Чацвер, 15 Люты 2024 08:36

13 лютага 2024 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Таццяны Анатольеўны Дземідовіч (1979), пісьменніка, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2023)

 

Таццяна Анатольеўна Дземідовіч (у дзявоцтве Ляшук) нарадзілася 13 лютага 1979 г. у г. Брэсце. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 18 у 1995 г. паступіла на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, які скончыла ў 2000 г. па спецыяльнасці «Настаўнік гісторыі, беларускай мовы і літаратуры».

Адначасова з вучобай працавала настаўнікам у СШ № 18 г. Брэста: выкладала гісторыю, вяла факультатыўныя заняткі «Імя і радавод», «Міфалогія». Пасля заканчэння ўніверсітэта працавала ўласным карэспандэнтам інфармацыйнага агентства «Интерфакс». З 2006 па 2016 гг. была кіраўніком літаратурнага клуба «Літара» пры Брэсцкім гарадскім цэнтры культуры, прымала актыўны ўдзел у розных літаратурных конкурсах – рэспубліканскіх і міжнародных.

Літаратурны дэбют Таццяны Дземідовіч адбыўся ў 1999 г. У літаратурным маладзёжным часопісе «Першацвет» былі надрукаваны абразкі «Мазаіка пахаў» і «Геаметрыя маўчання». Апавяданні, кароткая проза, вершы друкаваліся ў газетах «Літаратура і мастацтва», «Заря», часопісах «Першацвет», «Вожык», «Алеся», «Гаспадыня», «Маладосць», «Нёман», «Незнайка», «Мурзилка», «Познайка», «Сказочный мир», «Пропеллер», калектыўных зборніках «Созвучье слов живых», «Брест – Барнаул», «Лучнасць сэрцаў і дум», «Літаратурная прастора Брэстчыны», «Берасцейская скарбніца».

Аўтар зборнікаў апавяданняў «Мармеладное лето» (1923), «Абое рабое» (1923), «Эх, Ромашкин» (2021), «Соломенный дом» (2017).

Таццяна Анатольеўна піша рэцэнзіі, прадмовы да выданняў кніг, з’яўляецца рэдактарам зборнікаў. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2014). 19 снежня 2016 г. была абрана старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі».

Абласным аддзяленнем СПБ пад кіраўніцтвам Т. А. Дземідовіч праводзіцца вялікая арганізацыйная, культурна-масавая, асветніцкая, рэдактарская, кансультатыўная работа. Праводзяцца абласны літаратурны конкурс «Духоўная веліч», літаратурны конкурс гумару «Папяровы Бусел» і конкурс юных чытальнікаў «Зорны спеў», свята «Сусветны дзень паэзіі» і іншыя святы і творчыя вечарыны. У межах літаратурнага праекта «Фарбы Берасцейшчыны» запрашаюцца на сустрэчы з чытачамі пісьменнікі з глыбінкі.

Таццяна Дземідовіч – лаўрэат літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка (2023) у намінацыі «Дзіцячая літаратура» за кнігу «МармеЛаднае лета». Пераможца рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «Маладая Беларусь» і міжнароднага конкурсу «Літаратурная Вена» (2012). Лаўрэат рэспубліканскага літаратурнага конкурсу маладых пісьменнікаў «Слова.DOC» (2009), рэспубліканскіх творчых спаборніцтваў: на прэмію газеты «Звязда», конкурсу, прысвечаным 70-годдзю часопіса «Вожык», «Мы рождены для вдохновения» (2011), «Экорассказ-2017».

Па выніках конкурсу «Жывое слово – жывой прыродзе» ўзнагароджана дыпломам «За ўклад у развіццё сучаснай літаратуры» (2013) ад еўрапейскага кангрэса літаратараў (Прага, Чэхія). Лаўрэат міжнародных літаратурных конкурсаў «Семья – всему начало» (2014), «Смех без границ» (2015), «Экофэнтезі-2010», V Міжнароднага конкурсу празаічных мініяцюр «Колибри-2016», «Кніга рацэптаў шчасця» (2018), «Корнейчуковская премия» (2019).

За ініцыятыўную і творчую работу па рэалізацыі сумесных праектаў і папулярызацыі дасягненняў беларускіх пісьменнікаў Т. А. Дземідовіч узнагароджана Ганаровай граматай галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама (2019). Удастоена дзяржаўнай узнагароды – медаля Францыска Скарыны (28 чэрвеня 2021).

