Аўторак, 23 Красавік 2024 11:28

18 жніўня 2024 г. — 80 гадоў з дня стварэння Кобрынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (1944)

Пачаткам існавання пажарнай службы ў г. Кобрыне з’явіліся 1820-я гг., калі быў пабудаваны пажарны амбар. У 1869 г. пажарная ахова Кобрына была ўкамплектавана 4 пажарнымі помпамі, 8 бочкамі, 10 вёдрамі, 4 лесвіцамі, 8 сякерамі. Функцыю пажарных выконвалі мясцовыя паліцейскія ў колькасці 10 чалавек.

У тыя часы драўляныя пабудовы Кобрына часта гарэлі, прыносячы значныя страты гараджанам. Так,у 1847 г. у цэнтры горада пажарам знішчаны дзясяткі дамоў, не пашкадавала полымя і культавыя збудаванні; 5 мая 1895 г. падчас пажару згарэла два кварталы жылых дамоў, знішчыўшы 310 дамоў. У канцы XIX ст. пажары за два гады знішчылі 548 дамоў. Усё гэта прымусіла кабрынчан хадайнічаць аб стварэнні пажарнай аховы. Быў нават распрацаваны статут «Вольнага пажарнага таварыства», які накіравалі у Вільню на зацвярджэнне генерал-губернатару, але прыйшла адмоўная рэзалюцыя. Апошні буйны пажар у горадзе прыпадае на жнівень 1915 г., калі горад быў заняты германскімі войскамі. Згарэлі сотні пабудоў, гандлёвыя рады і будынак вакзала.

Вялізны ўрон, нанесены агнём, патрабаваў адпаведных мер. У 1918 г. быў выдадзены дэкрэт «Аб арганізацыі дзяржаўных мер барацьбы з агнём». Неўзабаве на заводах сталі выпускацца першыя пажарныя аўтамабілі, якія значна аблегчылі працу пажарных, павысілі яе эфектыўнасць.

Пасля вызвалення Кобрыншчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 18 жніўня 1944 г. была сфарміравана пажарная каманда ў складзе 35 чалавек, якая размясцілася ў будынку на пл. Камсамольцаў. У 1952 г. была арганізавана гарадская прафесійная пажарная часць (ППЧ-27), якая паспяхова змагалася з агнём не толькі ў горадзе і раёне, але і на тэрыторыі іншых раёнаў вобласці. Дзяжурства было ў 4 змены. Да 1957 г. начальнікам гарадской пажарнай каманды быў Міхаіл Барзоў. Усяго на ўзбраенні знаходзіліся дзве паўтаратонкі з замацаванымі на кузаве бочкамі ёмістасцю 1500 л і некалькі ручных помпаў. У 1953 г. паступіла пажарная машына ЗИС-5 з Масквы і трафейны «Опель» з Брэста. Назіранне за горадам вялося з каланчы. У 1956 г. асабовы склад пажарнай каманды быў пераведзены ў новапабудаваны будынак на вул. Інтэрнацыянальнай, 5.

15 кастрычніка 1994 г. на базе ППЧ-27 была створана ваенізаваная пажарная часць ВПЧ-23 з наступнай арганізацыяй ваенізаваных часцей на ПТФ «Ручайка», в. Дзівін і асобных ваенізаваных пажарных пастоў у вв. Гарадзец, Кісялёўцы, Плянта, Батчы і ў п. Арэхаўскі. Пажарная часць з’яўлялася структурай раённага аддзела ўнутраных спраў (РАУС).

Са стварэннем Міністэрства па надзвычайных сітуацыях у 1998 г. ваенізаваная пажарная служба перайшла пад яго юрысдыкцыю. Згодна Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 студзеня 1999 г. № 35 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь» ваенізаваная пажарная служба раёна стала аварыйна-выратавальнай і атрымала назву раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (РАНС). Адбылася рэарганізацыя, пажарная служба набыла новы статус службы выратавання. У гэты час пажарную службу Кобрына ўзначаліў Віктар Уладзіміравіч Радзько. Ён за кароткі час змог згуртаваць вакол сябе калектыў аднадумцаў, пабудаваў фундамент сучаснай службыпа надзвычайных сітуацыях у горадзе. В. У. Радзько ўзнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» III і II ступені, «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку».

