Панядзелак, 26 Люты 2024 08:43

4 лютага 2024 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Юрыя Уладзіміравіча Мазалевіча (1964), паэта

 

Юрый Уладзіміравіч Мазалевіч нарадзіўся 4 лютага 1964 г. у в. Моладава Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. У г. Баранавічы Брэсцкай вобласці жыве з 1979 г. Працоўную біяграфію распачаў з навучання ў Баранавіцкім прафесійна-тэнічным вучылішчы машынабудавання № 118. Па заканчэнні працаваў на заводзе паточных ліній.

Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі Юрый Мазалевіч паступіў на вучобу ў Баранавіцкі тэхнікум лёгкай прамысловасці. У студзені 1989 г. па лініі камсамола быў накіраваны на працу ў вытворчае аб'яднанне «Пратэзіст». Перад ім была пастаўлна задача арганізаваць пратэзна-артапедычнае прадпрыемства. Яго будоўля завяршылася ў 1994 г.

З 1995 г. і па цяперашні час Ю. У. Мазалевіч працуе дырэктарам Баранавіцкага філіяла Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Беларускі пратэзна-артапедычны аднаўленчы цэнтр». У 2001 г. завочна атрымаў вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «эканоміка і кіраванне прадпрыемствам». Па выніках работы за 2014 г. прадпрыемсьву было прысвоена званне «Лідар галіны Рэспублікі Беларусь».

За шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў вобласці сацыяльнай абароны насельніцтва Ю. У. Мазалевіч узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2017).

Літаратурную творчую дзейнасць Юрась Мазалевіч распачаў у 2017 г., калі яму было за пяцьдзясят. Член літаратурнага аб'яднання «Купальскія зоры». Крыніцамі натхнення для паэта выступаюць сям’я, прырода, цікавыя выказванні, адгукаюцца ў творчасці і розныя падзеі, што адбываюцца навокал аўтара. Піша на рускай і беларускай мовах. Удзельнічае ў паэтычных вечарах, літаратурных сустрэчах у школах і бібліятэках.

Вершы былі надрукаваны ў абласной газеце «Заря», рэспубліканскай газеце «Вместе», калектыўных зборніках «На крылах натхнення» (2020), «Сила слова» (2020), «Купальскія зоры» (2021), літаратурных альманахах «Созвездие» (2021), «Разноцветье» (2023). Аўтар зборніка вершаў «Я пішу душою» (2020), дзіцячай кнігі-казкі «Хлопчык-мазольчык» (2021).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Творы Ю. У. Мазалевіча

  1. Я пішу душою : вершы / Юрась Мазалевіч. – Мінск : Каўчэг, 2020. – 91 с.
  2. Хлопчык-мазольчык : казка / Юрась Мазалевіч. – Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. – 23 с.
  3. В пучину творчества… ; Соль земли ; Душевный знак ; Любви соперница ; Туман любви ; Судьбы карусель ; Живу мечтой… : [стихотворения] / Юрий Владимирович Мазалевич // Разноцветье : литературный альманах / сост. Л. И. Косачук. Брест : Альтернатива, 2023. С. 110–114.
  4. А жизнь идёт ; Осенний этюд ; О душе ; Жизненный экспресс ; Мы чувства Мира ; Венец любви : [вершы] / Юрий Мазалевич // Созвездие : поэзия, проза, публицистика / Николай Герасимов. Минск : Колоград, 2021. С. 131–136.
  5. Аб чым малілі вочы ; Беларускі шлях ; Вершаванне ; Вярнуць у былое сябе ; Гады як халады ; Жыццёвыя руіны ; Зачараваны ; Калі каханая, душа па ёй палае ; Нам не хапае голаса матулі ; Па праўдзе жыць і без аглядкі ; Пасівеў палын ; Рака жыцця змяняе берагі ; Дзеду ; Сіла слова ; Сляза ; Спавіты сном ; У засені начэй ; Цяпло тваёй рукі : [вершы] / Юрый Мазалевіч // Купальскія зоры : зборнік паэзіі і прозы / укл. Т. Яцук. Гродна : ЮрСаПрынт, 2021. С. 68–77.
  6. Ты только поверь ; Осенний этюд ; Смятение чувств ; Дети и отцы ; Человек человечества… ; Жизнь словно миг… : [стихотворения] / Юрий Владимирович Мазалевич // Сила слова : литературный сборник / сост. Л. И. Косачук. Брест : Альтернатива, 2020. С. 150–155.
  7. Жизнь – это миг ; Мы верым… ; Мілыя віды роднай зямлі! ; Мая маленькая радзіма! ; Мой лёс – Баранавічы! ; Спяшаемся жыць… ; У сыход жыцця… : [вершы] / Юрась Мазалевіч // На крылах натхнення : па матэрыялах літаратурна-музычнай гасцёўні «Ветразь» / гал. рэд. К. Трысцень ; літ. рэд. М. Філіпава і Т. Яцук ; музыч. рэд. А. Аўдзей. Баранавічы : А. Г. Хахол, 2020. С. 75–80.
  8. Зеркало жизни : [стихотворение] / Юрась Мазалевич // Вместе! 2023. 10 ноября (№ 45). С. 6.
  9. Осень : [стихотворение] / Юрась Мазалевич // Вместе! 2023. 3 ноября (№ 44). С. 6.
  10. Толькі тут... : [верш] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2023. 30 июня (№ 26). С. 6.
  11. «Ніяк не сыдуць на зварот...» ; Новы дзень : [вершы] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2023. 16 июня (№ 24). С. 6.
  12. «Адыходзіць жыццё ў былое нязменна...» ; «Багацце, шанец і ўлада...» ; Весенние чувства : [вершы] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2023. 26 мая (№ 21). С. 6.
  13. «Тры рэчы шкодзяць чалавеку...» : [верш] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2023. 5 мая (№ 18). С. 6.
  14. «Як цяжка нам сказаць сабе...» : [верш] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2023. 14 апреля (№ 15). С. 6.
  15. Вытокі : [верш] / Юрый Мазалевіч // Заря. 2022. 24 декабря. С. 17.
  16. Воля Божия : [стихотворение] / Юрась Мазалевич // Вместе! 2022. 27 мая (№ 21). С. 6.
  17. Погибнуть, но город спасти... ; Скажам «не» вайне... : [стихотворения] / Юрась Мазалевич // Вместе! 2022. 13 мая (№ 19). С. 6.
  18. Імкніся чалавекам быць... ; Як паратунак ад адчаю... ; Беларусь : [вершы] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2022. 29 апреля (№ 17). С. 6.
  19. Беларусь ; Дзяцінства : [вершы] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2022. 22 апреля (№ 16). С. 6.
  20. «Напрыканцы жыцця шукаем Бога...» ; «Праходзіць час, і боль, і радасць...» : [вершы] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2022. 8 апреля (№ 14). С. 6.
  21. В деревеньку твою : [стихотворение] / Юрась Мазалевич // Вместе! 2022. 6 мая (№ 18). С. 6.
  22. Дзеду : [верш] / Юрась Мазалевіч // Вместе! 2021. 7 мая (№ 19). С. 6.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 87 разоў