Чацвер, 18 Красавік 2013 09:52

26 верасня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Любовi Мiкалаеўны Красеўскай (1953, Расiя), беларускай рускамоўнай паэтэсы

Любоў Мікалаеўна Красеўская нарадзiлася 26 верасня 1953 года ў сяле Маісееўка Краснатуранскага раёна Краснаярскага краю.

{gcontent}Бацькi яе нарадзiлiся ў Сiбiры, але дзяды паходзiлi з Беларусi. Дзяцінства Любовi Красеўскай прайшло ў Хакасіі, у таёжным пасёлку Туім Шырынскага раёна.

Любоў Красеўская закончыла Абаканскае педагагічнае вучылішча (1972) і Вышэйшую прафсаюзную школу культуры ў г. Ленінградзе (1990). Жыла ў г. Дзіўнагорску Краснаярскага краю, працавала ў Палацах культуры гг. Чарнагорска і Краснаярска.

З 1989 года Любоў Мікалаеўна жыве ў г. Брэсце, куды прыехала па настаянню сястры Тамары. Бацькi таксама пераехалi на жыхарства ў Беларусь, пасялiлiся ў в. Тамашоўка Брэсцкага раёна. Любоў Мiкалаеўна да 2007 года працавала дырэктарам клуба ААТ “Дываны Брэста”.

Вершы пiсала з юнацтва. Першыя вершы Любовi Красеўскай былі апублікаваны на літаратурных старонках газеты “Черногорский рабочий” у 1982 годзе. Творы публікаваліся ў літаратурна-мастацкіх часопісах “Немига литературная”, “Нёман”, “Братина” (Масква), зборнiках “Созвучьеслов живых” (Брэст).

Л. М. Красеўская – аўтар двух зборнікаў паэзіі: “С любовью о любви” (2004) i “На два голоса” (2009). Складала зборнікі і альманахі паэзіі “Созвучье слов живых”, “Уроки русского”, была рэдактарам кнiгі паэзii Р. Гусевай.

Член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi. З 2006 года – намеснік старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Лаўрэат прэміі часопіса “Новый берег” (Данія, 2007), лаўрэат IV Міжнароднага фестывалю народнай творчасці “С Россией в сердце” (Смаленск, 2007), лаўрэат I Міжнароднага фестывалю расійскіх суайчыннікаў замежжа “Русская песня” (Масква, 2007), пераможца міжнароднага конкурсу паэзіі “Мир – твоя колыбель” (Германія, 2008). За кнiгу “На два голоса” Л. М. Красеўская атрымала заахвочвальны дыплом Рэспублiканскага лiтаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2009 года” на Днi беларускага пiсьменства (Хойнiкi, 2010).

Пачынаючы з 2001 года – арганiзатар паэтычных святаў у Днi славянскага пiсьменства i культуры i фестываляў “Русская поэзия в Беларуси” (2006, 2007, 2009, 2011).

Любоў Мікалаеўна актыўна займаецца грамадскай дзейнасцю. З’яўляецца намеснікам старшыні Брэсцкага абласнога аддзялення Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Русское общество”. Дэлегат кангрэсаў суайчыннікаў у Маскве (2001) і Санкт-Пецярбургу (2006). У маi 2012 года па запрашэнню мiнiстэрства культуры Хакасii пабывала на радзiме, сустракалася з лiтаратарамi i чытачамi.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага. Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч, гал. бiблiёграф аддзела краязнаўчай лiтаратуры i бiблiяграфii