23 снежня 2004 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё новага адміністрацыйнага будынка Кобрынскага РАНС, што садзейнічала больш камфотнай, якаснай і аператыўнай службе выратавальнікаў. У розны час Кобрынскі РАНС узначальвалі Леанід Данілавіч Панасюк, Валянцін Міхайлавіч Мацейка, Валерый Васільевіч Суботка, Дзмітрый Віктаравіч Камарчук.З 1 сакавіка 2024 г. на пасаду начальніка Кобрынскага РАНС прызначаны падпалкоўнік унутранай службы Алег Аляксандравіч Вашчук.

Кобрынскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях сёння — гэта тры пажарныя аварыйна-выратавальныя часці (дзве — у Кобрыне, адна — у аг. Дзівін) і тры пажарныя аварыйна-выратавальныя пасты, размешчаныя ў в. Плянта, аг. Батчы, Гарадзец. У калектыве — 119 чалавек, з іх — 27 афіцэраў.

Высокая ступень складанасці штодзённых задач патрабуе ад падраздзяленняў РАНС належнага матэрыяльна-тэхнічнага ўзбраення. Аддзел своечасова папаўняецца новай сучаснай тэхнікай. У аўтапарку кожнай часці ёсць сучасны транспартны сродак, які прымяняецца як самастойная баявая адзінка ёмістасцю ў 5 т і як помпавая ўстаноўка пры тушэнні пажараў вадой, паветрана-механічнай пенай.Яшчэ адно важнае набыццё — лодка з маторам і лафетам для ПАВЧ-3, дзе дыслакуецца група выратавання на вадзе. У сувязі з тым, што Кобрын знаходзіцца на скрыжаванні трох хуткасных аўтадарог, дзе часам здараюцца сур'ёзныя ДТЗ, Кобрынскаму РАНС за кошт абласнога бюджэту быў набыты гідраўлічны аварыйна-выратавальны інструмент, неабходны для выцягвання пацярпелых у выніку дарожна-транспартных здарэнняў.На ўзбраенне аддзела паступіў таксама беспілотны лятальны апарат, які выкарыстоўваецца для ліквідацыі пажараў у экасістэмах і пошуку людзей, якія згубіліся ў лясах.

Майстэрства кобрынскіх ратавальнікаў атрымлівае прызнанне на абласным і рэспубліканскім узроўнях. Так, у 2023 г. Кобрынскі РАНС па выніках работы быў прызнаны лепшым аддзелам ІІ разраду ў Брэсцкай вобласці, а па выніках работы 2022 г. атрымаў I месца сярод аддзелаў ІІ разраду ў краіне.Па выніках 2023 г. інспектар Андрэй Ярошак у абласным конкурсе прафесійнага майстэрства стаў лепшым дзяржаўным інспектарам Брэсцкай вобласці па пажарным наглядзе і лепшым дазнаўцам па пажарах у краіне. Начальнік дзяжурнай змены Аляксандр Гамазаў стаў пераможцам абласнога этапа конкурсу «Супер Профі – 2023».Майстар-выратавальнік Максім Манюк падчас уборачнай кампаніі стаў першым работнікам органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях вобласці, які намалаціў тысячу тон збожжа. Медаллю «За бездакорную службу» ўзнагароджаны Юрый Дзмітрыеў (2019), медалямі «За адзнаку ў папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый» — Алег Астапук, Любамір Саўчанка (2012).

Служба ратавальнікаў-пажарных — складаная, шматгранная і адказная.Акрамя асноўнай дзейнасці — ліквідацыі пажараў, аказання дапамогі пры дарожна-транспартных здарэннях, выратавання людзей на водах — ратавальнікам-пажарным даводзіцца аказваць дапамогу пры ліквідацыі наступстваў ураганаў і паводак, якія ў апошнія гады ўсё часцей сталі паўтарацца на Кобрыншчыне.

