Панядзелак, 12 Люты 2024 10:05

20 ліпеня 2024 г. — 80 гадоў з дня вызвалення г. Кобрына і Кобрынскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)

Аперацыя па вызваленні Беларусі пад кодавай назвай «Баграціён» пачалася 23 чэрвеня 1944 г. 3 ліпеня ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў была вызвалена сталіца нашай рэспублікі Мінск. Кожны дзень прыносіў звесткі аб вызваленні ўсё новых гарадоў і вёсак.

Кобрын з’яўляўся важным апорным пунктам немцаў на брэсцкім напрамку. Фашысты стварылі тут магутныя ўмацаванні, вырашыўшы надоўга затрымаць рух войскаў Чырвонай арміі. Пачынаючы з мая 1944 г., на подступах і ў горадзе сталі ўзводзіцца жалезабетонныя і земляныя збудаванні. На паўднёвую ўскраіну сагналі амаль усё насельніцтва рыць супрацьтанкавыя равы.

Група патрыётаў па заданні партызан нанесла на карту абарончую сетку праціўніка, паказала ўсе шляхі падыходу да горада. Увечары 19 ліпеня 1944 г. да Кобрына падышлі часці 61-й арміі 1-га Беларускага фронту. Перад савецкімі воінамі была пастаўлена задача: не наносячы пашкоджанняў гораду, узяць яго з ходу, не даючы ворагу апамятацца, адсякаць яго ад шашы, перарэзаць шляхі адступлення на Брэст. Асноўны ўдар па Кобрыну быў нанесены ў ноч на 20 ліпеня 37-м гвардзейскім палком. Злева і справа яго падтрымлівалі 32-і і 39-ы стралковыя і 29-ы артылерыйскі палкі і іншыя часці.

У аперацыі па вызваленні горада ўдзельнічалі злучэнні 9-га гвардзейскага стралковага корпуса 61-й арміі: 12-я гвардзейская Пінская (камандзір палкоўнік Д. К. Малькоў) і 212-я Крычаўская (палкоўнік У. Г. Кучынёў) стралковыя дывізіі пры падтрымцы часткі сіл 271-й начной бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіі (падпалкоўнік К. І. Расказаў) 16-й паветранай арміі. Яны фарсіравалі раку Мухавец і з поўдня і ўсходу ўварваліся ў горад. Завязаўся бой з ворагам, які працягваўся чатыры гадзіны.

Нягледзячы на лютае супраціўленне праціўніка, раніцай 20 ліпеня ў ходзе наступальнай Люблінска-Брэсцкай аперацы Кобрын быў вызвалены. У горадзе і на чыгуначнай станцыі былі захоплены склады з ваеннай маёмасцю, вагоны, платформы і паравозы.

Некалькімі днямі раней вызваленне прыйшло ва ўсходнюю частку Кобрыншчыны, якая адносілася тады да Антопальскага раёна. 61-я армія пад камандаваннем генерала П. А. Бялова ва ўзаемадзеянні з конна-механізаванай групай генерала І. А. Пліева разграмілі 102-ю і 192-ю пяхотныя нямецкія дывізіі і працягвалі наступаць на Кобрын. 21 ліпеня часцямі 212-й стралковай дывізіі (палкоўнік У. Г. Кучынёў) быў вызвалены Дзівін, цэнтр аднайменнага раёна, тэрыторыя якога ўваходзіць зараз у склад Кобрынскага раёна.

Добрай падмогай рэгулярным войскам Чырвонай арміі сталі партызанскія злучэнні, якія дзейнічалі на тэрыторыі Кобрынскага раёна. Партызаны атрадаў імя Чапаева, імя Паставалава і імя Арлова брыгады імя Чапаева вялі баі за вёскі Баршчы, Стрыі, перарэзалі дарогу Баршчы – Казішча і ўтрымлівалі яе да падыходу войскаў, не даючы магчымасці фашыстам адводзіць свае войскі па гэтай дарозе. Акрамя таго, атрады вылучалі сваіх праваднікоў, якія праводзілі савецкія часці па бездарожжы і багністым месцам. Падчас наступальных баёў партызанскія атрады аказвалі вялікую дапамогу ў садзейнічанні і выкананні баявой задачы па знішчэнні разрозненых груп немцаў.

