Аўторак, 02 Красавік 2024 15:14

2024 г. — 505 гадоў з часу першага ўпамінання в. Імянін (Кобрынскі р-н; 1519)

 

Вёска Імянін Буховіцкага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці мае багатую гісторыю. У 1519 г. гэта быў маёнтак у Кобрынскім павеце ВКЛ. Вялікі князь ВКЛ і кароль Польшчы Жыгімонт I Стары сваёй граматай пацвердзіў правы баярына кобрынскага Некраша Сямёнавіча Качаноўскага на вечнае ўладанне дзвюма часткамі маёнтка Імянін і сялом Байкавічы, што знаходзілася побач. Адпаведна з граматай уладар маёнтка атрымаў землі за службу яшчэ ад князя Івана Сямёнавіча Кобрынскага каля 1459 г.

У 1559 г. маёнтак Імянін – ва ўладанні пана Льва Некрашэвіча і чатырох братоў Ждановічаў. У 1563 г. Імянін – маёнтак і сяло каля г. Кобрына ў Брэсцкім ваяводстве, у 1589 г. – уладанне Т. Л. Заранка, пазней – Кобрынскага манастыра.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) – у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 г. у Гродзенскай губерні. У 1845 г. маёнтак Імянін і в. Востраў – уладанне Фелікса і Віктара Пуслоўскіх, 2644 дзесяцін зямлі. У склад маёнтка ўваходзілі вёска і фальварак Імянін (40 двароў, 305 рэвізскіх душ, 6 дваровых сялян), в. Востраў (25 двароў, 192 рэвізскія душы). У 1864 г. адкрыта народнае вучылішча.

З 1877 г. маёнтак стаў уласнасцю Севярына Навамейскага і складаў 951 дзесяціну зямлі. У маёнтку быў закладзены парк: мноства кустоў бэза, бярозавы гай, велізарная ліпавая алея, наўкол якой раслі магутныя дубы. Цэнтрам кампазіцыі быў сядзібны дом. У гэты час у в. Імянін пражывала 483 жыхары, быў пабудаваны хлебазапасны магазін, для рабочых – два двухпавярховыя будынкі з чырвонай цэглы (1901). Пасля смерці С. Навамейскага ў 1908 г. маёнтак адышоў яго адзінаму сыну Феліксу, землі падзелены паміж яго жонкай Марыяй, сынам Феліксам і дачкой Евай.

У 1890 г. в. Імянін у Стрыгаўскай воласці, 737 дзесяцін зямлі. У 1897 г. вёска – 73 двары, 483 жыхары, хлебазапасны магазін; 2 дамы для рабочых (Імянін), 63 і 7 жыхароў; 3 маёнткі, уладанні Валянціны, Адольфа і нашчадкаў Ільі Стэфаноўскіх. У 1905 г. вёска (621 жыхар) і маёнтак (97 жыхароў); працавала аднакласная царкоўна-прыходская школа, у якой навучаліся 37 хлопчыкаў і 12 дзяўчынак. У 1911 г. Імянін – вёска, 278 жыхароў; хутар, 319 жыхароў; два аднайменныя маёнткі, уладанні Севярына Стэфаноўскага і Фелікса Навамейскага, 165 жыхароў.

З 1921 г. вёска ў складзе Польшчы, у Стрыгаўскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства; вёска – 74 двары, 469 жыхароў; фальварак – 5 двароў, 118 жыхароў. У 1930-я гг. працавалі польская школа і чытальня.

З канца 1939 г. – у складзе БССР, з 15 студзеня 1940 г. – у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, з 12 кастрычніка 1940 г. – у Лепясоўскім, з 30 кастрычніка 1959 г. – у Яроміцкім, з 19 ліпеня 1976 г. – у Буховіцкім сельсавеце. У 1940 г. на хутары Імянін налічвалі 145 двароў, 760 жыхароў; былы маёнтак – 3 двары, 8 жыхароў.

У Вялiкую Айчынную вайну, з чэрвеня 1941 г. да ліпеня 1944 г., Імянін акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У першы дзень вайны камандзір 123-га авіяцыйнага знішчальнага палка, аэрадром якога знаходзіўся ля в. Імянін, маёр Б. М. Сурын правёў чатыры паветраныя баі, асабіста збіў тры самалёты ворага, быў смяротна паранены. У 1970-я гг. на доме ў в. Імянін, у якім да пачатку вайны жыў Барыс Мікалаевіч Сурын (1907–1941), і на будынку сярэдняй школы ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.

У час вайны будынак школы быў спалены. Пасля вызвалення вучні займалiся ў арандаваных хатах. У 1947 г. была пабудавана новая школа. З 1949 г. школа ў вёсцы перайшла на сямігадовае (пазней васьмігадовае) навучанне, а з 1989 г. стала сярэдняй.

