Аўторак, 27 Люты 2024 15:06

14 снежня 2023 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцэвічаў» у в. Скокі (Брэсцкі р-н; 2013)

 

 

Сядзібна-паркавы ансамбль ХVІІІ ст. у в. Скокі Брэсцкага раёна – помнік архітэктуры барока і садова-паркавага мастацтва, адзін з нямногіх на Беларусі, што цудам захаваўся да нашага часу. Планіроўка ансамбля рэгулярная сіметрычна-восевая, у цэнтры знаходзіцца двухпавярховы панскі дом. Аднапавярховыя бакавыя флігелі і капліца-пахавальня не зберагліся. За домам – парк рэгулярнага тыпу з цэнтральнай і дзвюма бакавымі паралельнымі алеямі, якія выходзяць да ракі Лясная.

Сядзібны дом пабудаваны у канцы ХVІІІ ст., мае пластычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Прамавугольны будынак пад мансардным дахам з бакавымі алькежамі, якія завершаны фігурнымі купаламі. Уваходы у дом з галоўнага і паркавага фасадаў акцэнтаваны тэрасамі на філёнчатых пілонах. Франтальныя фасады маюць рэгулярны рытм прамавугольных вокнаў, у цэнтры выдзелены пілястрамі. Стрыманы барочны дэкор уключае пластычныя сандрыкі і аканіцы, вуглавыя лапаткі і лучковыя люкарны даху. Планіроўка анфіладная, у цэнтры – вялікая квадратная зала з выхадам у парк. На другім паверху – вялікая бальная зала.

У сядзібе жылі прадстаўнікі вядомага роду Нямцэвічаў. Станіслаў Урсын Нямцэвіч (1753–1817) з’яўляўся маршалкам шляхты Гродзенскай губерні, генерал-маёр, у 1816 г. стаў губернатарам у Гродна. Юліян Урсын Нямцэвіч (1758–1841) – пісьменнік, дзяржаўны дзеяч. Ян Урсын Нямцэвіч (1869–1933) з 1921 г. прэзідэнт Брэста, аднаўляў горад пасля яго разбурэння ў перыяд Першай сусветнай вайны. З сядзібай звязана шмат цікавых гістарычных падзей, вядомых асоб, якія наведвалі сям’ю Нямцэвічаў. Бывалі тут мастак і кампазітар Напалеон Орда, імператар Аляксандр ІІІ.

У час Першай сусветнай вайны сядзіба Нямцэвічаў стала стаўкай камандуючага Усходнім германскім фронтам прынца Баварскага Леапольда, у якой 15 снежня 1917 г. было падпісана перамір’е паміж Савецкай Расіяй і Германскай імперыяй.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў сядзібе была арганізавана школа, якая дзейнічала тут да 1986 г. Аб родзе Нямцэвічаў збірае матэрыялы краязнавец Анатоль Антонавiч Гладышчук, які пры падтрымцы Брэсцкага аблавыканкама выдаў кнігу «Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі» (2009). У 2002 г. пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь Скокаўскі сядзібна-паркавы комплекс быў зацверджаны ў ліку прыярытэтных аб’ектаў рэстаўрацыі. У 2006 г. філіял «Брэстпраектрэстаўрацыя» пачаў распрацоўку праекта. Рэстаўрацыйныя работы праводзіла ААТ «Брэстрэстаўрацыя». Распрацоўка мастацкага праекта музея была даручана брэсцкаму камбінату «Мастацтва».

Гісторыка-мемарыяльны музей «Сядзіба Нямцэвічаў» быў адкрыты 13 снежня 2013 г. Музейная экспазіцыя пачалася з дзвюх залаў, цяпер для наведвальнікаў адкрыты 10. У фондах музея больш за 1900 прадметаў. Першы дырэктар Сяргей Аляксандравiч Семянюк узначаліў установу яшчэ пры будаўніках-рэстаўратарах. З восені 2021 г. дырэктарам працуе Кацярына Леанiдаўна Кананчук.

