Аўторак, 02 Красавік 2024 11:05

4 сакавіка 2024 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Генадзя Аляксеевіча Гапановіча (1939–2006), паэта

 

Генадзь Аляксеевіч Гапановіч нарадзіўся 4 сакавіка 1939 г. у в. Сераднякі Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў шматдзетнай сям’і служачых. У 1951 г. скончыў Свярдлоўскае культасветвучылішча, у 1963 г. – рэспубліканскія курсы рэжысёраў пры Міністэрстве культуры БССР, у 1985 г. – Даўгаўпілскае аддзяленне журналістыкі Рыжскага ўніверсітэта.

Працаваў на розных пасадах у сферы культуры. З 1985 г. жыў у г. Баранавічы Брэсцкай вобласці. Працаваў мастаком на Баранавіцкай абутковай фабрыцы.

Генадзь Гапановіч з дзяцінства захапляўся літаратурнай творчасцю, пісаў вершы на беларускай і рускай мовах. Першая публікацыя вершаў адбылася ў газеце «Піянер Беларусі», калі вучыўся ў чацвёртым класе. Пазней друкаваўся ў расійскіх і латышскіх газетах. У Беларусі найчасцей друкаваўся ў баранавіцкіх газетах: «Знамя коммунизма», «Текстильщик», «Шаг», абласной газеце «Заря», рэспубліканскіх: «Чырвоная змена», «Звязда», «Літаратура і мастацтва», «Наша слова», «На страже», часопісах: «Вясёлка», «Першацвет». 

На вершы Генадзя Гапановіча пісалі музыку баранавіцкія кампазітары Фёдар Жыляк, Міхаіл Брушкоў, Ігар Іваноў, Уладзімір Грушэўскі і інш. З найболей вядомых твораў – песня «Віват, Карват!» (музыка Міхаіла Брушкова), прысвечаная Герою Беларусі Уладзіміру Карвату.

Генадзь Аляксеевіч быў членам літаратурнага аб’яднання «Плынь» пры баранавіцкай газеце «Знамя коммунизма». У апошнія чатыры гады існавання «Плыні» з’яўляўся яе кіраўніком. Склаў зборнік твораў членаў аб’яднання, але выдаць яго не ўдалося. У 1980–1990-х гг. – кіраўнік літаратурна-музычнай гасцёўні «Крыніца» пры Баранавіцкім гарадскім Доме культуры. Быў вядучым перадачы «Таленты побач з намі» на баранавіцкім радыё, прапагандаваў творчасць мясцовых аўтараў. За грамадскімі клопатамі не паспеў выдаць кнігу ўласных вершаў.

Г. А. Гапановіч памёр 14 мая 2006 г.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая

 

Творы Г. А. Гапановіча

  1. Ты ляці, ляці, машына... : [верш] / Генадзь Гапановіч // Шаг. Барановичи, 2001. 16 августа. С. 1.
  2. Медыцынская сястрычка : [верш] / Генадзь Гапановіч // Шаг. Барановичи, 2001. 14 июня. С. 1.
  3. Мой горад : [верш] / Генадзь Гапановіч // Шаг. Барановичи, 2001. 24 мая. С. 5.
  4. «Кружаць, кружаць...» : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 2001. 5 мая. С. 3.
  5. Рэха Чарнобыля : [верш] / Генадзь Гапановіч // Шаг. Барановичи, 2001. 26 апреля. С. 7.
  6. «Сохне хатка...» : [верш] / Генадзь Гапановіч // Шаг. Барановичи, 2001. 19 апреля. С. 7.
  7. «Звіні ў полі...» : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1999. 24 апреля. С. 2.
  8. Грайце, струны душы маёй, грайце... : [«Надвячорак патушан зарою...» ; «Гэтым ранкам...» ; «Прычашы мне пасмы, вецер...» ; «Сонца векі свае апусціла...» ; «Я на вёску...» : вершы] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1999. 2 апреля. С. 3.
  9. Гады і натхненне : [да 85-годдзя з дня нараджэння Ф. Будзько] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1999. 2 марта. С. 3.
  10. Кніга «Плынь». Ёй быць! : [пра зборнік літаратурных і музычных твораў баранавіцкіх аўтараў] / Г. Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1999. 26 января.  С. 1.
  11. Лістапад пафарбіў лісце : [верш] / Генадзь Гапановіч // Шаг. Барановичи, 1997. 20 октября. С. 2.
  12. «Мілая, мілая...» : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1998. 11 августа. С. 3.
  13. «Сумна за ваконцам...» : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1997. 8 августа. С. 3.
  14. Я кахаў : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1998. 28 июля. С. 2.
  15. «Ціха ранак устаў...» ; «Колькі год...» : [вершы] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1997. 26 апреля. С. 1.
  16. Таццянін дзень : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1998. 24 января. С. 2.
  17. Хачу піва : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1996. 30 апреля. С. 3.
  18. Выкруціўся : [верш] / Г. Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1996. 30 марта. С. 2.
  19. «Села сонца...» : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1995. 5 октября. С. 3.
  20. Маналог Паўлюка Багрыма на свяце : [верш] / Генадзь. Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1993. 18 ноября. С. 3.
  21. Фарбы лета : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1993. 26 августа. С. 2.
  22. Максіму Багдановічу : [верш] / Генадзь Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1992. 19 августа. С. 3.
  23. Рэха Чарнобыля : [верш] / Г. Гапановіч // Наш край. Барановичи, 1991. 25 апреля. С. 4.
  24. Вытокі роднасці ; Максіму Багдановічу : [вершы] / Генадзь Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1990. 5 декабря. С. 3.
  25. Матрос ; Плітоўшчык : [вершы] / Генадзь Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1989. 31 мая. С. 4. 
  26. Край бацькоўскі... : [Роднаму краю ; «Раскувай мяне, зязюля...» ; «Кудлатыя ваблокі...» ; Кросны восені ; Загадкі для дзяцей : вершы] / Генадзь Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1989. 3 марта. С. 4.
  27. Падары... : [верш] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1989. 1 января. С. 4.
  28. «Октябрь!..» : [стихотворение] / Г. Гапанович // Знамя коммунизма. Барановичи, 1988. 7 ноября. С. 4.
  29. Момант : [верш] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1988. 15 октября. С. 4.
  30. Новы дзень ; На ёлцы ; Снежань : [вершы] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1988. 1 января. С. 3.
  31. Зімовы ранак : [верш] / Генадзь Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 5 декабря. С. 2.
  32. Сонца Кастрычніка : сучасны фальклорны сказ / Генадзь Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 7 ноября. С. 4.
  33. Вернасць ; Сонца : [вершы] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 5 мая. С. 4.
  34. Беларусачка : [верш] / Генадзь Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 7 марта. С. 2.
  35. «Хутка прыйдзе вясна...» : [верш] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 31 января. С. 3.
  36. «Кружыць...» ; Малярка ; Прызнанне ; «Белы снег зацярушыў...» ; Восень ; «Бачыў я...» ; Кемлівы ўнук ; «Еду...» ; «Адбілі косы нам дзяды...» ; «Ая ж недумаў, што сустрэну...» ; «Вецер рынуў...» ; Радзіме ; «Я, сябры, такой натуры...» ; Тыпрыйдзі... ; «Быццам мора – жыта, жыта...» : [вершы] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1986. 12 декабря. С. 4.
  37. Крыніца : [верш] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1986. 3 октября. С. 3.
  38. Тры словы : [верш] / Г. Гапановіч // Знамя коммунизма. Барановичи, 1986. 14 сентября. С. 3.
  39. Жизни весенней эпиграф : [заметки о книге лирики Миколы Бусько «У Нёмна на плячах»] / Г. Гапанович // Знамя коммунизма. 1986. 5 сентября. С. 2.
  40. «Крочу палямі Радзімы маёй...» : [верш] / Г. Гапановіч //Знамя коммунизма. Барановичи, 1986. 7 июня. С. 3.
  41. «На двары раздолле...» ; Сон : [вершы] / Г. Гапановіч //Знамя коммунизма. Барановичи, 1986. 1 января. С. 4.
  42. Лет военных память.. : [стихотворение] / Г. Гапанович // Знамя коммунизма. Барановичи, 1985. 7 ноября. С. 3.