12 вайсковым злучэнням і часцям 1-га Беларускага фронту, якія асабліва вызначыліся ў баях за Кобрын, загадам Вярхоўнага Галоўнакамандуючага нададзена ганаровае найменне «Кобрынскіх».

1124 дні фашысцкай акупацыі Кобрыншчыны забралі жыццё многіх жыхароў. Загінула больш за 13 тысяч жыхароў горада і раёна, сярод якіх амаль 6,5 тысяч яўрэйскага насельніцтва. Вораг цалкам знішчыў дзевяць населеных пунктаў, 1142 жылыя дамы, 19 школ, 11 прамысловых будынкаў. Акупанты нанеслі велізарны ўрон Кобрыну: трэцяя частка жылога фонду была разбурана. Перад бегствам з горада фашысты вывелі са строю чыгуначную і тэлефонна-тэлеграфную станцыі, узарвалі масты, разбурылі і спалілі больш за 200 жылых дамоў, звыш 250 іншых пабудоў.

Недалёка ад Кобрына падчас падрыхтоўкі аперацыі па вызваленні Брэста здзейсніў свой апошні подзвіг Арсеній Іванавіч Марозаў. Пасмяротна яму прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. У 1959 г. астанкі А. І. Марозава былі перанесены ў сквер імя В. П. Пуганава, яго імя носіць адна з вуліц. Там у брацкай магіле пахаваны 174 воіны і партызаны, якія загінулі пры вызваленні горада. Два надмагіллі на магілах абаронцаў Кобрына – Віктара Пуганава і Арсенія Марозава – сімвалізуюць пачатак і заканчэнне вайны для Кобрыншчыны.

Адразу пасля вызвалення ад фашысцкай акупацыі на тэрыторыі раёна пачало наладжвацца мірнае жыццё. Аднаўлялася вытворчасць, адчыняліся школы і бальніцы, узводзіліся масты і дарогі, будавалася жыллё. Жыхары з энтузіязмам збіралі прадукты і грошы, каб дапамагчы фронту, і змагаліся з бандытызмам.

Як памяць і глыбокая пашана да загінуўшых стаяць сёння ў горадзе і раёне помнікі ахвярам Вялікай Айчыннай вайны. У 1965 г. у гонар вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў устаноўлена стэла, у 1985 г. на яе месцы ў азнаменаванне 40-годдзя Перамогі над фашысцкай Германіяй адкрыты помнік, на плітах якога высечаны назвы падраздзяленняў, якія вызвалялі горад.

Памяць аб героях вызвалення захоўваецца ў Кобрынскім ваенна-гістарычным музеі імя А. В. Суворава. У Кобрынскай центральнай раённай бібліятэцы сфарміраваны краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы «Край у гады Вялікай Айчыннай вайны», «Салдаты Перамогі. Ветэраны Вялікай Айчыннай».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай

раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, 

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай ввайне : день за днём (ілюстраваная храналогія). – Мінск : Беларусь, 2004. – 231 с. : іл. – Са зместу: Кобрын. С. 171, 172.
  2. Бурдыко, Г. В. 60-летие освобождения Беларуси и Кобринщины от немецко-фашистских захватчиков – знаменательное событие в истории нашей большой и малой Родины / отдел идеологической работы ; Г. В. Бурдыко // Информационно-методический бюллетень. Кобрин, 2004. С. 30–40.
  3. Великий освободительный поход. – Москва : Политиздат,1970. – 312 с. – Из сожерж. Кобрин. С. 12–15.
  4. Ермаловіч, В. І. Вызваленне Беларусі ад нямецкіх акупантаў / В. І. Ермаловіч // Беларусь у гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1945) / В. І. Ермаловіч. Мінск, 2014. С. 78–107.
  5. Камінскі, М. І. Кобрынскія вайсковыя часці / М. І. Камінскі // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыклапедыя. Мінск, 1990. С. 270.
  6. Ивановский, Е. Ф. Победы немеркнущий свет / Е. Ф. Ивановский. – Минск : Беларусь, 1985. – Из содерж.: Кобрин. С. 20.
  7. Казлоўская, М. М. Помнік вызвалення : [Кобрын] / М. М. Казлоўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 225.
  8. Кобрынскі раён // Памяць Беларусі : рэспубліканская кніга. Мінск, 1995. С. 78–83.
  9. Маленков, А. Ф. Освобождение Кобрина / А. Ф. Маленков // Лавиной грозной к Бресту / А. Ф. Маленков. Санкт-Петербург, 1994. С. 155–184.
  10. Мальков, Д. К. От Пинска до Бреста : [воспоминания командира 12-й гвардейской стрелковой дивизии] / Дмитрий Кузьмич Мальков // Буг в огне : [сборник]. 3-е изд., доп. и перераб. Минск, 1977. С. 413–420.
  11. Освобождение Беларуси, 1943–1944 : [материалы и документы]. – Минск : Беларуская навука, 2014. – 943 с., ил. – Из содерж.: Кобрин. С. 767, 769, 808, 872.
  12. Плиско, Н. М. Вызваленне / Н. М. Плиско // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 23–231.
  13. Плиско, Н. М. Ночь в 1124 дня / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов // Кобрин : историко-экономический очерк / Н. М. Плиско, Л. Р. Козлов. Минск, 1987. С. 57–71.
  14. Подорожный, Н. А. Радость освобождения / Н. А. Подорожный // По дорогам юности моей / Н. А. Подорожный. Москва, 1987. С. 73–91.
  15. Яны вызвалялі Кобрыншчыну / падрыхтавалі А. В. Бабенка [і інш.] // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С.232–239.
  16. #Равнение на героев. Они принесли нам свободу : [об освободительных боях за Кобрин в годы Великой Отечественной войны] / [подготовила Жанна Елизарова по материалам Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова] // Кобрынскі веснік. 2023. 29 ліпеня. С. 14–15.
  17. Герои-освободители : [о героях-освободителях Кобринщины П. А. Белове, Д. К. Малькове, А. И. Деревянко, И. М. Матвееве, Н. Д. Мельнике] / подготовила Жанна Елизарова по материалам Кобринского военно-исторического музея им. А. В. Суворова // Кобрынскі веснік. 2023. 29 ліпеня. С. 15.
  18. Елизарова, Ж. Всегда на страже. Таямніцы зямлі кобрынскай : [о боевых действиях, проходивших на территории Кобринщины во время Великой Отечественной войны, в т. ч. освобождение района] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 16 сакавіка. С. 4–5.
  19. Кирилюк, Л. Помним и гордимся... : [о воинских частях и героях-командирах, которые успешно руководили операцией по освобождению г. Кобрина] / Лилия Кирилюк, Анна Чеб // Кобрин-информ. 2019. 18 июля. С. 4 ; 25 июля. С. 4.
  1. Курашова, Л. Долгожданное освобождение : [г. Кобрина в 1944 г.] / Лидия Курашова // Заря. 2019. 20 июля. С. 9.
  1. Дубина, Л. Нина Ковалева: «Я помню бой за Кобрин» / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2016. 16 ліпеня. С. 2.
