Чацвер, 18 Красавік 2013 12:55

14 студзеня 2013 г. – 60 гадоў з дня нараджэння Мiкалая Мiкалаевiча Аляхновіча (1953), паэта

Мікалай Мікалаевіч Аляхновіч нарадзіўся 14 студзеня 1953 года ў вёсцы Валішча Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

{gcontent}У 1970 годзе скончыў 10 класаў сярэдняй школы ў роднай вёсцы, адразу ж паступіў на філалагічны факультэт Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна. У 1974 годзе М. Аляхновіч пасля атрымання дыплома па размеркаванні пачаў працаваць на пасадзе асістэнта кафедры беларускай мовы.

З восені 1974 па восень 1975 года Мікалай Аляхновіч служыў у арміі, пасля службы прадоўжыў працу ў інстытуце. У 1977 годзе абраны на пасаду старшага выкладчыка; з наступнага года паступіў у аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытыта імя М. Горкага.

У 1983 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю “Фразеалогія беларускай літаратурнай мовы ХІХ – пачатку ХХ стст.” (навуковы кіраўнік – прафесар Ф. М. Янкоўскі). Кандыдат філалагічных навук (спецыяльнасць – “Беларуская мова”), з 26 сакавіка 1986 года – дацэнт.

М. М. Аляхновiч працаваў намеснікам дэкана, а з 1987 па 1993 гады – дэканам філалагічнага факультэта Брэсцкага педінстытута. Па запрашэнню Андраша Золтана з верасня 1993 па 1995 гады Мікалай Мікалаевіч працаваў на кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі факультэта гуманітарных навук Будапешцкага ўніверсітэта імя Лоранда Этвеша (Венгрыя). За гэты час ён надрукаваў у Венгрыі рад артыкулаў, схіліў беларускіх каллег да публікацыі сваіх работ у Венгрыі. Мікола Аляхновіч займаўся таксама і перакладамі. З дапамогай калег і студэнтаў пераклаў венгерскіх паэтаў (Эндрэ Адзі, Атыла Іожэф, Дэжа Косталані, Арпад Тот, Лёрынц Саба, Міклаш Раднаці і інш.). Мікалай Аляхновіч з’яўляецца аўтарам артыкула аб сучаснай беларускай мове ў венгерскай энцыклапедыі “Мовы свету”, заснаванай прафесарам Іштваном Фодарам. Да сённяшняга дня гэты артыкул з’яўляецца самай грунтоўнай працай, з якой венгерскі чытач можа пачарпнуць падрабязную інфармацыю аб сучаснай беларускай мове.

З 1994 года ўзначальвае кафедру гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна. Аўтар каля 100 навуковых прац, у тым ліку 6 слоўнікаў і вучэбных дапаможнікаў.

Вершы пачаў пісаць яшчэ ў школьным узросце. Першая паэтычная публікацыя – у часопіс “Маладосць” (1976).

У 2006 годзе Мiкалай Аляхновіч выдаў зборнік вершаў “Жыццёвае веры прадзіва”. Яго лірыка – сінтэз выключнай увагі і павагі да слова і шчырасць, шырыня палескай душы. Актыўна выступае ў рэспубліканскім і рэгіянальным друку з вершамі і перакладамі.       Вершы друкаваліся на старонках рэспубліканскіх перыядычных выданняў, у тэматычных зборніках, школьных хрэстаматыях, кнізе паэзіі “Дзядзінец”, альманаху “Жырандоля”.

У 2010 годзе выйшаў паэтычны зборнік “Святло дарогі”.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2013 г. Пінскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Я. Янішчыц. Станкевіч Клаўдзія Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі.