Сёння гэта інтэр’ерны музей, які паказвае жыццё, побыт забяспечанай шляхты ХVІІІ – пачатку ХХ ст. Інтэр’еры гасцёўні, бальнай залы, пакоя зброі, кабінета-бібліятэкі і інш. прывабліваюць шматлікіх турыстаў для фотасесій. На базе музея праходзяць навукова-практычныя канферэнцыі. Музей праводзіць балі ў студзені, маі і кастрычніку, а ў снежні – ваенна-гістарычны фестываль, прысвечаны тэме Першай сусветнай вайны. Арганізуюцца часовыя выставы выяўленчага мастацтва, музычныя вечарыны, культурна-асветніцкая акцыя «Ноч музеяў». Гісторыка-мемарыяльны музей «Сядзіба Нямцэвічаў» стаў адным з значымых турыстычных брэндаў Прыбужжа, яго штогод наведваюць каля 10 тысяч турыстаў з розных краін свету.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўства

 

  1. Анціпаў, В. Р. Скокаўская сядзіба / В. Р. Анціпаў, А. М. Кулагін // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2002. Т. 14. С. 465–466.
  2. Федорук, А. Т. Скоковская усадьба / А. Т. Федорук // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 2. С. 351–352.
  3. Кулагин, А. Н. Усадьба Немцевичей : [д. Скоки] / А. Н. Кулагин, А. И. Мальдис // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 142–143.
  4. Гладышчук, А. А. Нямцэвічы. Сапраўдныя гісторыі / А. А. Гладышчук. – Мінск : Литература и искусство, 2009. – 286 с. : іл.
  5. Медведь, О. В. Функционирование историко-мемориального музея «Усадьба Немцевичей» (2014–2018 гг.) / О. В. Медведь // Музейныя здабыткі : материалы II Международной научно-практической конференции, Брест, 12–13 ноября 2020 г. Брест, 2020. С. 200–205.
  6. Семенюк, С. А. Основные результаты реставрации усадьбы рода Урсын-Немцевичей как объекта историко-культурного наследия Республики Беларусь / С. А. Семенюк, В. В. Лишик // Сборник статей научно-технического семинара «Реставрация историко-культурных объектов как сохранение культурного наследия Республики Беларусь», 30 сентября 2020 г. Брест, 2020. С. 93–96.
  7. Талагаева, А. В. Особенности и варианты реставрации усадебного дома Немцевичей в д. Скоки / Н. А. Талагаева, У. А. Гетман ; науч. рук. М. М. Жминько // Сборник конкурсных научных работ студентов и магистрантов / УО «Брестский государственный технический университет». Брест, 2015. Ч. 1. С. 215–217.
  8. Шляжко, Н. Жемчужина Прибужья : [к 10-летию музея «Усадьба Немцевичей»] / Наталья Шляжко // Брестский вестник. 2024. 8 февраля (№ 6). С. 13.
  9. Кононович, Н. Его величество бал Староновогодний традиционный бал пригласил гостей в Скоки / Наталья Кононович // Брестский вестник. 2023. 19 января (№ 3). С. 20.
  10. Брусникина, Д. Не опоздай на бал! : [в усадьбе Немцевичей пройдет Староновогодний бал] / Дарья Брусникина // Брестский вестник. 2023. 12 января (№ 2). С. 20.
  11. Яскевич, С. «Скромный скоковский замочек» / Светлана Яскевич // Звязда. 2020. 1 снежня. С. 10. (Союз Евразия ; № 23).
  12. Ярмошук, Е. Годы забвения, эвакуацию и разруху пережила усадьба Немцевичей / Елена Ярмошук // Заря над Бугом. Брест, 2020. 17 сентября (№ 38). С. 14.
  13. Селех, Л. Великие князья и короли вернулись в Скоки : [в музее «Усадьба Немцевичей» открылась выставка портретов «В поисках утраченной коллекции»] / Людмила Селех // Брестская газета. 2019. 5 апреля (№ 14). С. 9.