  2. Дворецкий, М. Поздравление от Рокоссовского : [о М. М. Панцевиче, подполковнике 89-го стрелкового корпуса, освобождавшем Кобрин] / Моисей Дворецкий // Заря. 2015. 2 апреля. С. 8.
  3. Чирун, А. Победителям посвящается!.. / Александр Чирун // Кобрин-информ. 2015. 16 июля. С. 7.
  4. Курашова, Л. «Здешняя земля начинена осколками мин и снарядов, обильно полита кровью наших солдат...» / Лидия Курашова // Кобрынскі веснік. 2014. 19 ліпеня. С. 3.
  5. Гриневич, Н. «Мы ждали и приближали Победу» : [воспоминания об освобождении Кобрина] / Николай Гриневич , [записала] Светлана Савчук // Кобрынскі веснік. 2013. 23 лістапада. С. 4.
  6. Курашова, Л. Кобрин. Долгожданное освобождение / Лидия Курашова // Кобрин-информ. 2013. 18 июля. С. 11.
  7. Мельнік, Р. Змагаліся з фашызмам, вызвалялі родны край : [успаміны вызваліцеляў Кобрына М. Пекута, У. Ф. Міжэўскага] / Раман Мельнік // Кобрынскі веснік. 2013. 20 ліпеня. С. 3.
  8. Дворецкий, М. Этих дней не смолкнет слава... / Моисей Дворецкий // Заря. 2012. 2 августа. C. 18.
  9. Мартынов, А. Тем временем в городе : [об освобождении Кобрина] / Алексей Мартынов // Кобрынскі веснік. 2012. 21 ліпеня. С. 3.
  10. Савченко, Н. Так пришло освобождение. В июле 1944-го / Надежда Савченко // Кобрынскi веснiк. 2012. 21 ліпеня. C. 3.
  11. Савченко, Н. Освобождение / Надежда Савченко // Кобрынскі веснік. 2011. 16 ліпеня. С. 4, 9–10.
  12. Дворецкий, М. В боях за Кобрин и Брест / Моисей Дворецкий // Заря. 2010. 25 февраля.
  13. И пришло освобождение // Кобрынскi веснiк. 2010. 17 ліпеня. C. 2.
  14. Как это было : [об освобождении Кобрина от немецко-фашистских захватчиков] // Кобрынскі веснік. 2009. 18 июля. С. 2.
  15. Савченко, Н. Я – из Кобринского гвардейского… : [из воспоминаний сибиряка Алексея Шарапова, освобождавшего Кобрин в июле 1944 в составе 37-го гвардейского полка] / Надежда Савченко // Кобрынскi веснiк. 2009. 1 лiпеня. С. 2.
  16. Светлый день освобождения : [освобождение Кобрина, подвиг А. И. Морозова] // Кобрынскі веснік. 2007. 21 ліпеня.
  17. Михнюк, В. Ночью взяли Кобрин : [освобождение Кобрина] / В. Михнюк // Кобрынскi веснiк. 2006. 22 ліпеня. С. 2.
  18. Деревянко, А. Не забыть эти дни : [воспоминания участника освобождения Кобрина А. Деревянко] / А. Деревянко // Кобрынскі веснік. 2005. 23 июля. 
  19. Мартынчук, Р. У тыле ворага страляў кожны куст : [успаміны ўдзельніка баёў за вызваленне Кобрыншчыны] / Рыгор Мартынчук // Кобрынскі веснік. 2004. 17 ліпеня. С. 5.
  20. Павлова, М. Памяти и сердца связующие нити : [об участнике освобождения Кобрина Андрее Ивановиче Деревянко] / Мария Павлова // Кобрынскі веснік. 2004. 17 ліпеня. С. 5.
  21. Рысь, Е. Та страшная война : [освобождение г. Кобрина] / Елена Рысь // Кобрынскі веснік. 2004. 17 ліпеня. С. 5.
  22. Назарук, Т. Освобождение Кобрина глазами очевидцев / Татьяна Назарук // Кобрынскі веснік. 2003. 2 ліпеня. С. 2.
  23. Плиско, Н. Это их город / Н. Плиско // Кобрынскі веснік. 1999. 17 ліпеня. С. 2.
  24. Хроніка вызвалення // Кобрынскі веснік. 1999. 17 ліпеня. С. 2.
  25. МартынаўА. Кобрын: ліпень 1944–га / А. Мартынаў // Камуністычная праца. Кобрын, 1989. 20 ліпеня. С. 2–3.
  26. Амельянчук, Н. І жыцце перамагло : [вызваленне Кобрына] / Н. Амельянчук // Камуністычная праца. Кобрын, 1987. 18 ліпеня.
  27. 19–20 ліпеня 1944 года : хроніка вызвалення Кобрына // Камуністычная праца. Кобрын, 1984. 21 ліпеня.
  28. Фралоў, П. Яны вызвалялі Кобрын / П. Фралоў // Камуністычная праца. Кобрын, 1983. 1 снежня.
  29. Александровіч, Б. У 44-м, пад Кобрынам / Б. Александровіч // Беларусь. 1978. № 9. С. 19.
  30. Яны вызвалялі наш горад // Камуністычная праца. Кобрын, 1973. 19 ліпеня.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 137 разоў