На землях в. Імянін у 1950 г. створаны калгас «Краіна Саветаў», у якім аб’ядналася 70 асобных гаспадарак (140 калгаснікаў), былі арганізаваны дзве брыгады. У выніку ўзбуйнення калгасаў у вёсцы быў створаны калгас імя Жданава. Паводле перапісу 1959 г. у вёсцы 704 жыхары, у 1970 г. – 648 жыхароў. У 1999 г. – 270 гаспадарак, 706 жыхароў, цэнтр калгаса «Кобрынскі».

У 1999 г. калгас ператвораны ў ААТ «Агра-Кобрынскае». На сённяшні дзень гаспадарка займае перадавыя пазіцыі па розных паказчыках. Тут вырошчваюць збожжавыя культуры, развіта жывёлагадоўля, малочная прамысловасць. Асноўны напрамак дзейнасці – вырошчванне агародніны: капусту, сталовыя буракі, моркву і бульбу. Тут дзейнічае дабротнае сучаснае сховішча для гародніны, дзе падтрымліваецца неабходны тэмпературны рэжым і створаны іншыя ўмовы для захавання прадукцыі.

З 1992 г. у вёсцы на тэрыторыі ў 40 га існуе дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Жамчужынка» саюза евангельскіх хрысціян-баптыстаў. Тут створаны спрыяльныя ўмовы для адпачынку і аздараўлення дзяцей і пажылых людзей. Цэнтр мае спальныя карпусы для дзяцей і дамы для пражывання супрацоўнікаў, сталовую і пякарню, паліклініку для медыцынскага абслугоўвання, Дом міласэрнасці, сад і агарод.

У 2005 г. у в. Імянін 268 гаспадарак, 708 жыхароў; у 2009 г. – 696 жыхароў. Па дадзеных на 1 студзеня 2024 г. насельніцтва Імянін склала 608 жыхароў.

У вёсцы працуе шмат моладзі. Ёсць яслі-сад, дзе дзейнічае тры групы. Дзеці вучацца ў сярэдняй школе, маюць магчымасць займацца ў Імянінскай дзіцячай школе мастацтваў. Амбулаторыя ўрача агульнай практыкі – добры падарунак насельніцтву ў плане атрымання неабходнай медыцынскай дапамогі. У будынку амбулаторыі ёсць зубны і працэдурныя кабінеты, аптэка. Працуюць публічная бібліятэка, пошта, магазін «Смак».

У в. Імянін нарадзіўся Уладзіслаў Паўлавіч Падпалаў,вучоны ў галіне клінічнай медыцыны, доктар медыцынскіх навук (1996), прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублiкi Беларусь, выдатнік аховы здароўя.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат.

