Чацвер, 21 Сакавік 2024 10:29

18 мая 2024 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Міхайлавіча Кірычука (1949), кандыдата тэхнічных навук, доктара сацыялагічных навук, палітыка, дзяржаўнага дзеяча

 

Сцяпан Міхайлавіч Кірычук нарадзіўся 18 мая 1949 г. у в. Мазуры Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Яго бацька, Міхаіл Якаўлевіч Кірычук, быў удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, дайшоў да Берліна. Пачатковую школу Сцяпан Кірычук закончыў у роднай вёсцы, васьмігодку – у в. Дзямідаўшчына, што ў трох кіламетрах ад в. Мазуры. Далей вучыцца трэба было ў в. Гарадзец, што за 11 км ад роднай вёскі. На сямейным савеце вырашана было паступаць у Брэсцкі чыгуначны тэхнікум.

У 1968 г. Сцяпан Кірычук з адзнакай закончыў Брэсцкі тэхнікум чыгуначнага транспарту. Паколькі меў права выбару, куды паехаць працаваць, выбраў поўнач – Цюмень.З таго часу гэты край стаў яго другой радзімай. Праз некалькі год да яго пераехалі і бацькі.

Пачаў працаваць рамонтным рабочым пуцявой машыннай станцыі № 170 у Цюмені. З 1968 г. па 1970 г. служыў у Савецкай арміі. Пасля дэмабілізацыі вярнуўся ў Цюмень. Больш дваццаці гадоў працаваў на чыгунцы, прайшоў усе вехі – ад пуцявога рабочага да начальніка.

У 1985 г. пасля заканчэння Уральскага электрамеханічнага інстытута інжынераў чыгуначнага транспарту (цяпер – Уральскі дзяржаўны ўніверсітэт шляхоў зносін) па спецыяльнасці «інжынер шляхоў зносін – будаўнік» быў прызначаны намеснікам начальніка Цюменскага аддзялення Свярдлоўскай чыгункі.

Сцяпан Міхайлавіч вядомы працай у заканадаўчых і выканаўчых органах улады. У палітыцы з 1990 г. У 1990–1991 гг. – старшыня Калінінскага раённага Савета народных дэпутатаў, з 1991 г. па 1993 г. – старшыня Цюменскага гарадскога Савета народных дэпутатаў. Пасля распаду СССР чатырохразова выбіраўся мэрам Цюмені на прамых усенародных выбарах (1993–2005).

З сакавіка 2005 г. па 17 верасня 2018 г. – член Савета Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, прадстаўнік ад адміністрацыі Цюменскай вобласці. З 25 лістапада 2011 г. па 14 верасня 2014 г. – старшыня Камітэта Савета Федэрацыі па федэратыўным уладкаванні, рэгіянальнай палітыцы, мясцовым самакіраванні і справах Поўначы (затым – першы намеснік камітэта). З 2011 г. уваходзіў у камісію Парламенцкага сходу Саюза Расіі і Беларусі па інфармацыйнай палітыцы.

У верасні 2018 г. склаў паўнамоцтвы сенатара датэрмінова ў сувязі з абраннем дэпутатам Цюменскай гарадской ДумыVII склікання. Член Усерасійскай палітычнай партыі «Адзіная Расія».

Сцяпан Міхайлавіч – кандыдат тэхнічных навук (1999), доктар сацыялагічных навук, дацэнт, ганаровы прафесар Цюменскай дзяржаўнай архітэктурна-будаўнічай акадэміі, сапраўдны член Муніцыпальнай акадэміі Расійскай Федэрацыі. У 2005 г. у Цюменскім дзяржаўным нафтагазавым універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Муниципальное управление как объект социально-политического изучения». Аўтар шматлікіх навуковых прац, манаграфій «Социальный мониторинг – основа муниципального управления» (2004), «От местного управления к местному самоуправлению» (2005), навучальнага дапаможніка «Управление муниципальным образованием» (2008) і інш. Член навукова-рэдакцыйнага савета «Большой Тюменской энциклопедии» (2004).

Узнагароджаны медалём «За освоение недр и развитие нефтегазового комплекса Западной Сибири» (1981), ордэнам Дружбы народаў (1986), медалём ордэна «За заслуги перед Отечеством»IІ ступені (1998), ордэнам «За заслуги перед Отечеством» IV ступені (2010), ордэнам Аляксандра Неўскага (2015), Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі, знакам «За заслуги перед Тюменской областью» (2019), медалём Савета Еўропы і іншымі дзяржаўнымі і грамадскімі ўзнагародамі. Ганаровы грамадзянін горада Цюмені (2005), Цюменскай вобласці (2017).