 

Матэрыял падхрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя А. С. Пушкіна. Юркевіч Жанна Валер’еўна, заг. інфармацыйна-бібліяграфічнага адзела

 

Творы Т. А. Дземідовіч

  1. МармеЛадное лето : рассказы : [для младшего школьного возраста] / Татьяна Демидович ; [художник С. Стаховская]. – Минск : Звязда, 2023. – 69, [2] с.
  2. Абое рабое : абразкі, гумарыстычныя дыялогі, карацелькі / Таццяна Дземідовіч. – Мінск : Чатыры чвэрці, 2023. – 94, [1] с. – (Несур'ёзна пра сур'ёзнае).
  3. Эх, Ромашкин! : рассказы : [для среднего школьного возраста] / Татьяна Демидович ; [художник О. Берлина]. – Минск : Народная асвета, 2021. – 55 с. – (Библиотека Асветика).
  4. Соломенный дом : сборник рассказов / Татьяна Демидович. – Брест : Альтернатива, 2017. – 183 с.
  5. І дарога была адна : [апавяданне] / Таццяна Дземідовіч // Лучнасць сэрцаў і дум : паэзія, проза, публіцыстыка. Мінск, 2022. С. 118–124.
  6. «На зялёным лузе паліто...» ; «А нічога не здарыцца потым...» ; "У дзяцінстве чаруюць ночы...» ; «Я пярсцёнак знайшла на дарозе...» ; «Калі сэрца замірае ў неспакоі...» ; «Не говорите слово "Прощай"...»; «Ни о чем себя не спрашивай...» ; «Дни туманным молоком...» ; Часы : [вершы, стихи] / Татьяна Демидович // Созвучье слов живых, 2021 : альманах. Брест, 2021. С. 45–49.
  7. А як на вайне?.. : [апавяданне] / Таццяна Дземідовіч // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2021. Вып. 4. С. 108–113. 
  8. Место встречи изменить нельзя ; Брестский фургон : [рассказы] / Татьяна Демидович // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2020. Вып. 3. С. 178–186.
  9. Возрастное ; Шестнадцатый : [рассказы] / Татьяна Демидович // Брест – Барнаул : международный литературный альманах. Брест, 2020. – Вып. 2. С. 20–24.
  10. В нашем парке летом жарко... ; Необычная встреча ; У каждого своя церковь... : [рассказы] / Татьяна Демидович // Брест – Барнаул : международный литературный сборник. Брест, 2019. С. 35–39.
  11. Брэсцкія жырафы ; Паветраныя шары ; Першыя кветкі : [апавяданні] / Таццяна Дземідовіч // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2019. Вып. 2. С. 8–11.
  12. Верны сябар ; Лепшая выдумка : [апавяданні] / Таццяна Дземідовіч // Літаратурная прастора Брэстчыны : анталогія твораў сяброў Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Брест, 2018. С. 95–99.
  13. Зоркі ў вушах ; Цеплыня : [апавяданні] / Таццяна Дземідовіч // Берасцейская скарбніца : альманах. Брэст, 2018. Вып. 1. С. 134–137.
  14. Паляванне на Слана : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Маладосць. 2024. № 1. С. 28–31.
  15. А што пакінеш мне, мой змрочны госць? : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Полымя. 2023. № 3. С. 67–73.
  16. «Но будет чудо – снимем маски» : поэзия пандемии / Татьяна Демидович // Нёман. 2023. № 2. С. 129–131.
  17. Дзе я ?.. : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Маладосць. 2023. № 1. С. 33–39.
  18. Залатая шрубка : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Маладосць. 2022. № 7. С. 7–11.
  19. І дарога была адна... : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Маладосць. 2022. № 3. С. 72–76.
  20. Когда выпадет снег... : рассказ / Татьяна Демидович ; перевод с белорусского Алины Карпович // Нёман. 2022. № 3. С. 79–90.
  21. Абдыму моцна : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Маладосць. 2021. № 12. С. 33–38.
  22. Казачныя прыгаворкі / Таццяна Дземідовіч // Вожык. 2021. № 12. С. 11.
  23. Адпачылі : [іранеска] / Таццяна Дземідовіч // Вожык. 2021. № 9. С. 16.
  24. Калі выпадзе снег ... : апавяданне / Таццяна Дземідовіч // Полымя. 2021. № 7. С. 79–89.
  25. Адпачываць – не працаваць ... : іранеска / Таццяна Дземідовіч // Вожык. 2020. № 7. С. 2–3.
  26. Дзе адшукаць добрую нявесту? : іранеска / Таццяна Дземідовіч // Вожык. 2020. № 5. С. 19.
  27. Добра пасядзелі... : іранеска / Таццяна Дземідовіч // Вожык. 2019. № 9. С. 2.
  28. Сустрэча : гумарэска / Таццяна Дземідовіч // Алеся. 2019. № 7. С. 30.

