Серада, 17 Красавік 2024 09:55

2024 г. — 80 гадоў з часу стварэння Маларыцкай раённай пракуратуры (1944)

Дакладная дата стварэння Маларыцкай раённай пракуратуры не ўстаноўлена. Аб даваенным і ваенным перыядзе гісторыі пракуратуры раёна якіх-небудзь дадзеных у архіве Маларыцкага раёна не маецца.

У час Вялікай Айчыннай вайны двое супрацоўнікаў абласной пракуратуры Іосіф Панкоў і Надзея Георгіеўна Калаціліна хаваліся ў Маларыце і з'яўляліся членамі Маларыцкай антыфашысцкай арганізацыі. Ад рук фашыстаў загінуў пракурор вобласці Іосіф Панкоў.

З ліста Н. Г. Калацілінай: «Пасля заканчэння юрыдычнага інстытута мяне накіравалі ў Брэст на пасаду памочніка пракурора вобласці. Тут і заспела мяне вайна. Эвакуявацца на ўсход не змагла, а ў Брэсце таксама было небяспечна, так апынулася ў Маларыце. Трэба было думаць, як жыць, як пракарміцца... У Маларыце дзейнічала падпольная антыфашысцкая арганізацыя, неўзабаве я таксама стала яе членам, а затым сышла ў лес, да партызанаў, дзе я была рэдактарам атраднай газеты, памочнікам оперупаўнаважанага, выконвала іншыя працы...».

Выпадак, які адбыўся ў працы пракурора Маларыцкага раёна ў 1944 г., быў упершыню згаданы ў архіўных дакументах, што дае падставу лічыць гэту дату пачаткам дзейнасці Маларыцкай пракуратуры. У той час у склад Брэсцкай абласной пракуратуры ўваходзілі 18 раённых падраздзяленняў і пракуратура г. Брэста.

Пасля вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў на Маларытчыне яшчэ не было магчымасці ўздыхнуць свабодна. Нямецкая разведка пакінула ў вызваленых раёнах сваю шырока разгалінаваную агентуру. Ворагі хаваліся ў лясах, нападалі на актывістаў, савецкіх і партыйных работнікаў, імкнуліся запалохаць насельніцтва. Па начах успыхвалі пажары, грымелі стрэлы, лілася кроў людзей. Толькі да пачатку 1950 г. міліцыя і работнікі пракуратуры навялі парадак, знішчылі бандыцкія групы ўкраінскіх нацыяналістаў.

Вывучэннем архіўных матэрыялаў (перапіскі пракуратуры раёна з пракуратурай вобласці) і асабістых спраў пракурораў раёна, якія захаваліся ў архіве аддзела кадраў пракуратуры вобласці, устаноўлена, што першым пасляваенным пракурорам быў Ф. С. Цвірка. Яго змянілі Аляксандр Рыгоравіч Нявейкін (11.09.1947–1958), Юрый Пятровіч Пільшчыкаў (23.08.1958–1959), Л. М. Гаўрыленка (1959–1962).

Далей ідзе перыяд (з 25.12.1962 па 05.01.1965), калі Маларыцкі раён не існаваў як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў сувязі з яго расфарміраваннем у склад Брэсцкага і Кобрынскага раёнаў, адпаведна пракуратура раёна таксама расфарміроўвалася. Аднак з 6 студзеня 1965 г. Маларыцкі раён быў адноўлены. Пракуратура таксама была ўтворана ў студзені 1965 г., штат якой складаў тры пракурорскіх работніка: пракурор, памочнік пракурора і следчы пракуратуры.

Першым пракурорам адноўленага раёна быў прызначаны Мікалай Іванавіч Місіюк (06.01.1965–1973), яго змянілі пракуроры: Мікалай Рыгоравіч Лукашэвіч (1973–1978), Іван Кірылавіч Грэчка (1978–1982), Яўген Дзмітрыевіч Ліцкевіч (1982–1998), Мікалай Сямёнавіч Біліцкі (1998–2008), Міхаіл Міхайлавіч Зубік (2008–2012), Раман Яўгенавіч Гузюк (2012–2021), Фёдар Рыгоравіч Міховіч (з сакавіка 2021).

У склад аператыўных работнікаў пракуратуры раёна, акрамя пракурора раёна, ўваходзяць намеснік і памочнік пракурора. Крысціна Васільеўна Хамічук — намеснік пракурора раёна. На яе ўскладзены абавязкі па ажыццяўленні нагляду за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, выкананнем заканадаўства аб супрацьдзеянні карупцыі, законнасцю выканання крымінальных пакаранняў.

Вольга Іванаўна Бурштын, памочнік пракурора раёна, наглядае за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі, а таксама за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных і грамадзянскіх справах. Калектыў пракуратуры — гэта не толькі работнікі, але і ветэраны, людзі, якія прысвяцілі сваё жыццё служэнню закону.

У Маларыце працаваў Іван Кірылавіч Грэчка, які ў наступным стаў першым намеснікам пракурора Брэсцкай вобласці і з'яўляўся ганаровым работнікам пракуратуры СССР і пракуратуры Рэспублікі Беларусь. Асаблівы, неацэнны уклад у дзейнасць пракуратуры раёна ўнёс Ганаровы работнік пракуратуры Рэспублікі Беларусь Яўген Дзмітрыевіч Ліцкевіч. Больш за 43 гады працавала загадчыцай канцылярыі ў пракуратуры Вера Каласун.