У 2016 г. С. М. Кірычук узначальваў місію назіральнікаў ад СНД у Брэсцкім рэгіёне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. І, безумоўна, наведаў сваю малую радзіму.«Я с удовольствием съездил в Мазуры, увидел дуб в четыре обхвата, на котором отец делал мне качели, а потом я точно так же делал качели своим сыновьям, когда они приезжали в деревню. Люблю бывать в родных местах. Потому что здесь, как нигде больше, подпитываешься такой мощной энергией, что этого заряда хватает на долгие месяцы и даже годы. Как будто я снова на свет родился», – дзяліўся ўражаннямі Сцяпан Міхайлавіч.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, 

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

Працы С. М. Кірычука

  1. Реализация полномочий органов местного самоуправления в сфере благоустройства территории муниципального образования : монография / С. М. Киричук, Ю. М. Конев ; Министерство образования и науки Российской Федерации, Федеральное государственное бюджетное образовательное учреждение высшего образования «Тюменский индустриальный университет». – Уфа : Нефте-газовое дело, 2018. – 167 с. : ил., табл.
  2. Управление муниципальным образованием : учебное пособие по дисциплине «Государственное и муниципальное управление» / С. М. Киричук ; Федеральное агентство по образованию, Федеральное гос. образовательное учреждение высш. проф. образования Северо-Западная акад. гос. службы. – Санкт-Петербург : Изд-во СЗАГС, 2008. – 476 с. : ил.
  3. Система муниципального управления : учебное пособие / С. М. Киричук ; Федеральное агентство по образованию, Гос. образовательное учреждение высш. проф. образования «Тюменский гос. нефтегазовый ун-т». – Тюмень : Вектор Бук, 2008. – 351 с.
  4. От местного управления к местному самоуправлению : [монография] / С. М. Киричук ; Федер. агентство по образованию М-ва образования и науки Рос. Федерации, Тюмен. гос. нефтегазовый ун-т. – Тюмень : Вектор Бук, 2005. – 261 с. : ил., цв. ил., табл.
  5. Муниципальное управление как объект социально-политического изучения : диссертация ... доктора социологических наук : 23.00.02 / С. М. Киричук. – Тюмень, 2005. – 356 с. : ил.
  6. Муниципальное управление как объект социально-политического изучения : автореферат диссертации ... доктора социологических наук : 23.00.02 / С. М. Киричук ; Тюмен. гос. нефтегаз. ун-т. – Тюмень, 2005. – 48 с.
  7. Социальный мониторинг – основа муниципального управления : [монография] / С. М. Киричук ; Федер. агентство по образованию М-ва образования и науки Рос. Федерации, Тюм. гос. нефтегазовый ун-т. – Тюмень : Вектор Бук, 2004. – 232 с. : ил., табл.
  8. Управление муниципальным образованием : курс лекций / С. М. Киричук ; М-во образования Рос. Федерации, Тюмен. гос. нефтегазовый ун-т. – Тюмень : Вектор Бук, 2003. – 397 с. : ил., портр., табл.

 

Аб жыцці і дзейнасці С. М. Кірычука

  1. Андреевец, Г. Член Совета Федерации Степан Киричук / Григорий Андреевец // Две родины : книга в 2-х частях / Григорий Андреевец. Москва, 2009. С. 239–242.
  2. Кірычук Сцяпан Міхайлавіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны» / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад. С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 72–73.
  3. 75 гадоў з дня нараджэння С. М. Кірычука (1949) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Дзяржаўная ўстанова культуры «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 125.
  4. Курачук, С. Імёны на карце Кобрыншчыны : [да Сусветнага дня навукі прымяркавана выданне Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі біябібліяграфічнага даведніка «Людзі навукі нашага краю» з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны»] / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 11 лістапада. С. 3.
  5. Курачук, С. Портреты интеллекта. Учёные Кобринщины : знакомьтесь – биобиблиографический справочник об ученых нашего края / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 9 ноября. С. 33.
  6. Курачук, С. Кобринское слово сказано и в науке : [центральная районная библиотека начинает работу над очередным проектом «Славутыя имёны Кобрыншчыны», первый этап которого – база данных «Людзі навукі нашага краю»] / Светлана Курачук // Кобрин-информ. 2017. 20 июля. С. 5.
  7. Курачук, С. Людзі навукі нашага краю / Святлана Курачук // Кобрынскі веснік. 2017. 5 красавіка. С. 3.
  8. Павловский, Б. «Во-первых, избирались, во-вторых, не халтурили» : [на Брестчине побывал первый заместитель председателя Комитета по региональной политике и местному самоуправлению Совета Федерации Федерального собрания России С. Киричук, уроженец д. Мазури Кобринского района] / Борис Павловский // Вечерний Брест. 2016. 16 сентября. С. 5.

 

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 40 разоў