  14. Дядичкина, Н. По крупице – в научно-историческую копилку Прибужья : [о II Международной научно-практической конференции «Брестский мир: причины и последствия» в музее «Усадьба Немцевичей»] / Наталья Дядичкина // Заря над Бугом. Брест, 2019. 14 февраля (№ 7). С. 7.
  15. Стралец, М. Памяць і памежжа : [аб міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Брэсцкі мір: прычыны і наступствы» ў музеі «Сядзіба Нямцэвічаў»] / Міхаіл Стралец // Брестский вестник. 2019. 14 февраля (№ 7). С. 20.
  16. Лосич, П. Клад между прошлым и будущим : [чем живет и удивляет гостей восстановленная усадьба Немцевичей в д. Скоки] / Павел Лосич // Рэспубліка. 2018. 13 кастрычніка. С. 16.
  17. Апрелев, В. «Карета» направилась в усадьбу : [о пополнении фондов историко-мемориального музея «Усадьба Немцевичей» предметами с Брестской таможни] / Владимир Апрелев // Заря. 2018. 5 июня. С. 5.
  18. Рубашевский, Ю. «Споры» в Скоках : [польские историки представили экспозицию, посвящённую Ю. У. Немцевичу] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2018. 23 февраля (№ 8). С. 4.
  19. Хвацюк, Л. Вернаму сыну скокаўскай зямлі : [пра Юльяна Нямцэвіча i шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 260-годдзю з дня нараджэння] / Людміла Хвацюк // Заря над Бугом. Брест, 2018. 15 февраля (№ 7). С. 13.
  20. Шляжка, Н. Да святой і нешчаслівай Айчыны : [пра Юльяна Нямцэвіча i шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 260-годдзю з дня нараджэння] / Наталля Шляжка // Брестский вестник. 2018. 15 февраля (№ 7). С. 17.
  21. Олещеня, Ю. «Дыхание» истории – в марках, гравюрах и книгах : [о выставке «Генерал Тадеуш Костюшко и его секретарь Юлиан Урсын Немцевич» в музее «Усадьба Немцевичей»] / Юлия Олещеня // Заря. 2018. 20 февраля. С. 2.
  22. Олещеня, Ю. Выставка в Скоках, посвященная Костюшко и Немцевичу / Юлия Олещеня // Астрамечаўскі рукапіс. Брест, 2018. № 1. С. 94–95.
  23. Петрачэнка, Г. Па ўсіх франтах : пад Брэстам прайшла рэканструкцыя баёў Першай сусветнай вайны / Ганна Петрачэнка // Рэспубліка. 2017. 23 снежня. С. 10.
  24. Хмель, С. В музее – новый экспонат : [музей «Усадьба Немцевичей» пополнился ценным экспонатом – каминными часами XIX в.] / Сергей Хмель // Заря над Бугом. Брест, 2017. 23 ноября (№ 47). С. 16.
  25. Гневушава, А. У дар «Сядзібе Нямцэвічаў» : [камінны гадзіннік XIX ст. перададзены музею] / Алена Гневушава // Заря. 2017. 23 ноября. С. 18.
  26. Рубашевский, Ю. В Скоках сверят время : [коллекция музея «Усадьба Немцевичей» пополнилась каминными часами конца ХІХ в.] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2017. 22 ноября. С. 3.
  27. Пашкевич, А. Интриги экскурсии под покровом ночи : [об акции «Ночь музеев» в музее «Усадьба Немцевичей»] / Алеся Пашкевич // Заря над Бугом. Брест, 2017. 25 мая. С. 4.
  28. Попов, А. Арт-терапия для души и сердца : [в усадьбе Немцевичей открылась выставка художницы Татьяны Савич «Струны жизни»] / Антон Попов // Заря над Бугом. Брест, 2017. 23 марта (№ 12). С. 16.
