Чацвер, 18 Красавік 2013 12:54

12 лютага 2013 г. – 55 гадоў з дня нараджэння Аляксея Мiхайлавiча Ненадаўца (1958), беларускага вучонага філолага, фалькларыстыста, літаратуразнаўца, краязнаўца, педагога

Аляксей Міхайлавіч Ненадавец нарадзіўся 12 лютага 1958 года ў вёсцы Чухава Пінскага раёна Брэсцкай вобласцi.

{gcontent}Скончыўшы Чухаўскую сярэднюю школу, Аляксей Міхайлавіч паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, поўны курс якога па спецыяльнасці “Філолаг-выкладчык” завяршыў у 1980 годзе. Пасля размеркавання А. Ненадавец застаўся асістэнтам на кафедры рускай літаратуры гэтай жа навучальнай установы. У тым жа годзе паступіў у аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы АН БССР, адкуль яго прызвалі на службу ў армію. Служыў у Туркестанскай ваеннай акрузе, быў у камандзіроўках у Афганістане. Вясною 1982 года Аляксей Ненадавец дэмабілізаваўся і аднавіўся ў аспірантуры, якую паспяхова закончыў у 1985 годзе.

3 1985 па 1989 год А. М. Ненадавец становіцца асістэнтам, а затым і дацэнтам кафедры рускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны. 3 лютага 1989 года – дактарантам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы АН БССР. 3 1992 годаАляксей Міхайлавіч – на пасадзе старшага навуковага, а потым вядучага навуковага супрацоўніка гэтай навукова-даследчай установы рэспублікі. У 2000 годзе А. Ненадавец атрымоўвае пасаду загадчыка кафедры “Дзяржаўных і замежных моў” Бабруйскага філіяла Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Кандыдацкую дысертацыю А. М. Ненадавец абараніў у 1985 годзе па тэме “Дакастрычніцкая творчасць Якуба Коласа і фальклор”, доктарскую – у 1995 годзе.

Аўтар болыш за 720 навуковых і навукова-папулярных публікацый у айчынным і замежным друку. Сваю фантастычную працаздольнасць сам Аляксей Міхайлавіч тлумачыць проста: “Вандроўкі па родным краі, фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі для мяне не толькі творчая праца, але і цудоўны адпачынак”.

На працягу сваёй дзейнасці бесперапынна займаецца даследаваннем беларускай міфалогіі і фальклору беларусаў, узаемасувяззю літаратуры з народнай творчасцю, міфалогіяй і фальклорам, краязнаўствам.

Найбольш значныя навуковыя працы даследчыка: “Пакланіцеся дубу” (1993); “Святло таямнічага вогнішча” (1993; артыкулы пра пакланенне старажытных беларусаў дрэвам і камяням, вужам і гадзюкам, пра язычніцкага бога Перуна, прадвеснікаў лёсу зязюлю, пеўня, крумкача); “Каму пакланяліся продкі” (1996); “За смугою міфа” (1999; пра персанажаў народнай дэманалогіі вадзеніка, лесуна, ваўкалака, першасныя карані беларускай міфалогіі параўнальна з рускай і ўкраінскай міфалогіяй і дэманалогіяй); “Чорт у легендах і паданнях беларусаў” (1999); “Сілаю слова: Чорная і белая магія” (2002). А. Ненадавец запісаў, апрацаваў і ўклаў зборнікі назваў населеных пунктаў розных рэгіёнаў Беларусі паводле легенд і паданняў: “Брэстчына” (1995), “Міншчына” (1998), “Гродзеншчына” (1999), “Віцебшчына” (2000), “Гомельшчына” (2001), “Магілёўшчына” (2002). Аўтар артыкулаў пра фальклор Калінкавіцкага і Брагінскага раёнаў, апублікаваных у кнігах серыі “Памяць” (2002, 2003).

