Аўторак, 02 Красавік 2024 11:00

14 сакавіка 2024 г. — 50 гадоў з дня ўводу ў эксплуатацыю Баранавіцкага завода аўтаматычных ліній (1974)

 

Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній – адзін з буйнейшых станкабудаўнічых заводаў СНД і Еўропы. Рашэнні аб яго будаўніцтве прынялі Савет Міністраў СССР і Міністэрства станкабудаўнічай і інструментальнай прамысловасці СССР у 1969 г. Новы завод быў павінен забяспечыць мадэрнізацыю і тэхнічнае пераабсталяванне вялікага шэрагу прамысловых прадпрыемстваў краіны. Прадугледжвалася, што і яго тэхнічнае абсталяванне будзе на самым высокім узроўні.

Будаўніцтву завода адразу надавалася асаблівае значэнне, яно вялося калектывам БУ-172 будаўнічага трэста № 25 г. Баранавічы. Усё будаўніцтва вялізнага прамысловага комплексу, якое пачалося 14 студзеня 1971 г., было завершана датэрмінова. 14 сакавіка 1974 г. завод быў здадзены ў эксплуатацыю, пачаў асваенне вытворчых магутнасцей і выраб першых металаапрацоўчых агрэгатных станкоў. 16 красавіка 1974 г. была выраблена першая дэталь да агрэгатных станкоў. У 1975 г. была здадзена ў эксплуатацыю другая чарга завода.

У 1972 г. пры заводзе быў утвораны Баранавіцкі філіял Мінскага спецыяльнага канструктарскага бюро аўтаматычных ліній. Адначасова з будаўніцтвм завода з 1973 г. узводзіўся мікрараён «Паўночны», дзе больш за 2 тысячы кватэр атрымалі работнікі завода, будаваліся дзіцячыя сады, інтэрнаты. У Баранавічах не было спецыялістаў-станкабудаўнікоў, іх запрасілі з Расіі і розных гарадоў Беларусі. Рабочых для завода рыхтавалі ў ПТВ-118 машынабудавання (адкрыта ў лютым 1974 г.), з 2000 г. гэта ліцэй машынабудавання, з 2022 г. – каледж машынабудавання.

Першым дырэктарам завода быў Пётр Фамiч Каролік (1931–1997), які кіраваў прадпрыемствам 22 гады, меў шмат дзяржаўных узнагарод. Памяць аб ім захоўваецца гараджанамі, з 2002 г. яго імя носіць адна з вуліц мікрараёна «Паўночны».

У 1976–1980 гг. былі ўведзены ў эксплуатацыю магутнасці па вытворчасці зборных металаканструкцыі чугуннага ліцця. У 1977 г. пачаўся выпуск аўтаматычных ліній. З 7 чэрвеня 1979 г. завод пачаў называцца «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній». Аб высокім інжынерна-тэхнічным узроўні абсталявання баранавіцкай маркі гаворыць і тое, што яно ў савецкія часы пазначалася знакам якасці, шэраг узораў быў асвоены калектывам упершыню ў свеце.

Да 1990 г. партфель дзяржаўнага заказа для завода быў напоўнены на дзесяць гадоў наперад. Але ў час пераходу краіны на рыначныя адносіны ўсё рухнула. Калектыву завода давялося шукаць сваю нішу на рынку. Некаторы час займаліся праектаваннем дрэваапрацоўчых станкоў, рамонтам. У 2000 г. завод быў пераўтвораны ў рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства.

У 2001 г. на заводзе перайшлі на выпуск абсталявання для чыгункі. Канструктары завода распрацавалі больш за 600 адзінак прылад, стэндаў для лакаматыўных і вагонных дэпо. Партнёрства з чыгункай дазволіла захаваць калектыў і яго станкабудаўнічую спецыялізацыю. Яшчэ адзін накірунак работы завода – выпуск абсталявання для нафтагазавай прамысловасці Расійскай Федэрацыі.

З 29 кастрычніка 2010 г. завод мае назву: адкрытае акцыянернае таварыства «Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній». Станкі і аўтаматычныя лініі, якія выпускае завод, адносяцца да асабліва складанай прадукцыі. Яна карыстаецца попытам у Рэспубліцы Беларусь і Расійскай Федэрацыі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая.