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Імянін // Гарады і вёскі Беларусі : энцыклапедыя. Мінск, 2007. Т. 4. C. 150.
  2. Імянін // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 583–584.
  3. Імяніны // Беларуская савецкая энцыклапедыя : у 12 т. Мінск, 1972. Т. 5. С. 77.
  4. Жучкевич, В. А. Именины // Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. Минск, 1974. С. 146.
  5. Дом, в котором жил Сурин Борис Николаевич : [д. Именин] // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 257.
  6. Мемарыяльная дошка Сурыну Барысу Мікалаевічу : [в. Імянін] // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 233.
  7. Несцярчук, Л. М. Імянін / Л. М. Несцярчук // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х–ХХ ст. : (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. Мінск, 2002. С. 195.
  8. Федорук, А. Т. Усадьбы времен эклектики. Именин / А. Т. Федорук // Старинные усадьбы Берестейщины / А. Т. Федорук. Минск, 2004. С. 292, 502–503.
  9. Харузин, А. Крестьянская хата в селе Именин / А. Харузин // Славянское жилище в Северо-Западном крае : из материалов по истории развития славянских жилищ / А. Харузин. Вильна, 1907.
  10. Падпалаў Уладзіслаў Паўлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 2000. Т. 11. С. 504.
  11. Імянін – 500 гадоў з часу першага ўпамінання (1519) // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 112.
  12. Летапіс роднай старонкі : гісторыка-краязнаўчы нарыс да 500-годдзя з часу першага ўпамінання в. Імянін Кобрынскага раёна / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; уклад.: С. Д. Курачук, Т. М. Баранская. – Кобрын, 2019. – 40 с : каляр. фота. – (Па вёсках нашага краю).
  13. Імянін. Мемарыяльная дошка Сурыну Б. М. // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2016. С. 162–163.
  14. Імянін. Сядзіба Навумінскіх // Захавальнікі гісторыі роднага краю : турыстычна-бібліяграфічны даведнік / ДУК «Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма», цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2016. С. 181–182.
  15. Атрошко, И. «Старое Село»: здесь живет история : [об агроусадьбе «Старое Село» в д. Именин Кобринского района и ее хозяйке Н. А. Корсаковой] / Ирина Атрошко // Хозяин. 2023. № 1. С. 2–6.
  16. Бакун, Е. Именинский «Родны кут» : [магазин Кобринского райпо открылся в д. Именин] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 11 лютага (№ 11). С. 4.
  17. Бакун, Е. О кибербезопасности детям : [Именинская СШ стала первой в Брестской области, где реализуется проект «Кибербезопасность детям»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 25 лістапада. С. 15.
  18. Бакун, Е. С заботой о детях : [в рамках благотворительного проекта ОАО «АСБ Беларусбанк» «В школу с Беларусбанком» ГУО «Именинская СШ» первой в Брестской области получила новый автобус] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 11 лістапада. С. 8.
  19. Бакун, Е. С любовью к профессии : [о семье молодых специалистов Валентине и Яне Кравчук из ОАО «Агро-Кобринское»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 8.
  20. Белов, Д. Вопросы, которые волнуют всех : [в д. Именин состоялся День открытого письма] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 4 лістапада. С. 6.
  21. Белецкая, Т. Лавка у печи на разного гостя : [об агроусадьбе «Старое Село» в д. Именин Кобринского района и ее хозяйке Н. А. Корсаковой] / Татьяна Белецкая // Сельская газета. 2022. 12 марта. С. 16–17.
  22. Дому милосердия Союза ЕХБ в РБ – 10 лет : [о Доме милосердия, созданном на территории ДОЦ «Жемчужинка» в д. Именин Кобринского района] // Крыніца жыцця. 2022. № 4 (июль-август). С. 10–12.
  23. Пашкович, Л. Земляки помнят : [памятный знак погибшим во время Великой Отечественной войны установлен в д. Именин Кобринского района] / Людмила Пашкович // Заря. 2020. 16 декабря. С. 17.
  24. Пашкович, Л. Память, вписанная золотыми буквами: [в д. Именин установили памятный знак о сельчанах, погибших в годы Великой Отечественной войны] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2020. 12 снежня. С. 4.
  25. Елизарова, Ж. С днем рождения, школа! : [Именинской средней школе исполнилось 115 лет] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 30 верасня. С. 4.
  26. Елизарова, Ж. Когда в семье живет любовь : [в многодетной семье Яковлевых из д. Именин царит особый уклад] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 1 чэрвеня. С. 1, 4.
  27. Бакун, А. Усё пачынаецца з кахання : [сям'я Якаўлевых з в. Імянін – пераможца конкурсу «Шматдзетная сям'я года»] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 16 сакавіка. С. 1–2.
  28. Бялоў, Д. Імянінскай дзіцячай школе мастацтваў – 30 гадоў / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2019. 15 мая. С. 5.
  29. Казакова, А. Отдых в «Жемчужинке» : [ежегодно детский оздоровительный центр «Жемчужинка» (д. Именин) принимает на отдых детей-инвалидов и их матерей] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2017. 13 июля. С. 4.
  30. Бакун, А. Тут здзясняюцца мары : [у 2016–2017 навучальным годзе ў Імянінскай дзіцячай школе мастацтваў налічвалася 100 навучэнцаў] / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2017. 28 чэрвеня. С. 5.
  31. Марчук, Н. История Чёрной Мадонны, или возврату… подлежит! : [история имений Стригово, д. Именин] / Нина Марчук // Кобрынскі веснік. 2016. 20 октября. С. 5.
  32. Сенчук, В. «Время праздничных итогов и новых ориентиров» : [лидером среди хозяйств Брестской области по урожайности зерновых является ОАО «Агро-Кобринское»] / Владимир Сенчук ; [беседовал] Александр Курец // Сельская газета. 2016. 3 сентября. С. 8.
  33. Дубіна, Л. 165 гадоў працы на ўсіх : [сям`я Нікіцюк з ААТ «Кобрынскае» адзначана дыпломам райвыканкама як сямейная дынастыя з 165-ю гадамі агульнага працоўнага стажу] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2016. 3 жніўня. С. 1.
  34. Бялоў, Д. Высокая планка «Агра-Кобрынскага»: [ААТ «Агра-Кобрынскае» лепшае ў раёне па ўраджайнасці збожжа] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2015. 23 верасня. С. 1, 2.
  35. Казакова, А. Чтобы дети не остались без отдыха : [оздоровление детей с ограниченными возможностями в Кобринском районе] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 10 сентября. С. 5.
  36. Пьедестал почёта : [в числе лучших сельхозпредприятий с найвысшей урожайностью ОАО «Агро-Кобринское»] // Сельская газета. 2014. 16 августа. С. 6.
  37. Каменкова, М. Вклад в социальную жизнь общества: праведные места и праведные люди : [о детском оздоровительном центре «Жемчужинка» возле д. Именин] / Марина Каменкова // Брестский курьер. 2013. 22 августа. С. 12–13.
  38. Пянко, А. Религиозные конфессии и социальное служение : [участники журналистского пресс-тура познакомились с жизнью детского оздоровительного центра «Жемчужинка» у д. Именин] / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2013. 21 жніўня. С. 1–2.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 41 разоў