Вялікая ўвага пракуратурай Маларыцкага раёна надаецца каардынацыі дзейнасці і паляпшэнню ўзаемадзеяння ўсіх праваахоўных і кантралюючых органаў у барацьбе са злачыннасцю. Пракурорская праверка — гэта наведванне кіраўніцтва і калектыву правяраемага суб'екта, гутаркі па правяранай тэматыцы, а таксама адначасовы прыём грамадзян — работнікаў калектываў па асабістых пытаннях. Спецыфіка дзейнасці такая, што супрацоўнікам даводзіцца выконваць задачы ў непрацоўны час, у выхадныя і святочныя дні.

Акрамя бягучай дзейнасці, пракуратура выконвае і шэраг асаблівых задач дзяржаўнага маштабу. З 2022 г. вядзецца расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Звесткі з гэтай справы дазволяць паставіць перад сусветнай грамадскасцю пытанне аб прызнанні факту генацыду беларускага народа, захаваць гістарычную праўду аб тым, што здарылася ў гады вайны, што з'яўляецца адным з палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Кучына Галіна Уладзіміраўна,

загадчык аддзела бібліятэчнага маркетынгу

 

  1. Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиенок]. Минск : Брестская типография, 2019. С. 78–79.
  2. Ахвяры бандэраўскіх банд // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 415–417.
  3. Лядзінскі, С. Д. На службе ў народа / С. Д. Лядзінскі // Памяць. Маларыцкі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 1998. С. 417–419.
  4. Наумчик, Н. На страже закона и справедливости / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2023. 21 чэрвеня. С. 5.
  5. Светлова, А. Для мира и созидания / Алина Светлова // Голас часу. Маларыта, 2023. 4 мая. С. 3.
  6. Навумчык, М. Падарункі і добры настрой / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 31 снежня. С. 9.
  7. Навумчык, М. Пісьмо пра Беларусь / Мікалай Навумчык, Святлана Шаўкапляс // Голас часу. Маларыта, 2022. 12 лістапада. С. 4.
  8. Наумчик, Н. Без права на ошибку / Николай Наумчик // Голас часу. Маларыта, 2022. 25 чэрвеня. С. 4.
  9. Навумчык, М. «Тэрыторыя закона» для навучэнцаў прафліцэя / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 4 чэрвеня. С. 10.
  10. Навумчык, М. Новы дуб у алеі памяці / Мікалай Навумчык  // Голас часу. Маларыта, 2022. 7 мая. С. 4.
  11. Навумчык, М. Забыццю непадуладна / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 7 мая. C. 5.
  12. Максимук, С. Цифры и факты из прошлого / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2022. 23 сакавіка. С. 3.
  13. Навумчык, М. Боль вайны адгукаецца ў сэрцы / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 16 красавіка. С. 2.
  14. Навумчык, М. Чаму неабходна гаварыць пра генацыд? / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 9 красавіка. С. 4.
  15. Павленкова, Д. Трагедия без срока давности / Дарья Павленкова // Голас часу. Маларыта, 2022. 19 сакавіка. С. 4.
  16. Грушевич, А. На страже соблюдения законности / подготовил Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 26 чэрвеня. С. 9.
  17. Грушевич, А. Новый прокурор Малоритского района / Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2021. 24 сакавіка. С. 2.
  18. Гузюк, Р. Главное – безопасность, права и законные интересы граждан / [Роман Гузюк] ; подготовил Алексей Грушевич // Голас часу. Маларыта, 2020. 27 чэрвеня. С. 3.
  19. Бурштын, О. Эффективность использования земли / Ольга Бурштын // Голас часу. Маларыта, 2020. 20 чэрвеня. С. 9.
  20. Гузюк, Р. Вклад в общую победу / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 8 мая. С. 3.
  21. Гузюк, Р. Коррупционные преступления: причины и последствия / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 лютага. С. 1, 4.
  22. Гузюк, Р. Цветы и поздравления к юбилею / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2019. 16 лістапада. С. 10.
  23. Свистунович, П. Закон для всех един / Павел Свистунович // Голас часу. Маларыта, 2019. 26 чэрвеня. С. 3.
  24. Рабочая поездка // Голас часу. Маларыта, 2019. 6 красавіка. С. 2. 
  25. Гузюк, Р. На службе народу и Отчизне / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 23 чэрвеня. С. 4
  26. Гузюк, Р. По закону справедливости / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2018.7 лютага. С. 3. 
  27. Работа на предупреждение / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2018. 24 студзеня. С. 4.
  28. Гузюк, Р. На защите закона / Роман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 7 кастрычніка. С. 6.
  29. Гузюк Р. Парадак і законнасць – перш за ўсё / Раман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 19 жніўня. С. 3.
  30. Свіцюк, Н. Закон. Нагляд. Адданасць прафесіі / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 24 чэрвеня. С. 3.
  31. Гузюк Р. «Па ініцыятыве таварыша Цвірко...» / Раман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 6 мая. С. 3.
  32. Гузюк, Р. Разам з раёнам пісалі гісторыю / Раман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2017. 22 сакавіка. С. 5.
  33. Касцевіч, І. На службе ў закона / Ірына Касцевіч // Голас часу. Маларыта, 2015. 24 чэрвеня. С. 4. 
  34. Свіцюк, Н. Жыць і падпарадкоўвацца закону / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2014. 8 лютага. C. 2.
  35. Максімук, С. На варце законнасці / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2013. 26 чэрвеня). С. 2.
  36. Гузюк, Р. Час новы, функцыі – тыя ж / Раман Гузюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 23 чэрвеня. С. 2.
  37. Федарук, Ю. Вяршыць закон / Юрый Федарук // Голас часу. Маларыта, 2012. 6 чэрвеня. C. 5.
  38. Свіцюк, Н. Законнасць найперш за ўсё / Ніна Свіцюк // Голас часу. Маларыта, 2012. 11 лютага. C. 1.

 

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 37 разоў