{/gcontent}

Мастацкiя творы i навуковыя працы М. М. Аляхновiча

  1. Святло дарогі : вершы / Мікола Аляхновіч ; [фота А. Т. Жукоўскага]. Брэст, 2010. 96 с.
  2. Жыццёвае веры прадзіва : вершы / Мікола Аляхновіч ; вокл. і граф. застаўкі маст. М. С. Рудзько. Брэст, 2006. 95, [1] с.
  3. Карані ; Спадчына ; Тваё імя : [вершы] / Мікола Аляхновіч // Берасцейскія карані : гісторыка-краязнаўчы і літаратурны зборнік. Брэст, 1993. С. 127–128.
  4. Ветразь бабінага лета : [вершы] / Мікола Аляхновіч //Дзядзінец : Паэзія Берасцейшчыны : [зборнік / рэд.-уклад. М. Пракоповіч ; прадм. З. Мельнікавай]. Брэст, 1999. С.157–159.
    1. Цісканіна ; Асенняе ; Магчымасць ; Жывем у доўг : вершы / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2008. № 1. С. 69–71.
    2. “…Недаравальна ахвярую ўсім” : верш / Мікола Аляхновіч // Жырандоля-2 : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Мінск, 2009. С. 117.
    3. Золата ; Дарога да лета ; Постаці : [вершы] / Мікола Аляхновіч // Жырандоля : літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Брэст, 2010. № 3. С.125-126
    4. Письмо : [стих.] / М. Олехнович // Белой вежи свет : сборник поэзии Брестчины / сост. и пер. с белорус. Валерия Гришковца. Минск, 2010. С. 144.
    5. 9. Беларуская мова : вучэбны дапаможнік для падрыхтоўчых аддзяленняў гуманітарных факультэтаў педагагічных інстытутаў / М. М. Аляхновіч, В. М. Емельяновіч, М. П. Лукашук, Г. М. Малажай, І. А. Шумская ; пад агул. рэд. Г. М. Малажай. Мінск, 1986. 214 с.
    6. Дыялектны слоўнік Брэстчыны / [склад.: М. М. Аляхновіч і інш.]. Мінск, 1989. 292, [2] с.
    7. Практыкум па беларускай мове : вучэбны дапаможнік для нефілалагiчных факультэтаў ВНУ / М. Аляхновiч ; пад агул. рэд. Г. М. Малажай. Мінск, 1993.
    8. Фразеалогія беларускай мовы: станаўленне сістэмы / Мікола Аляхновіч. (Даклады / ХІ Міжнародны з’езд славістаў). Брэст, 1993. 27 с.
    9. Фразеалогія палескага абраду / Мікалай Аляхновіч // Загароддзе-2 : матэрыялы навукова-краязнаўчай канферэнцыі “Палессе – скрыжаванне культур і часу”. 25–27 верас. 1999 г., Пінск / уклад. і агул. рэд. Ф. Д. Клімчука, В. А. Лабачэўскай. Мінск, 2000. С. 67–70.
    10. З клопатам пра слова : да 10-х угодкаў кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі : біябібліягр. даведнiк / УА “Брэсцкi дзяржаўны унiверсiтэт імя А. С. Пушкіна” ; [рэдкал.: М. М. Аляхновіч і інш.]. Брэст, 2004. 40 с.
    11. Лінгвакраязнаўства : вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў філалагічнага факультэта / М. М. Аляхновіч, Л. В. Леванцэвіч. Брэст, 2006. 63, [1] с.
    12. Лінгвакультуралогія : даведнік для студэнтаў філалагічнага факультэта / М. М. Аляхновіч, Л. В. Леванцэвіч. Брэст, 2007. 71 с.
    13. Беларуская фразеалогія і еўрапейскі моўны кантэкст: зборнік навуковых артыкулаў : у 2 т. / УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна”, Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі; [рэдкалегія: М. М. Аляхновіч і інш.]. Брэст, 2009.
    14. Лінгвакультуралогія : метадычныя рэкамендацыі для студэнтаў філалагічнага факультэта / Л. В. Леванцэвіч, М. М. Аляхновіч ; УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна”. Брэст, 2010. 107 с.
    15. Мова Брэсцка-Пінскага Палесся: прастора, час, людзі / Мікола Аляхновіч // Мова Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навуковых артыкулаў / УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна”, Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі ; [рэдкалегія: М. М. Аляхновіч і інш.]. Брэст, 2010. С. 3–6.
    16. Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны / Мікалай Аляхновіч // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна”, Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. Брэст, 2010. С. 7–10.
    17. Лінгвагеаграфія гаворак Брэсцка-Пінскага Палесся і агульнамоўны кантэкст / Мiкола Аляхновіч // Моўнакультурная прастора Брэсцка-Пінскага Палесся : зборнік навуковых артыкулаў : [у 2 ч.] / УА “Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна”, Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. Брэст, 2011. Ч. 1. С. 8–13.
    18. Зямля і жыццёвая прастора чалавека : зборнік матэрыялаў міжфакультэцкай студэнцкай навукова-метадычнай канферэнцыі, Брэст, 26 кастр. 2011 г. / [пад агульнай рэдакцыяй Л. В. Леванцэвіч]. Брэст, 2011. 39 с. [сярод аўтараў М. М. Аляхновіч].
    19. Наcтаўніку ; Роздум ; Пытанне ; Пагас агонь ; Гоман калёсны… ; Я сяджу ля акна нерухома… ; Дабро, спагада… ; Досвітак ; 1863 : [вершы] / М. Аляхновiч // Вершы беларускіх паэтаў / Нацыянальны паэтычны партал // http://vershy.ru/content/nastauniku
    20. Паэтычная старонка Міколы Аляхновіча // http: //vershy.blogspot.com/
    21. Леся Украінка. Гавораць вусны: “ён навёкі згінуў!” ; “Як дзіцём яшчэ, бывала,…” ; Ф. І. Цютчаў. “Ці ўбачыш ты калі, натоўп,… ;Ёжаф Уташы. Імгненне ; Васіль Гэй. “Шукаў цябе ў паэзіі дарэмна,… ; Міхайла Пранько. Палескі санет : [пераклады М. Аляхновiча] //Паэтычная старонка Міколы Аляхновіча // http: //vershy.blogspot.com/2008/01

 

Аб жыццi i творчасцi М. М. Аляхновiча

  1. Мікалай Аляхновіч // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / укл. А. Крэйдзіч. Брэст, 2008. С. 489–491.
  2. Аляхновіч Мікалай Мікалаевіч // Ученые Пинщины : [справочное издание] / авт.-сост. И. А. Кибак, П. Н. Синкевич. Минск, 2003. С. 20.
  3. Наши выпускники // http://valische.pinsk.edu.by›ru/main.asp
  4. Мельнiкава, З. “Радзіма малой не бывае…” : духоўна-этнічная прастора ў паэтычным кантэксце Берасцейшчыны (паэзія Васіля Жуковіча і Міколы Аляхновіча) / Зоя Мельнікава // Моўнакультурная прастора Берасцейшчыны : зборнік навуковых артыкулаў / УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А. С. Пушкіна”, Кафедра гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі. Брэст, 2010. С. 127–131.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 2124 разоў Апошняя змена Пятніца, 20 Сакавік 2020 15:49