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі ад іх людзей кобрынскія ратавальнікі сістэматычна праводзяць прафілактычныя гутаркі ў працоўных калектывах.Па ініцыятыве ратавальнікаў на фасадзе жылога шматкватэрнага дома па вул. Дружбы, 10 аформлены тэматычны мурал, які прыцягвае ўвагу грамадскасці да неабходнасці выконваць правілы пажарнай бяспекі, размешчана павучальнае графіці ў дзіцячай паліклініцы, устаноўлены тры білборды ў рамках акцыі «Будзь побач з дзіцём!», тры прыпыначных пункта афарбаваны ў супрацьпажарным стылі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Елизарова, Ж. Преданность профессии длиною в 30 лет : [коллектив Кобринского РОЧС провожал на заслуженный отдых первого заместителя начальника отдела подполковника внутренней службы В. М. Матейко] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 10 лютага. С. 8.
  2. Кобринский РОЧС признан лучшим отделом II разряда в Брестской области по итогам работы в 2023 году // Кобрынскі веснік. 2024. 3 лютага. С. 18.
  3. Белов, Д. Призвание – спасать жизни / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 27 студзеня. С. 8.
  4. Елизарова, Ж. В борьбе со стихиями / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2024. 20 студзеня. С. 1, 7.
  5. Бакун, Е. Гордимся земляком : [инспектор сектора надзора и профилактики Кобринского РОЧС Андрей Ерошок – победитель республиканского конкурса профессионального мастерства] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 16 снежня. С. 16.
  6. Лучший инспектор : [инспектор сектора надзора и профилактики Кобринского РОЧС Андрей Ерошок победил в конкурсе «Лучший государственный инспектор Брестской области по пожарному надзору 2023 г.»] // Кобрынскі веснік. 2023. 18 лістапада. С. 19.
  7. Елизарова, Ж. Семейное призвание : [семья Василюк из Кобрина стала бронзовым призером областного этапа конкурса «Семейное призвание» среди работников органов по чрезвычайным ситуациям] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 16.
  8. В образовательном центре безопасности МЧС чествовали спасателей – участников уборочной кампании 2023 года // Кобрынскі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 16.
  9. Белов, Д. Помощь наготове всегда: в Кобрине прошли учения спасателей / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 23 верасня. С. 18.
  10. Белов, Д. В Кобрине появился мурал с изображением спасателя / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 16 верасня. С. 16.
  11. Елизарова, Ж. Славу Кобрина множит трудом : [о работе первого зам. начальника Кобринского РОЧС В. Матейко] / подготовила Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 22 ліпеня. С. 5.
  12. Елизарова, Ж. Пожарная служба: страницы истории / подготовила Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 22 ліпеня. С. 5.
  13. Елизарова, Ж. Памятные мгновения службы : [кобринчанин Юрий Великоселец посвятил пожарной службе почти 20 лет] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 27 мая. С. 9.
  14. Елизарова, Ж. Во имя безопасности живущих на земле людей : [о ветеране пожарной службы Кобринского РОЧС Николае Игнатчуке] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 3 мая. С. 5.
  15. Елизарова, Ж. Кобринские спасатели – лучшие в республике / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 8 лютага. С. 4.
  16. Белов, Д. Призвание – спасать жизни: Кобринщина отметила День спасателя / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 25 студзеня. С. 6.
  17. Елизарова, Ж. Герои среди нас : [о работе нач. дежурной смены пожарно-аварийной спасательной части № 3 Кобринского РОЧС Сергея Калько] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 21 студзеня. С. 10.
  18. Елизарова, Ж. Во имя безопасности : [о работе службы МЧС района по рассказу исполняющего обязанности начальника Кобринского РОЧС Дмитрия Комарчука] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 10 верасня. С. 4.
  19. Елизарова, Ж. МЧС – это надежда каждого : [министр по чрезвычайным ситуациям РБ В. Синявский посетил Кобринщину и встретился с коллективом Кобринского РОЧС] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 31 жніўня.С. 4.