Акрамя таго, А. Ненадавец напісаў наступныя працы: “Крэпасць на Бярэзіне” (1993), “Тэадор Нарбут” (1996), “Летапіс горада на Бярэзіне (1387–1917)” (1998).

Асабліва плённа працуе вядомы беларускі этнограф і фалькларыст у апошні час. Яго кола зацікаўленняў самае разнастайнае: ад крапатлівага збірання такога цікавага жанру, як праклён, да гістарычна-дакументальных даследаванняў. Найбольш значныя манаграфіі – “Міфалогія. Духоўныя вершы”, “Уладзiмiр Караткевіч. Прырода, фальклор і творца”. Як прызнаецца Аляксей Мiхайлавiч у шматлікіх інтэрв’ю, адпачывае ён душою толькі на радзіме, на Палессі.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

{/gcontent}

 

Працы А. М. Ненадаўца

  1. Роля фальклору ў станаўленні творчай індывідуальнасці Якуба Коласа / Аляксей Ненадавец // Весці АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1984. № 5.
  2. Паэма Якуба Коласа «Новая зямля» ў кантэксце беларускага фальклору / Аляксей Ненадавец // Весці АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1985. № 2.
  3. Фальклорная аснова паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка” / Аляксей Ненадавец // Беларуская літаратура. Мінск, 1985. Вып. 13.
  4. Вобраз вужа ў народнай міфалогіі і літаратуры / Аляксей Ненадавец // Весці АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1989. № 5.
  5. Дрэва Сусвету / Аляксей Ненадавец // Роднае слова. 1992. № 4.
  6. Шанаванне дубоў / Аляксей Ненадавец // Роднае слова. 1992. № 8.
  7. Вяшчун агню і світанку / Аляксей Ненадавец // Роднае слова. 1992. № 12.
  8. Славянская міфалагічная мадэль стварэння Сусвету / Аляксей Ненадавец // Весці АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1992. № 5–6.
  9. Паэтычны развод ; З набалелага : [вершы] / Аляксей Ненадавец // Дзень паэзіі, 1992. Мінск : Мастацкая літаратура, 1993. С. 92.
  10. Крэпасць на Бярэзіне / Аляксей Ненадавец. Мінск : Полымя, 1993. 71 с.
  11. Воўк... Ваўкалак... Ваўкарэзіна... / Аляксей Ненадавец // Родная прырода. 1994. № 6
  12. Русалка / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 1994. № 9.
  13. Святло таямнічага вогнішча / Аляксей Ненадавец. Мінск : Беларусь, 1994.
  14. Дуб Перуна / Аляксей Ненадавец // Роднае слова. 1995. № 11.
  15. Брэстчына : Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 1995. 431 с.
  16. Вуж / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 1996. № 7.
  17. Пчала / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 1996. № 12.
  18. Тэадор Нарбут / Аляксей Ненадавец. Мінск : Полымя, 1996. 63 с.
  19. Ліса / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 1997. № 3. С. 173–175.
  20. Летапіс горада на Бярэзіне (1387–1917) / Аляксей Ненадавец. Мінск : Вышэйшая школа, 1998. 149, [2] с.
  21. Міншчына : Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 1998. 718 с.
  22. Міфалагічныя матывы ў паэмах А.Міцкевіча «Дзяды» і «Пан Тадэвуш» / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 1998. № 7. С. 180–184.
  23. Свет міфалагічных уяўленняў : (прадказанні пеўня і зязюлі) / Аляксей Ненадавец // Весці АН БССР. Серыя грамадскiх навук. 1999. № 1.
  24. Чорт у легендах і паданнях беларусаў / Аляксей Ненадавец. Мінск : ТАА “ПаліБіг”, 1999. 110 с.
  25. За смугою міфа / Аляксей Ненадавец. Мінск : Беларуская навука, 1999. 254 с.
  26. Гродзеншчына : Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 1999. 398 с.: іл.
  27. Віцебшчына : Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 2000. 478 с.: іл.
  28. Адкуль цячэ сіні Дунай? / Аляксей Ненадавец // Беларуская думка. 2000. № 10. С. 152–156.
  29. Магілёўшчына : Назвы населенных пунктаў паводле легендаў і паданняў / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 2002. 416 с.: іл.
  30. Жыццядайныя крыніцы : легенды і паданні / Аляксей Ненадавец. Мінск : Юнацтва, 2002. 158, [1] с.
  31. Міфалогія / Аляксей Ненадавец // Міфалогія. Духоўныя вершы / А. М. Ненадавец, А. У. Марозаў, Л. М. Салавей, Т. А. Івахненка ; навук. рэд. А. С. Фядосік. Мінск : Беларуская навука, 2003. (Беларускі фальклор: жанры, віды, паэтыка. Кн. 5). С. 9–318.
  32. Азёры Беларусі : у легендах і паданнях / склад., запіс, апрац. А. М. Ненадаўца. Мінск : Беларусь, 2003. 327 с.