 

Аб жыцці і творчасці Т. А. Дземідовіч

  1. Дземідовіч Таццяна Анатольеўна // Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі / складальнік Н. М. Парчук. Брэст, 2018. С. 54–57.
  2. Татьяна Демидович // Созвучье слов живых, 2021 : альманах. Брест, 2021. С. 222–223.
  3. Фралова, І. Падарожжа ў МармеЛаднае лета : [пра кнігу Т. Дземідовіч «МармеЛаднае лета»] / Іна Фралова // Заря. 2023. 25 ноября (№ 93). С. 9.
  4. Бензярук, Р. Логіка без логікі, альбо Які ён, жаночы гумар? : [рэцэнзія на кнігу «Абое рабое»] / Расціслаў Бензярук // Заря. 2023. 29 красавіка. С. 16–17.
  5. Фралова, І. Які суп найсмачнейшы : [пра кнігу Т. Дземідовіч «МармеЛаднае лета»] / Іна Фралова // Літаратура і мастацтва. 2023. 21 красавіка (№ 16). С. 6.
  6. Дземідовіч, Т. А. Таццяна Дземідовіч: «Натхненне напаўняе мяне любоўю да жыцця» : [гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / Таццяна Дземідовіч ; гутарыла] Алена Брава // Алеся. 2022. № 7. С. 16–20.
  7. Дземідовіч, Т. А. «Нараджэнне твора пачынаецца з унутранага гарэння...» : [гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / [Таццяна Дземідовіч ; гутарыла] Людміла Рублеўская // Звязда. 2022. 19 сакавіка. С. 8.
  8. Нарэйка, Н. Пяць гадоў плёну і натхнення : [старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі абрана Т. Дземідовіч] / Настасся Нарэйка // Заря. 2021. 23 октября. С. 16.
  9. Юдицкий, А. Рад, что мы не ошиблись : [председателем областного отделения Союза писателей Беларуси избрана Т. Демидович] / Александр Юдицкий // Заря. 2021. 23 октября. С. 16.
  10. Шляжко, Н. З планамі ў новае творчае пяцігоддзе : [старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі абрана Т. Дземідовіч] / Наталля Шляжко // Брестский вестник. 2021. 21 октября (№ 42). С. 20.
  11. Дземідовіч, Т. А. «Твор павінен дарыць надзею...» : [гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі / [Таццяна Дземідовіч] ; гутарыла Алена Сацута // Заря. 2021. 21 июля. С. 8.
  12. Дземідовіч, Т. А. «Калі працуеш, аб высокіх узнагародах не думаеш» : [гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / [Таццяна Дземідовіч ; гутарыла] Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2021. 8 июля (№ 27). С. 20.
  13. Дземідовіч, Т. А. «Берасцейская скарбніца». Вяртанне і абнаўленне : [гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / [Таццяна Дземідовіч ; гутарыла] Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2020. 17 декабря (№ 51). С. 18.
  14. Дземідовіч, Т. А. Крокі да Парнаса : [гутарка са старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / Таццяна Дземідовіч ; [гутарыла] Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2020. 23 июля (№ 30). С. 19.
  15. Дземідовіч, Т. А. Планеты адкрыццяў і дасягненняў : [гутарка са старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / Таццяна Дземідовіч ; [гутарыла] Яна Будовіч // Літаратура і мастацтва. 2018. 31 жніўня (№ 34). С. 7.
  16. Дземідовіч, Т. А. Творчасць – як паветра ... : [гутарка са старшынёй Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі] / Таццяна Дземідовіч ; [гутарыла] Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2017. 26 января (№ 4). С. 20.
  17. Кіт, А. Абраны новы лідар : [старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі была абрана Т. Дземідовіч] / Антаніна Кіт // Заря. 2016. 24 декабря. С. 4.
  18. Бурдыка, В. Асноўнае – годныя творы : [старшынёй абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі абрана Т. Дземідовіч] / Вячаслаў Бурдыка // Народная трыбуна. 2016. 23 снежня (№ 52). С. 2.
  19. Крэйдзіч, А. У Саюзе – новыя імёны : у Брэсцкім абласным аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі прыемнае папаўненне : [аб прыняцці ў літаратурную суполку Т. Дземідовіч] / Анатоль Крэйдзіч // Заря. 2014. 18 декабря. С. 18.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 135 разоў