 

  1. Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 294.
  2. Барановичский завод автоматических линий // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 41–42.
  3. Трудовой путь длиною в 30 лет : [справочное издание / сост. В. С. Гаврильчик, Е. М. Данильчик]. – Барановичи : Барановичская укрупненная типография, 2004. – 29 с. : ил.
  4. Сташенко, Э. Е. Думаем сами, решаем сами. Чтобы – иметь! / [Элла Сташенко ; беседовала] Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2022. 24 сентября. С. 4.
  5. Гиль, С. Отмечены за трудовые заслуги : [медалью «За трудовые заслуги» награждены председатель Барановичского горисполкома Ю. А. Громаковский и генеральный директор завода автоматических линий А. Н. Зубик] / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2020. 30 декабря. С. 2.
  6. Зубик, А. Н. Александр Зубик: «Кто, если не мы?» / Александр Николаевич Зубик ; [беседовала] Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2020. 3 июня (№ 43). С. 3, 6.
  7. Муха, Ф. Что оживило бывший гигант? / Федор Муха // Заря. 2018. 1 декабря. С. 5.
  8. Гиль, С. По ту сторону заводской проходной / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2018. 28 сентября. С. 1–2.
  9. Гиль, С. Завод автоматических линий – в составе СЭЗ «Брест» / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2017. 11 января. С. 3.
  10. Белюк, В. Восторг от… ожившей машины / Владимир Белюк ; беседовала Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2014. 26 сентября. С. 1–2.
  11. Яковлев, В. Традиции, проверенные временем / Владимир Яковлев // СБ. Беларусь сегодня. 2014. 13 марта. С. 7.
  12. Белюк, В. Чтоб в технику душу вдохнуть / Владимир Белюк ; беседовала Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2014. 12 марта. С. 5.
  13. Юркевич, Е. Впереди – два сложных года / Елена Юркевич // Заря. 2013. 5 ноября. С. 3.
  14. Гиль, С. Престиж рабочей профессии / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2012. 29 сентября. С. 1–2.
  15. Волков, С. «Доктор» для вагонов / Сергей Волков // Заря. 2011. 28 июля. С. 2.
  16. Гиль, С. Привычка к труду благородная / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2009. 26 сентября. С. 2.
  17. Строцкая, Г. Новые рабочие места готов сздать Барановичский завод автоматических линий / Галина Строцкая // Беларускi час. 2009. 27 февраля. С. 27.
  18. Гиль, С. Престиж заводской марки / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2007. 29 сентября. С. 1, 3.
  19. Затоковенко, С. Умнее автоматов – только люди / С. Затоковенко // Наш край. Барановичи, 2006. 23 сентября. С. 1, 5.
  20. Сушко, Р. «Я – не герой», – говорил о себе Королик и отходил в сторону… : [о первом директоре завода автоматических линий П. Ф. Королике] / Раиса Сушко // Наш край. Барановичи, 2006. 11 июля. С. 2.
  21. Бутько, И. Все умеют мастера / И. Бутько // Заря. 2003. 31 мая. С. 2.
  22. Гиль, С. Та проходная, что в люди вывела меня… / Светлана Гиль // Наш край. Барановичи, 2004. 13 мая. С. 2.
  23. Колосова, Е. Уникальное изобретение / Е. Колосова // Шаг. Барановичи, 2003. 30 апреля. С. 2.
  24. Шубич, М. Повторение пройденного / Михаил Шубич // Наш край. Барановичи, 2004. 26 февраля. С. 1–2.
  25. Шубич, М. Памяти директора : [открытие улицы в честь первого директора завода автоматических линий П. Ф. Королика] / Михаил Шубич // Наш край. Барановичи, 2002. 16 июля. С. 1.
  26. Бутько, И. Награда станкостроителям / И. Бутько // Заря. 2001. 13 марта. С. 2.
  27. Белый, А. Реставрация, или Вторая жизнь немецких комбайнов / Алексей Белый // СЭЗ. 2000. № 5. С. 29–30.
  28. Агібалава, А. Баранавіцкі завод аўтаматычных ліній з аптымізмам глядзіць у будучыню / А. Агібалава // Чырвоная змена. 2000. 6 мая. С. 6.
  29. Бутько, И. Новая «профессия» станкостроителей / И. Бутько // Заря. 1999. 5 августа. С. 1.
  30. Дубровка, В. Секретность, надежность и современный дизайн / Василий Дубровка // Промышленная газета. 1999. 7 июня. С. 6.
  31. Бутько, И. Заводские каникулы / И. Бутько // Заря. 1994. 26 ноября. С. 1.
  32. Литвинов, Н. Стройка разворачивается / Н. Литвинов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1973. 30 марта. С. 3.
  33. Николаев, М. Праздник в будни / М. Николаев // Знамя коммунизма. Барановичи, 1971. 22 января. С. 2.
  34. Ситько, З. 14 января: день первый / З. Ситько // Знамя коммунизма. Барановичи, 1971. 19 января. С. 3.
  35. Михайлов, Н. Первый ковш / Николай Михайлов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1971. 15 января. С. 1.
  36. Чернов, А. Еще один завод / А. Чернов // Знамя коммунизма. Барановичи, 1969. 13 декабря. С. 3.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 36 разоў