  20. Елизарова, Ж. Достойная смена ветеранам : [о работе спасателя-пожарного ПАСЧ № 1 Кобринского РОЧС Антона Богатко] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 23 ліпеня. С. 4.
  21. Елизарова, Ж. Мужская работа : [о работе водителя пожарно-аварийного спасательного поста № 12 (аг. Городец) Кобринского РОЧС Владимира Потони] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 14 мая. С. 14.
  22. Елизарова, Ж. Не стареют душой ветераны : [о ветеране Кобринского районного отдела по чрезвычайным ситуациям А. Д. Конторуке] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 20 красавіка. С. 8.
  23. Бакун, Е. Жизнь и работа – одна на двоих : [о семье Владимира и Леокадии Шевчук, проработавших много лет в военизированной пожарной части] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 19 лютага. С. 12.
  24. Елизарова, Ж. Сквозь огонь и воду / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 30 чэрвеня. С. 6.
  25. Савчук, М. Профессионалы по призванию и зову сердца / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2021. 21 января (№ 3). С. 6.
  26. Елизарова, Ж. Обычная работа отважных и смелых / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 20 студзеня. С. 1–2.
  27. Савчук, М. Трудовые будни кобринских спасателей / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2020. 23 января (№ 4). С. 6.
  28. Елизарова, Ж. Профессия мужества и отваги / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 18 студзеня. С. 3.
  29. Савчук, М. Более двадцати лет безупречной службы : [командиру отделения ПАСЧ № 2 Кобринского РОЧС Ю. Дмитриеву вручена медаль «За безупречную службу»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 5 сентября (№ 36). С. 6.
  30. Елизарова, Ж. Не профессия, а призвание / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 24 ліпеня. С. 4.
  31. Ярмошук, Н. Профессия людей спасать / Николай Ярмошук // Кобрынскі веснік. 2019. 24 ліпеня. С. 4.
  32. Бакун, А. У адказе за жыццё / Алена Бакун // Кобрынскі веснік. 2019. 19 студзеня. С. 3.
  33. Елизарова, Ж. Дежурная служба слушает! : [Иван Терентьев вошел в пятерку лучших диспетчеров МЧС Брестской области] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2018. 25 ліпеня. С. 3.
  34. Пашковіч, Л. Выратаванне – асаблівая прафесія / Людміла Пашковіч // Кобрынскі веснік. 2017. 18 студзеня. С. 4.
  35. Белов, Д. И в огне не горят, и в воде не тонут! / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 27 студзеня. С. 4.
  36. Тимошук, А. Выбор настоящих мужчин / Анна Тимошук // Кобрынскі веснік. 2016. 2 красавіка. С. 9.
  37. Дубина, Л. Каждый день, каждый час / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2015. 19 снежня. С. 4.
  38. Дубіна, Л. Па трывожным званку за лічаныя хвіліны : [20 гадоў таму была ўтворана ваенізаваная пажарная часць г. Кобрына] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2014. 29 кастрычніка. С. 2.
  39. Бялоў, Д. Прафесія – ратаваць / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2012. 1 жніўня. C. 2.
  40. Елизарова, Ж. Когда подвиг – просто работа / Жанна Елизарова // Кобрин-информ. 2011. 25 августа. C. 25.
  41. Бялоў, Д. Загартаваныя агнём / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскi веснiк. 2011. 23 ліпеня. C. 2.
  42. Савчук, М. Диспетчер «101» всегда на посту / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 22 июля. C. 6.
  43. Савчук, М. Кобринские спасатели идут на помощь / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2009. 15 января. C. 4.
  44. Назарук, И. Верность традициям : [об истории пожарной службы г. Кобрина] / Игорь Назарук // Кобрынскi веснiк. 2008. 30 ліпеня. C.3.
  45. Абрамчук, А. «Огненная» профессия / Андрей Абрамчук // Кобрынскi веснiк. 2007. 28 ліпеня. C. 3.
  46. Савчук, М. Новый начальник РОЧС : [начальником Кобринского РОЧС назначен В. М. Матейко] // Кобрин-информ. 2006. 20 апреля. C. 3.
  47. Мурашкина, М. У спасателей – новоселье : [открыт административно-бытовой блок РОЧС] / Мария Мурашкина // Кобрынскi веснiк. 2004. 29 снежня. С. 1. 
  48. Пянко, А. Спасать всегда, спасать везде / А. Пянко // Кобрынскi веснiк. 2003. 26 ліпеня. С. 2.

 

 

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 41 разоў