{/gcontent}

Творы i працы Л. М. Красеўскай

  1. На два голоса : стихи и поэма / Любовь Красевская. Брест : Альтернатива, 2009. 111 с. Из содерж.: Та самая сила : поэма.
  2. С любовью о любви : стихотворения 1973–2003 гг. / Любовь Красевская ; вступ. статья А. Каско. Брест : Лавров, 2004. 126 с.
  3. “Природа проявила власть…” ; “Посмотри мне в глаза пристально…” ; По-русски ; “Мне тогда никто не сказал…” ; В глухой пещере вход закрыть камнями…” ; “Есть много правил…” ; “Тебя таким не сразу сделала…” ; Площадь четырех вокзалов ; “Ночь распускает покрывало…” ; “Черпала силы – от рожденья…” : [стихи] / Любовь Красевская // Созвучьеслов живых – 2009 : альманах : [III Фестиваль русской поэзии в Республике Беларусь] / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2009. С. 110–117.
  4. Не царица своей судьбы ; Чужое счастье ; Заговорное ; Ухожу по тонкой грани ; Гуляло Счастье ночью по Земле ; Поэт ; Полнолуние ; В музее ; Мой ветер ; Душа поэта ; Переход : [стихи] / Любовь Красевская // Созвучье слов живых : сборник стихов [поэтов – участников первого фестиваля русской поэзии в Беларуси; г. Брест, 26–27 мая 2006 г.] / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2007. С. 65–76.
  5. Влодавское направление ; За облаками : [стихи] / Любовь Красевская // Заря над Бугом (Брест). 2011. 29 окт. С. 6.
  6. “Весенний авитаминоз…” ; “В глухой пещере вход закрыть камянми…” : [стихи] / Любовь Красевская // Брестский калейдоскоп. 2011. 16 марта (№ 6). С. 3.
  7. “В глухой пещере вход закрыть камнями…” ; Любимому критику “што не даганяе” мои стихи : [стихи] / Любовь Красевская // Заря. 2011. 24 февр. С. 18.
  8. По-русски ; “Крещенная серпом и молотом…” : [стихи] / Любовь Красевская // Новая Немига литературная. 2010. № 5–6. С. 300.
  9. Разлетелась душа на части : [стихи] / Любовь Красевская // Заря. 2010. 27 февр. С. 6.
  10. Покаянная любовь : [Заговорное ; В музее ; “В Хакасской степи, что когда-то я не полюбила…” : стихи] / Любовь Крассевская // Нёман. 2009. № 11. С. 96–97.
  11. Зов : [стихи] / Любовь Красевская // Заря. 2009. 18 июля. С. 10.
  12. Оставь меня: [стихи] / Любовь Красевская // Заря. 2009. 5 мая. С. 12.
  13. На два голоса : [цикл стихов] / Любовь Красевская // Новая Немига литературная. 2009. № 2. С. 3–4.
  14. С любовью от любви: я такая ; Колючий снег ; “Я в глаза твои несмело…” ; “В самом близком воеводстве…” ; “Ни кола ни двора…” ; Брест : [стихи] / Любовь Красевская // Братина. 2008. № 12. С. 204–206.
  15. Природа проявила власть… : [стихи] / Любовь Красевская // Заря. 2008. 9 окт. С. 8.
  16. “Мне тогда никто не сказал…” ; Домовушко : [стихи] / Любовь Красевская // Заря. 2008. 26 февр. С. 8.
  17. Созвучье слов живых – 2011 : альманах : [работы участников и конкурсантов IV Междунар. фестиваля русской поэзии в Республике Беларусь “Созвучье слов живых”, г. Брест, 20–21 мая 2011 г.] / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2012. 247 с.: [4] л. цв. ил.
  18. Созвучье слов живых – 2007 : сборник стихов / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Брестская типография, 2008. 139 с., [4] л. цв. ил.
  19. Уроки русского : эссе лауреатов Пушкинского конкурса для учителей русского языка и литературы стран СНГ и Балтии, Брестская область / сост. Л. Н. Красевская. Брест : Брестская типография, 2007. 78 с.

 

Аб жыццi i творчасцi Л. М. Красеўскай

  1. Любоў Красеўская // Літаратурная карта Берасцейшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 39–40.
  2. Самосевич, М. «О, Белая Русь! Я теперь в твоих нервах и жилах…» : [о жизни и творчестве Л. Красевской] / Марина Самосевич // Заря над Бугом (Брест). 2011. 20 июля. С. 7.
  3. Самосевич, М. Мы здесь свои : [о родителях Л. Красевской Марии Ивановне и Николае Фёдоровиче Красевских, которые теперь живут в д. Томашовке Брестского р-на] / Марина Самосевич // Заря над Бугом (Брест). 2011. 2 июля. С. 6.
  4. Жигалова, М. П. Картина мира в художественном произведении : [творчество М. Цветаевой и брестчанки Л. Красевской (сборник “На два голоса”)] / М. П. Жигалова // Веснiк адукацыi. 2011. № 9. С. 37–47.
  5. Гришковец, В. Песня, идущая от сердца : [о сборнике поэзии Л. Красевской “На два голоса”] / Валерий Гришковец // Заря. 2010. 15 апр. С. 19.
  6. Шульга, Т. На два голоса : [о сборнике стихов Л. Красевской “На два голоса”] / Татьяна Шульга // Наша газета (БрГТУ). 2010. № 4. С. 4.
  7. Тамашэвіч, Г. Літаратурная гасцёўня : [пра літаратурную гасцёўню абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, створаную Л. Красеўскай] / Георгій Тамашэвіч ; фота Валерыя Караля // Заря. 2012. 1 дек. С. 8.
  8. Козлович, В. Мир – её колыбель : поэтэсса из Бреста сохраняет русские традиции : [участие Л. Красевской в I Междунар. конференции “Роль женщины в сохранении духовных и культурных традиций русского мира” в г. Висбадене (Германия)] / Валентина Козлович // Советская Белоруссия. 2008. 20 нояб. Союз Беларусь – Россия. № 43. С. 4.
  9. Молодов, С. Наши дамы завоевали Германию : [об участии Л. Красевской в I Междунар. конференции “Роль женщины в сохранении духовных традиций” в Германии] / Сергей Молодов // Брестский курьер. 2008. 20 нояб. (№ 47). С. 22.
  10. Верстова, А. Поэтический дар брестчанки : [Л. Красевская стала победительницей международного поэтического конкурса “Мир – твоя колыбель”] / А. Верстова // Вечерний Брест. 2008. 19 нояб. С. 3.
  11. Гусева, Р. О Крашевском и Красевской : [стихотворение] // Гусева, Р. Третья попытка : лирика, переводы / Руслана Гусева ; редактор Л. Н. Красевская. Брест : Альтернатива, 2010. С. 173–174.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 1506 разоў Апошняя змена Панядзелак, 06 Красавік 2020 12:50