 

Песні на словы Г. А. Гапановiча

  1. Брушкоў, М. Наш гімн : [прэзентацыя гімна гімназіі № 4 г. Баранавічы] / М. Брушкоў ; сл. Г. Гапановіча // Народная асвета. 2020. № 11. 2 с. вокл.
  2. Иванов, И. Ах, Северный... : [ноты] / И. Иванов ; сл. Геннадия Гапановича // Наш край. Барановичи, 2004. 1 июля. С. 11.
  3. Брушкоў, М. Я па духу – беларус : [ноты] / М. Брушкоў ; сл. Г. Гапановіча // Наш край. Барановичи, 1999. 2 апреля. С. 3.
  4. Брушкоў, М. Віват, Карват! : [ноты] / М. Брушкоў ; сл. Г. Гапановіча // Наш край. Барановичи, 1997. 16 августа. С. 1.
  5. Дрозд, А. Калядная нядзеля : [ноты] / А. Дрозд ; сл. Г. Гапановіча // Наш край. Барановичи, 1996. 9 января. С. 2.
  6. Жыляк, Ф. Жырандолі Багрыма : [ноты] / Ф. Жыляк ; сл. Г. Гапановіча // Наш край. Барановичи, 1992. 14 ноября. С. 2.
  7. Брушкоў, М. Баранавічы – родны горад мой : [ноты] / М. Брушкоў ; сл. Г. Гапановіча // Наш край. Барановичи, 1992. 8 июля. С. 1.
  8. Аліхвер, У. Баранавіцкі вальс : [ноты] / У. Алiхвер ; сл. Г. Гапановіча // Знамя коммунизма. Барановичи, 1987. 1 января. С. 4.
  9. Грушевский, В. Прощай, зима! : [ноты] / В. Грушевский ; сл. Г. Гапановича // Знамя коммунизма. Барановичи, 1986. 28 февраля. С. 3.

 

Аб жыцці і творчасці Г. А. Гапановіча

  1. Иванов, И. Его «Крыніца» : [памяти поэта Г. Гапановича] / Игорь Иванов // Наш край. Барановичи, 2009. 21 марта. С. 8.
  2. Геннадий Алексеевич Гапанович : [блиц-опрос поэта и ведущего радиопередачи «Таланты рядом с нами»] // Шаг. Барановичи, 2001. 16 августа. С. 3.
  3. [Пра сустрэчу з навучэнцамі Баранавіцкай дартэхшколы чыгуначнікаў Г. Гапановіча і іншых мясцовых паэтаў] // Наш край. Барановичи, 1997. 18 ноября. С. 1.
  4. [Анонс рэспубліканскай прэзентацыі песні «Віват, Карват!» у праграме Беларускага радыё «Суботнім ранкам»] // Наш край. Барановичи, 1997. 6 ноября. С. 1.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 35 разоў