  29. Бровач, О. Брестский краевед: «Раньше посмертных фотографий не стыдились и не боялись» : [фотовыставка о традициях, связанных с похоронами, открыта в музее «Усадьба Немцевичей»] / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2017. 17 февраля. С. 6.
  30. Сянкевіч, М. У госці да... Нямцэвічаў : [пра дзейнасць гісторыка-мемарыяльнага музея «Сядзіба Нямцевічаў»] / Мікола Сянкевіч // Народная трыбуна. 2016. 15 красавіка (№ 16). С. 1, 10.
  31. В Скоках родилось перемирие : [на территори музея «Усадьба Немцевичей» прошла военно-историческая реконструкция «Скоки-2015»] // Астрамечаўскі рукапіс. Брэст, 2016. № 1. С. 84–85.
  32. Янковіч, А. Пагалосак Першай сусветнай : [аб ваенна-гістарычнай рэканструкцыі «Скокі-2015»] / Аляксандра Янковіч // Народная трыбуна. 2015. 18 снежня (№ 51). С. 10.
  33. Гапеева, Т. Реконструкция в Скоках: бомбометы, взрывы, кавалерия... / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 11 декабря (№ 50). С. 8, 18.
  34. Ляшкевіч, А. Тэхналогія балю ў сядзібе : [музей «Сядзіба Нямцэвічаў» прыняў восеньскі баль] / Алена Ляшкевіч // Культура. 2015. 17 кастрычніка (№ 42). С. 12
  35. Вертинская, С. Под звуки старинной музыки вальсировали дамы и кавалеры в усадьбе Немцевичей / Светлана Вертинская // Брестский курьер. 2015. 21 мая (№ 21). С. 21.
  36. Рубашевский, Ю. Презент из позапрошлого века : [музей «Усадьба Немцевичей» пополнился ценным экспонатом – фарфоровой тарелкой конца ХIХ в.] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2015. 24 апреля. С. 9.
  37. Гармель, Е. В гости к Немцевичам : [об историко-мемориальном музее «Усадьба Немцевичей»] / Елена Гармель // Заря. 2014. 10 июня. С. 4.
  38. Алейникова, Н. Приключения Золушки в Скоках : в поместье Немцевичей прошел весенний бал / Наталья Алейникова // Брестский курьер. 2014. 22 мая (№ 21). С. 21.
  39. Кульбака, А. «Ах, какой был изысканный бал...» : [в усадьбе Немцевичей провели бал в стиле XIX в.] / Александр Кульбака // Вечерний Брест. 2014. 21 мая (№ 39). С. 8.
  40. Лопатникова, Я. Нужно играть в... войну, чтобы не повторить ошибок предков : [в Скоках прошел ІІ Международный военно-исторический фестиваль] / Яна Лопатникова // Брестский курьер. 2013. 19 декабря (№ 51). С. 21.
  41. Рубашевский, Ю. Археологи «вскрывают» Скоки : [об археологических раскопках возле усадебного дома Немцевичей под руководством Александра Башкова ] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2013. 17 мая (№ 40). С. 4.
  42. Поль, А. У Скоках ажывае сядзіба Нямцэвічаў / Аліса Поль // Брестская газета. 2013. 25 января (№ 4). С. 8, 18.
  43. Павлючук, И. Родовое гнездо : путешествие во времени и по усадьбе Немцевичей / Ирина Павлючук // Брестский курьер. 2008. 9 октября (№ 41). С. 20–21.
  44. Дворянское гнездо возрождают потомки : [о реставрации усадьбы Немцевичей в д. Скоки] // Брестский курьер. 2005. № 8. С. 32.
  45. Адаеў, Я. Вятры гiсторыi над паркам : [пра сядзiбна-паркавы ансамбль у в. Скокi] / Яўген Адаеў, Арцём Чамярыца // Народная трыбуна. 2004. 18 верасня. С. 6.
  46. Гладышчук, А. Гiстарычны цень на Скокаўскiм палацы / Анатоль Гладышчук // Вечерний Брест. 2004. 26 марта. С. 4.

 

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 75 разоў Апошняя змена Панядзелак, 04 Сакавік 2024 11:18