Панядзелак, 12 Люты 2024 10:07

2024 г. — 80 гадоў з часу заснавання ААТ «Маларыцкая райаграпрамтэхніка» (1944)

Неўзабаве пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкай акупацыі ў г. Маларыта Брэсцкай вобласці ў жніўні 1944 г. на базе лесапільнага завода была створана Маларыцкая машынна-трактарная станцыя (МТС). Першым дырэктарам быў прызначаны Георгій Волкаў, былы партызан атрада імя Жукава, старшым механікам – Іван Іванавіч Клокаў.

Пасля стварэння МТС быў арганізаваны набор рабочых, набрана невялікая група рамонтнікаў з слесараў і каваля, які адначасова вёў бухгалтарскія справы. Неўзабаве пры МТС быў арганізаваны конна-пракатны пункт, у якім мелася 11 коней і некалькі конных плугоў. У задачу гэтага пункта ўваходзіла аказваць дапамогу насельніцтву ў апрацоўцы зямлі і ў правядзенні іншых сельскагаспадарчых работ. У гэты час у раёне яшчэ не была завершана калектывізацыя сельскай гаспадаркі.

У студзені 1945 г. на пасаду дырэктара МТС заступіў Барыс Мікалаевіч Вінаградаў. У 1953 г. была праведзена дабудова майстэрні, у якой пасля праводзіліся бягучыя і капітальныя рамонты трактароў. У 1958 г. МТС была перайменавана ў рамонтна-тэхнічную станцыю. У задачу станцыі ўваходзіла аказанне дапамогі гаспадаркам раёна ў правядзенні ўсіх сельскагаспадарчых работ. У 1958 г. было пачата будаўніцтва тыпавой рамонтнай майстэрні на 400 умоўных рамонтаў і інтэрната, у якім, у цяперашні час, размешчана адміністрацыйна-кіраўнічая служба.

15 мая 1961 г. на базе рамонтна-тэхнічнай меліярацыйнай станцыі, было створана Маларыцкае раённае аб’яднанне «Сельгастэхніка». У 1967 г. была здадзена ў эксплуатацыю рамонтная майстэрня. У 1975 г. скончана будаўніцтва цэха па абслугоўванні абсталявання жывёлагадоўчых ферм. У 1977 г. пачата будаўніцтва станцыі тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парку і рэканструкцыя станцыі тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў. У кастрычніку 1978 г. Маларыцкае раённае аб'яднанне «Сельгастэхніка» пераўтворана ў раённае вытворчае аб’яднанне па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі.

Загадам № 339 ад 1 кастрычніка 1986 г. былі створаны раённыя аграпрамысловыя аб’яднанні (РАПО). У склад аб’яднанняў увайшлі: калгасы, саўгасы і іншыя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, арганізацыі, якія абслугоўваюць сельскую гаспадарку. З гэтага часу раённыя аб’яднанні сельгастэхнікі сталі называцца «Райаграпрамтэхнікамі» – раённыя аграпрамысловыя прадпрыемствы па вытворча-тэхнічным абслугоўванні сельскай гаспадаркі (РАПТ).

«Райаграпрамтэхніка» мела матэрыяльна-тэхнічную базу: рамонтная майстэрня; станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў; станцыя тэхнічнага абслугоўвання жывёлагадоўчага абсталявання; станцыя тэхнічнага абслугоўвання машынна-трактарнага парку; кацельні на прыродным газе. Мелася шмат жылля, інтэрнат, сталовая з кулінарыяй, дзіцячы сад на 140 месцаў, аўтапарк, які налічвае звыш 100 аўтамашын розных марак і прызначэння. У аб’яднанні працавала 415 чалавек.

У 1990-я гг. у калгасах і саўгасах паступова стала зніжацца вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі. Рэзка зменшыўся машынна-трактарны парк. З 1995 г. спынілася тэхнічнае абслугоўванне машын сіламі «Райаграпрамтэхнікі». У 1998 г. наспела неабходнасць у стварэнні новага ўчастка работы для абслугоўвання сельскай гаспадаркі – механізаванага атрада. Трактарысты, камбайнеры РАПТ дапамагалі працаўнікам калгасаў у сельскагаспадарчых работах. Атрымалі тэхніку – кормаўборачны камбайн «Ягуар»; 21 збожжаўборачны камбайн, з іх: 10 – «Дон-1500», 8 – «бізонаў», 1 – «КЕЙС-525», 2 – «МЕГА-240»; 7 трактароў – К-700, Т-150 і 5 МТЗ; сеялку кукурузную, буракаўборачны камбайн, 2 касілкі травяных, буракапагрузчык.

У гэты час райаграпрамтэхніка мела 6 вытворчых падраздзяленняў: рамонтная майстэрня (начальнік Мікалай Мікалаевіч Радкоў); гасразліковы ўчастак ПМК (Іван Несцяровіч Арцімук); станцыя тэхнічнага абслугоўвання аўтамабіляў (Віктар Мікалаевіч Кулічык); станцыя аўтатранспарту (Анатоль Сільвестравіч Калоша); станцыя тэхабслугоўвання жывёлагадоўчых комплексаў (Іван Васільевіч Алесяюк); станцыя тэхнічнага абслугоўвання трактароў (Іван Піліпавіч Дзібук).

