеся Ягадніцкага «Выбраныя творы», у якую ўвайшлі вершы і паэма, напісаныя ў розныя гады жыцця сапраўднага патрыёта і таленавітага пісьменніка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Творы А. П. Ягадніцкага

 

  1. Выбраныя творы : [вершы; паэма «Жорны лухты»] / Алесь Ягадніцкі. – Баранавічы : Выдавец А. Г. Хахол, 2018. – 225, [4] с.
  2. Падарожніку ; Бараўцоўскі павеў ; Не прагну…; Сціплы подзвіг (З успамінаў ветэрана) ; Паклон бабулям : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Барановичская лира : сборник произведений / под ред. Л. Шуваловой. Барановичи, 2017. С. 129–135.
  3. Вяртанне : [верш] Алесь Ягадніцкі // …И вдруг слова стихами закружились : литературный сборник / сост. З. Ничик. Брест, 2014. С. 48–49.
  4. Сціплы подзвіг : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2015. 13 мая. С. 13.
  5. Апошні ліст : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2014. 22 января. С. 6.
  6. Страшная мансандра ; Службовы раман : [апавяданні] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2014. 11 января. С. 7.
  7. Дзьмухаўцы : [песня] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2013. 25 мая. С. 8.
  8. Было... : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2013. 8 мая. С. 5
  9. Квітней, Беларусь! ; Тры назвы : [песні] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2013. 9 февраля. С. 5.
  10. То не грухала гарлінка : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2013. 24 января. С. 8.
  11. Адлёты ; Тры кроплі : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2013. 26 января. С. 8.
  12. Зімовы : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. 2012. 22 декабря. С. 5.
  13. Будзем ; Просты спосаб : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2012. 8 декабря. С. 3.
  14. Інтрыга на палатне : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2012. 26 июля. С. 2.
  15. Памяць : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2012. 30 июня. С. 5.
  16. Выпадковы верш : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2012. 26 мая. С. 8.
  17. Прысвячэнне : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2012. 7 марта. С. 8.
  18. Гаворка : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2012. 26 января. С. 8.
  19. Бараўцоўскі павеў : [ верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 17 сентября. C. 2.
  20. Кантракты : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 3 сентября. C. 6.
  21. Адкрыццё : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 13 августа. C. 6.
  22. Вясковае : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 21 июля. C. 4.
  23. Сціплы подзвіг ; Шпітальная быль : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Заря. 2011. 30 июня. C. 18.
  24. Стаяла бабуля : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 7 июня. C. 5.
  25. Рэквіем : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 2 июня. C. 5.
  26. Асобны паклон : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 7 мая. C. 5.
  27. Тры назвы : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 28 апреля. C. 4.
  28. Абяцанка : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 9 апреля. C. 6.
  29. Шпітальная быль ; На рынку ; Загадка : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 29 января. C. 6.
  30. Сюжэт бяды : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2010. 16 октября. C. 8.
  31. Развагі ; Парада ; Паклон бабулям : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2010. 6 марта. C. 5.
  32. Сціплы подзвіг ( з успамінаў ветэрана) : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2010. 23 февраля. C. 1.
  33. Незабыўнае ; Настаўніку : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 28 ноября. C. 5.
  34. Дыялог : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 6 ноября. C. 5.
  35. Госці з Арызоны : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 10 октября. C. 5.
  36. Вяртанне : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 20 августа. C. 8.
  37. Уваччу стаіць навек... : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 8 мая. C. 6.
  38. Роздум : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 26 марта. С. 8.
  39. Не прагну я ; Здаецца мне : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 7 февраля. С. 3.
  40. Зорка Віфлеема : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 9 января. С. 8.
  41. «Канцэрт»пад ігрушай : апавяданне-быль // Наш край. Барановичи, 2009. 13 января. С. 5.
  42. Лайдак : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2008. 2 декабря. С. 3.
  43. Неспадзеўкі : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2008. 11 ноября. С. 3.
  44. Спатканне : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2008. 16 сентября. С. 3.
  45. Триоль : [стихотворение] / Александр Ягодницкий // Наш край. Барановичи, 2008. 26 августа. С. 5.
  46. Ёсць напеў у Беларусі ; Отчего : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2008. 1 июля. C. 5.
  47. Очарование : [стихотворение] / Александр Ягодницкий // Наш край. Барановичи, 2008. 13 марта. С. 4.
  48. Навагоддзе : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2007. 29 декабря. С. 5.
  49. Над Бугам; Катюше : [вершы] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2007. 4 мая. С. 4.
  50. Лясное : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Знамя коммунизма. Барановичи, 1978. 1 января. С. 4.
  51. Над Бугам : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Знамя коммунизма. Барановичи, 1977. 12 марта. С. 4.
  52. Навагодняе : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Знамя коммунизма. Барановичи, 1977. 1 января. С. 2.
  53. Свіцязанскі напеў : [верш] / Алесь Ягадніцкі // Знамя коммунизма. Барановичи, 1975. 7 ноября. С. 4.
  54. «Пограничникам и песне…» : [стихотворение] / Александр Ягодницкий // Знамя коммунизма. Барановичи, 1975. 22 октября. С. 4.

 

Аб жыцці і творчасці А. П. Ягадніцкага

 

  1. Памяти друга : [памяти А.Ф. Ягодницкого] / коллектив редакции газеты «Наш край» // Наш край. Барановичи, 2015. 3 июня. С. 14.
  2. Ракітны, М. «Адспяваў Алесь свае ўсе песні...» : [верш памяці А. Ягадніцкага] / Мікола Ракітны // Наш край. Барановичи, 2015. 3 июня. С. 14.
  3. Сініцына, Я. Рэха першага ўрока : [сустрэча вучняў Маўчадскай школы з баранавіцкім паэтам А. Ягадніцкім] / Яўгенія Сініцына // Наш край. Барановичи, 2011. 24 сентября. C. 6.
  4. Ягадніцкі, А. Грыцаўцы : [успаміны пляменнікаў аб знакамітым дзядзьку С. І. Грыцаўцу] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2011. 17 сентября. C. 2.
  5. Ягадніцкі, А. Вятрак Бацькаўшчыны : [аб раённым цэнтры рамёстваў у в. Русіно Баранавіцкага раёна] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2010. 23 лістапада. C. 1.
  6. Ягадніцкі, А. Спеўнае палатно «Кужалька» : [пра народны гурт беларускай песні «Кужалёк» Дома культуры чыгуначнікаў] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2009. 24 февраля. С. 3.
  7. Худенко, Н. Стучит трепетное сердце... : [о барановичском поэте, участнике вокального ансамбля «Кужалёк» А.Ф. Ягодницком] / Николай Худенко // Наш край. 2009. 29 января. С. 1,4.
  8. Ягадніцкі, А. Паміж сахой и разьбярствам : [пра скульптара Васіля Якаўлевіча Ягадніцкага] / Алесь Ягадніцкі // Наш край. Барановичи, 2007. 20 марта. С. 3.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 109 разоў