33. Вар’яцкі верш ; Мінорнае невыноснае : [вершы] / Аляксей Ненадавец // Дзень паэзіі–2005. Мінск : Мастацкая літаратура, 2005. С. 295. 

34. Праклятыя словам/ А. М. Ненадавец. Бабруйск, 2006. 192 с. 

  1. криницы Пинщины, толкование их свойств служителями церкви. Народный взгляд / А. М. Ненадавец // Программа XIII Международной научной конференции “Славянская традиционная культура и современный мир”. Москва, 21–23 мая 2008 г. //http://ru-folklorist.livejournal.com/100932.html
  2. Выявы міфалагічнага выраю / А. М. Ненадавец. Мінск : Беларуская навука, 2010. 263 с.
  3. Якуб Колас і Палескі край/ А. М. Ненадавец // Пінскі веснік. 2007. 14 жн.

 

Аб жыццi i творчасцi А. М. Ненадаўца

  1. Ненадавец Аляксей Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1998. Т. 11. С. 285.
  2. Ненадавец Аляксей Міхайлавіч // Беларускі фальклор : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2006. Т. 2. С. 248–249.
  3. 3. Ненадавец А. М. // Современная Беларусь : энциклопедический справочник : в 3 т. Т. 3. Культура и искусство. Минск : Беларусская наука, 2007. С. 140.
  4. Аляксей Ненадавец // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 493–494.
  5. Ненадавец Аляксей Міхайлавіч // Учёные Пинщины : [справочное издание] / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий. Пинск : Пинская региональная типография, 2012. С. 95–96; 211–212.
  6. 6. Ненадовец, А. М. Как белорусы проклинают друг друга :[интервью с профессором А. М. Ненадовцом] // Комсомольская правда в Белоруссии. 2007. 22 нояб.
  7. Менделева, И. Нервных просим не читать : [о книге А. Ненадавца “Праклятыя словам”] / Ирина Менделева // Советская Белоруссия. 2007. 10 февр.
  8. Ненадавец, А. М. Прафесар паглыбляецца ў міфалогію Беларусі : [iнтэрв’ю з А. М. Ненадаўцом ] // Пінскі веснік. 2006. 30 чэрв.
  9. Тондзель, М. Сцежкамі беларускае даўніны : [пра кнiгу А. Ненадаўца “Святло таямнічага вогнішча”] / М. Тондзель // Полымя. 1995. № 9. С. 273–280.
  10. написал книгу о Бобруйске // http://babruisk.by/rus/новости/культура/2716
  11. Хапун, опивень, лозовик : [мифические существа у А. Ненадовца] / Дмитрий Растаев // http:// www/belgazeta.by/ru/2012_10
  12. 12. Красавин, А. Кастанеда или Ненадовец? / Александр Красавин // http://www.proza.ru/2009/12/25/237 
  13. http://who-is-who.by/details.php?id
  14. Ненадавец, А. М. // http://pinsk.gov.by/town/calendar.php

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2489 разоў Апошняя змена Чацвер, 28 Май 2020 10:40