Пры пераўтварэнні ў 2002 г. да «Маларыцкай райаграпрамтэхнікі» былі далучаны ААТ «Маларыцкая сельгасхімія» і «Маларыцкі райаграпрамснаб».

15 жніўня 2016 г. у час рабочай паездкі ў Брэскую вобласць Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка наведаў ААТ «Маларыцкая райаграпрамтэхніка». Дэталёва вывучыўшы стан спраў, Прэзідэнт даручыў аднавіць сістэму райаграсэрвісаў ва ўсіх раёнах краіны.

Калі весці гаворку пра калектыў прадпрыемства, які налічвае 135 чалавек (на 2014 г.), то ў першую чаргу неабходна адзначыць яго высокую арганізаванасць і згуртаванасць. Дырэктарамі былі Вадзім Леанідавіч Ляонаў, Васіль Пішчык, Мікалай Мікалаевіч Строк, Андрэй Пятровіч Курдзюк, Сяргей Вячаслававiч Хатынюк. Цяпер у арганізацыі працуе 85 чалавек. Прадпрыемства ажыццяўляе аптовы гандаль запчасткамі да сельскагаспадарчай тэхнікі, угнаеннямі, рамонт легкавых і грузавых аўтамабіляў, пагрузчыкі ВМЕ.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Сельское хозяйство // Города и районы Брестчины : история и современность. / А. А. Горбацкий, О. Н. Иванчина, Р. Ю. Чуль [и др.]. Брест : ОАО «Брестская типография», 2020. С. 439–453.
  2. Новае жыццё вёсак // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 398–406.
  3. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск : Брестская типография, 2019. С. 104–107.
  4. Павленкова, Д. Диалог о насущном : [проект Конституции РБ обсудили в коллективе ОАО «Малоритская райагропромтехника»] / Дарья Павленкова // Голас часу. Маларыта, 2022. 22 студзеня. С. 3.
  5. В агропромтехнике – новый директор // Голас часу. Маларыта, 2019. 3 жніўня. С. 2.
  6. Яцушкевіч, Е. Три товарища / Екатерина Яцушкевич // Голас часу. Маларыта, 2018. 17 лістапада. С. 4.
  7. Максімук, С. Падтрымка і падзяка ад прафсаюза / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2017. 23 верасня. С. 2.
  8. У райаграпрамтэхніцы – новы кіраўнік // Голас часу. Маларыта, 2017. 26 жніўня. С. 2.
  9. Касцевіч, І. Вырашаць праблемы на месцах / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 20 жніўня. С. 1–2. 
  10. Яцушкевіч, К. «Хуткая дапамога для сяла» / Кацярына Яцушкевіч // Голас часу. Маларыта, 2016. 20 жніўня. С. 1–2.
  11. Крят, Д. Под лежачий камень вода не течёт : [Президент РБ А. Г. Лукашенко посетил г. Малориту] / Дмитрий Крят // Советская Белоруссия. 2016. 16 августа. С. 1–2.
  12. Яцура, Н. Дарога як жыццё / Надзея Яцура // Голас часу. Маларыта, 2015. 24 кастрычніка. C. 1.
  13. Навумчык, М. Калейдаскоп мінулага / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2015. 14 студзеня. C. 8.
  14. Касцевіч, І. Бездакорны Мікалай / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 10 студзеня. С. 2.
  15. Касцевіч, І. Пётр з ліку першых / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2014. 15 лістапада. С. 8.
  16. Касцевіч, І. Спецыяліст – першакласны / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2014. 1 лістапада. С. 2.
  17. Сергеев, С. От МТС до ОАО «Малоритская райагропромтехника» : [к 70-летию предприятия] / Сергей Семенов // Брестский калейдоскоп. 2014. 6 августа (№ 15). С. 3.
  18. Максімук, С. Будзем працаваць! / Святлана Максімук  // Голас часу. Маларыта, 2014. 18 студзеня. С. 1.
  19. Свіцюк, Н. Больш за тры дзясяткі гадоў / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2014. 18 студзеня. C. 2.
  20. Касцевіч, І. Універсальны спецыяліст / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2013. 27 лістапада. С. 1.
  21. Максімук, С. Умелае гаспадаранне дапамагае зарабляць грошы / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2013. 13 лістапада. С. 1–2.
  22. Касцевіч, І. З высокай гарантыяй / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2013. 25 верасня. С. 1.
  23. Касцевіч, І. Класны токар / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2012. 8 жніўня. С. 2.
  24. Максімук, С. Мехатрад спяшаецца на дапамогу / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2012. 27 чэрвеня. С. 3.
  25. Касцевіч, І. Тэхніка-памочніца / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2012. 16 мая. С. 1.
  26. Касцевіч, І. Слесары Мікалаі / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2012. 28 студзеня. С. 1.
  27. Касцевіч, І. Залатыя рукі / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2011. 10 снежня. С. 2.
  28. Касцевіч, І. Горад – сялу / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2011. 22 кастрычніка. С. 1.
  29. Касцевіч, І. Верыць ў свае сілы / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2011. 19 лютага. С. 2.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 74 разоў